Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Пабачым, пабачым. Iдзi вунь дроў насячы, бо ўсе ўжо кончылiся.
I я, рады, што ўсё так добра абышлося, пабег секчы дровы.
Да абеду я ўсё ваўчком-ваўчком каля мацi - то вады прынясу, то памыi выллю, то ў хаце падмяту. Такi добры, што хоць ты да раны прыкладвай. А што зробiш, калi трэба, каб на ноч пусцiлi. Кукуруза ж будзе чакаць.
Пасля абеду нечага мае вочы пачалi злiпацца - далiся ў знакi начныя прыгоды. Прылёг я пад грушай у халадку i адразу заснуў як пшанiцу прадаўшы.
I
Стаю я, значыць, на беразе вострава Пераэкзаменоўкi. Стаю i бачу: выплывае на плёс карабель, вялiзны акiянскi белы карабель (я такiя толькi ў кiно бачыў), трохпалубны, а труба большая за ўсю нашу хату. Я стаю i дзiўлюся: як гэта ён праз вузенькiя стругi ў чаратах прайшоў. Але не паспеў я добра здзiвiцца, як з карабля спускаюць трап i па трапе на бераг iдзе... Грабянючка. Падыходзiць да мяне i кажа:
– Добры дзень вам. Да вас на востраў прыехала нямецкая дэлегацыя пiянераў. Вы будзеце перакладчыкам.
Я здзiўлена гляджу на яе, i мне хочацца сказаць: "Чаго гэта ты, варона, мяне на "вы" завеш?" - але чамусьцi прыстойна адказваю:
– З вялiкай радасцю. Але хачу нагадаць вам, што ў школе я вывучаю, як вам вядома, англiйскую мову i па-нямецку размаўляю вельмi кепска. Па-нямецку я ведаю толькi тры словы: дэр Тыш, дэр Штуль i дэр Бляйштiфт.
– Нiчога, - кажа Грабянючка, - цалкам дастаткова. Прымайце гасцей. Вось яны, калi ласка.
Я гляджу i бачу, што па трапе спускаюцца Iгар, Сашка-"штурман" i Валька.
"Вось яно што! Дык яны, атрымлiваецца, нямецкiя пiянеры, а не нашы".
Мы iдзём па востраве i падыходзiм да будана. Каля будана стаiць Кукуруза i калупае ў носе.
– Знаёмцеся. Губернатар вострава Пераэкзаменоўкi Рабiнзон Васiльевiч Кукуруза, - кажу я, як мне здаецца, па-нямецку, а сам думаю: "Цьфу! Чаго гэта я яго губернатарам ахрысцiў? Што ён, капiталiст, цi што? Ён жа наш савецкi Рабiнзон. Трэба было, мабыць, сказаць - старшыня сельсавета. Але ж якi тут сельсавет, калi ён на востраве адзiн!"
Мiж тым Кукуруза кажа:
– Калi ласка.
I мы ўваходзiм у будан. Уваходзiм у будан i спыняемся ў вялiкiм светлым пакоi, дзе ўсё белае, як у бальнiцы. Пасярэдзiне на белым стале стаiць блiскучая нiкелiраваная каструля.
– Каструля, - паясняе Кукуруза.
– На транзiстарах. Сама варыць. Без агню.
"Ты глянь. Вось чортаў Кукуруза! Так-такi навыдумляў усяго... на транзiстарах".
– Дер Штуль?
– пытае раптам Валька.
– Дер Бляйштiфт, - адказваю я, i сам здзiўляюся, як складна атрымлiваецца. Яна ж запытала: "Слухайце, а як жа з вашай сакрэтнай справай?" - а я адказаў: "Усё ў парадку. Не хвалюйцеся".
Якая цудоўная нямецкая мова! Адно слова скажаш, i ўсё зразумела. Трэба будзе на наступны год папрасiцца ў школе ў нямецкую
I тут раптам бачу: за спiной Валькi стаiць у капiтанскай форме... Кныш. А каля яго - голы, у масцы i ластах, Бурмiла.
"Вермахт... Падарунак ад немцаў... Дваццаць жалезных... Сягоння ноччу..." - успамiнаю я, i ўсё ў мяне ўсярэдзiне пайшло, паехала ўнiз.
А Кныш падыходзiць да мяне i грозна кажа:
– Даме заўсёды трэба даваць месца!
– i з усяе сiлы штурхае мяне ў грудзi.
– Толькi так!
– чуецца голас Бурмiлы.
I я лячу, лячу, лячу - некуды ў бяздонне. Гоп - i прачынаюся.
Чорт ведае што прыснiлася.
I адразу я ўспомнiў, што мне трэба ехаць ноччу ў плаўнi. Калi "сягоння ноччу" - дык сягоння ноччу... I так мне зрабiлася маркотна, што i перадаць не магу.
Мацi не было - пайшла ў поле. Бацька з ранiцы на рабоце. Нiдзе нiкога. А тут яшчэ гэты сон... Не мог я сядзець у самоце. Да людзей мяне пацягнула. На вулiцу. Як добра, што ёсць усё-такi на свеце людзi!
Вунь галапузая суседская дзятва ў брудным раўчуку караблiкi пускае, а ўсё роўна, глянеш на iх - i лягчэй.
Зазiрнуў я ў двор да Рэняў. Дзед Варава сядзiць на прызбе i мянташыць касу.
"Эх, нiчога вы, дзед, не ведаеце, дзе зараз ваш даражэнькi ўнук Ява, падумалася мне.
– Калi б вы ведалi, не сядзелi б так спакойна. А сёння ноччу невядома што яго чакае! Сапраўдная ваенная аперацыя. Можа, i страляць давядзецца. Эх!"
Праскочыў я паўз адчыненую фортку, каб не заўважыў мяне дзед (а то яшчэ, чаго добрага, распытваць пачне!).
Iду вулiцай.
"А можа, не прыедзе Кныш? Захварэе цi яшчэ што-небудзь. Усякае ж бывае. Але - не, наўрад. Такiя не хварэюць".
Насустрач Галiна Сiдараўна.
– Добры дзень!
– прывiтаўся я цiхенька, а ў душы: "Бывайце, Галiна Сiдараўна! Можа, i не пабачымся больш..."
Iду далей.
I раптам...
– Чаго гэта ты нос павесiў? Зноў нешта ўтварыў?
– пачуў я неспадзявана. Каля калодзежа з вядром стаяла Грабянючка i пазiрала на мяне насмешлiва.
– I чаго ты адзiн? А дзе ж твой двоечнiк? Можа, пасварылiся?
Мабыць, трэба было сказаць ёй штосьцi рэзкае i ўедлiвае: "Не твая парасячая справа", але мне не захацелася так вось гаварыць, i я проста адказаў:
– Ён у Пясках, у цёткi.
– А ты, бедненькi, ходзiш i плачаш.
I зноў я ўстрымаўся ад абавязковага ў такiх выпадках: "Сама ты плачаш. Вытры лепей пад носам", а шчыра прызнаўся:
– Не плачу, але сумую.
Мае нязвыклыя адказы, мабыць, здзiвiлi i расчулiлi Грабянючку. Яна глянула на мяне са шчырым спачуваннем i сказала:
Идеальный мир для Лекаря 10
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
рейтинг книги
Досье Дрездена. Книги 1 - 15
Досье Дрездена
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
рейтинг книги
Жизнь мальчишки (др. перевод)
Жизнь мальчишки
Фантастика:
ужасы и мистика
рейтинг книги

Усадьба леди Анны
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Корсар
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Неомифы
Фантастика:
научная фантастика
рейтинг книги
Волхв пятого разряда
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
Блуждающие огни
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
