Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Дамам трэба заўсёды даваць месца, - сказала Валька, сядаючы на пянёк.

Iгар, устаючы i абцярушваючыся, толькi ўсмiхнуўся ў адказ.

Мы з Кукурузай здзiўлена пераглянулiся.

Вось дык справа! Талковага хлопца - фiзкультурнiка, якi змайстраваў во якi прыёмнiк, цыбатае дзяўчо штурхае сабе так, быццам гэта не хлопец, а нейкая мэбля.

I ён толькi ўсмiхаецца...

Калi б, напрыклад, са мной такое зрабiла ну хоць бы тая ж Грабянючка, я ёй так даў бы, так даў бы, што яна б доўга памятала.

Але

што гэта з Кукурузай?!

– Ану, дай мне, - нахабна гаворыць Валька i працягвае руку да прыёмнiка, якi трымае Кукуруза. I Кукуруза, цяля, спакойненька аддае прыёмнiк. Цьфу, дурны! Што гэта - яе прыёмнiк, цi што?! Чаго яна распараджаецца! Бач, якая разумная!

Аднак усе гэтыя выкрыкi, вядома бязгучна, праносяцца толькi ў маёй галаве. Я маўчу. Гэта ж не мой прыёмнiк, i не ў мяне яго адбiраюць.

Валька пачала настройваць прыёмнiк, па-птушынаму нахiлiўшы галаву набок i пазiраючы ў неба. Натрапiла на нейкую цягучую мелодыю i раптам радасна ўскрыкнула:

– О! О!

Мы перапалохана глянулi на яе - што такое?

Мройна гледзячы на плёс i ўважлiва слухаючы музыку, яна цiха сказала:

– "Лебядзiнае возера"... Адажыо...

Я скрывiўся. Цьфу, задавака! Такое гаворыць, што й не ўцямiш!

А Кукуруза напусцiў на сябе сур'ёзнасць i, насупiўшы бровы, кажа:

– Не, гэтае возера хутчэй не Лебядзiнае, а Качынае, бо лебедзi ў нас не водзяцца. Затое качак - як той раскi.

Валька раптам як зарагоча:

– Ой, трымайце мяне! Ой, не магу! От дзiвак! Я ж не пра гэтае возера, а пра музыку. "Лебядзiнае возера". Балет кампазiтара Чайкоўскага. Якраз цяпер вось перадаюць.

Аблiчча Кукурузы быццам апарылi. Уся кроў, якая толькi была ў ягоным арганiзме, кiнулася ў твар.

– Можна падумаць, што я не знаю, - сярдзiта буркнуў ён.
– Цудоўна знаю гэты вядомы балет. А пра нашае возера я проста так сказаў. Для iнтарэсу... Для смеху...

Я адвярнуўся. Не магу я глядзець чалавеку ў вочы, калi той манiць. А Кукуруза зараз хлусiў адчайна. Нiчога ён не ведаў, нiякага "Лебядзiнага возера". Бо слых у яго вельмi-вельмi дрэнны. Спяваць ён мог толькi са мною. Падцягваць. Я злаваў на Вальку, якая прымусiла майго сябра так iлгаць. I наогул, навошта яна прыехала да нас?

I раптам, нiбыта падслухаўшы мае думкi, Валька рэзкiм рухам выключыла прыёмнiк i сказала:

– Вы на мяне сярдуеце, хлопцы, так? Што я прычапiлася, так?.. Дык я зараз пайду. Вы не сярдуйце. Проста мне хацелася пазнаёмiцца з вамi.

I так проста яна гэта сказала, што мне зрабiлася нiякавата. I нi я, нi Кукуруза не знайшлi, што адказаць.

Валька паднялася, усунула Кукурузе ў рукi прыёмнiк i пабегла да вогнiшча.

– Дзiвачка нейкая. Праўда?
– пацiснуўшы плячамi, нiякавата прамовiў Кукуруза.

– Яна харошы хлопец, - неспадзявана пачырванеўшы, сказаў Iгар.

У нас з ёй усе сябруюць. А чаго ты не ўключаеш прыёмнiк? Ты ўключай, не саромейся. Я нядаўна памяняў батарэйку.

Я ўважлiва глянуў на яго i зразумеў, што ён наўмысна мяняе тэму гаворкi, што болей пра Вальку гаварыць не варта. Я яго добра разумеў. Мне таксама было б непрыемна, калi б нехта пачаў гаварыць пра Грабянючку.

Не знаю, колькi мы прасядзелi на беразе, каля пянька, але неўзабаве ад вогнiшча даляцеў голас важатага:

– Iгар, хлопцы, iдзiце хутчэй! Юшка гатова!

– Пайшлi, - сказаў Iгар.

Як ранiцаю выпiў я шклянку малака, дык больш i крошкi ў роце не было - быў я цяпер галодны, як арыштант. I гэтая прапанова мне, вядома, вельмi спадабалася. Думаю, што Кукуруза хацеў есцi не менш за мяне, таму што пасля ўсiх начных перапалохаў зусiм не снедаў.

Але неспадзявана ён сказаў Iгару:

– Ты iдзi, а мы тут пасядзiм. Мы якраз перад вашым прыездам добра паснедалi.

Я залыпаў вачамi i разявiў рот, але прамаўчаў.

– Ды не выдумляйце, хлопцы, хадзем! Такой юшкi вы зроду не елi, угаворваў Iгар.

Кукуруза ўпарта адмаўляўся. Нарэшце Iгар махнуў рукою:

– Ды ну вас! Пачакайце, я зараз важатаму скажу!
– i пабег да вогнiшча.

Але праз хвiлiну замест важатага прыбегла цыбатая Валька. I адразу накiнулася на нас:

– Гэта што такое? Ану, марш есцi юшку! Калi б вы мяне запрашалi, я хiба адмовiлася б? Я б адмовiлася, калi б вы мяне запрашалi?! Ану, хутчэй!

I, на маю радасць, Кукуруза, якi так упарцiўся перад Iгарам, раптам адразу знiякавеў i пакорлiва паплёўся за дзяўчынай. I мне зноў чамусьцi ўспомнiлася Грабянючка...

Не ведаю, цi гэта, можа, я проста быў вельмi галодны, цi сапраўды юшка была смачная, але я такой зроду не еў. А я ж разбiраўся ў юшцы. У нашым сяле ўсе ўмелi яе варыць, ды i сам я колькi разоў варыў. Але гэтая проста аж дых забiвала - такая смачная. Усе прыцмоквалi i хвалiлi Сашку-"штурмана". А ён сядзеў каля сагана з чарпаком у руках i, насуплены, як заўсёды, уважлiва сачыў, каму даць дабаўкi.

Цяпер я добра зразумеў, чаму ўсе так узрадавалiся, калi гатаваць абед выпала Сашку. Ён быў для ўсiх прызнаным кухарам.

Неўзабаве ўсе панаядалiся i палеглi на траве вакол вогнiшча - адпачыць. Нехта замармытаў мелодыю, хтосьцi падцягнуў, i песня вырасла, памацнела i паляцела над плёсам, ажно папрыгiналiся чараты...

Як было прыемна вось так ляжаць на траве тварам уверх, пазiраючы ў блакiтнае бяздоннае неба, i хорам спяваць песню! Здавалася, уся зямля, увесь свет чуе яе.

Важаты цiхенька падняўся, пайшоў да чоўнаў i вярнуўся з акардэонам. Песня загучала яшчэ мацней i яшчэ больш зладжана.

Калi закончылi "Раве ды стогне Днепр шырокi", важаты сказаў:

Поделиться:
Популярные книги

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Гоголь. Соловьев. Достоевский

Мочульский Константин Васильевич
Научно-образовательная:
философия
литературоведение
5.00
рейтинг книги
Гоголь. Соловьев. Достоевский

Измена дракона. Развод неизбежен

Гераскина Екатерина
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена дракона. Развод неизбежен

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Мы живем дальше

Енна
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мы живем дальше

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Одержимый

Поселягин Владимир Геннадьевич
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Роулинг Джоан Кэтлин
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем