Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

— Прыемна, прыемна, — паціскаючы руку хлопчыка і ўсміхаючыся, гаварыў Карней Пракопавіч. — А ты ваўкоў не баішся?

— Я нічога не баюся, — спакойна адказаў Сцёпа на жарт доктара.

— Вось за гэта малайчына. Люблю смелых людзей! — Карней Пракопавіч папляскаў хлопчыка па плячы.

— Табе, Сцёпа, прыйдзецца правесці доктара Долахава ў атрад, — сказаў дзед Іван.

— Цяпер пойдзем?

— Цяпер.

Карней Пракопавіч і Сцёпа развіталіся і пайшлі. Першым крочыў Сцёпа, за ім — Карней Пракопавіч.

Месца для лагера было выбрана вельмі ўдала. Ён размяшчаўся

ў глухім кутку лесу, і амаль з ўсіх бакоў яго абступалі балоты. Адзіная дарога, якая вяла да лагера цераз рэчку, і мост добра ахоўваліся партызанамі. Аднак была яшчэ адна сцежка і праз балоты. Вось па гэтай сцежцы Сцёпа і павёў Карнея Пракопавіча.

Доктар Долахаў аказаўся вельмі патрэбным чалавекам у атрадзе бацькі Мірона. Ён арганізаваў там сапраўдны шпіталь, у якім лячыліся не толькі партызаны, але і многія жыхары навакольных вёсак. Часамі, калі паблізу не было акупантаў, доктар Долахаў прыязджаў сам у вёску, лячыў хворых, рабіў аперацыі.

…— Зінаіда Антонаўна! — перабіла на гэты раз настаўніцу Ніна Бурэйка. — А ці скончыў доктар Долахаў доследы над супрацьсухотным грыбком?

— Скончыў і вельмі ўдала. Ён здабыў супрацьсухотны прэпарат і пачаў яго прымяняць. Аб прэпараце Карнея Пракопавіча дачуліся фашысты і вырашылі злавіць доктара.

— І гэта ім удалося? — не вытрымаў Віця Капусцін.

— На жаль, удалося, — з сумам прагаварыла Зінаіда Антонаўна. — І вось як гэта здарылася…

Апошні візіт

У той дзень Карней Пракопавіч прыехаў у вёску Ляхаўцы да Людмілы Андрэеўны радасны і ўсхваляваны. Гэта было ўжо лета 1944 года, і Савецкая Армія вяла баі за вызваленне Беларусі.

— Віншую вас, віншую, Людміла Андрэеўна. Чулі сёння зводку Саўінфармбюро? Мінскі напрамак з'явіўся. А я, даражэнькая, у Маскву збіраюся, у Маскву… І на душы ў мяне лёгка, лёгка, бо адчуваю, што і я для гэтай перамогі нешта зрабіў, у кустах не адседжваўся…

Іменна ў кустах вы і сядзелі,— жартуючы, заўважыла Людміла Андрэеўна.

— Як гэта ў кустах? — не зразумеў доктар.

— А ваш партызанскі шпіталь дзе знаходзіцца? У лесе, у кустах…

— Ха-ха-ха! — весела засмяяўся доктар. — Вы правільна заўважылі… І сапраўды, усю вайну ў кустах праседзеў. Але недарэмна, недарэмна. Шмат людзей на ногі паставіў, а таксама і ў доследах маю пэўны поспех. Я вывучыў прыродныя ўмовы, у якіх расце супраць-сухотны грыбок. Удалося нават здабыць вельмі нязначную колькасць прэпарата, які я назваў антыкахеінам. Падрыхтоўчая работа скончана, цяпер засталося сёе-тое яшчэ праверыць, прадумаць… Важна, што галоўнае зроблена, пачатак пакладзены. Пройдзе некаторы час, і сухоты будуць такой жа рэдкай хваробай, як воспа. Ну, а як наш хворы?

Хворым у гэты час у Людмілы Андрэеўны быў Лёнік, брат Жэнькі.

— Дзякую, Карней Пракопавіч, лёгкая ў вас рука, можна сказаць, вярнулі хлопца з таго свету.

— Так, гнойны апендыцыт вельмі небяспечная хвароба, і добра, што мы не спазніліся з аперацыяй.

Аперацыю Лёніку Карней Пракопавіч зрабіў у мінулы прыезд у вёску Ляхаўцы.

— Правядзіце мяне да яго. Я ж у вас у апошні раз, бачыце, з усім сваім скарбам, —

доктар кіўнуў галавой на жоўты сакваяжык, што стаяў каля яго на лаўцы. — У атрадзе ўжо з усімі развітаўся… Мой шлях цяпер — на партызанскі аэрадром… Заўтра ноччу па мяне самалёт прылятае. А сёння я хачу наладзіць свой апошні прыём. Даць парады хворым, пакінуць ім лякарствы.

Толькі Карней Пракопавіч устаў, каб ісці да хворага, як на вуліцы пачуліся стрэлы. Праз акно доктар і Людміла Андрэеўна ўбачылі, як два партызаны, што суправаджалі Карнея Пракопавіча, адстрэльваліся ад паліцэйскіх.

— Вам трэба ратавацца, — збялелымі вуснамі прашаптала Людміла Андрэеўна. — Ідзіце за мной, я схаваю вас…

Але было позна ўжо. У хату ўварваліся начальнік паліцыі Антак і з ім немец у чыне капітана.

— Вы нам якраз і патрэбны! — нахабна ўсміхаючыся, падышоў да Карнея Пракопавіча Антак. — Як відаць, дарэмна аб вас слава ходзіць, што вы вельмі добры і ўважлівы доктар. Нешта вы не вельмі турбуецеся аб сваіх хворых. Аперацыю калі зрабілі, а толькі сёння прыйшлі наведаць хворага. Нам ужо абрыдла сядзець у засадзе… Ну, але гэта ўсё між іншым. Галоўнае вам скажа капітан Вагнер, ад'ютант генерала фон Краузе.

Карней Пракопавіч стаяў спакойны, нават цень трывогі не прабег па яго твары, толькі рукі самі сабой сціснуліся ў кулакі.

— Мы чулі, што пан доктар зрабіў вялікае адкрыццё, — загаварыў капітан Вагнер з ліслівай усмешкай. — Пан доктар вынайшаў новы сродак супроць такога цяжкага захворвання, як сухоты. З гэтай прычыны генерал фон Краузе ад імя германскага ўрада прапануе вам свае паслугі і гарантуе вам асабістую свабоду… Вы ж наш палонны. А таксама абяцае стварыць усе неабходныя ўмовы для вашай далейшай навуковай дзейнасці. Вам будзе прадастаўлена цудоўная лабараторыя, абсталяваная па апошняму слову еўрапейскай тэхнікі. У сродках вы не будзеце мець недахопу. Я прашу падумаць над прапановай генерала фон Краузе.

— Мне няма чаго думаць! — загаварыў доктар. — На жаль, ніякага новага сродку супроць сухот у мяне няма. Сухоты я лячу агульнавядомымі для медыцыны ўсіх краін сродкамі.

— Вось што, дарагі,— з той жа нахабнай усмешкай на твары наблізіўся да доктара Антак. — Вы робіце горш не толькі для сябе, але і для навукі. Медыцына можа страціць такога выдатнага вучонага, як вы… калі не перадумаеце… Нам жа вядома, што вы новым сродкам вылечылі ад сухот некалькі чалавек.

— Паўтараю, хворых на сухоты я лячыў вядомымі медыцыне сродкамі.

— Брэшаш, сабака! — моцна стукнуў кулаком па стале Антак.

Доктар выпрастаўся, пагардліва глянуў на пазелянеўшага начальніка паліцыі і цвёрда адказаў:

— Я чалавек, а не сабака. А калі вы ўмееце размаўляць толькі з сабакамі, то, калі ласка, вунь на дварэ будка, там ляжыць Жучок, ідзіце і размаўляйце з ім.

Антак аж закалаціўся ад злосці.

— Пан Антак, прашу не гарачыцца, — усё гэтак жа лісліва загаварыў капітан Вагнер. — Трэба даць пану доктару падумаць, у нас час ёсць, мы можам пачакаць…

Поделиться:
Популярные книги

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Хильдегарда. Ведунья севера

Шёпот Светлана Богдановна
3. Хроники ведьм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Хильдегарда. Ведунья севера

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Сын Багратиона

Седой Василий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Сын Багратиона

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Роулинг Джоан Кэтлин
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка