Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

— Адтуль.

— А як жа ты цераз граніцу?

— Адна дзяржава дапамагла, — загадкава прашаптаў Антак. — Яна таксама ў гэтай справе зацікаўлена.

— Адчулі, што золатам пахне?

— Тфу, дурны! — сярдзіта сплюнуў Антак. — Яны яшчэ нам па шапцы золата адваляць, калі ім пашчасціць здабыць пакет Брунера.

— А што ў тым пакеце? — недаверліва спытаў Болцікаў.

— Спісы, — ледзь чутна прашаптаў Антак. — Спісы і фатаграфіі людзей, пакінутых тут маёрам. Што будзе, калі яны трапяць у чужыя рукі? Бяда! А тая дзяржава таксама вельмі зацікаўлена, каб захаваць гэтых людзей.

Вось мяне і паслалі адкапаць сейф. Адзін палкоўнік так і сказаў на развітанне: «Вы, містэр Вышамірскі, вернецеся вельмі багатым чалавекам». А ўжо цябе я не забуду. Так што заўтра раніцой ідзі браць разлік. Ну вось, а цяпер налі па кубачку, пляваць, што разбаўленае, — і Антак працягнуў разгубленаму Болцікаву пусты бакал.

Той, прыкметна прыпадаючы на левую нагу, пацягнуўся да бочкі і пачаў напампоўваць піва. Антак толькі цяпер заўважыў, што ён кульгае.

— Дзе гэта цябе?

— У Румыніі. Назваўся груздом — лезь у кош, — незадаволена ўсміхнуўся Болцікаў.— Мала ім аказалася маіх партызанскіх заслуг, давялося і ў пяхоце паваяваць.

— О-го! — іранічна працягнуў Антак. — Вось гэта біяграфія!

— А як дабірацца будзем? — быццам не заўважаючы іроніі былога начальніка паліцыі, спытаў Болцікаў.

— Да Бярозаўкі цягніком, а там аўтобусам на Раманавічы. Я гэта ўсё разведаў, пакуль пра цябе дазнаўся. Кіламетраў васемнаццаць пешшу давядзецца тупаць, ды гэта дробязі.

— А за табой не сочаць?

— Можа, і сачылі, ды я так сляды заблытаў, што сам чорт галаву зломіць. Быў ваенным — стаў цывільным, быў барадатым — стаў голеным. Усё, браце, прадугледжана.

— І ўсё ж, Антак, у мяне душа не на месцы. Я ўжо і багацця гэтага не хачу. Не-не, я ведаю, ты мяне не пакрыўдзіш. А можа, усё ж ты як-небудзь сам?

— Магу і сам, — абыякава сказаў Антак. — Толькі справа ў тым, што ў спісах Брунера і тваё прозвішча ёсць.

— Маё? — Болцікаў падскочыў, як уджалены. Цяпер ён быў разбіты канчаткова. Так, ад гэтага нікуды не ўцячэш. Альбо расплочвацца за здрадніцтва, альбо ісці далей.

Калі немцы адступалі, Болцікаву з групай паліцэйскіх было загадана ўзарваць мост, па якім праходзілі апошнія фашысцкія часці. З заданнем ён не справіўся: пад носам у гітлераўцаў на іх напалі партызаны, перабілі ахову і самі ўзарвалі мост, адрэзаўшы на ўсходнім беразе цэлую дывізію мотапяхоты. Аднаму Болцікаву цудам удалося выратавацца. Без малога месяц вандраваў ён па лясах, аброс, счарнеў. Даганяць немцаў не адважыўся: яму б не даравалі промаху на мосце. Аднойчы ён натрапіў на труп забітага партызана, у якім пазнаў Сцяпана Казімірава. І тады ён вырашыў прысвоіць сабе яго імя. Так і жыў пад чужым імем. Першы час не спаў па начах, уздрыгваў ад кожнага шолаху, баязліва хрысціўся, пачуўшы стук у дзверы. Потым гэта адышло, стала далёкім, амаль забылася. І вось Антак… Калі гэты здолеў адшукаць яго, значыць, нічога яшчэ не скончылася, значыць, альбо расплочвайся, альбо ідзі далей. А расплочвацца Болцікаву вельмі не хацелася.

З нянавісцю гледзячы на Антака, ён глуха вымавіў:

— Добра… Чаму быць, таго не абмінуць.

* * *

Раніца. Па лясной дарозе ідуць Антак і Болцікаў. Матавым дываном ляжыць на высокай траве раса.

Калі прайсці па ёй — застанецца яркі зялёны след. Антак і Болцікаў час ад часу спыняюцца, уважліва азіраюцца.

— Да чаго памяць дрэнная стала, — скардзіцца былы начальнік паліцыі.— І тыя як быццам месцы, і не тыя. Хутка ўжо, здаецца, павінен быць і дваццаць шосты.

— А ты па карце паглядзі,— раіць Болцікаў.

Антак дастае старую ваенную карту, звяраецца з мясцовасцю.

— Ідзем быццам правільна, — няўпэўнена гаворыць ён. — Вось ужо за той павароткай пачынаецца дваццаць шосты.

Яны крочаць далей. Раптам Антак спыняецца.

— Што за чорт! А дзе ж дуб?

— Відаць, не дайшлі яшчэ, — мяркуе Болцікаў.

— Ды яго тут за вярсту было відаць — высачэзны такі.

— Тады, можа, спілавалі,— выказвае здагадку Болцікаў.— Давай пройдзем далей.

Дарога непрыкметна збягае ў лагчынку, пятляе ў кустах. Нечакана справа ад яе адкрываецца агароджа, якой не відаць ні канца, ні пачатку.

— Гэта што яшчэ за навіны? — разгублена мармыча Антак і накіроўваецца ўздоўж агароджы. Болцікаў кульгае за ім.

— Стой, хто ідзе? — раптам раздаецца вокліч.

Антак і Болцікаў маўчаць. З-за кустоў выходзіць вузкаплечы стары з чырвоным мясістым тварам і маленькімі заплыўшымі вочкамі.

— Вы чаго тут не бачылі? — падазрона пытаецца вартаўнік.

— Ды вось ходзім па памятных месцах, — проста тлумачыць Антак. — Партызанілі тут. Цікава паглядзець, як усё змянілася. Курыце? — Антак працягвае старому раскрыты партсігар, запалку. — Вось тут некалі магутны дуб стаяў. Пры-ыгажун!

— Стаяў,— пацвярджае вартаўнік.

— А цяпер яго няма.

— Няма, — згаджаецца стары. — Маланкай разбіла. Усю верхавіну знесла. Адзін ствол тырчаў, дык людзі на дровы спілавалі.

— Агароджа тут нейкая з'явілася… — працягвае Антак.

— Не нейкая, а будаўнічая, — не без гонару папраўляе стары. — Дрэваапрацоўчы камбінат будзе. І бадзяцца тут чужым асобам строга забараняецца.

— Зразумела, — гаворыць Антак.

Яны з Болцікавым адыходзяць крыху ў бок, потым Антак вяртаецца дзед, а рабочая сіла на будаўніцтве патрабуецца?

— А як жа ж? Вунь, — вартаўнік махае рукой уздоўж агароджы, — там, ля прахадной, на варотах, і спіс вісіць — якія спецыялісты патрабуюцца. Толькі з гэтым пытаннем трэба звяртацца не да мяне, а ў аддзел кадраў.

Антак і Болцікаў адыходзяць, не даслухаўшы яго да канца. У кустах Антак парывіста хапае Болцікава за руку і пытаецца:

— Ты, акрамя піўной помпы, якімі-небудзь інструментамі валодаеш?

— А што?

— На работу давядзецца ўладкоўвацца, — спяшаецца растлумачыць свой план Антак. — І ўвогуле не бяда, калі цябе ніякаму рамяству не навучылі. Будзеш вартаўніком. Гэта лепш за ўсё — ночы будуць нашы. У цябе інвалідныя дакументы ў парадку?

— У парадку.

— Вось і прасіся ў вартаўнікі. А я шафёр першага класа, мне прасцей уладкавацца.

* * *

Невысокі кульгавы вартаўнік, з якім размаўлялі Толік, Васілёк і Жэнька, і быў Болцікаў. Дзякуючы таму, што на будаўніцтве не хапала людзей, Антаку і Болцікаву даволі лёгка ўдалося ўладкавацца на работу.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции