Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Трэцяя ракета

Быкаў Васіль

Шрифт:

Пачалося ўсё тое ў клёклы восеньскі ранак на роднай, далёкай адсюль зямлі, ля невялікай віцебскай вёсачкі, якая мела няшчасце асесці па-над тою жахлівай прыфрантавою дарогай…

Дарога была звычайная, якія тысячы на зямлі: і не дужа роўная, і не дужа гладкая, але яна вяла на станцыю, якую чамусьці ў тую восень упадабалі для сваіх бандыцкіх спраў немцы. На станцыі яны выгружаліся з вагонаў, платформаў, наладжвалі свае грузавікі, транспарцёры, браневікі і валакліся к фронту. Ішлі нудныя восеньскія дажджы, і варожыя колы прарэзалі на той дарожцы дзве доўгія і глыбокія, па калені,

каляіны…

Гэтымі каляінамі мы, шасцёра атрадных разведчыкаў, у глухі змрок вераснёўскае ночы прыйшлі ў вёску.

Што тут нам трэба было, аб тым ведаў наш камандзір Колька Буйневіч, які і прывёў нас да патрэбнае хаты. Пакуль ён там рабіў сваю справу, мы стаялі на варце за хляўком і на гародчыку пад мокрай рабінай. Немцаў у вёсцы, здаецца, не было, вялікая калона іх надвячоркам прайшла па дарозе. Было ветрана, сцюдзёна, восеньская золь пранізвала да касцей. Вёска спала. І ўсё ж знайшліся паганыя людзі, высачылі, данеслі. Мы ж заўважылі кепскае трохі позна.

Якраз пачало світаць. Адстрэльваючыся, мы беглі па агародах, затым па дарозе, паўзлі па тых глыбокіх, як раны, каляінах. Даганяла нас з паўсотні паліцаяў і немцаў. Многія з іх палеглі на вуліцах тае вёскі. Але перапала і нам. Застаўся ў каляіне Вася Шумскі, цяжка параніла Колю Буйневіча, усадзілі кулю ў сцягно і мне. Хлопцы вывалаклі нас на пагорак і прытаіліся пад вялізным валуном збоч ад дарогі. Думалі, ён будзе нашым помнікам. Але ворагі чамусь не пабеглі за намі, а, пастраляўшы, вярнуліся ў вёску.

Патронаў у нас было мала, і ісці далей не было як. Наўкола ляжаў шырокі адкрыты прасцяг, да лесу было далёка. І мы ляжалі пад каменем, чакаючы, што будзе далей.

І дачакаліся горшага, чым калі б загінулі ўсе.

Апоўдні немцы і паліцыі пачалі выганяць жыхароў вёскі на гэтую дарогу. Выганялі ўсіх — дарослых і малых, жанчын і дзяцей. На ўскраіне ўсіх строілі ў дзве доўгія, нібы чэргі, калоны. Затым пачалі класці ў каляіны. Над дарогай усчаўся лямант, забухалі стрэлы. Людзі нехаця, адчуваючы нешта страшнае, клаліся ў гразь і ваду.

На тым канцы вёскі пад'язджалі і спыняліся машыны, бронетраспарцёры і ўсюдыходы.

Праз гадзіну пачалося жахлівае.

Калона машын рушыла па дарозе. Па тых самых каляінах, дзе ляжалі людзі…

Гэтага забыць нельга. Мы то настаўлялі, то зноў хавалі свае аўтаматы — было далекавата, ды і што мы маглі зрабіць з нашай паўсотняй патронаў? Мы толькі глядзелі. Побач паміраў Колька Буйневіч, сцякала крывёю дрэнна перавязаная мая нага. Сыпаў дробненькі дождж…

Затым гарэла вёска. Раўлі не выгнаныя на пашу каровы, кудахталі куры, вішчалі свінні. У полі наўкол пажарышча бегалі ашалелыя авечкі, трашчалі аўтаматныя стрэлы.

Увечары хлопцы перанеслі нас цераз поле і дабраліся да лесу. Буйневіча там закапалі.

…З таго дня пачаліся мае пакуты. Я думаў, здурнею ад болю і бездапаможнасці, бяссільнае ярасці, што туманіла маю свядомасць. Зубамі я шматаў ноччу ватоўку ў лагерным шпіталі, удзень сварыўся з доктарам Фрумкіным, які хацеў мне адрэзаць нагу. Я тады стаў лаяцца, нізавошта крыўдзіў сястру і таварышаў. Я хацеў сілы, дужасці, каб устаць і ўзяць аўтамат, але сілы было вельмі мала, а нестрываны

боль у назе прымушаў выць. Тады я рашыў памерці, і як найхутчэй. Я не еў, выплёўваў лякарствы, не даваў рабіць уколы. Доктар, напэўна, спалохаўся за маю нагу, а яшчэ болей — за розум і адправіў мяне на аэрадром.

У ціхім тылавым шпіталі мне стала лепш. Нагу не аднялі, я супакоіўся, хоць часам хацелася завыць, як у тым лесе. Але дактары былі чужыя, незнаёмыя людзі, ці яны маглі зразумець недарэчныя мае пакуты? Патроху гаілася нага, і я займеў надзею вярнуцца на фронт. Я зрабіўся самым старанным хворым, рабіў усё, што мне раіла медыцына, прымаў усе лекі, нават вітаміны, расходжваў нагу, рэгулярна займаўся лячэбнай гімнастыкай, якой цураліся параненыя. Я ж мусіў яе любіць: мне трэба было вярнуць сабе сілу, трапіць на фронт і сквітацца з ворагам. Быццам дражнячы мае пачуцці, у шпітальнай палаце вісеў плакат з надпісам: «Воін Савецкай Арміі, адпомсці!» Пасля ўсяго, што я перажыў, плакат мне не дадаваў ярасці, я і без яго прагнуў схваткі і не сумняваўся, што, калі толькі дарвуся да жывых немцаў, аб маім подзвігу даведаецца свет.

Сталася трошкі інакш. Калі я трапіў на фронт, войскі спыніліся ў абароне, жыццё на перадавой было сумнае і аднастайнае, але я не траціў надзеі. Я набраўся трывання, зацяў у сабе мой боль і цярпліва чакаў, верачы, што мой час прыйдзе.

І вось цяпер гэтае заўтра!.. Невядома, якое будзе яно, але вельмі хочацца спатоліць свой боль. Хлопцы трошкі турбуюцца, трошкі непакояцца, мне ж завельмі турбавацца аб сабе не выпадае — такую раскошу не дазваляе мой лёс.

Але вось, здаецца, зноў нехта ідзе ад перадавой, — невыразны цень шмыгае ў адным месцы сцежкі, потым у другім. Спакваля становіцца бачнай постаць чалавека — яна хуценька, пэўна, подбегам, шыбуе да нас.

— Стой! Хто ідзе? — прывычна, з франтавою прыціхласцю пытаюся я, калі чалавек набліжаецца, і чакаю.

— Свае, свае, хлопчыкі! — чуецца з месячнага паўзмроку, і ад гэтага водгуку ў мяне ранейшым пакутна-радасным болем заходзіцца сэрца. Я папраўляю дзягу, спражка якой разам з дыскам спаўзла набок, набіраю паветра ў грудзі, крышачку на правае вуха, як у Лёшкі, хілю пілотку, і мае думкі скіроўваюцца ўжо іншым, весялейшым шляхам.

Лёгкай дзявочай хадой, як начная бясшумная птушка, яна неўзабаве падыходзіць да агнявой, мінае акоп. Хлопцы ўраз губляюць задумлівую нерухомасць. Лёшка ўскоквае з долу і імклівай хадой кідаецца насустрач.

— Люсёк! Ужо ўправілася? Малайчына! А мы тут чакалі-чакалі ды ўсе чаканкі паелі, — радаснай балбатнёй сустракае ён дзяўчыну. — Ідзі да мяне. Пасядзім трошкі, памарым пра тое-гэта.

— Не, хлопчыкі, пайду. Няма калі. Добрай вам ночы, — кажа яна, і нешта ў мяне нема і настойліва прагне: застанься, пабудзь. Невядома, чаму мне так хочацца, бо пячэ мяне і другое адчуванне — што не будзе мне ад гэтага радасці, але ўсё роўна я вельмі хачу, каб яна засталася.

— І тое няблага, я правяду цябе! — кажа Лёшка і спрытна падсоўвае пад дзяўчынін локаць сваю руку. Але Люся гэтак жа спрытна адводзіць локаць убок і смяецца. — Калі не супроць, вядома, і так далей. Не супроць жа? Ну, скажы праўду.

Поделиться:
Популярные книги

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Новый Рал 9

Северный Лис
9. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 9

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Воспитание бабочек

Карризи Донато
Детективы:
триллеры
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Воспитание бабочек

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Арсеньев Владимир Клавдиевич
5. Абсолют
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

В семье не без подвоха

Жукова Юлия Борисовна
3. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
юмористическое фэнтези
9.36
рейтинг книги
В семье не без подвоха

Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Коллектив авторов
Warhammer Fantasy Battles
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Warhammer: Битвы в Мире Фэнтези. Омнибус. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16