Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Трэцяя ракета

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Ніхто чалавека не тыраніць больш, чым ён сам сябе. Так вось.

— Гэта калі ў чалавека сумленне ёсць. А ў Задарожнага яно і не начавала.

— Не, чаму? — падумаўшы, адказваё Лук'янаў. — Па-свойму і ён мае рацыю. Адносна, вядома.

Мы зноў маўчым, памалу клыпаем і ўслухоўваемся ў ноч.

Сцяжынка прыводзіць нас да сланечніку, які шэраю нерухомай сцяной дрэмле ўначы. Па той бок яго, на дарозе, чуюцца салдацкія галасы, недзе далей на сцежцы коратка бліскае іскра ад цыгаркі і даносіцца сцішаны смех. Хоць і вайна, і небяспека, але пакуль ціха, і жыццё ідзе сваім

чынам.

Лук'янаў ціхенька ідзе ззаду, і ў сузіральна-супакоеным настроі яго я згадваю ціхі водгук перажытых пакут, нейкі душэўны надлом, гэта цяпер мне блізка, зразумела, і я пытаюся:

— Скажыце, а як вы ў палон трапілі?

Салдат з паўхвіліны маўчыць, нешта думае, затым уздыхае:

— Проста. Пад Харкавам у сорак другім. Параніла. Страціў прытомнасць. Ачнуўся — наўкола немцы. Ну, лагер, і ўсё…

Я думаю, што Лук'янаў скажа і яшчэ што, але ён змаўкае. У адным месцы мы натыкаемся на неглыбокую мінную варонку. Месячнае святло таямніча высвечвае на сцяжыне круглую чорную пляму з стабілізатарам усярэдзіне. Хоць небяспекі ад яе ўжо няма, але не хочацца і ступаць у яе чарнату. Я пераскокваю варонку. Лук'янаў абыходзіць яе збоч.

— Такі быў мой пачатак канца, — уздыхае Лук'янаў.

— Пачатак канца! — паўтараю я і думаю, які недарэчна-злавесны сэнс у гэтых двух, такіх звычайных упаасобку, словах. — А затым што?

— Затым? Затым пачалося пекла. Усё лета закопвалі супрацьтанкавыя равы на Ўкраіне. У сорак першым іх жа накапалі тысячы кіламетраў. І мы закопвалі. Нікому гэта не трэба было, але, відаць, іншай работы для нас не знайшлося…

— Вы ж, здаецца, афіцэрам былі?

— Лейтэнантам. Камандзірам сапёрнага ўзвода.

— Ну, а пасля?

— А пасля от радавы, — сумна ўсміхаецца Лук'янаў.

— А чаму так?

— Так.

Я не пытаюся болей, — разумею, што яго пакаралі, хоць не магу даўмецца, чаму чалавек, які столькі стрываў у палоне, павінен быў яшчэ і ў нас панесці нейкую кару.

— Гэта, брат, так, — кажа ён, ідучы побач. — У вайну мне не пашанцавала страшэнна. Ва ўсіх адносінах.

— А яшчэ што?

Лук'янаў прыцішвае хаду, пазірае ў месячную далячынь і заклапочана кажа:

— Разумееш, што атрымалася. Бацька мой камандзір брыгады, Герой Савецкага Саюза. А я вось няўдака, сорамна прызнацца каму.

Я насцярожваюся, слухаю, ён заўважае гэта і дадае:

— Пасля палону так і не напісаў яму. Не адважыўся. Дый што я напішу? Праўда, бацька мяккай душы чалавек. Маці таксама. Ні грошай, ні ласкі не шкадавалі. Здаецца, і я някепскі быў, слухаў, вучыўся. У сорак першым разам з дому пайшлі: бацька на фронт, я — у вучылішча. І вось дзіка як атрымалася.

— Ну што ж!.. Ці ваша віна? Вайна ўсё.

— Вайна, вядома. Але не ў тым рэч… — пярэчыць ён. — Недзе штось сфальшывіла ва мне. Я-то ведаю. Толькі…

Ён, аднак, не дагаворвае, змаўкае, і я кажу:

— Кепска!

— Вось іменна.

Я веру і шчыра спачуваю яму. Гэтая яго бяда нечым вабіць мяне, мусіць, у нас з ім нейкія блізкія перажыванні, і мне хочацца чым-небудзь суцешыць свайго таварыша.

— Ну, то нічога. Яшчэ не позна. Можна званне аднавіць. Быць бы жывым. А на кпіны вы не зважайце.

Не ўсе ж у войску такія, як… Задарожны.

— Яно-то так, але… Дарэчы, ты не вельмі слухай гэтага Задарожнага, — пераходзіць на іншае Лук'янаў. — Ён трапло. Набрэша, а на справе нічога і не было. Такіх шмат… сярод нашага брата — мужыкоў.

Гэтыя словы спачатку здзіўляюць, а затым раптоўна ўзбадзёрваюць мяне. Я аж спыняюся, і нечакана для сябе ў мяне вырываецца:

— Праўда?

— Ну, а ты як думаў? Люся някепская дзяўчына… Наогул, шмат нашых уяўных бед ад таго, што мы не верым жанчыне. Мала паважаем яе. А ў ёй жа святасць мацярынства і мудрасць вякоў. Яна антаганіст злачынства, бо яна маці. Яна шмат выпакутавала. Пакуты выкрышталізавалі яе душу. А як правільна сказаў Жаўтых, пакуты робяць чалавека чалавекам. Чалавек без пакут — трава.

Насустрач ідуць пехацінцы, моўчкі брыдуць яны ў прыцемках, несучы на перадавую ранні сняданак. Гадзінай пазней ужо тут не пройдзеш; хто спозніцца, той будзе галадаць да вечара. Мы ўглядаемся ў іх невыразныя пры месяцы твары, але знаёмых сярод іх няма.

— Мы не спазніліся, хлопцы? — пытаюся я.

— Не. Яшчэ толькі пачалі даваць. Мы от першыя, — ахвотна адказвае маленькі пехацінец, згорблены ад вялікага тэрмаса на спіне. Мы збочваем на траву і размінаемся. Лук'янаў даганяе мяне і зноў ідзе побач. Відаць, я сваёю цікаўнасцю зачапіў у ім нейкую балючую струну, якая загучала цяпер шчыра і надоўга.

— Пакуты, пакуты!.. — раздумна кажа ён і з нечаканаю ажыўленасцю прадаўжае: — Я вам скажу. Я доўга памыляўся, не разумеў шмат чаго. Палон мяне навучыў многаму. У палоне чалавек адразу губляе ўсё, што паначапляла жыццё: кубікі, шпалы, ордэны, дыпломы, білеты. Застаецца адно толькі пры ім — яго душа. Як у Ісуса. Я нагледзеўся рознага. За трыццаць год жыцця не зразумеў таго, што за адзін год палону. Я ўсё думаў: усё ж яны, немцы, не якія азіяты, яны далі чалавецтву Баха, Гётэ, Шылера, Энгельса. Аказалася, увесь іхні сэнс — Гітлер. Вось што можа зрабіць адзін чалавек з нацыяй, якая даверыцца яму. Хаця не ўсе аднолькавыя. Некаторыя думаюць па-свойму. Напэўна, кожны чалавек — ад прыроды чалавек. Жыццё робіць з яго генія або злыдня. Немцы прадалі Гітлеру свае душы, і ён зрабіў іх злыднямі. Гэта страшна — прадаць аднаму ўсе душы. Апрача ўсяго іншага, гэты адзін стане вампірам. Ён захоча акіяна крыві. Быў у нас Курт, ён шмат што разумеў правільна. Мы часам гутарылі. Я палонны, а ён салдат з аховы. Але ён трус. Ён болей за ўсё баяўся фронту. Ён ненавідзеў Гітлера, але пакорна служыў яму. Пасля ён павесіўся ў лагеры.

— Чаго ўжо чакаць ад немцаў, — кажу я, — калі вось і нашы… Колькі набралася і ўласаўцаў, і паліцаяў…

— Яно так. Гэта ўжо даказана. Трусасць і разлік на выгаду губяць усіх: і нашых, і немцаў, і радавых, і генералаў, — з незвычайным для яго запалам кажа Лук'янаў. — Не перамогшы ў сабе карысталюбца, баязліўца, не пераможаш ворага. Гэта так. Гэта пытанне жыцця і пытанне гісторыі.

Памаўчаўшы трохі, ён весялей ужо дадае:

— А за Люсю ты не турбуйся. Яна нішто дзяўчына. Так мне здаецца. Скончыцца вайна — камусь пашанцуе. Эх, калі б не вайна!..

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Игра со Зверем

Алексина Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Игра со Зверем

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Мост душ

Макинтош Фиона
3. Оживление
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мост душ

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Секреты серой Мыши

Страйк Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.60
рейтинг книги
Секреты серой Мыши

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!