Трэцяя ракета
Шрифт:
Папоў, аднак, не адрываецца ад прыцэла, усё ўглядаецца ў яго, пакручваючы рукаяткі наводкі, а Крывёнак тым часам прыносіць з акопа няновую ўжо, пашкрэбаную каску і нахлабучвае яе на наводчыкаву галаву. І раптам, не паспявае яшчэ ён адысціся на сваё месца, як недзе далёка ў варожым баку раздаецца знаёмае імпэтнае «та-тата-та-та-та-та!». Адначасна імпэтна лязгае па крыле шчыта, фуркае над галовамі, чмякае ў зямлю і збоч на брустверы над камякамі зямлі ўзлятае слабенькі дымок пылу. Я інстынктыўна ўгінаюся за казённік. «Спазніліся! Празявалі!» — б'е ў голаў благая думка. Каб нешта рабіць, я азіраюся, — за мною гнецца да зямлі Лёшка, ён лаецца, а за ім далей,
— Сволачы! — лаецца Лёшка. Да Лук'янава кідаецца Крывёнак, даволі спакойным голасам ён пытаецца:
— У каго пакет?
У мяне ў кішэні перавязачны пакет, я дастаю яго і кідаю хлопцу, хачу і сам падацца туды, але каманда Жаўтыха спыняе мяне:
— Стой! Ціха! Прыгніся! Прыцэл шэсць — адзін снарад, агонь!
Кулі б'юць па брустверах, пырскаючы ў бакі зямлёй, я соўгаю па лінейцы ўказальнік адкату, прыгінаюся. Тут, за казённікам, трошкі схоўней, чым на адкрытай пляцоўцы. Уся наша агнявая курыцца пылам ад куль, разлятаецца ў бакі зямля, шмаццё кукурузы лязгае па шчыце. Што і казаць: няўдалы пачатак, трэба як мага хутчэй упраўляцца, інакш можа быць кепска.
— Бах!!! — нечакана і грымотна б'е ў вушы стрэл. Гармата тузаецца назад, пад казённікам з'яўляецца пустая гарачая гільза, з яе вузкае шыйкі курыцца дым.
Я не бачу за шчытком выбуху, але чую яго далёкае раскоцістае «ках-х-х!». У ствале ўжо новы патрон, і Папоў асцярожна, дужа акуратна і спакойна падкручвае махавікі.
— Фіць-фіць! Чвік!.. — праносіцца побач варожая чарга.
«Хутчэй! Хутчэй!» — стукае ў скроні думка. Я імгненна азіраюся: Лук'янаў ляжыць на баку, і Крывёнак, няўмела раскручваючы белы, чысцюткі бінт, абмотвае яму галаву. Скрозь павязку праступае і распаўзаецца бурая пляма крыві.
— Бах!!! — б'е новы наш стрэл, і правае вуха глухне, нібы ў яго забіваюць тугі корак. Я таропка пазіраю на ўказальнік адкату — адкат, здаецца, нармальны.
— Прыцэл сем! — з лютасцю ў голасе камандуе ззаду Жаўтых.
Значыць, недалёт, трэба яшчэ прыстрэльваць. Кулямёт б'е доўгімі чэргамі, і гэта, мусіць, ратуе нас, бо толькі першыя кулі з чаргі трапляюць паблізу, іншыя ж ідуць з рассейваннем навокал. Усе мы тулімся долу, Лёшка ляжыць на баку, прыціскаючы да грудзей патрон, — позіркі нашы сустракаюцца, і я не знаходжу ў ягоных вачах варожасці. Мне таксама цяпер не да злосці — Люся і ўсё, што звязана з ёю, адступаюць цяпер далёка, у нейкае невыразнае даўняе ўчора.
Папоў працуе, аднак, таропка і дакладна. Не паспяваю я да канца адчуць сваю прыкрасць ад першых стрэлаў, як бахае новы, трэці стрэл і зараз жа ззаду крычыць Жаўтых:
— Адмеціцца па разрыву!
Гэта ўлюбёны прыём нашага камандзіра. Ёсць пэўныя правілы прыстрэлкі прамой наводкай, але Жаўтых амаль заўжды карыстаецца толькі гэтым — адмячаннем па разрыву, які ні разу яшчэ не ашукаў нас. Папоў, згорбіўшы спіну, ледзь-ледзь, аднымі далонямі, кратае махавічкі наводкі і цісне кнопку спуску. Я выглядваю з-за шчытка — снарад праз пыл з бруствера ідзе ўдалеч і рвецца на пагорку.
— Верна! — радасна і натужна, з усяе сілы крычыць Жаўтых. — Тры снарады, беглы агонь!
«Слава богу! — спадае ў душы прыкрае трывожнае напружанне. — Трапілі, цяпер дабіць!»
— Бах! — грукае стрэл, гармата тузаецца, з казённіка са звонам вылятае гільза. Лёшка, на імгненне прыўзняўшыся на каленях,
— Бах!
На агнявой — кіславаты парахавы смурод, пыл. Шостая гільза звонка лязгае ў доле аб папярэднія, і вось жаданая каманда:
— Ва ўкрыцце!
«Ёсць! Здаецца, удалося! Яшчэ трошкі, яшчэ…»
Мы ўсе хапаемся за гармату, я перапаўзаю цераз станіну, вырываю з восі стопар, нехта ззаду выдзірае з зямлі сашнік. Жаўтых хапаецца за левую станіну. Прыпаўшы да самай зямлі, налягаю на кола, штурхаю — гармата зрушваецца з месца. Папоў трошкі спазняецца штурхнуць левае кола, гармата перакошваецца на пляцоўцы, і Жаўтых злосна крычыць на яго:
— Папоў, такую тваю растакую! Штурхай!
На Папова камандзір крычыць рэдка, толькі ў баі пад агнём, — тут ён нікога не вылучае, тут у яго ўсе роўныя, і, паслухаўшы збоку ў такі час, можна падумаць, што ён з кожнага гатовы садраць скуру. Папоў не крыўдзіцца на тое, як не крыўдзіцца ніхто, — у насунутай на вочы касцы ён упіраецца каленямі ў зямлю, плячом — у кола, гармата зрушваецца з месца і, цяжка гойдаючыся, ідзе ва ўкрыцце.
— Та-та-та-та-та… — стукае здаля кулямёт, але мы ўжо звярнулі станіны, я напружваюся, што, здаецца, разрываюцца ад натугі грудзі, і штурхаю ў кола аберуч, аж покуль гармата не пачынае каціцца паціху сама. Хлопцы і Жаўтых кіруюць яе станінамі, а апошні, на каленях, учапіўшыся за правіла, штурхае схуднелы, з акрываўленай шчакой Лук'янаў.
10
Пасля мы сядзім у нашым вузенькім абжытым акопчыку і, супакоеныя ды трошкі абрадаваныя зробленай справай, утаймоўваем у грудзях ашалелыя ад натугі і перажытага сэрцы. Некалькі кулямётаў лупяць па нашай пазіцыі, раз за разам збіваючы з бруствера камякі, і пясок сыплецца на нашы галовы. У чыстым ранішнім паветры над агнявой космамі вісіць пыл. Але буйнакаліберны кулямёт маўчыць, а астатнія мы як-небудзь стрываем.
— Хапіліся! — задаволена кажа Жаўтых, седзячы на дне, і радасна смяецца, густа наморшчыўшы свой зашчацінены за ноч, сіняваты твар. — Усё ж абдурылі — ведай нашых!
Пасля, пасур'ёзнеўшы, камандзір пытаецца:
— Ну, а ты як, Лук'янаў? Трываць можаш?
Лук'янаў, схіліўшы перавязаную галаву, курчыцца пад палаткай у канцы акопа і зябка хутаецца ў шынель. Рана ў яго на галаве, пэўна, не дужа страшная, ён не стогне, не скардзіцца на боль, толькі дрыжыць ад малярыі. Выгляд у салдата па-ранейшаму пакутна-засяроджаны.
— Патрываю, — ціха кажа Лук'янаў. — У санчасць жа не выбрацца.
— Не выбрацца, — пацвярджае камандзір. — Сядзі да вечара.
Мы месцімся адзін ля аднаго ў самым дне і пільна ўслухоўваемся, што робіцца наверсе. На ніжэйшым прыступку сядзіць Лёшка, у руках у яго перыскоп, і ён раз-пораз ціхенька высоўвае яго з-за бруствера. Кулямёты нам тут не страшныя, але мы чакаем, што вось-вось удараць мінамёты, тады ўжо будзе чаго баяцца.
Але неўзабаве сціхаюць і кулямёты, і ў ранішнім прасторы запаноўвае цішыня. Нідзе ні гуку, ні стрэлу. Ужо добра развіднівае, недзе ўсходзіць сонца, і яркі блакіт паўднёвага неба аж буяе ад стрункіх патокаў святла. Першыя сонечныя промні кладуць свае яшчэ халодныя лапы на пыльныя груды нашага акопа. Змануты цішынёй, над полем з'яўляецца жаўранак. Як нешта далёкае і не ўраз зразумелае, далятае да нас яго цвіркатлівая лагодная песня; а затым і сам ён паяўляецца ў небе над самым акопам. Жаўтых першы задзірае ўгору галаву, напінаючы сухую скуру на няголенай шыі, прыжмурвае немаладыя вочы і шчыра здзіўляецца:
Вечный. Книга V
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
рейтинг книги
Камень. Книга 4
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Игра со Зверем
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Мост душ
3. Оживление
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
