Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Трэцяя ракета

Быкаў Васіль

Шрифт:

І я раптам адчуваю, што веру яму, веру, як богу, ён звальвае з мяне нябачны камень пакут і дае светлую жаданую надзею, — дзіўна нават, якою сілай валодаюць звычайныя сяброўскія словы, сказаныя ў пару. Я не магу даўмецца цяпер, як гэта я не зразумеў усё з самага пачатку, навошта так легкадумна паверыў гэтаму балабону Лёшку. Я вельмі рады цяпер, але, здаецца, нічым таго не паказваю Лук'янаву, — мне раптам робіцца лёгка і светла на душы, і нават заўтрашняе выпрабаванне адлятае кудысь у далёкія задворкі памяці.

— Ага, Люся слаўная. Гэта ён балбатун, — згаджаюся я, і мне пакутна балюча ад думкі, што зусім нядаўна яшчэ я гатовы быў зняславіць ні ў чым не вінаватую дзяўчыну.

— Давай хутчэй, браце, каб не спазніцца! Ці не віднее? — павесялеўшы, кажу я, і мы паскараем

крок — паўз сланечнік у лагчыну ля вёскі, куды ўночы прыязджае наша батальённая кухня.

9

Пакуль мы прыносім сняданак, пачынае світаць.

Неба з кожнай хвілінай святлее, па небасхіле ўсё шырэй разліваецца зеленаваты водсвет далёкага сонца, хутка гаснуць і без таго рэдкія зоркі. Месяц у вышыні растае, губляе сваё ядронае ўночы святло, вузее і бездапаможна вісіць над пасвятлелым прасцягам. На зямлі неўпрыцям знікаюць рэзкія цені, сплывае срэбны месячны бляск, сціпла і слаба асветленае, выступае са змроку ранішняе наваколле — травяністае, перакапанае вайной поле, шэраг слупоў над дарогай, вузкая палоска сланечніку пад вёскай.

Таропка і моўчкі снедаем.

Жаўтых першы паспешна даядае з вечка прыпраўленую тушонкай кукурузную кашу (мамалыгу, па-тутэйшаму) і засоўвае ў кішэню недаедзены кус хлеба. Шэры ў прыцемках твар старшага сяржанта ажыўлена-засяроджаны на сваіх камандзірскіх клопатах. Мы таксама выскрэбваем кацялкі, чысцей аблізваем лыжкі, і ўнутры ў кожнага з нас шпарка і няўхільна расце дрыготкая трывога. І мне аж любасна ад тае дзелавой спакойнасці, з якою гэты немалады ўжо, рудавусы, ссінелы з твару, трошкі крываваты ў нагах — звычайны калгасны дзядзька, наш цяперашні камандзір, збіраецца да начальства з дакладам аб гатоўнасці. Быццам для якой звычайнай працы ў полі, дажоўваючы ў роце сняданак, ён за тоненькі раменьчык вешае на шыю бінокль, закідвае за плячо аўтамат, насоўвае на лоб пакамечаную, белую ад сонца пілотку, якая заўжды неяк аблавушкай сядзіць на яго галаве — ад вуха да вуха. Пілотка і іншая абмундзіроўка ў яго не дужа адмысловая, звычайнае б/у, затое ўсё іншае, што вызначае ў ім сяржанта-артылерыста, дагледжана і носіцца ў ашчаднасці. Бінокль хоць і старэнькі, з вышчарбленым акулярам, але пра яго Жаўтых кажа, што не памяняе на новы, нават на трафейны цэйсаўскі. Да сяржанцкае палявой сумкі з настаўленнямі, брытвай і рознай салдацкай драбязою прышпілены компас, — як у начальства. Пад ранак ён надзявае зашмальцаваную сваю ватоўку, на ёй пакручастыя пагоны з чырвонаю лычкай упоперак і на рукаве вышэй ад локця, нібы залатая, паблісквае выразаная з бляхі самадзелка — скрыжаваныя ствалы гармат. Гэта эмблема знішчальніка танкаў. Ботаў Жаўтых не носіць, кажа, што ў іх нездарова нагам, і ходзіць у чаравіках з абмоткамі, якія накручвае нізенька — на далонь ад халявак.

— Крывёнак, пабудзі Папова, — загадвае старшы сяржант, варушачы вусамі. — Я да камбата.

Крывёнак, здаецца, абыякавы да ўсяго, што неўзабаве чакае нас, расслаблена ўстае ад кацялка і, валюхаючыся, ідзе будзіць наводчыка, якога Жаўтых перад світанкам паклаў спаць. Папоў, вядома, не выспаўся за якую гадзіну, разбуджаны, сядзіць нейкі час у доле і, пазяхаючы, няўцямна глядзіць перад сабой.

І тады зноў з-за варожых пагоркаў даносіцца злавесны гул танкаў. Гэты раз гудзе ўжо бліжэй, пачынае нават здавацца, што танкі ідуць сюды, на нас, усе мы ўстрывожана ўзіраемся ў бок ворага, але ўбачыць там яшчэ нічога нельга. Гэты гул, відаць, канчаткова абуджае Папова, ён устае на калені, падпяразваецца, бярэ свой кацялок з ежай і, узіраючыся ў змрочныя пагоркі, ідзе да гарматы.

— Усё ж нешта яны нам рыхтуюць сёння, — кажа Лук'янаў і бярэцца за аўтамат. Мы з Крывёнкам таксама бяром нашу зброю і ідзём да сваіх баявых месц ля гарматы. Ля разасланае палаткі з рэшткамі сняданка застаецца адзін Задарожны.

Нейкі час мы моўчкі сядзім на станінах, і, па меры таго як усё больш рассцілаецца-вынікае з-пад змроку знаёмы прасцяг, усё расце, большае наша хваляванне. Крывёнак згортвае няроўную, тоўстую пасярэдзіне цыгарку і нервова, без меры цмыгае яе. Лук'янаў надзявае ў рукавы шынель і зябка месціцца

на снарадных скрынках, — як заўжды на світанні, яго пачынае трасці малярыя. На худым, нейкім да часу абвялым твары з глыбокімі зморшчынамі абапал рота і ў выцвілых вачах пад светлымі брывамі — выраз цярплівасці і пакорнасць непазбежнасці. Лёшка, здаецца, злосны і абыякавы да ўсяго, ён сядзіць, дзе сядзеў, не кратаючыся, але тое, што ён не ў гуморы, — выдае трывогу ў ягонай душы. Адзін толькі Папоў, санлявы яшчэ, без усякіх адзнак неспакою, старанна выскрэбвае з кацялка кашу і вузкімі вачыма на расплюснутым бурым твары раз-пораз глядзіць на пагоркі, дзе затаіўся вораг.

Дзень наступае і няўхільна блізіць наш небяспечны час. Ужо становіцца відаць бы кратом накапаная крывуляка першай траншэі, праз туманную золкую парнасць у лагчыне праступае чорная пляма танка ля ручая, на пагорках яшчэ курыцца дымчастая шэрасць, але яна неўзаметку, з кожнай хвілінаю радзее і саступае месца святлу.

Пакутліва і вельмі напружана мы чакаем. Кожны засяродзіўся ў сабе, нікому не трэба размовы, ніякія словы цяпер не маюць значэння. Мы прыціхаем, натапырваемся і чакаем хуткага, таго самага часу, калі для кожнага з нас можа вырашыцца ўсё. І ў гэтую часіну нейкім дужа будзённым і таму дзіўным голасам адзываецца Папоў:

— …Не можа пасаліць! От повар, нехарош повар!..

— Што?

Усе паварочваюцца да наводчыка, яўна збянтэжаныя тым, што ўчулі, і ён ранейшым ціхавата-абыякавым тонам кажа:

— Каша мала-мала солі, трава каша. Нехарош каша — нехарош повар.

Мы затойваем прыкрасць, ніхто яму не адказвае: ці да кашы цяпер.

І вось у полі з'яўляецца наш камандзір. Ён бяжыць ад КП наўпрасткі па траве, і тое, што ён не ідзе, а бяжыць, спяшаецца, яшчэ больш узвінчвае нас. Я станаўлюся за шчытом на калені і раблю найпершае, што трэба зрабіць перад стральбой, — адчыняю затвор. Паварот тугаватай рукаяткі апускае клін, можна зараджаць, хоць — адчуваю я — зараджаць яшчэ рана, але мне ўжо нясцерпна бяздзейнасць, карціць што-небудзь рабіць.

Жаўтых, напэўна, здаля прыкмячае, як нядобра сцішыліся мы, і, пэўна, каб разбурыць нашу панылую прыкрасць, гукае:

— Ну, мальцы-ўдальцы! Пальнём зараз! З першага снарада — цэль, і спаць да вечара!

— Ерунда! — кідае Лёшка і ўскоквае з долу. — Паспіш тут! — Ён ідзе да ўсіх на пляцоўку, неяк беражліва несучы ля сябе свае вялікія, рудыя ад загару рукі. Жаўтых саскоквае з невысокага бруствера, ідзе на сваё баявое месца — злева ззаду ад гарматы, у шырокім гарматным сховішчы.

— Нічога. Не першы раз! Трымайцеся за зямлю-матухну. Яна выручыць, — спакойна кажа ён і ўзнімае бінокль. — Так!.. Не, яшчэ трошкі пачакаем. А ну, сядайце ўсе!

Мы, стаўшы на калені, займаем свае месцы — Папоў за прыцэлам, я справа ад яго за шчытом, між станін укленчвае Задарожны, за ім ля снарадных скрынак Крывёнак і Лук'янаў.

Жаўтых усё ўзіраецца ў бінокль; згінаецца да прыцэла Папоў — мы разумеем, што ўступаем у паядынак, дзе пытанне — хто каго — будзе рашацца тым, хто хутчэй. Калі толькі мы спознімся і немцы раней убачаць нас на гэтай пазіцыі, то нам будзе кепска.

— Папоў, наводзіць пад ніжні абрэз! — распараджаецца Жаўтых, ужо не адрываючыся ад бінокля. — Та-ак! Зарадзіць!!! — сіпата, спакойна, але з залішняю строгасцю камандуе ён, і я адчуваю па тым, што хоць трошкі, але хвалюецца і ён. Задарожны натрэніравана і размашыста ўсоўвае ў патроннік снарад, затвор, коратка лязгнуўшы, зачыняецца. Папоў прыліпае да прыцэла, і мы затойваем дыханне.

Ідуць апошнія хвіліны санлявай ранішняй цішыні. Неба за нашымі спінамі ўжо наліваецца водсветам блізкага сонца… Гэтыя апошнія імгненні перад адкрыццём агню асабліва нясцерпныя, тупым болем ныюць усе нервы — хутчэй, хутчэй! Але Жаўтых глядзіць, ён спакайнейшы і лепш ведае, калі трэба скамандаваць.

— А чаму без каскі? Дзе каска? — нечакана гучыць у цішы яго строгі голас. Гэта ён да Папова, які туліцца ў сваёй запэцканай змазкай пілотцы. Жаўтых так крычыць заўсёды, калі наводчык перад стралянінай не надзявае каскі, якую камандзір заўсёды возіць з сабою і без якой ён не дазваляе наводчыку ўступаць у бой. — А ну, Крывёнак, — каску! Каску яму, жыва!

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Слабость Виктории Бергман (сборник)

Сунд Эрик Аксл
Лучший скандинавский триллер
Детективы:
триллеры
прочие детективы
6.25
рейтинг книги
Слабость Виктории Бергман (сборник)

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги