Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Трэцяя ракета

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Адваюваўся! — радасна паведамляе ён і заклапочана дадае: — От тількі медаль згубыв, — і варушыць напаказ грудзьмі. Сапраўды над кішэньчыкам тырчыць коса прышпіленая шэрая стужка медаля «За адвагу» — самога медаля няма. — Тэпэрыча не с чым і додому показатыся.

Мы маўчым, чакаем, што будзе далей.

— Ну от гарно, — кажа ён, калі я закончваю перавязку, і ямчэй месціцца над невысокім брустверам. — Спічну трохі і пійду.

— Там жа немцы. Куды ты пойдзеш?! — крычу я яму ў вуха.

— Га? Вінніцкі я. А вы звідкіля?

— Табе што, не баліць? — пытаюся я. Але Панасюк, відаць, зусім аглухлы, ён толькі пазірае на мяне і неяк знямогла прыкрывае

свае рудыя з сінню павекі. Я зноў пераглядваюся з Паповым — наводчык пільна глядзіць на нашага нечаканага госця і, пэўна, таксама нічога зразумець не можа. Мне дзіўна, як гэты салдат не адчувае болю, гэта ж, пэўна, так страшна балюча, а ён нават не паморшчыцца, разважае пра дом, толькі выгляд яго нейкі дужа не адпаведны яго нетутэйшаму настрою.

Шмат загадак ледзь не кожнага дня выстаўляе вайна, і хоць даўно ўжо не навічок я на ёй, але ўсё ж часцяком ніяк не магу зразумець загадкава-супярэчлівую сутнасць многіх яе незвычайных з'яў.

14

Наша нямое здзіўленне прыпыняе далёкі маторны гул.

Раптоўна неяк, раней не заўважаны, ён прарываецца з варожага боку, і мы з Паповым чуем яго толькі тады, калі з-за пагорка на дарозе, узняўшы воблака пылу, выскоквае некалькі машын. У іх аб'ёмістых кузавах цеснымі радамі сядзяць немцы.

Папоў ад нечаканасці нешта ўскрыквае па-якуцку і здароваю рукою хапаецца за механізмы наводкі.

— Лазняк, зараджай!

З расчыненай пачатай скрынкі я хапаю асколачны і пхаю яго ў ствол. Ад хвалявання гэта атрымліваецца няспрытна, гільза не дасоўваецца да канца, і клін не зачыняецца. Тады, як гэта часам рабіў Задарожны, я штурхаю яе чаранком рыдлёўкі і прыгінаюся на каленях.

Цяжка нагружаныя вялікія машыны, грузна асядаючы на скатах, перапаўзаюць на аб'ездзе міннага поля канаву і выбіраюцца на дарогу ў вёску. Як заўжды, знянацку дужа грымотна бахае стрэл. Пыл засцілае агнявую, я не бачу, куды трапляе снарад, і кідаюся па наступны. Зноў мяне ахоплівае ліхаманка бою, адчуванне небяспекі да дрыготкі напружвае нервы, а ў свядомасці, бы здзекуючыся, помсліва гучыць-дражніць мяне нейкі зласлівы голас: «Ага, вам канец, а ён жывы! Ён уцалее, і Люся будзе з ім, ага! Ён разумнейшы за вас, ён ведае, як і што, ён адчуваў гэта. Недарма так настойваў, казаў пра Лук'янава, а дбаў пра сябе… Ага!»

Ён агідны мне, той незнаёмы, недарэчны цяпер голас, я хачу заглушыць яго, пазбыцца, засяроджваюся толькі на сваёй справе — сноўдаю на каленях ад казённіка да скрынак. Папоў б'е часта, мяне абсыпае пяском, аглушае, я не ведаю, не бачу, дзе тыя машыны, — уся мая воля і сілы згорнуты ў адно — зараджаць. Я адчуваю, што гэтая наша зачэпка дарма нам не абыдзецца, у машынах напэўна пяхота, але цяпер нам ужо ўсё роўна.

А з Паповым тым часам пачынае рабіцца штось незвычайнае. Ён неяк весялее ці, можа, зласнее і, сагнуўшыся за прыцэлам, крычыць: «Стой, Гітлер! Стой!» — і яшчэ нешта, што заглушаюць стрэлы. Пасля яшчэ больш заўзята пачынае крычаць: «Назад, Гітлер!» Я прыўстаю на каленях і па-над шчытом назіраю ў поле. Тры машыны гараць на дарозе, некалькі, ратуючыся ад агню, паварочваюць убок, у аб'езд. «Гух! Гух!» — раптам даносяцца адтуль два цяжкія падземныя выбухі. Дык вось чаму так радасна крычыць Папоў і чаму на яго плоскім рудым твары льсніцца шырокая дзіцячая радасць: ён загнаў іх у міннае поле.

— Многа-многа давай! Многа! Шыбка давай! — крычыць Папоў і наводзіць гармату.

Машыны замітусіліся. Дзве, разнесеныя выбухамі, грудай жалеззя асядаюць да самай зямлі, астатнія нерашуча спыняюцца, некалькі

ў хвасце вернуць назад на пагорак.

— Давай, Лазняк, шыбка зараджай! — у незвычайным азарце падганяе мяне наводчык. Але вось у скрынцы застаюцца два апошнія снарады.

— Снарады ўсе!

Папоў азіраецца, ураз сур'ёзнее. Па яго рудым, ажно счарнелым твары ліюць пісягі поту, спіна мокрая і гарачая, вузенькія вочкі звузіліся яшчэ больш — да шчылін, шырокія скулы раздаліся ў бакі. Ён нешта думае.

— Нядобра! Ай, як нядобра! — кажа Папоў. — Гітлер канава ляжы. Страляй будзе! Лазняк, карцеч трэба!

У вачах-шчылінках Папова загараюцца трывожныя жоўтыя агеньчыкі, я падаюся да скрынак, адкідваю пустыя — іх ужо багата набралася ў нас, скрозь у доле качаюцца гільзы. Урэшце мне трапляе цяжкая скрынка, за вяровачную ручку я падцягваю яе бліжэй да гарматы. Тут дзесяць снарадаў карцечы, гэта апошняя наша надзея. Але карцеччу страляць па дарозе далёка, трэба, каб немцы падышлі бліжэй, і мы пачынаем чакаць.

— Ой, Лошка! — азіраецца Папоў. — Дзе Лошка? Снарад мал-мала, загад трэба…

Мы пазіраем у наш тыл — нідзе нікога. Скрозь да вёскі — пусты, распалены сонцам абшар. За вёскай ідзе бой, там няспынна рвецца, звініць, грукоча, равуць маторы і бязладна рассыпаецца кулямётная траскатня. Напэўна, немцаў далей не пусцілі, і невядома, што і як рабіць нам. Ці чакаць Лёшку, ці ўжо забыцца на яго — з ім таксама ўсё магло здарыцца, мо ляжыць дзе забіты? Але зноў жа, як і адыходзіць: усё ж побач дарога, па ёй, відаць, пойдуць немцы, і мы маглі б дапамагчы тым, што за вёскай. Калі б толькі было болей снарадаў.

Але ў нас робіцца ціха. Немцы чамусьці не спяшаюцца атакоўваць нас, яны прытаіліся недзе ля дарогі і чагосьці чакаюць. Панасюк тым часам сядзіць, як сеў, прыхінуўшыся спінаю да бруствера, толькі галава яго схілілася набок, здаровая рука ашчадна прытрымлівае параненую. «Няўжо спіць?» — думаецца мне, і я кранаю яго за нагу.

— Гэй, ты! Ідзі ў акоп!

Але Панасюк не варушыцца, сядзіць па-ранейшаму, нібы не чуе. Папоў таксама азіраецца і, устаўшы са станіны, сігае да яго.

Наводчык прыўзнімае салдатаву галаву, і па мне слізгае яго застыглы нерухомы позірк. У прыплюшчаных вачах — ніводнае рэшткі жыцця.

— Што гэта? — дзіўлюся я. — Што з ім?

Папоў яшчэ крыху трасе-варушыць ягоныя плечы. Я падскокваю да пехацінца.

— Забіла, га? Дык не стралялі ж…

— Памірал, — кажа Папоў без вялікага здзіўлення. — Даўно памірал.

Ён асцярожна кладзе Панасюка бокам на дол, здаровая рука па-ранейшаму трымае перабітую, бы ў ёй яшчэ захаваўся боль. Вось табе і адваяваўся, прыпамінаю я нядаўнюю яго гаворку. Толькі заспакойваў сябе: аднаруч упраўлюся, спецыяльнасць ёсць, не прападу.

Гэтая смерць невядомага, ніколі раней не бачанага мною чалавека чамусьці не меней, чым пагібель камандзіра, узрушвае мяне. Колькі часу я ўсё гляджу і гляджу на яго адранцвелае цела — думаецца, як недарэчна на вайне ладзіць нейкія свае планы, нешта задумваць, пра штось дбаць, калі навокал так густа буяе смерць. Праўда, хіба спыніш думкі, хіба засцеражэшся ад жадання, хіба закапаеш у зямлю свае мары? Вось такая цяжкая і, можа, нават недарэчная на вайне з'ява — каханне, а не выходзіць з галавы Люся, і ўсё думаецца: а раптам яна не паспела адысці, трапіла да немцаў, а можа, яе забіла, — ад гэтага становіцца жахліва, хочацца кінуць усё і бегчы туды, дзе наша санчасць, можа, яе трэба ратаваць. І тут у думкі зноў умешваецца нейкі чужы здзеклівы голас, ён кажа: «Раней трэ было дбаць пра гэта, цяпер там з ёй Лёшка, ён і паратуе».

Поделиться:
Популярные книги

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Месть Пламенных

Дмитриева Ольга
6. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Месть Пламенных

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Найт Алекс
3. Академия Драконов, или Девушки с секретом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.37
рейтинг книги
Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Господин следователь. Книга 3

Шалашов Евгений Васильевич
3. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 3