Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Трэцяя ракета

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Лук'ян, так? — пытаецца Папоў і чагосьці задумваецца. Нешта сур'ёзнае пакутаю адбіваецца ў яго наіўных вачах. З паўхвіліны ён думае, а пасля кажа:

— Пэўна, Лошка, твой праўда. Трэба ідзі камбат Троцкі і скажы. А хто хадзі? Лошка хадзі? Лазняк хадзі? — пытаецца ён і пазірае на нас.

Гэта нялёгкая справа — пад абстрэлам прабірацца туды і назад па шляху, дзе тысячы небяспек чакаюць цябе. Але ў тых небяспеках хоць якая-небудзь надзея на паратунак, седзячы ж тут, наўрад ці дачакаешся чаго добрага. І менавіта таму мне вельмі няёмка сказаць,

што пайду я. Лёшка ж, крыху разважыўшы, рашае:

— Я пайду.

— Гавары камбату: Жаўты пагібай, Лук'ян добры салдат. Не трэба яго пісаць дрэнна. І загад трэба, як гармату кідай. Папоў будзе чакай. Дзень чакай, вечар чакай. Ідзі, Лошка, — устае з месца Папоў. Лёшка разварушваецца, весялее, глыбей насоўвае на галаву пілотку і бярэ аўтамат.

— Я ў абход. Аўфідэрзэй! — буркае ён і, прыгнуўшыся, бяжыць убок, у абход вёскі. Мы застаёмся ўтрох. Папоў ідзе на станіну і пачынае назіраць замест Лёшкі.

— Правільна Папоў рабі? — пытаецца наводчык і сам сабе адказвае: — Правільна рабі. Лук'ян медаль трэба. Папоў загад трэба.

І, памаўчаўшы, раздумна дадае:

— Адын салдат, шыбка смелы салдат, танк падбівай — маладэц салдат! Другі салдат, мал-мала смелы салдат, немца страляй — два раз маладэц салдат.

Нешта нявырашанае, недадуманае камяком засядае ў маёй свядомасці, чамусьці хочацца крыкнуць, затрымаць Лёшку, але ён хутка знікае ў апусцелай траншэі, а я так і не магу даўмецца, адкуль мая незадаволенасць. У гэты час ззаду чуецца ціхі працяглы стогн. Гэта Лук'янаў. Я паварочваюся і ціхенька дакранаюся да яго калена.

— Лук'янаў! Га, Лук'янаў!

Ён ледзь-ледзь прыўзнімае павекі.

— Дрэнна мне. Душыць. Ох!..

— Пацярпі трохі, — кажу я. — Адаб'ёмся — выручым.

— Толькі не кідайце! — безуважны да майго суцяшэння, просіць ён. — Дабіце лепш. Застрэльце…

Я ведаю, у такіх выпадках няма чаго крывіць душой, угаворваць, ашукваць, — чалавеку ў такім стане трэба сказаць праўду.

— Ладна, — абяцаю я. — Так не пакінем.

— Дзякуй, — ціха шэпча ён і, цяжка дыхаючы, супакойваецца.

Так, здаецца, яму ўжо не жыць.

А сёння вось напаследак аказалася, што і Лук'янаў неблагі салдат. Я ведаю, што зусім ён не смелы, гэта не тое што Задарожны, які мог падзівіць нас сваёй паказной смеласцю. Лук'янаў — ціхі, слабасільны інтэлігент, няўдачнік у вайне, відаць, ніколі ён не вылучаўся адвагай, але вось калі давялося рашыцца на цяжкае, хоць мо і баючыся, а рашыўся. Але ж вось наважыўся на цяжкае і Задарожны. І тут мне раптам здаецца, што Лёшка ахвотна пабег у тыл толькі таму, што там Люся. Можа, яшчэ ўчора згаварыліся яны, і, можа, яна там чакае яго? Зноў панылая злосць агартае мае адчуванні. Агідная дзяўчына! І чаго яна так сноўдала на нашу агнявую, чаго гэтак ласкава абыходжвала ўсіх, калі цікавіў яе адзін толькі Лёшка? Чаму тады яна жартавала ўсё над Крывёнкам, гэткаю добранькай ставілася да мяне? Навошта яна набівалася са сваёй увагай, насіла лякарствы Лук'янаву, Жаўтыху, калі падабаўся ёй Лёшка? І вось цяпер

няма больш Жаўтыха, памірае Лук'янаў, але ўцалеў гэты Задарожны, — хай яна супакоіцца і ашчаслівіцца, зласліва думаю я.

Здаецца, я пачынаю адчуваць у сабе сталую нянавісць да яе. Ужо калі б давялося выжыць, я сказаў бы ёй аб гэтым, цяпер я не пасаромеўся б, — вялікая злосць да гэтай незразумелай дзяўчыны пачынае перасільваць ва мне ўсе мае ранейшыя шчырыя пачуцці да яе.

— Лазняк! — раптам устрывожана гукае Папоў. Я мігам пераадольваю тлумную дрымотную знямогу і выскокваю са сховішча. Наводчык няўцямна азіраецца на станіне, а цераз бруствер да нас пералазіць незнаёмы салдат, які немаведама адкуль узяўся тут і незаўважаны падышоў да агнявой.

— Адваюваўся! — кажа ён нейкім недарэчна бесклапотным голасам, быццам мы дзе-небудзь на занятках у тыле. І тут мы з Паповым насцярожваемся і моўчкі ўзіраемся ў яго збялелы васпаваты твар, на якім у незразумелым дзікаватым выразе застылі яго нейкія п'яныя вочы. Але самае горшае нават не ў вачах. Праваю рукой салдат заціскае левую, якая, нібы бранзалетам ад гадзінніка, перавязана вузенькай брызентавай дзяжкай, і ад самай гэтай перавязкі на нейкім ашмотку скуры вісіць зусім адбітая, скрываўленая, з растапыранымі пальцамі кісць.

— Ой, хлопці, адваюваўся, так рады! У каго е ножік? — пытаецца салдат і сядае акрай пляцоўкі. Мы ўзіраемся ў яго збялелы твар, на якім па-ранейшаму не здрыганецца ніводзін мускул. Гэты яго спакой здзіўляе і бянтэжыць нас, я кідаюся да нашых нябожчыкаў, дастаю з камандзіравай кішэні ягоны ножык і вяртаюся наверх.

— Ой, ой! — кажа Папоў. — І не баліць?

— Адстаў, — неўпапад адказвае салдат. — Всі пабіглы, а мэнэ як вдарыць! Ачнуўся, гляджу, параніты…

— Ты што, не чуеш? — крычу я ў самы ягоны твар. У засяроджаных салдатавых вачах адбіваецца кароценькае намаганне ўчуць і зразумець пытанне.

— З шістой роты я, — глухавата адказвае ён. — Панасюк. Тэпэрыча дадому пійду. На, адріж, хлопэц.

Пераадольваючы гідлівасць, з нейкім недаверам да яго розуму, я пераразаю шкуматок скуры, кісць назаўжды аддзяляецца ад рукі, салдат бярэ яе за ўказальны палец і неяк беражліва кладзе ў ямку пад бруствер.

— Пахаваты трэба. Стількі парабіла. А бінтэц е? — зноў пытаецца ён без ніякага ценю болю. — Тэпэр полечусь і — у Іванівку. А рука не лыха. Спецыяльнасць у мэнэ — пчаляр, і аднаруч упраўлюся.

Кроў з перабітай рукі амаль што не ідзе, відаць, раменьчык добра пераціснуў яе, толькі некалькі кропель падаюць на запыленыя салдатавы чаравікі. Але ўсё ж трэба перавязаць, ды ў нас няма чым.

— Дай гімнасцёрку, — тузаю я ягоны падол, аднак салдат ухіляецца.

— Ну, скажэш: вона ж нова. Тількі ў травэні атрымлівалі. Ты спідняй адірві.

Мы пазіраем на яго са здзіўленнем, а салдат, сапраўды не адчуваючы, відаць, ні болю, ні страху, паварочваецца да мяне бокам, і я шкуматаю кавалак ад яго нацельнай сарочкі. Затым як-колечы абкручваю яго руку.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Отчий дом. Семейная хроника

Чириков Евгений Николаевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Отчий дом. Семейная хроника

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Темный Лекарь 8

Токсик Саша
8. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 8

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Законник Российской Империи. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 4

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Измена. Право на обман

Арская Арина
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на обман

Душелов. Том 3

Faded Emory
3. Внутренние демоны
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
ранобэ
хентай
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 3

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат