Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Трэцяя ракета

Быкаў Васіль

Шрифт:

Недарэчна ўсё гэта, пакутна і нязбыўна. Відаць, ужо так уладкавана жыццё, што пакуль чалавек жывы, ён адчувае і клапоціцца, нібы яму жыць доўгія гады. У тым яго жыццёвая прывычка, навык пакаленняў. Зноў жа — на фоне вечнасці ці вялікая ўжо розніца паміж некалькімі дзесяткамі год чалавечага веку і тымі хвілінамі, што аддзяляюць цяперашняе імгненне ад апошняга ў жыцці байца на вайне?

Прыгнуўшыся, я бяру нежывога Панасюка пад пахі і адцягваю ў сховішча. Яно занадта шырокае для двух, і я кладу да іх трэцяга. Лук'янаў ужо не варушыцца, не пазірае, можа, памёр? І я думаю, хто будзе наступны? Ці, можа,

мы пагінем адразу і ўжо не будзе каму прыбраць нас з агнявой у якое-ніякое прыстанішча?..

У гэты час абодва мы заўважаем, што не чутна стала Крывёнка. Трафейны няўклюдны кулямёт яго стаіць, дзе стаяў на брустверы, а кулямётчыка нідзе не відаць. Папоў зазірае ў акоп, але і там нікога няма. Дзіўная справа! Мы пераглядваемся з наводчыкам, і ён падазрона ўзіраецца ў варожы бок.

— Да Гітлер хадзі? — пытаецца Папоў і з наіўнаю трывогай у вачах глядзіць на мяне.

— Глупства, — кажу я. — Нікуды ён не пойдзе.

Да немцаў ён не пойдзе, але тады куды ён прапаў? Хоць бы сказаў ці даў які знак, а то знік, і цяпер думай, непакойся за гэтага зацятага, нязладнага чалавека.

Мы сядзім за гарматай — Папоў на адной станіне, я на другой — і ўслухоўваемся ў прыглушанае грымоцце бою за вёскай. Папоў нешта змрачнее, задумваецца і нават не пазірае на дарогу, на якой дагараюць машыны. Іншыя падаліся кудысь назад і далей, у аб'езд міннага поля.

Раптам наводчык ляпае сябе па сцягне.

— Ой, дурны Папоў! Ой, дурны! Нашто паслал Лошка? Нашто?

— А чаму? Што такое? — пытаюся я.

— Ой, Лошка хітры! Лошка не хадзі! Кідай Лошка!

Агідная самота ўпаўзае ў маё нутро. Упэўненасць, з якою кажа гэтыя словы Папоў, дзейнічае, як гіпноз. І мне таксама робіцца ясна і зразумела, што назад Задарожны не прыйдзе — не затым ён пайшоў. Тут нейкая была яго хітрасць, якой ён дамогся, і мы засталіся ў дурнях. І ўсё ж не хочацца верыць у тое, я адганяю благія прадчуванні: усё ж ён свой чалавек, не вораг, як гэта ён можа кінуць нас тут? Хочацца як-небудзь супакоіць Папова, і я кажу:

— Нічога. Можа, усё ж прыйдзе.

— Снарад мала — дрэнна. Лошка не хадзі — дрэнна. Крывёнак прапал — дрэнна. Тры мала дрэнна — адын балшой дрэнна.

Крывёнак, аднак, неўзабаве з'яўляецца.

Спярша аднекуль з-за бруствера цяжка грукае на агнявую зачыненая скрынка са снарадамі. Мы падхопліваемся, але зараз жа з суседняй варонкі перакульваецца сюды і Крывёнак. Гімнасцёрка ў яго выбілася з-пад дзягі, штаны і грудзі скрозь у зямлі, увесь ён мурзаты ад пылу. Адною рукой хлопец валачэ за сабой маток металічных нямецкіх стужак, у другой трымае за рукаятку шырокі блішчасты кінжал.

— Дзе, чаму хадзі? Нашто маўчы? Чаму дрэнна рабі? — адразу накідваецца на яго Папоў. Крывёнак аддыхваецца, прыўстае на каленях і пачынае запіхваць у штаны падол гімнасцёркі. Яго сур'ёзныя вочы з нейкім нямым дакорам коратка пазіраюць у твар наводчыку.

— Вось, — ківае ён на снарады. — На Скварышавай агнявой узяў. І патроны.

— Скварышаў хадзі? А дзе, што Скварышаў? — мякчэе Папоў.

— Яны-то ўкацілі. Паспелі, — кажа Крывёнак. Затым ён бярэ свой доўгі эсэсаўскі кінжал, на якім цьмянай гравіроўкай паблісквае «Дойчлянд юбер алес», і пачынае выціраць яго аб зямлю. На лязы і на рукаятцы свежая кроў, і я раптам здагадваюся, дзе ён быў і дзе ўзяў стужку.

— Што,

на дарогу хадзіў?

— Дзе хадзіў — там няма. Што вам? — ваўкавата адказвае Крывёнак.

— А гэта? — ківаю я на кінжал. Крывёнак усаджвае яго ў чорныя лакавыя похвы і неяк выпрабавальна пазірае на мяне.

— Ну і што? — нервова кідае ён. — І буду! Рэзаць, біць, душыць сабак, да апошняга! — Пасля ваўкавата дадае: — Вунь пяхота пайшла, бачылі?

— Як пайшла? Куды пайшла?

Папоў няўцямна міргае вачмі і прыўзнімаецца на каленях. З раптоўна апалай надзеяй я таксама выглядваю над брустверам. Бачна, як удалечыні па пагорку ўніз брыдуць рэдкія купкі людзей. Заднія нясуць ПТР, нехта валачэ станковы кулямёт, яны пераходзяць адкрытае месца і па адным хаваюцца ў ходзе зносін, што вядзе ў тыл. У першай траншэі ўжо не відаць нікога.

— Ай-яй! — заклапочана кажа Папоў і змаўкае. Гаварыць болей няма чаго, мы і без слоў добра разумеем, што сталася.

— Ой, як нядобра! Гітлер скора-скора ідзі. Давай зямля капай, зямля-матушка хавай…

Мы адчуваем — з кожнай хвілінай наша становішча горшае. Толькі цяпер нічога не зробіш, цяпер трэба чакаць Лёшку або шчаслівага выпадку і рыхтавацца да бою.

Папоў застаецца на агнявой ля гарматы, а мы з Крывёнкам лезем у акоп. Акопчык наш памялеў, бруствер разбіты, наўкола густыя воспіны мінных варонак, трава скрозь шэрая ад пылу і зямлі. Крывёнак бярэ рыдлёўку са зламаным чаранком, я — абдзёртую каску Папова з парваным раменьчыкам, і мы пачынаем паглыбляць акоп.

Пот, перамешаны з пылам, тлуста блішчыць на нашых тварах. Сонца, здаецца, ужо хіліцца на адвячорак, але паліць бязлітасна. Трошкі павявае вецер, ды яго так мала, і так хочацца піць. Галава тлумная, няма ніякага жадання ні пра што дбаць, ні думаць, — нейкая знясільваючая цягучая стома смалой налівае цела.

Я выграбаю з акопа камякастую, з травою, зямлю, наваленую выбухамі, і высыпаю яе на бруствер. Крывёнак капае побач, у трох кроках ад мяне. Ён якісь невядомы мне сёння, знікла яго простая, стрыманая таварыскасць, здаецца, за ўвесь дзень хлопец не сказаў ніводнага добрага слова, толькі ўвачавідкі худзее і чарнее з пакалечанага свайго твару. Мне робіцца няёмка ад гэтае яго недарэчнае ваўкаватасці.

— Слухай, — ціха кажу я. — Ты прадчуваеш, што нам будзе?

Ён на секунду пазірае на мяне чужым позіркам сцюдзёных вачэй і ўсё імпэтна шпурляе на бруствер зямлю.

— Ты чуеш?

— Ну і чорт з намі! — кідае Крывёнак.

Я ўглядаюся ў хлопца, выгляд у яго незайздросны, сапраўды, лепей не лезці да яго з размовамі. Але чаго гэта ён такі злосны на мяне сёння, хіба я чым-небудзь пакрыўдзіў яго? Я трохі часу думаю, пазіраючы на сябра, і адна здагадка з'яўляецца ў маёй галаве.

— Слухай, Крывёнак! Чаго ты злуешся?

— А табе што? — падымае ён неласкавы позірк.

— Не, усё ж скажы.

Крывёнак з ярасцю выкідвае цераз голаў поўныя рыдлёўкі зямлі і зморана дыхае. Але я чакаю, і раптам ён выпростваецца.

— Сам ведаеш! Чаго на Задарожнага кідаўся? Люсіна чэсць заела? Ага?

Дык вось што! Цяпер ужо знікае загадка, цяпер мне ўсё зразумела. Гэта крыху бянтэжыць мяне, але што я магу сказаць яму? Схлусіць, што Люся тут ні пры чым, — у мяне не паварочваецца язык, а сказаць праўду я не хачу.

Поделиться:
Популярные книги

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Внебрачный сын Миллиардера

Громова Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Внебрачный сын Миллиардера

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Маршал Сталина. Красный блицкриг «попаданца»

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.46
рейтинг книги
Маршал Сталина. Красный блицкриг «попаданца»

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Вторая жизнь

Санфиров Александр
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.88
рейтинг книги
Вторая жизнь

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти