Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тутэйшыя

Купала Янка

Шрифт:

Гануля па аднаму носіць партфелі.

М і к і т а. А я папрашу пардону ў гасцей і на хвіліну адлучуся змяніць свой знадворны выгляд, згодна з самай навейшай, меджду протчым, політычнай сытуацыяй.

Дастае з скрынкі вопратку і выходзіць. Колькі хвілін Янка і Наста застаюцца на сцэне моўчкі, не ведаючы, што з сабой рабіць.

М

і к і т а. (уваходзщь пераадзеты ў сваю чыноунцкую форму з усімі адзнакамі, акручваючыся на пяце). Ну, як, шаноўныя, меджду протчым, мамзэлі і мусьі? Той самы, ды не той самы! Ці ж не мэтаморфоза?

Н а с т а. Я захоплена вашай, мусье Нікіці, мэтаморфозай!

Я н к а. Перакуліцца з нічога ў нішто — не вялікая мэтаморфоза.

М і к і т а. (як бы не пачуушы, да Ганулі). Меджду протчым, мамаша, трэба хутчэй залю прывесці да чалавечага падабенства. Выносьце першым чынам начоўкі з бялізнай, а я, меджду протчым, вытарабаню каламажку. Ага! Кідайце сюды ў павозку бялізну, а наверх стаўляйце начоўкі — гэтак за адным замахам усе выцягнем.

Паклаўшы бялізну і начоўкі з вадой на каламажку, вывозяць: Гануля цягне, а Мікіта падпіхае. Праз хвілю варочаюцца.

М і к і т а. А цяпер займемся адсабураваць сценкі. Вы, меджду протчым, мамаша, прышпільвайце чым-небудзь адвіснутыя матузы ад шпалераў, а я адкулю на добры бок абразы.

Гануля падшпільвае шпалеры, Мікіта пераварачвае абразы, Наста ім памагае. Праз нейкую хвіліну ўваходзяць: Дама, Поп, Спраўнік, Пан.

З'ява X

Мікіта, Наста, Янка, Гануля, Дама, Поп, Спраўнік, Пан.

П о п. Мір очагу сему!

М і к і т а. (усцешыушыся, вітаецца). Ах! Каго я, меджду протчым, бачу? Мадам-сіньёра! — цалую ручкі. Ацец духоўны! — даўно чакаю вашага благаслаулення. Вашаму родзію пакорны прывет і падчыненне! Ясне пану грабю нізка кланяюся! Ах! Якімі такімі шляхамі пазволілі сабе прыбыць сюды, меджду протчым, доўгачаканыя госці?

Госці ўсім кланяюцца, сядаюць — Поп бліжэй да вакна.

С п р а ў н і к. Разам з новай окупацыйнай уладай прымашыравалі ў Менск.

Д а м а. I лічылі сваім абавязкам, мусье рэгістратар, злажыць вам першаму сваю першую па прыездзе сюды візыту.

П а н. Ваша гасціннасць у тыя, цяжкія для нашага стану, часы абавязвала мяне як найхутчэй прывітаць вас ад сябе і ад маіх…

П о п. Душа мая возрадавалася пры созерцаніі, како агнцы сіі возврацяшэся в стадо свое. I прышэд я с німі, дабы однім веселіем возвеселіціся з вамі, чадо

мое, рэпстратор!

М і к і т а. Бяда мая! чым жа я буду гасцей высока-дастойных прымаць? Меджду протчым, мамаша, ці там не знойдзецца чаго пайковага закусіць?

Га л а с ы. Не трэба! Не трэба! Дзякуем!

С п р а ў н і к. Мы ўжо паспелі не толькі закусіць, але и выпіць крыху. Ацец духоўны таксама паспеў пагасціць у нас.

П о п. Трапеза была обільная, яствы упітацельныя: амэрыканскае сала…

С п р а ў н і к. Амерыканскі кумпяк…

П а н. Амэрыканская булка…

Д а м а. Амэрыканскае какао…

Я н к а. (набок). Амэрыканскія фігі.

М і к і т а. Мінуўшая політычная, меджду протчым, сытуацыя нічога падобнага нам у пайкох не давала.

С п р а ў н і к. Затое цяперашняя ўсё дасць.

Я н к а. (набок). Нават узяткі.

М і к і т а. Але пакуль што якое, мне ад сэрца, меджду протчым, хацелася б дастойна пачаставаць і павесяліць высокіх пэрсон.

Д а м а. А ведаеце, мусье Зносілов, — бяду гэту можна легка паправіць. У мяне з'явілася цудоўная ідэя: той вечар у вас на імянінах, перад выхадам немцаў, такое мілае ўражанне пакінуў, што я вельмі была б шчаслівай, каб сягоння яго паўтарыць.

М і к і т а. Мадам-сіньёра, я ўвесь да вашых, меджду протчым, услугаў! Значыцца, пачынаем ад пачастунку. Меджду протчым, мамаша, чым хата багата.

Д а м а. О не, мусье рэгістратар, — вы не згадалі! Дзякуючы таму, што мы ўжо частаваліся, паўторым сягоння толькі другую частку програмы таго вечару.

М і к і т а. Танцы, меджду протчым?

Д а м а. Мусье, цяпер вы згадалі! (Да прысутных.) Я думаю, што шаноўнае таварыства са мною згодна?

Га л а с ы. Згодны! згодны!

Д а м а. А цяпер, мусье Зносілов, дазвольце накруціць грамафон.

М і к і т а. Грамафон… грамафон… меджду протчым, грамафон, мадам-сіньёра, у… у рэпарацыі.

Д а м а. Тады дазвольце мне балалайку.

Мікіта падае.

Д а м а. Я папрашу гэтага мусье (паказвае на Янку), каб сыграў на балалайцы. (Падыходзіць і падае Янку балалайку.) Мусье беларус, не адмоўцеся, сыграйце нам вальца!

Я н к а. Магу сыграць. Калі тут кампанія ваша ўладзіла танцкляс для акупантаў, дзе кожны з іх заходзіць і танцуе свае «Гоцаца», дык чаму ж бы мне ў гэтым танцклясе і не пайграць.

Д а м а. Вельмі прыемна з вашага боку!

Янка грае вальца. Танцукщь тры пары ў тым самым парадку, што ў першым акце. Поп таксама не танцуе. У пачатку танцаў уваходзяць Аленка і Гарошка.

З'ява XI

Тыя ж, Аленка, Гарошка.

Поделиться:
Популярные книги

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Месть Пламенных

Дмитриева Ольга
6. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Месть Пламенных

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Найт Алекс
3. Академия Драконов, или Девушки с секретом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.37
рейтинг книги
Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Господин следователь. Книга 3

Шалашов Евгений Васильевич
3. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 3