Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тутэйшыя

Купала Янка

Шрифт:

Я н к а. О, наша тэрыторыя, Пане вучоны, вельмі вялікая — і вокам не дастаць! Уся Менская Брахалка, на якой вы, як бачу, гэтай тэрыторыі шукаеце, ды яшчэ далей.

3 а х о д н і в у ч о н ы. А чы не можэце, П а н. е бялорусін, поінформоваць венцэй шчэгулово о тэм вашым «далей»?

Я н к а. З гэтага нічога не выйдзе, Пане вучоны. Бо абхапіць гэтае «далей» закораткі вашы пяты.

У с х о д н і в у ч о н ы. Так, так! (Запісваючы ў нататнік.) Пры опросе аборыгенов Северо-Западного края о процяжэни занімаемой імі церрыторыі выяснялось, что таковая включает в себе всю обласць Мінской

Брэхалкі да ешчо далей… На вопрос, как далеко распространяется оное «далей», мой собеседнік із племен! бело-руссов об'ясніл на местном обшчэрусском говорэ, что для посціжэнія сего «далей» у наукі вообшчэ і в частносці ў западной наукі короткі пяткі.

З а х о д н і в у ч о н ы. Так, так! (Запісваючы ў нататнік уперамежку з Усходнім вучоным.) Падчас баданя тубыльцув, осядлых на Всходніх Крэсах польскіх, о розмярах замешкалэго пшзз ніх тэрыторыуму зостало высветлёным, іж данэ тэрыторыум вхланя в себе цалкем провінцыен Мінскей Брэхалкі і ешчэ далей… На запытане, як сень далеко распостшэня овэ «далей», муй інформатор походзонцы од бялорусінув ожэкл в огульнопольскім мейсцовым нажэчу, іж для осёнгненця онэго «далей» наука наогул, а в шчэгульносці наука Всходня посяда за крутке пенты.

У с х о д н і в у ч о н ы. (скончыўшы пісаць). Благодару покорно!

З а х о д н і в у ч о н ы. (скончыўшы пісаць). Дзенькуеш упшэйме!

Абодва раскланьваюцца і выходзяць — кожны ў праціўны бок, з якога прыйшоў быў.

З'ява VIII

Мікіта, Янка, Аленка, Гарошка.

А л е н к а. На гэтых дык няма ніякага ўпынку! Шныраць і шныраць, як свінні ў чужым агародзе.

М і к і т а. Мудрыя людзі — гэтыя вучоныя. Я заўсёды схіляю перад імі сваю, меджду протчым, галаву.

Я н к а. Асабліва перад гэтымі вы павінны як найніжэй схіляць.

М і к і т а. Чаму так?

Я н к а. Бо вы ад гэткіх вучоных чэрпаеце сабе ўдзяткадайны клёк для падтрымання сваіх рэгістратарскіх кар'ераў у тутэйшым краі.

А л е н к а. Ці не час ужо, дзядзька настаўнік, пакінуць гамонку ды йсці ў заезд, а то, чаго добрага, Шая замкне браму?

Я н к а. Ой, час, час! (Да Гарошкі.) А ці вы, дзядзька, пакупкі свае зрабілі?

Г а р о ш к а. Дзе там! Дарма толькі вытаптаў з паў-Менску — як у шабас, усе крамы пазачыняны. Паеду без табакі.

А л е н к а. (жартаўліва). Якое няшчасце! Гэта ж як у таткі пачнецца вялікі табачны пост, дык задасць ён усім нам табакі!

Г а р о ш к а. (дабрадушна). Табакі не табакі, а перцу калі-небудзь дастанеш ты ў мяне за свой доўгі язык.

Я н к а. Хаця не пабецеся стары з малой за табаку, Мушу хутчэй вас адгэтуль весці. (Да Мікіты, адвітваючыся.) Бывайце здаровы, пане рэгістратар! Жычу вам у новай аратарскай профэсіі дастукацца асэсарскай рангі.

М і к і т а. I вам таго самага, П а н. е беларус, у вашай, меджду протчым, беларускай профэсіі.

Янка, Аленка i Гарошка выходзяць. Па хвілі

ўваходзіць Спічыні.

З'ява IX

Спiчынi, Мiкiта.

С п і ч ы н і. Даруйце, мусье Зносілов, што змусіў вас крыху на сябе чакаць. Але апошнія дні так многа маю лекцыяў па аратарству, што папасці ўсюды ў свой час няма аніякай змогі.

M i к i т а. Я вельмі рад, што ўсё ж такі вам, гэр профэсар, удалося ка мне папасці. Бо выступаць, меджду протчым, з трыбуны без практычнай лекцыі неяк ні сёе ні тое.

С п і ч ы н і. Цяпер ужо будзеце магчы выступаць хоць i заўтра. Можам пачынаць, мусье рэгістратар!

М i к i т а. Меджду протчым, я гатоў, мусье профэсар!

С п i ч ы н i. Узлазьце на трыбуну, мусье рэгістратар. Мікіта становіцца на лаўцы. Так! Так! Цяпер зрабеце позу. Крыху не так — прасцей фігуру і вышэй галаву, вочы — удаль. Левую руку абапрыце на левы клуб. Так! Так! Правая рука застаецца свабоднай — гэта, каб у патрэбных момантах вашай араторыі можна было, заціснуўшы кулак, патрасаць ею над аўдыторыяй. Цяпер, калі зрабілі сабе аратарскую паставу, пачынайце прамову. Спачатку кажаце ціхім-ціхім голасам, пасля штораз — мацней, а пад канец бухаеце грамабойным голасам і, разумеецца, на чым свет патрасаеце кулакамі. Ну, цяпер пачынайце араторыю на тэму: «Пролетарыят і буржуазія».

М і к і т а. Вельмі паважаныя, меджду протчым, мадамы, вельмі паважаныя, меджду протчым, мусьі! Да апошняга часу пролетарыят эксплеатаваў буржуазію. Буржуазія з усіх жыл выбівалася, каб здабыць сабе на чорны дзень якую жменю золата або кусок якога маёнтку, а пролетарыят, меджду протчым, у гэты бок i паль-цам не ківаў; усей работы яго было, што толькі, меджду протчым, працаваў, ды йшчэ за гэтую мізэрную працу цягнуў крывавую капейку з беднай буржуазіі. Буржуазія з кожным днём ад недастаткаў таўсцела — казаў той — расла не ўвышкі, а ўпапярэчкі, меджду протчым, як той гарбуз, а пролетарыят ад роскашы цянеў — казаў той — рос не ўпапярэчкі, а ўвышкі, меджду протчым, як тая тычка. Дзеля таго (трасучы кулаком) далоў!.. далоў!..

С п i ч ы н i. Затрымайцеся на мінутку. У сваей араторыі вы пераблуталі лёгічныя тэрміны, і там, дзе павінна стаяць першае, у вас чамусьці другое, а дзе — другое, там стаіць першае. Ужо я вам казаў, што тэорыя аратарскага мастацтва не любіць, каб выкідалася перад аўдыторыяй тое, што ў вас папраўдзе накіпела на вантробе. Можаце думаць усе, што толькі вам падабаецца, але гаварыць абавязаны толькі тое, што іншым падабаецца. Толькі такім чынам вы зробіце сабе на свабоднай аратарскай профэсіі якследную асэсарскую кар'еру. Цяпер папробуйце сказаць араторыю на тэму: «Рэволюцыйная самадысцыпліна».

М і к і т а. Ша… Шан… Не так… Меджду протчым, мае П а н. ечкі і мае П а н. очкі! Рэволюцыйная самадысцыпліна… рэволюцыйная самадысцыпліна… гэта такая, меджду протчым, дысцыпліна, што мае два канцы — то яна ўсіх б'е, то яе усе б'юць, бо контррэволюцыйная дысцыпліна не спіць у шапку. 3 гэтае прычыны і рэволюцыйная самадысцыпліна не мае права спаць, меджду протчым, у шапку, бо йначай праспіць усю сваю гаспадарку. Дзеля гэтага (трасучы кулакамі) далоў… далоў… I так, меджду протчым…

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Измена. Тайный наследник. Том 2

Лаврова Алиса
2. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник. Том 2

Страж Кодекса. Книга II

Романов Илья Николаевич
2. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга II

Второй кощей

Билик Дмитрий Александрович
8. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Второй кощей

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Гримуар темного лорда V

Грехов Тимофей
5. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда V

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Законы Рода. Том 12

Андрей Мельник
12. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 12

Сын Тишайшего 4

Яманов Александр
4. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 4