Чтение онлайн

на главную

Жанры

У дрымучых лясах

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Бацька ў суботу пры абедзе спяваў:

Оса а-адэр лейсудо-осо Беца-а-аафро дэйшаба-ато, Веазмін-бо гашто… Веазмін-бо гашто… [1]

Рувін не зводзіў вачэй з палкоўніка. Слухаў, як заварожаны.

— Родны… Рувін…

— Гершалэ… Братку мой…

Старыя кінуліся адзін аднаму на шыю і абодва захліпалі, як малыя дзеці.

Мы ўсе выскачылі з каморкі, ашаломленыя, здзіўленыя, усхваляваныя. Нам усім здавалася, што гэта сон. Палкоўнік пазнаёміўся з усімі намі. Цётка

зняла з яго шынель. Бліснулі залатыя эпалеты, гузікі, медалі… Усё гэта было незвычайна і вельмі цікава.

1

Старадаўняя суботняя застольная песня на старажыдоўскай мове.

Палкоўнік гладзіў пяшчотна запрацаваныя рукі роднага брата, яго аброслы зморшчаны твар і зазіраў яму глыбока ў вочы.

— Перад смерцю давялося пабачыцца, — гаварыў ён. — Мяне цяпер завуць Аляксандр Пятровіч Лібераў. Але ў душы я ранейшы Герш Абрамавіч Ліберман. Як быў хлопчыкам, білі мяне, пакуль не згадзіўся хрысціцца. Потым мяне аддалі ў школу. Я быў здольны хлапчук, добра вучыўся. Стаў ваенным і за многа год службы дайшоў да чына палкоўніка. Цяпер я ў адстаўцы. Жыву ў Вільні. Дзеці, унукі. І ўсё жыццё з сэрца цягнулася нітачка сюды, у Даўгінава. Знайшоўся браток. О, госпадзі…

І палкоўнік зноў кінуўся Рувіну на шыю. Абодва дзяды зноў захліпалі. Старэчыя слёзы ліліся з іх вачэй тоненькімі мутнымі струменьчыкамі.

Мы ўсе былі вельмі ўсхваляваны. Цётка плакала ўголас — больш за старых.

Дапытлівым дзіцячым вокам я шукаў падабенства ў двух старых Ліберманаў. Падабенства было вялікае ў рысах твараў, у голасе, у постацях.

Раптам адчыніліся дзверы, і тры чалавекі: гаспадар заезнага дома, стараста мяшчанскай управы і магільны вартаўнік неслі тры кошыкі, нечым цяжкім напакаваныя.

Яны папрасілі ў цёткі свежы абрус на стол і пачалі даставаць з кошыкаў бутэлькі з віном і разнастайныя закускі. Стары Рувін, дзядзька і цётка апрануліся ў святочнае, а палкоўнік адчуў сябе ў хаце гаспадаром. Рассадзіў нас усіх вакол стала і нешта шапнуў на вуха магільнаму вартаўніку. Той выйшаў і пазваў у хату местачковую капелю: цымбаліста, бандурыста і скрыпача. Яны чакалі на дварэ.

Музыканты зайгралі, як на вяселлі.

— Навошта было так напалохаць усё мястэчка? — запытаўся бляхар Рувін у брата.

Палкоўнік звярнуўся да старасты мяшчанскай управы:

— Растлумачце!

Стараста растлумачыў, што ў Даўгінаве шмат Ліберманаў. Трэба было сакрэтна разведаць усіх Ліберманаў, капацца ў старых архівах, а то некалькі дзесяткаў Ліберманаў заблыталі б справу. Кожнаму хацелася б мець гаспадзіна палкоўніка за сваяка.

Палкоўнік перабраўся да Рувіна на кватэру і жыў тут цэлы тыдзень. Цётка ўступіла яму сваю каморку. Пра старога кантаніста пачалі распаўсюджвацца легенды па ўсіх навакольных мястэчках.

Станавы прыстаў цэлы тыдзень нікуды не паказваўся. Яму было сорамна за свой страх. Ён быў пакрыўджаны на старога палкоўніка: прыехаў да нейкага абадранца Рувіна на кугель…

Ешыбот

У тую ж восень мяне аддалі ў даўгінаўскі ешыбот. Праз паўгода я з Даўгінава перавёўся ў мястэчка Ілью. Тры гады плаваў я ў мёртвым моры талмудычных навук. Талмуд даўно амярцвеў. Нам, падлеткам, было нудна чытаць тэксты, напісаныя дзве тысячы год таму назад на старажыдоўскай і халдзейскай мовах.

Ешыбот змяшчаўся ў вялізнай сінагозе, дзе тры разы на дзень маліліся местачкоўцы. Тут жа знаходзілася да пяцідзесяці ешыботнікаў ва ўзросце ад 12 да 20 год. Кожны сядзеў перад спецыяльным «штэндарам» [2] , на якім ляжаў фаліянт Талмуда. Галава ешыбота («рош-гашыва») вызначаў кожны дзень новы раздзел тэксту для самастойнай

чыткі. Па чацвяргах рош-гашыва правяраў, ці ешыботнікі добра ўсвоілі тэкст. Спыняліся над кожным абзацам. Адбываліся доўгія развагі, дыскусіі. Рош-гашыва задаваў закавырыстыя запытанні. Вывучаць Талмуд мне прыходзілася самастойна паводле шматлікіх каментарыяў да галоўнага тэксту. Каментарыі ствараліся на працягу доўгіх стагоддзяў вучонымі талмудыстамі. Між сабою яны вялі спрэчкі, супярэчылі адны адным. Галоўны тэкст абрастаў каментарыямі, нібы густым лесам. Апрача таго, галоўны тэкст не меў знакаў прыпынку. Мова Талмуда лаканічная і вельмі цяжкая. Усё разам узятае складала вялікія труднасці для ешыботнікаў. Апрача таго, каментатары Талмуда па некалькі разоў на кожнай старонцы рабілі ссылкі на іншыя тамы Талмуда.

2

Штэндар — нагадвае па выгляду пюпітр для нот, толькі больш масіўны і са скрынкай.

Такім чынам ешыботнік, пры вывучэнні якога-небудзь раздзела, павінен быў перагортваць кожны дзень пяць або дзесяць тамоў.

Штудыраванне Талмуда гвалтоўна аддаляла нас ад жыцця, труціла забабонамі і звярыным шавінізмам. Ад несуразнай «навукі» галава ходырам хадзіла.

Многія з ешыботнікаў, і я ў тым ліку, жылі ў сінагозе. Мы спалі на цвёрдых лавах, нібы пасажыры ў жорсткіх вагонах поезда. Пад лавамі стаялі нашы скрыначкі з маёмасцю. Мы вечна знаходзіліся пад наглядам старога «машгіяха» (інспектара). Яго звалі рэб Шмар'е. Гэта быў худы высокі жыд цыганскага тыпу, з вузкай чорнай барадой. Прыжмураныя, чорныя, як смоль, вочы заўсёды сыпалі маланкі. На кожнага ешыботніка ён глядзеў падазрона. Рэдка калі ўсміхаўся. Адно шчасце, што ён не кожны дзень бываў у сінагозе. Ён рабіў на ешыботнікаў перыядычныя налёты. Ён, напрыклад, мог з'яўляцца ў любую хвіліну дня і ночы, а не паказваўся па некалькі дзён падрад. Час ад часу ён рабіў вобыскі па нашых скрынках. Нібы царскі жандарм, перакідваў, перамацваў кожны шматок, кожную анучку з маёмасці юных талмудыстаў. Ешыботнікі дрыжэлі ад страху. Гаспадар нашых душ пільнаваў нас ад бязбожнай літаратуры. Свецкая кніга нават на старажыдоўскай мове лічылася крамолай.

У аднаго пятнаццацігадовага студэнта боскіх навук рэб Шмар'е знайшоў пры вобыску граматыку расейскай мовы. Ешыботніку за гэта наладзілі ў сінагозе суд у прысутнасці рабіна і прадстаўнікоў кагала. Хлапцу прысудзілі «малкес» (бізуны). Яго адлупцаваў сам рэб Шмар'е ля дзвярэй сінагогі раменнай дзягай, пасля чаго выгнаў з ешыбота.

Дзікі рэлігійны фанатызм з'ядаў нашы лепшыя гады — дзіцячыя і юнацкія.

Мы, ешыботпікі, па жыдоўскаму выражэнню, «елі дні».

«Есці дні» — значыла мець сем апекуноў, якія кармілі ешыботніка па аднаму дню на тыдзень. Я таксама меў сем гаспадароў. Я іх называў не па імені, а па тых днях, у якія я прыходзіў да іх харчавацца: Нядзеля, Панядзелак, Аўторак — аж да Суботы.

Я заўсёды адчуваў сваю залежнасць ад кожнага з іх. Гэта адчуванне было вельмі прыкрае, прыніжаючае чалавечую годнасць, гонар і дастойнасць. Пры сустрэчы з Суботай, Аўторкам ці Пятніцай я заўсёды нізка кланяўся, гаварыў «дзень добры». Мне ўсё здавалася, што мой дзень у вобразе чалавека зараз вылае мяне «дармаедам». Бывалі і такія выпадкі. Здаралася, што гаспадыня — жонка Нядзелі ці Панядзелка загадвала мне выносіць на двор памыі, прыносіць са студні вядро вады ці пакалыхаць дзіцё.

Любой рабоце ў хаце свайго карміцеля я быў заўсёды рад. Хоць чым-небудзь адплаціць за абед… Між іншым, у якога-небудзь краўца ці шаўца я заўсёды адчуваў сябе лепш, чымся ў багатага гандляра. Бедны чалавек заўсёды прымаў ешыботніка, як госця, і з усяго сэрца частаваў самым лепшым, што было ў яго хаце. Багаты местачковец карміў у большасці на кухні, як жабрака, рэшткамі са свайго стала.

Поделиться:
Популярные книги

Кадет Морозов

Шелег Дмитрий Витальевич
4. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
5.72
рейтинг книги
Кадет Морозов

Ловушка

Штиль Жанна
3. Леди из будущего
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Ловушка

Локки 5. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
5. Локки
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 5. Потомок бога

Аргумент барона Бронина 4

Ковальчук Олег Валентинович
4. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 4

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Мастер 10

Чащин Валерий
10. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 10

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска