У дрымучых лясах

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

У дрымучых лясах

Шрифт:

Паўвека таму назад

Навакол, куды ні глянеш, шумелі лясы.

З аднаго боку высіліся бронзавыя хваіны, з другога боку гарызонт быў заслонены разнастайнай лісцяніцай. Калі над зубчатымі грэбнямі лясоў разгульвалі вятры, хаты маленькага мястэчка Пасадзец былі аглушаны гулам лясоў, нібы шумам своеасаблівых вадаспадаў.

Звінелі шыбы акон. У комінах вятры свісталі, вылі, галасілі, рагаталі. Дарослыя людзі глядзелі ў вокны, ківалі галовамі, гаварылі аб сухавеях, якія прагульваліся тут дзесяткі год таму назад. Быў тады сухмень. Прапаў ураджай. Людзі гінулі з голаду,

нібы мухі.

На мяне гэтыя гутаркі наганялі страх. Бабуля гаварыла, што ў лясах і балотах чэрці вяселле спраўляюць — ад іх і вецер. Калі б трапіць на полі ў самую крутню ветру, што ўзнімае лісце і пыл і круціць на адным месцы, нібы ў паветраным віры, ды кінуць туды нож, гартаваны тры разы і апушчаны ў ваду тры разы, — нож трапіць у чорта. На нажы будзе кроў. Калі гэтай крывёй вымажаш лоб, станеш невідзімкай.

Ужо, калі я вучыўся ў школе, я аднаго разу прабаваў так зрабіць, але кроў не паказалася. Я быў упэўнены, што няправільна падрыхтаваў нож для такой важнай справы. А мне так хацелася зрабіцца невідзімкай, каб уцячы са школы…

Навакольныя вёскі бадай злучаліся з мястэчкам у адно. Зімою пад вокнамі вылі ваўкі. Яны часта падкапваліся пад хлявы і душылі авечак. Па лясах гаспадарылі мядзведзі. Наладжваліся аблавы. Прыязджалі паляўнічыя з усяго павета. На такіх аблавах бывалі і чалавечыя ахвяры. Не ад звера гінуў чалавек, але ад кулі неасцярожнага стральца.

. . . . . . . . . .

Яркімі ўспышкамі паўстаюць у маёй памяці абразкі самага ранняга дзяцінства.

Я хворы на коклюш. Мяне душыць кашаль. З-за мяне маці не спіць цэлымі начамі. Яна таропіцца ў мяне з пакутай і спалохам у вачах. Я кашляю так цяжка, што часта трачу прытомнасць. Кожны раз прачынаюся ад дажджу. Гэта маці набірае з конаўкі поўны рот вады і пырскае ў мой твар.

Я зрабіўся капрызным, злым. Усё раблю мацеры наперакор. Калі маці дае мне есці — я не ем. Есці прашу ўночы, і маці грэе мне на трыножніку кашку. Свавольнічаю і шкоджу ў хаце, колькі мне хочацца. А няхай маці спрабуе на мяне крычаць і злавацца, я тады наўмысле пачынаю кашляць і траціць прытомнасць. Я так налаўчыўся, што магу страціць прытомнасць, калі мне толькі ўздумаецца.

Я тыраню маці ўдзень і ўночы. Мой кашаль — мая пякельная сіла, якая бароніць мяне ад маіх злоўчынкаў. З-за майго кашлю маці пакутуе больш за мяне. Яна заве мяне не па імені, а «нядоляй»:

— Нядоля мая, ідзі есці!

— Нядоля мая, ідзі спаць!

— Нядоля мая, не хадзі да рэчкі!

Я прывык да гэтага слова і зусім спакойна на яго адклікаюся.

Маці задумала лячыць мяне. Яна ўзяла мяне за руку і вядзе да бабулі Евы. Я хістаюся ад слабасці. Галава ходырам ходзіць. Вось-вось упаду. Я стагну працягла і жаласліва, як дзед. Я малю і прашу:

— На рукі… На рукі…

— Ой, нядоля ты мая… — кажа маці і бярэ мяне на рукі.

Хатка Евы маленькая, бы скрынка. Па ўсіх шчылінах закураных сцен тырчаць пучкі сушаных траў і кветак. І твар Евы нагадвае сушаную бульбіну. Пахне дымам і рознымі кветкамі. Я пачынаю кашляць мацней. Ева доўга шэпча нада мной нейкія словы. Нарэшце яна робіць гнеўныя вочы і кажа мне ў самы твар:

— Цьфу! Цьфу! Цьфу!

Гэта яна выганяе з мяне «нячыстую сілу». Потым дае мацеры пачку чабора і ліповага цвету. Дома маці заварвае

зёлкі і поіць мяне.

Евіны зёлкі не памагаюць.

— Хадзем, нядоля мая, да Карпухі! Можа, ён паможа…

Маці бярэ мяне на рукі, а мне дае трымаць бутэльку малака. Мы выпраўляемся. Лясная дарога. Яркі летні дзень. Кукуе зязюля. Журчыць па каменнях рачулка. Мяне палохае вялізны чорны корч. Я думаю, што гэта мядзведзь. Заплюшчваю вочы і прытвараюся спячым. Цяпер ніякіх мядзведзяў не баюся. Мы падыходзім да аброслай мохам зямлянкі. Тут жыве калматы, чорны ад сажы чалавек. Яго завуць Карпуха. Мы апускаемся ў яго паўзмрочную бярлогу. Маці падае яму бутэльку малака. Ён вылівае малако ў свой брудны жбанок і ў бутэльку налівае вады, якая ад астаткаў малака становіцца мутнай. Ён нешта шапоча над бутэлькай, апавядае ёй свой сакрэт.

Дома маці поіць мяне, сваю нядолю, скісшай каламуццю з бутэлькі. Яшчэ больш пачынаю кашляць.

Маці з «нядоляй» на руках зноў у лесе. Яна часта ставіць мяне на зямлю і рукавом выцірае свой твар, з якога пот цурком льецца.

Маці глядзіць на мяне злым вокам.

— Ці не наўмысне ты, нядоля мая, кашляеш і траціш прытомнасць? — пытаецца яна. — Ці ж можа быць, каб ні Еўка, ні Карпуха не маглі цябе вылечыць? Знаю цябе… Ты, мабыць, гэта робіш мне наперакор… Ты ж мяне са свету звядзеш… Ой, гора маё… Ой, ліха маё…

Да ранейшай нядолі прыбавілася цяпер і гора і ліха. Я палохаюся не на жарт і кажу ад усёй шчырасці сэрца:

— Дальбог, маці, не прытвараюся. Я вельмі баюся… Не пакідай мяне аднаго ў лесе… Мяне з'ядуць ваўкі.

Я пачынаю горка плакаць. Я ў сэрцы каюся, што дома свавольнічаў і часта наўмысне кашляў.

— Ды што ты, сынок мой… Што ты, родны… Ты ж глупства пляцеш. Я ж цябе ніколі не пакіну. Ніколі!

Яна туліць мяне да сябе і плача разам са мною. Бярэ мяне на рукі і нясе далей. Яна доўга ўсхліпвае…

Над намі шушукаюцца высокія гордыя хвоі. Я думаю, што яны шэпчуць замову супроць майго кашлю. Па шурпатых дрэвах цячэ жывіца. Я ўпэўнены, што гэта дрэвы плачуць над горам маёй маткі. Мне становіцца шкада яе. Яна так пакутуе, гаротная, з-за мяне, з-за майго кашлю. Пастараюся больш ніколі не кашляць. Нават, калі захочацца кашляць, я сцісну зубы так моцна, што задушу свой кашаль. Задушу, як гадзюку. Мне гэты спосаб лячэння пачынае падабацца. Стрымаю свой кашаль, не выпушчу яго з рота. Але ў гэтую ж хвіліну я так закашляўся, што прыйшлося мне пакінуць на ўзвей-вецер такое цікавае адкрыццё ў медыцыне…

Пасля дзвюх гадзін хадзьбы і адпачынкаў мы набліжаемся да татарскага хутара. На нас нападаюць вялізныя, як ваўкі, сабакі. Я войкаю ад страху. Чорны, як сажа, хударлявы дзяцюк адганяе сабак. Мы ўваходзім у багатую чыстую хату татарына Мунькі. У яго чорныя вочы, сівая барада і чырвоная ярмолка на голенай галаве. На ім доўгі паркалёвы ў палоскі халат. Такі цікавы выгляд чалавека ўнушае давер'е. Пачынаю верыць, што ён мяне вылечыць.

Маці падрабязна апавядае Муньку пра маю хваробу. Ён цярпліва слухае і ківае галавой. Пры гэтым ён адрэзвае лустку хлеба, намазвае на яе тонкі слой масла, раскрывае на стале тоўстую кнігу ў скураным пераплёце і доўга перагортвае лісты, пільна шукаючы нешта вачыма. Урэшце дастае з халата іголку і пачынае перапісваць іголкай на масле нейкія значкі з кнігі.

Комментарии:
Популярные книги

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Русь. Строительство империи 2

Гросов Виктор
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

ВоенТур 3

АЗК
3. Антиблицкриг
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
ВоенТур 3

Имя нам Легион. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 10

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V