Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У дрымучых лясах

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Дзеці нашы маюць бацьку, а гадуюцца, як безбацькоўцы. Мсстачкоўцам і паскардзіцца нельга — вочы выдзеруць, заклююць! Пра мяне яны кажуць так:

— Голда жыве, як графіня-манархіня. Голдзе бедаваць тое самае, што багатай Лібе-Лэі жабраваць. Жартачкі, муж Голды — былы балагула Шмуэл-Меер — у Амерыцы золата збірае ды брыльянтамі прыпраўляе. А яна, Голда, абаранкі з лазовага кошыка прадае ды яшчэ на сваю долю скардзіцца.

Вось так местачкоўцы пра нас гавораць і ядуць мяне без хлеба. А вохці мне, вох! Яны ж не бачаць, што ў маім гаршку на камарыным шмальцы ліха варыцца, бядою і слязою соліцца.

Шмуэл-Меер,

ты чуеш ці не? Скажы хоць раз, што мне рабіць? Праз акіян да цябе рукой не дастану. Плачу майго не пачуеш і слёз маіх не пабачыш. Сядзіш сабе ў амерыканскім шынку з капялюшыкам на галаве, з залатым гадзіннічкам у кішэні — акурат магнат — ды і п'еш амерыканскую гарэлку кілішак за кілішкам. Ты ж зрабіўся, як чужы. О, гора маё! О, ліха маё! Слава таму мужу, які не вядзе кампаніі з лайдакамі, у шынках не бывае ды злых шляхоў не ведае, не знае. Слава таму мужу, які з пустымі людзьмі не сябруе ды з хітрунамі не хітруе.

Але гэта не пра цябе, Шмуэл-Меер, сказана, бо ты сумленне згубіў у Амерыцы. Жаласць і літасць да роднай сям'і ты ўтапіў у лужы, як сляпых шчанят. Ты гарэлку п'еш, а я смалу п'ю. Адумайся, разбойнік без нажа, гіцаль без вяроўкі… Злітуйся, люты чалавек… Выбачай, Шмуэл-Меерка, за такія словы. Не я гавару — гора маё гаворыць. Не я гневаюся — нядоля мая гневаецца. Каб ты хоць разок зірнуў на схудалых дзяцей, на іх тонкія, бы саломінкі, ручкі і ножкі, — тваё акамянелае сэрца стала б добрым, як золата, і мяккім, як воск…

А дзеці твае добрыя, вымуштраваныя. Перад тым як выходзіць з хаты, я заўсёды лічу абаранкі. Прыходжу — зноў лічу. Усе цэлыя — адзін у адзін! Дзеці не чапаюць. Зорахка любіць сядзець ля самага кошыка ды нюхаць абаранкі. А рукой ніколі не зачэпіць — ховай Божа! Вочы ў яго блішчаць. Слінкі ён пускае. Увесь ён дрыжыць. Ручкі цягнуцца да кошыка. Ён шэпча: „абаранкі… абаранкі…“, а рукам волі не дае. Сэрца ў мяне крывёю заплывае, а я не даю дзецям абаранкаў. Гэта ж кожны абаранак — грош! А ты, Шмуэл-Меер, там кошыкі з абаранкамі прапіваеш. Ведаю! Добрыя людзі мне пра цябе напісалі.

Я напалохала дзяцей такімі словамі: калі хто з бедных есць абаранкі, той глухне і слепне.

— Каму ж можна есці абаранкі? — цікавіцца Зорахка.

— Свінням! — кажу.

— Чаму ж багатыя ядуць? — не сунімаецца Зорахка.

— Бо яны свінні!

Зорахка вельмі разумны хлопчык. Ён смяецца. Тварык яго сур'ёзненькі і старэнечкі, як у дзядка…

У кожную раніцу нясу абаранкі ў самы багаты дом — да Лібэ-Лоі Грынгаўз, гаспадыні шкляной гуты. Я на свае вочы бачыла, як яна ў кожную раніцу крышыць абаранкі ў малако і корміць на каленях двух рабенькіх цюцек. Каб я так бачыла дзяцей нашых здаровымі, шчаслівымі і радаснымі.

Заработак ад продажу абаранкаў дае мне толькі жыжку да крупніка, і я мыю бялізну ў багатых людзей. Калі я палашчу чужую бялізну на рэчцы, дык плачу ў тры ручаі як каля рэк Вавілона пад вербамі.

Парай, Шмуэл-Меер, што мне з дзецьмі рабіць? Што будзе лепш — ці кінуць дзяцей у рэчку, ці іх галоўкі аб камень разбіць? Але я, Голда, не такая матка, як ты, Шмуэл-Меерка, татка. Апошнюю кроў сваю пралью для родных куранятак. І ваўчыха, і мядзведзіха, і каршуніха сваіх дзяцей любяць, кормяць і пояць, апранаюць і абуваюць. І я не хачу гэтым хваліцца.

А ты, Шмуэл-Меерка, горш звярынай пароды… Я і дзеткі цалуем

цябе. Твая на гэтым і на тым свеце Голда Памеранец».

Калі я прачытаў Голдзе гэтае пісьмо, прадыктаванае ёю і адшліфаванае мною, Голда ашчаперыла маю галаву рукамі і пачала лямантаваць немым голасам без слоў. Потым яна вызваліла маю галаву і сказала:

— Ведаеш, сынку? Ты крыху перасаліў мой крупнік. Але няхай сабе. Пашлем Шмуэл-Мееру гэтае пісьмо. Вось табе канверт. Пішы адрас. У гэтым пісьме мая нядоля красуецца, як кепскі партрэт у добрай раме.

Я выцер далонню валасы на галаве, бо яны сталі вільготнымі ад Голдзіных слёз, нібы ад расы. Потым напісаў на канверце адрас.

А вось пісьмо ад Рахілі свайму каханаму Барысу:

«Мой любы, мой дарагі, мой залаты Барыс. Няхай полымя жыцця твайго свеціцца на векі вечныя!

Калі я чытаю твае пісьмы, мне здаецца, што бачу твой мілы твар і чую твой мілы голас. Твае мядовыя пісьмы я чытаю і перачытваю мо сто, а мо тысячу разоў. Ты мне паведамляеш, што яшчэ не зарабіў на шыфскарту, а мне бадай кожную ноч сніцца адзін і той самы сон. Нібы ты мне прыслаў шыфскарту, а я ўжо плыву на караблі такім прыгожым, як размаляваны дом Лібе-Лэі — мадам Грынгаўз. Навокал карабля сінія хвалі. Над караблём трубы, дым і неба. А на караблі чужыя людзі. Я даплыла да Амерыкі, а ты не сустрэў мяне на беразе. І я хаджу па вуліцах Нью-Йорка і шукаю цябе. Туды і сюды ездзяць і ходзяць пехатой людзі, апранутыя ў дзівосную вопратку, і гавораць на дзівоснай мове. Я загубілася ў людскім моры, нібы гарошынка, і клічу-заву цябе:

— Дзе ты, брат майго сэрца? Дзе ты, залатая пячаць маіх думак? Дзе ты, карона майго жыцця? Прыйдзі да мяне з сонечных гор і далін. Прыйдзі да мяне з расою раніцы, з сонцам поўдня, з ценем вечара. Прыйдзі… Прыйдзі…

Прачынаюся. Падушка вільготная ад слёз. Схадзіла я да старой татаркі на карты паваражыць, дык яна мне нагаварыла дзевяць вазоў слоў пра казённы дом, пра дальнюю дарогу і пра брунета з пяшчотным сэрцам.

Што табе яшчэ пісаць?

Ад цямна да цямна працую ў дамскага краўца Шолама. Пад гуд кравецкай машыны я думаю і думаю, як скласці песню пра галубку і галубка — песню пра сваё ўласнае жыццё, песню пра наша каханне. Вось яе змест:

Галубок на адным беразе мора. Галубка — на другім. Яны імкуцца адно да аднаго. Яны ў палёце. А мора падкідвае раз'юшаныя хвалі ў самае неба. Бура гоніць галубкоў у супроцьлеглыя бакі. Крыллі іхнія не могуць змагацца з лютай непагодай. Так праходзяць дні, месяцы, годы. Галубок з галубкай сустрэцца не могуць. І яны, кожны на сваім беразе, паглядаюць удаль засмучонымі вачыма — адзінокія ў горы і бядзе.

Пад гук кравецкай машыны я думаю над прыгожымі словамі для такой песні. Галаву ламаю над рыфмамі. А пакуль што яшчэ нічога не прыдумала. Аднаго разу я задумалася над гэтай песняй і не агледзелася, як іголка прабіла мне палец. Кроў ад пальца заліла белае шоўкавае плацце, што я шыла для Лібе-Лэі Грынгаўз. Я ледзь апрытомнела ад болю і анучкай завязала палец. Мой гаспадар Шолам пацягнуў мяне за чорныя косы. Я ад злосці штурханула яго локцем у грудзі так моцна, што ён адкінуўся ад мяне, як насычаная п'яўка. Ён грукнуўся патыліцай у сцяну. Тры работніцы — мае падругі — стрэльнулі такім гучным смехам, ажно шыбы зазвінелі.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Журналист

Константинов Андрей Дмитриевич
3. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.41
рейтинг книги
Журналист

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Сорняк - 2

Буянов Андрей
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.82
рейтинг книги
Сорняк - 2

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

ВоенТур 3

АЗК
3. Антиблицкриг
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
ВоенТур 3

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия