Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Гэта, значыцца, ён!

Аляхновiч узяў паслухмяна пяро ў рукi й пачаў:

«Я знаў у Вiльнi Барыса Кавэрду як сымпатычнага…»

Божа мой! Што я пiшу

Старанна замазаў «сымпатычнага» йна гэтае месца напiсаў: «недаразьвiтага, дэгэнэратыўнага тыпа…»

Задумаўся.

Што далей?

Падыйшоў Пятроў.

— Ну як-жа там iдзе?

— Пiшу, пiшы!

— Добра. Пiшэце ўсё, што ведаеце. Курыце?

— О! Куру!

— Вось для вас папяросы.

3 гэтымi словамi палажыў на стале цэлую пачку добрых папяросаў.

Я пiсаў i перачыркаваў. Думаў, прыпамiнаў,

сушыў сабе галаву й нiчога ня выходзiла.

Праз нейкi час Пятроў зьявiўся iзноў.

— Ну, пакажэце, што вы тут напiсалi?

Глянуў i зароў:

— Што гэта?! Жарты? Ну, паглядзiмо!.. Пашкадуеце!.. Краснаармеец! Узяць яго назад у камару!

Аляхновiч iзноў у сваей камары.

— Ну, што там у вас было? Навошта вас клiкалi? Аб чым пыталiся? — сыпалiся навакол пытаньнi камратаў.

— Дрэнна, — прахрыпеў толькi адно слова знаёмы Кавэрды.

* * *

Увечары, у той самы дзень, iзноў паклiкалi мяне на гару.

Апрача Пятрова, сядзела яшчэ двох чэкiстых: таварыш

Эстрым i яшчэ нейкi тып у ваеннай вопратцы.

Пачаў Пятроў:

— Так-с, грамадзянiн!.. Вашыя справы дрэнь… Ня хочаце нiчога казаць, упорна маўчыцё…

— Але-ж я ўжо гэтулькi казаў, што ня ведаю, аб чым яшчэ мог-бы гаварыць… Кажэце, пытайцеся, я на ўсё буду адказваць…

— Скажэце, аб якiх вы яшчэ ведаеце тэрорыстычных актах, выкананых «Беларускай Радай»?

— Я? Аб тэрорыстычных актах? Першы раз чую.

— Ну, ну, ну! Толькi бяз гэтага дуракаваляньня. Дык-жа ведама, што вы тэрорысты?

— Я тэрорысты?

— Ну, ведама, вы ня йшлi з рэвольвэрам у руцэ, як Кавэрда, але былi галоўным iнсьпiратарам, завадатаем усяго. Го-го, вiцэ-старшыня й нiчога ня ведае!

— О, Божа! Дык-жа-ж я, дальбог, нiчога ня ведаю!

— He чапайце лепш свайго Бога, ён усё роўна нiчога вам не паможа, а адказвайце на пытаньне. Бо ведаеце хiба, што вас чакае: тры залатнiчкi, вось тут!.. — i з гэтымi сло-вамi стукнуў мяне ў патылiцу ў тое месца, куды страляюць з нагана.

Я ужо ня меў нiякага сумлеву датычна таго, што буду расстраляны.

Гэтыя крыжаваныя допыты, якiя вялi сьледчыя, трывалi каля трох гадзiн. Чаго яны ад мяне дамагалiся, я так i цяпер ня ведаю. Калi я сказаў, што, колькi мне ведама, «Беларуская Рада» нiякiх тэрорыстычных актаў на сваiм сумленьнi ня мела, а забойства Войкава магло быць справаю рук тэрорыстых расейскiх, Пятроў хiтра прыплюшчыў адно вока й заявiў:

— А я вось што вам скажу, грамадзянiн! У той час, як Кавэрда страляў, на вакзале быў там i Паўлюкевiч. Ну? Што вы на гэта?..

Што-ж я меў сказаць на гэта? Нiчога [10] .

Цяжкiя часiны

— Ну?

— Што рабiць?

— Трэба рыхтавацца.

— Значыцца, гэта будзе ў панядзелак.

— Загудзе на панадворку матор…

— На калiдоры чуваць хаду…

— Заскрыгацiць ключ…

— Аляхновiч! С вещами!..

— Нiякiх «вяшчэй» браць ня буду.

— Махну толькi таварышам галавой на разьвiтаньне…

Галоўнае: супакой! супакой!.. Ужо нiчога не паможа!

Ужо раданькi нiякае няма!

10

У 1934 цi 1935 г. польская ўлада арыштавала Паўлюкевiча й яго судзiлi ў Вiльнi за шпiянаж. Справа адбывалася пры зачыненых дзьверах. Засудзiлi яго на 4 гады вастрогу. Тыя, каму ўдалося быць на судзе, казалi мне, што на працэсе выясьнiлася, што П. займаўся шпiянажам на карысьць Саветаў ужо даўно. Хто ведае! Можа, ужо як старшыня Беларускай Рады Паўлюкевiч быў на службе Саветаў? Хто ведае? Можа, i забойства паўпрэда было справай сваiх-жа савецкiх рук. Можа, каб лiквiдаваць Войкава, Саветы выкарысталi свайго чалавека, гэткiм чынам, адным стрэлам забiваючы двох зайцаў: i канфлiкт палiтычны ёсьць, i Войкава няма.

У Саветаў усё магчыма.

Чорт ведае! Паўлюкевiч ведае. Сталiн ведае! Я ня ведаю.

— Раз памiраць! — як казаў Воўк-Мiхайлаў.

Пасьля: на калiдоры зьвяжуць рукi…

Павядуць.

Як-жа там далей? Iз зьвязанымi рукамi сам не ўзглабаюся на грузавiк.

Мусiць, падсадзяць мяне й кiнуць на падлогу.

Грузавiк будзе падскакваць на бруку Савецкай вулiцы, галава мая будзе бiцца аб падлогу грузавiка…

Пасьля брук скончыцца, аўтамабiль пакоцiць па пяску… Гэта ўжо блiзка.

Сунялiся…

Маё ўвабражэньне малявала мне гэткiя няпрывабныя абразкi. Мiж волi. Падсьведама. У поўзабыцьцi. А з поўнай сьведамасьцяй толькi паўтараў сабе:

— Ну, Аляхновiч! Не падгадзь! Не скавычы! Не румзай! Спакойна! Адыграй фiнал апошняга акту свайго жыцьця дастойна, як чалавек, не як парсюкi, якiх вядуць на бойню…

Ноч. Цiха. Усе сьпяць. Нехта нешта мармыча праз сон. Iншы стогне.

Мне ня спiцца.

Савецкаю вулiцай праяжджаець аўтамабiль.

Можа, гэта ўжо?..

Можа, гэта ўжо?..

— Аляхновiч! Чаго вы ўскочылi? Не даяцё спаць, — абураецца нехта, прачнуўшыся.

— Нiчога… Выбачайце… Так мне нешта здавалася.

Матка прыйшла на пабачаньне.

Hi аб апошнiх допытах, нi аб маiх перажываньнях нiчога ня ведала.

— Не прынасеце мне так шмат ежы. Застаецца. Раздаю iншым.

— Але-ж я табе цяпер так мала прыношу. Ты, мусiць, страцiў апэтыт.

— He, нiчога… Але зашмат вы прыносiце… Вось каб папяросаў больш!

— Ах, ты ня куры гэтак шмат! Гэта шкодзiць на здароўе…

Прысуд

Гэтак прайшло каля трох тыдняў.

Аднойчы ў часе «прагулкi» зьявiўся на панадворку нейкi гепiсты.

— Хто з вас Аляхновiч?

— Гэта я.

— Калi ласка, за мной! У канцылярыю!

Лыткi закалацiлiся. Пайшлi ў канцылярыю.

Там мне падсунулi нейкую паперку.

— Падпiшэце!

Чытаю:

«…калегiя… разгледзеўшы… скiроўваець Аляхновiча ў распараджэньне УСЛОН на 10 гадоў…»

Падпiсаў.

Уздыхнуў з палёгкай.

Хаця яшчэ нiчога не разумеў

Ведаў толькi адно: што не расстраляюць.

Услон? Што гэта за штука? Мусiць, недзе на паўднi. Мабыць, гэта нейкi канцлягер у Туркестане.

Поделиться:
Популярные книги

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

Надуй щеки! Том 4

Вишневский Сергей Викторович
4. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
уся
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 4