Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Значыцца — буду жыць!

Неспадзяваныя падзеi

Мая камара паказалася цяпер зацiшнай прыстаньню. Добра тут.

Фiзычная слабасьць ува ўсiм целе, але ў галаве спакойна, ясныя думкi. Ужо няма нiякага страхацьця…

Буду жыць!

Цi ў Сiбiры, цi ў Туркестане — усё роўна. Усюды людзi жывуць. Я дужы, здаровы — вытрываю.

А там будзе час думаць аб вызваленьнi.

Цяпер ужо засталася надзея толькi на менскiх прыяцеляў.

* * *

Зiма ўжо прайшла.

Прайшла й вясна. Пачалося лета. У перапоўненых падвалах было страшэнна душна. Двох з нас стаяла на нарах, трымаючы ў руках коўдру й махаючы ёю, каб асьвяжыць крыху паветра. Гэты жывы вэнтылятар працаваў бязупынна ўвесь дзень. Толькi зьмянялiся «махальшчыкi».

* * *

Аднойчы мы не атрымалi ў свой час газэты. Калi мы пачалi дамагацца яе ў дзяжурнага, той адказаў нявыразна:

— Ня ведаю… Яшчэ няма… Пачакайце…

— Нешта ад нас хаваюць. Мусiць, сяньня ў газэтах ёсьць нешта, чаго нам ня хочуць паказаць, — думалi вязьнi.

Нарэшце ўвечары кiнулi нам нумар «Савецкай Беларусi».

«…у Варшаве на вакзале Барыс Кавэрда застрэлiў савецкага паўпрэда Войкава…»

Што?! Што! Ня можа быць! Можа гэта ня той Кавэрда? Цi-ж адзiны Кавэрда на сьвеце! Але — Барыс! Гэтае самае iмя. Але скуль-жа ён узяўся ў Варшаве? Дык-жа ён нiколi ня выяжджаў! Дзiўна! He, немагчыма! Хiба гэта ня ён — ня той з «Беларускай Рады…»

Як за саломiнку, хапаўся я за думку, што — «можа гэта iншы Кавэрда…»

* * *

На другi дзень я бачыўся з маткай. Старэнькая мела спалоханы твар. У камандатуры, пры чырвонаармейцах, нельга было гаварыць адкрыта.

Пасьля звычайных пытаньняў наконт здароўя, прынесеных прадуктаў i да г. п., матка здолела толькi сказаць:

— Ax, гэта яшчэ ня ўсё… Страшныя рэчы!.. Сам даведаешся… Не пытайся… Разумееш?

* * *

У гэты дзень ня было ўвечары паверкi. Мабыць, усе былi страшэнна занятыя. Былi важнейшыя на галаве справы.

Гэта не варажыла нiчога добрага. Уначы мы збудзiлiся, чуючы нейкi нязвычайны рух у калiдоры, нейкiя галасы, тупат ног. Адчынялiся й зачынялiся дзьверы камараў. Уканцы й дзьверы нашае камары адчынiлiся i ўпхнулi да нас яшчэ каля дваццацёх кватарантаў. Ужо й бяз iх было няўсьцерп цесна, спалi мы ня толькi на нарах, але й на падлозе, адзiн пры адным, — цяпер ужо нельга было й падумаць, каб нехта мог прылегчы. Каб зьмясцiць новых арыштантаў, мы былi прымушаны падняцца са сваiх нараў, сабраць i вынесьцi iх у калiдор ды разьмясьцiцца, як хто мог, пераважна стоячы, у перапоўненай камары.

Што-ж гэта сталася? Скуль гэтулькi новых арыштантаў?

Гэта была рэакцыя на варшаўскi стрэл Кавэрды, якi адбiўся рэхам па ўсiм СССР.

Пасьля, на этапах, а яшчэ пазьней у Салавецкiм лягеры, я спатыкаўся з людзьмi, якiя на пытаньне, за што iх арыштавалi, адказвалi каротка: «Я войкавец». Гэта слова выясьняла ўсё. Гэта азначала, што вiны нiякае ня было, што арышт адбыўся ў часе тэрору, якi шалеў пасьля забойства паўпрэда, i што чалавек гэты сяньня пакутуе ў савецкiх вастрогах як «хаўрусьнiк» Кавэдры.

Ня ведаю, цi знойдзеш

на вялiзарнай тэрыторыi Савецкага Саюзу хаця адзiн куток, дзе-б пасьля забойства Войкава «мстящая рука пролетариата» не расправiлася са сваймi «клясавымi ворагамi», кiдаючы iх у вастрогi, высылаючы ў паўночныя тайгi, расстрэльваючы. Хто быў гэтым ворагам? Кожны, хто калiсьцi нешта меў — цi то дом, цi нейкае прадпрыёмства, хто працаваў перад рэвалюцыяй у колiшнiх урадавых установах, кожны, хто хацеў жыць iндывiдуальным жыцьцём, ухiляючыся ад савецкай сучаснасьцi, кожны, хто, стоячы ў чарзе перад савецкiм каапэратывам, каб купiць на картачку крыху нейкiх прадуктаў, меў адвагу заскрыгатаць зубамi, — кожны квалiфiкаваўся, як вораг савецкага ладу.

Катастрофа пад Менскам

У гэтым самым часе здарылася яшчэ нешта, што давяло чэкiстых да шалёнае злосьцi. Недзе на дарозе памiж прыгранiчнай станцыяй Стоўпцамi й Менскам выскачыла з рэек аўто-дрэзiна, у якой ехаў вiцэ-старшыня Менскага ГПУ тав. Апанскi, Карытаў i iнш., вязучы, як кажуць, схопленага на гранiцы шпiёна. У часе катастрофы Апанскi й шофэр былi забiтыя, Карытаў атрымаў раны, а надгранiчная здабыча — шпiён — уцёк шчасьлiва.

Савецкая прэса ў прычынах катастрофы бачыла справу рук контррэвалюцыянэраў. У горадзе, аднак, хадзiлi чуткi, якiя дайшлi i да нас у падвал, што сапраўднай прычынай катастрофы было п'янства Апанскага, якi «пад п'яную руку» загадаў шофэру даць машыне надта вялiкую скорасьць.

Дрэзiна ляцела, як шалёная. У вадным месцы быў лёгкi закрут. Раптам ваганэтка саскочыла з тору й грымнулася на пару мэтраў у бок.

Гэтак расказвалi.

* * *

3 прычыны разгрому «Грамады» на менскiх фабрыках i розных прадпрыёмствах адбывалiся мiтынгi пратэсту.

Цяпер, пасьля катастрофы з Апанскiм, апрача гэтага пачалiся вулiчныя дэманстрацыi перад вокнамi польскага пасольства.

Палажэньне было гарачае.

Я прадчуваў, што апошнiя падзеi будуць мець уплыў на мой лёс.

Гэтак i сталася.

Новыя допыты

— Аляхновiч, на дапрос!

Вось табе маеш! Дык-жа Пятроў сказаў, што справа закончана. А тут вось табе: новыя допыты.

Значыцца, прадчуваньнi зьдзейсьнiлiся.

Але. Значыцца, гэта ў справе Кавэрды. Ня йнакш!

За гэткае знаёмства мяне не пагладзяць па галаве

Пэрспэктыва: грузавiк, тры залатнiкi, падарожжа на месяц…

Не вясёла.

Ну, Бог бацька!..

— Аляхновiч! Скарэй вылятай! Iдзем наверх!

— Ужо, ужо! Iду!

О, як-жа-ж ацяжалi мае ногi! Як цяжка было ўзьбiрацца на трэйцi паверх! Каплi поту выступiлi на лоб.

Пятроў надзiва спакойна мяне спаткаў, нават ветла.

— А, Аляхновiч! Калi ласка… Сядайце вось там, пры гэтым стале… Вось папера, чарнiла… Пiшэце ўсё, што ведаеце аб Кавэрду.

Значыцца, няма ўжо нiякага сумлеву: хлапец, якi страляў у Варшаве ў савецкага паўпрэда — гэта той самы Барыс Кавэрда, экспэдытар часапiсу «Беларускай Рады», мiлы, цiхi, ветлы хлапчук.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Гримуар темного лорда VII

Грехов Тимофей
7. Гримуар темного лорда
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VII

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Локки 5. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
5. Локки
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 5. Потомок бога

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Кай из рода красных драконов 2

Бэд Кристиан
2. Красная кость
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кай из рода красных драконов 2

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Загадки Лисы

Началова Екатерина
3. Дочь Скорпиона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Загадки Лисы

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья