Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Адтуль — з Лубянкi 2 — ГПУ сваймi шчупнямi страшэннага палiпа, якога спарадзiла рэвалюцыя i якi вырас на целе няшчасных народаў Саюзу Савецкiх Рэспублiк, ахоплiвае шостую частку сьвету, сягае далей — праз гранiчныя стаўпы, праз рэкi, моры, акiяны — усюды, дзе сьмерць мае свае жнiво, усюды, дзе лiецца людская кроў…

А ў падвалах на Лубянцы 2 жудасная цiшыня. На калiдорах ходзяць у войлакавых атопках наглядачы — чэкiстыя. Хады ня чуваць. Толькi час ад часу сухiя пстрыканьнi пальцаў,— знак, што «дарога вольная». Той, каго вядуць калiдорам,

ня можа нi зь кiм спаткацца. Дык канвой пстрыканьнем паведамляець iншых вартаўнiкоў, што кагосьцi ўжо вядуць, а варта гэтаксама адказвае, паведамляючы адначасна далейшыя пасты.

Як некага бяруць з камары «на допыт» або «назаўсёды», адбываецца працэдура, поўная таёмнасьцi. Адчыняюцца дзьверы, i чэкiсты шэптам пытаецца прозьвiшча, пасьля iмя, iмя бацькi. Урэшце цiхiя, поўныя таёмнасьцi словы:

«пожалуйте со мной» — i зноў цiшыня ў падвале.

Толькi на калiдоры разлягаецца сыгнальны трэск пальцам!.

Тут, на Лубянцы, разьвязалася мая доля. Тут недзе, у якiмсьцi добра абстаўленым габiнэце пасядала калегiя, перад якой ляжалi кучы справаў… Тут, не ўдаючыся глыбей у iснасьць, даваўся прысуд сотням тысячаў гэткiх, як я…

Адарвалi мяне ад жыцьця назаўсёды. Калi вытрываю ўсе 10 гадоў «прынудработ» у Салавецкiм лягеры, пашлюць мяне на пасяленьне недзе ў Пячорскую тундру цi ў Нарымскi край… Калi там не памру з голаду, цынгi, тыфусу або калi мяне зноў не арыштуюць, мне будзе дазволена зьмянiць месца — пераехаць кудысьцi ў край зь мякчэйшым клiматам, — але на бацькаўшчыну, на Беларусь, ужо не дазволяць вярнуцца нiколi.

Нiколi.

Не пачую ўжо клёкату буслаў над страхой, не пачую песьнi жнеяў, што вяртаюцца з поля, не пачую чароўнага пяяньня беларускiх жабаў у нашых азярынах i стаўкох…

Нiколi.

Голас… зь Беларусi

Плятучыся ў канцы расьцягнутай катаржнай партыi з гэткiмi панурымi думкамi ў галаве, я раптам здрыгануўся. Мяне агарнуў жах…

Я пачуў галасы нашых беларускiх жабаў…

Карэльскi лес стаяў паабапал дарогi, ускрыты сьнегам. Беларусь далека, за тысячы кiлёмэтраў, а я тут, на далёкай поўначы, выразна чую рытмiчнае кумканне жабiнага канцэрту.

Я прыстоiў.

Я быу перакананы, што гэта галюцынацыя. Галасы змоўклi. Я закурыў люльку, абцёр пот iз лобу i пайшоў далей, апiраючыся на свой падарожны кiёк…

Iзноў пачулася мне пяяньне жабаў.

Я прыстоiў, ня ўмеючы вытлумачыць сабе дзiўное зьявы. Стараючыся здагадацца прычыны гэтых гукаў, я заўважыў, што як я прыстойваў, пяяньне сьцiхала, а як пачынаў iзноўку сваё падарожжа — iзноў пачыналася. Я пачаў шукаць прычыны каля сябе i вось уцямiў, што гэта мой падарожны кiй, упiраючыся ў сухi, зьмёрзлы сьнег, за кажным разам дае гэтыя дзiўныя гукi, што так нагадваюць «кумканьне» жабаў пасьля заходу сонца…

Сонца ўжо заходзiла. Ужо здалёк вiдаць сiлуэты хатаў, выразна абрысаваўшыся на фоне белага сьнегу.

Гэта Калежма, мястэчка на беразе мора. Гэта наш апошнi начлег перад абтокам

Мячам.

Ужо лёг на зямлю цень шэрай карэльскай начы. На вулiцах яшчэ ёсьць людзi. Вось праляцелi санi зь песьнямi, з гармонiкам. Мусiць, тут не абыйшлося без гарэлкi. Там, далей, пайшлi хiстаючыся й трымаючыся пад пахi нейкiя два прыяцелi. Нешта мармочуць п'янымi галасамi. Час ад часу прыяцельская гутарка нашпiкоўваецца сакавiтай расейскай лаянкай… Але гэта нiчога… He са злосьцi. Гэта для квяцiстасьцi стылю. Гэтак усюды…

Чаму гэта так шмат п'яных? У нейкай хаце гуляюць вяселле. Разбрылiся госьцi па ўсёй вулiцы. Сьвяточны настрой.

У небе зiхацяць зоркi.

— Ня ведаеце, дзе тут начуюць арыштанты?

— А во. Вось у гэтай хаце… Прыйшлi нейкiя… Ну, ведама, арыштанты…

У хаце цёпла, сьветла, чыста. (Яшчэ ня знаюць калгасаў.) Пры сасновым стале сядзяць ужо мае таварышы. П'юць чай. Разьвязаны клункi. Дастаюць свае запасы.

Скiдаю i я сваю торбу са сьпiны…

Апошнi запас, а заўтра ўжо будзем ля мэты…

Заўтра праз замерзлае мора — на абток Мяч, якi знаходзiўся ў дзесяцёх кiлёмэтрах ад берагу.

У Колежме тое самае, што ўсюды ў карэльскiх рыбакоў, якiя ўжо прывыклi да гэтых этапаў. Гэтыя самыя неспачувальныя твары.

Нас разьмясьцiлi ў розных хатах. Канвой асобна ў лепшай хаце.

Нiкому i ў галаву не магло прыйсьцi, што нехта з нас спрабуе ўцякаць.

Нiхто й не ўцякаў.

Абток Мяч. Першы дзень

Назаўтра мы дабралiся на абток Мяч.

Маленечкi вастравок, якi ў найшырэйшым месцы меў крыху больш за дзесяць кiлёмэтраў. Недалёка ад берагу, да якога мы падыходзiлi, стаялi шэсьць драўляных баракаў, стайня, лазьня, прачкарня, сушыльня адзежы i збоку дамок, дзе жыла адмiнiстрацыя й канвой.

Разьмясьцiлi нас у вадным з баракаў. Цесна тут было бадай таксама, як на карантыне ў Кемi. Пасярэдзiне бараку стаяла глiняная печка зь зялезнай трубой, якая выходзiла празь сьцяну. Над печкай вiсела малюсенькая сьмярдзючая лямпачка з разьбiтым шклом, кiдаючы слабое сьвятло на нашую новую кватэру. У гэтым брудным, цёмным, поўным вошаў i блышыцаў памешканьнi, з праклёнамi, з лаянкай i крыкам, мы, змучаныя й прамерзлыя, здабывалi для сябе месца на нарах.

У гэты самы дзень выдалi нам рабочую вопратку: ватовыя порткi, гэткiя-ж самыя курткi («телогрейки»), шапкi, рукавiцы й валёнкi. Уся гэтая адзежа была вельмi паношаная, брудная, палатаная. Але было ў ёй цёпла.

На другi дзень ранiцой нас пагналi на работу. На першы раз была вызначана, як казалi, лягчэйшая работа. Мы ўтоптвалi сьнег, падрыхтоўваючы дарогу для саняў, якiя мелiся ехаць у лес, каб забраць адтуль сьпiлаваныя дровы.

Па чатыры ў рад мы прабiвалiся праз сьнег, якi даходзiў першаму мала не да грудзей. Ну, ведама, далейшым радом было лягчэй змагацца iзь сьнегам. Дык рады ад часу да часу зьмянялiся: першы йшоў на месца апошняга, апошнi на месца першага…

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Оцифрованный. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Линкор Михаил
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оцифрованный. Том 1

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Последняя Арена 8

Греков Сергей
8. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 8

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона