Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Сталася iнакш. Праз колькi тыдняў прачыталi мы ў савецкай прэсе словы захапленьня Горкага жыцьцём вязьняў у салавецкiм лягеры.

А сам ён, пабыўшы пару дзён на салавецкiм абтоку, зьвярнуўся на сонечны абток Капры…

Злыя языкi кажуць, што жывучы за межамi савецкага гаспадарства, дый маючы адкрыты для сваiх твораў вялiкi кнiжны рынак у Расеi, ня цяжка захапляцца савецкiм «сацыялiстычным будаўнiцтвам»…

Контррэвалюцыянэры кажуць, што як-нiяк лягчэй дышыцца на бацькаўшчыне фашызму [18] , дзе прыватныя вiлi не канфiскуюцца, чымся на бацькаўшчыне сацыялiзму, дзе за лiшнюю раскошу ўважаецца мець… гасподу з двох пакояў…

18

Абток

Капры належыць да Iталii. Там Горкi меў сваю собскую вiлю. Ф. А.

Кiно

Апрача тэатру было й кiно — пару разоў на тыдзень. Найцiкавейшы быў у кiно сэанс у 1928 годзе, калi мы пабачылi на экране «самiх сябе».

Памятаю, як рабiлiся здымкi да гэтага фiльму.

Перад нашай ротай быў садочак, у якiм улетку прабавалi красаваць нейкiя рахiтычныя кветкi. У садку стаяла драўляная каплiца, аберненая ў чытальню часопiсаў.

Вось раз — на вялiкi наш дзiў — пачулiся ў садочку гукi нашае вастрожнае аркестры. Камандант абходзiў нашыя камары, выбiраў спасярод нас тых, якiя вонкава выглядалi больш прыстойна, i пасылаў у садок. Тамака былi расстаўленыя сталы, за якiмi сядзелi вязьнi, гуляючы ў шахматы або пераглядаючы часапiсы. Нагналi сюды таксама й жанок iз «женроты» i дазволiлi iм сядзець разам iз мужчынамi…

А воддаль стаяў маханiк з апаратам i накручваў фiльм. Ведама, палажэньне было такое нязвычайнае, што сьмеху й жартам ня было меры й фiльм удаўся, як мае быць: даў абраз салавецкае радасьцi…

…А от разных ударных работ «Веселеет» рабочий народ…

Пасьля мы аглядалi свае радасныя твары, бачылi, як ахвоча выходзiм на работу, як вясёла працуем, як адпачываем пасьля працы, займаючыся «культурнымi гульнямi»…

Фiльм свайго дасягнуў: разыйшоўся па СССР. Мацi мая пiсала зь Менску: «Я бачыла ў кiно вашае жыцьцё на Салаўкох. Значна супакоiлася. Бачу, што там ня гэтак блага, як я думала…»

Я пэўне-ж адказау ёй, што мне вельмi добра, бо iнакш цэнзура не прапусьцiла-б лiста.

Бiблiятэка

Вялiкую асалоду ў жыцьцi вязьня дае бiблiятэка.

Бiблiятэка на Салаўкох была вельмi багатая: былi ў нас кнiгi бадай ува ўсiх галоўнейшых эўрапейскiх мовах. Калi спасярод расейскiх кнiг западозраныя зь iдэялёгiчнага боку творы пасьля кажнае «чысткi» нiстожылiся, дык кнiг у чужых мовах нiхто не правяраў. Дык вось i сустракалiся тут гэткiя дзiвосы: сярод французкiх кнiг я знайшоў нейкую старую дыдактычную аповесьць для дзяцей, у якой была праведзена гэткая думка: памятайце, дзеткi, што сумленныя людзi бываюць ня толькi сярод маркiзаў, здараецца часам, што сумленнымi бываюць i людзi бедныя…

Музэй

Быў тут i музэй, якi складаўся з трох аддзелаў: прыродаведнага, у якiм былi сабраныя мёртвыя экспанаты салавецкае флёры й фаўны; прамысловага — з выстаўленымi ўзорамi вырабаў тутэйшага промыслу й рамяства (гарбарнi, сьлясарнi, ганчарнi, сталярнi i да г.п.), аддзелу гiстарычнага, дзе былi сабраныя iконы, узятыя з цэркваў, некаторыя зь iх вялiкае мастацкае вартасьцi, тонкае работы крыжы рознага кшталту й вагi, зялезныя ланцугi з крыжам на канцы («вериги»), якiя насiлi манахi дзеля пакуты цела, i iншыя памяткi з старога манастыра. Але найцiкавейшыя экспанаты — гэта былi старыя рэлiквii — «мощи» сьвятых Засiмы й Савацiя, закладнiкаў салавецкага манастыра, замкнёныя ў шкляных скрынях.

Аглядаць

музэй дазвалялася толькi групамi пад кiраўнiцтвам узгадавальнiка або каманданта роты. Тлумачэньнi даваў спэцыяльна вызначаны музэйны павадыр… Гiстарычны аддзел паказвалi вельмi павярхоўна, насьпех, a тлумачэньнi давалiся ў духу антырэлiгiйным.

Нейкi час я выконваў абавязкi музэйнага стоража. Мая праца была нескладаная. Я прахаджаўся музэйнымi калiдорамi, а часам выстойваў пад дзьвярыма, пiльнуючы, каб «сацыяльна блiзкiя» не павыкрадвалi экспанатаў.

Бадай штодня, калi я выходзiў на музэйны ганачак, падыходзiў да мяне пакорна нейкi селянiн з-пад Тулы (б. «кулак») сярэдняга веку й прасiў дазволу памалiцца,

Я ўважлiва разглядаўся ўва ўсе бакi i, пераканаўшыся, што нiхто ня бачыць майго службовага праступку, вёў «кулака» ў гiстарычны аддзел. Тут — паводле праваслаўнага звычаю — ён, хрысьцячыся, «адбiваў паклоны», а пасьля падыходзiў да трунаў сьвятых i малiўся…

Па твары ягоным плылi сьлёзы.

У 1933 годзе ў музэi была праведзеная рэарганiзацыя. Гiстарычны аддзел зачынiлi.

Спорт

У салавецкiм лягеры вялiкая ўвага надавалася фiзычным практыкаваньням. Была ў нас адмысловая спартовая плошча, дзе ўлетку адбывалiся розныя гульнi, а ўзiмку была зроблена коўзанка. Апрача таго, узiмку езьдзiлi на iртах (лыжах) i на саначках.

Гожа адзначыць, што ўсе гэтыя вiды спорту былi прыступныя для ўсiх, апрача, ведама, тых, што сядзелi ў iзалятары або «запретных» ротах, а патрэбныя прылады былi скарбовыя.

Аднак карыстацца iмi iндывiдуальна нельга было, а толькi калектыўна, пад наглядам каманданта роты або «воспитателя».

Падзел вязьняў

Адмiнiстрацыя дзелiць вязьняў на дзьве катэгорыi: «каэраў» i «сацыяльна блiзкiх». Два розныя сьветы, дзьве псыхiкi, дзьве этыкi.

Крымiнальныя вязьнi, iз свайго боку, дзеляць людзей на дзьве выразна адрозныя часткi: «мы» и «яны». «Мы» — гэта ўсе тыя, хто жыве ў нязгодзе з кодэксам, гэта — зладзеi, бандыты, ашуканцы i да г. п. паразыты на целе грамадзянства. «Яны» — гэтак званыя фраеры — гэта той людзкi мурашнiк, якi творыць пэўныя вартасьцi, баронiць свае маёмасьцi, жыве iз свае працы.

Першыя — гэта абраньнiкi долi, род надлюдзкi, якому ўсё дазволена. Другiя — iлоты, няздольныя да нiчога iншага, як у поце чала здабываць хлеб свой. Першых абавязвае ўва ўзаемных дачыненьнях свая этыка, якая не датычыць да «фраераў». Доўг пры гульнi ў карты мусiць быць выплачаны «свайму» на працягу 24 гадзiнаў. Дадзенае «свайму» слова мусiць быць датрыманае. Наадварот, да фраера дапушчаецца ўсялякае круцельства. Калi ў часе гульнi ў карты (а ўсе крымiналiстыя iз захапленьнем гуляюць у карты) некаму зь iх сяньня не шанцуе й няма ўжо грошай, каб гуляць далей, дык ён будзе гуляць на порткi цi на боты фраера, што сьпiць тут-жа непадалёк на нарах; а калi прагуляе, дык «сумленна» ўкрадзе прагуляную рэч i аддасьць яе таму, хто выгуляў. Калi-ж няма пад рукою фраера, ён гатовы гуляць на палец ад свае рукi i, калi прагуляе, не задумваючыся, адсячэць яго сякерай ды бравурна кiне шчасьлiваму гульцу.

Крымiналiсты (злодзей i бандыт) Iван К-роў прагуляў сваю каханку, якая была ўцяжку.

Быццам-бы дзеля праходку завёў яе ў лес, дзе на ўмоўленым месцы чакалi шэсьць учарайшых гульцоў, i тамака ўсе яны радоўкаю згвалцiлi дзяўчыну. Доўг чэсьцi быў заплачаны, як належыць, у 24 гадзiны! Магчыма, што няўдалы гулец ня быў пазбаўлены пэўнага сантымэнту да свае прыяцелькi, — але доўг перадусiм! А дзяўчына, баючыся помсты, маўчала, не важачыся пажалiцца…

Абкрасьцi свайго — няможна. Украсьцi ў «фраера» апошнюю кашулю — учынак зухаваты.

Поделиться:
Популярные книги

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

Надуй щеки! Том 4

Вишневский Сергей Викторович
4. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
уся
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 4