Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Iз старых мяшкоў Аляхновiч наладзiў сабе сяньнiк, за пачку махоркi дастаў у сталярнай майстроўнi стружак для яго набiўкi. Над сваiм тапчанам павесiў палiчку, на якой стаяў кубак, мiска, банка з тытуном. Пад палiчкай вiсела фатаграфiя малых Аляхновiчатаў.

Камфорт! Чаго больш?

Клопатаў нiякiх. Усё паводле званка. Званок — выходзь на праверку! Званок — iдзi з мiскай у кухню! Званок — выходзь на работу. Званок — рабочы дзень скончаны! Можаш бiць клапоў, гуляць у шахматы, чытаць кнiжку, выйсьцi на панадворак на шпацыр, а калi дастанеш пропуск — дык нават за муры Крамля, у лес. Раз на тыдзень камандант склiкае сваю роту: «собiрайся

в баню». Там, разьдзеўшыся, у вадно ваконца аддаеш сваю брудную бялiзну, у другiм дастаеш чыстую. Ня трэба нi аб чым думаць. Iншыя пра цябе падумалi, iншыя за цябе паклапацiлiся.

Ня жыцьцё, а малiна!

Але аднаго разу зайшоў у камару камандант роты.

— Аляхновiч! Хто тут з вас Аляхновiч! Ты Аляхновiч? «Собирайся с вещами!»

— Куды, таварыш камандант?

— У чатырнаццатую роту.

Брр! Чатырнаццатая рота называлася «запретнай» ротай. Там былi шмат горшыя ўмовы жыцьця. Спалi на агульных нарах. Забаронена было выходзiць. У кухню, на работу, у патрэбнае месца — iшлi пад канвоем. Тут быў сабраны «няпэўны» элемэнт: былыя афiцэры царскай службы, пракуроры i iнш. небясьпечныя каэры.

Пасьля камфорту 7-ай роты Аляхновiч апынуўся ў 14-ай «запретнай».

Чаму? За што? Што здарылася?..

На Вэгэракшы

Раз, восеньскiм днём, калi я ўжо рыхтаваўся спаць, у маю камару шпарка ўвайшоў камандант:

— Зьбiрай свае манаткi! Хутчэй!

Я астаўпеў. Куды?

Мяне павялi на прыстань. Пасадзiлi на параплаў. Павезьлi ў Кем.

Пасьля шасьцёхгадовага побыту ў лягеру мяне ўжо не ўважалi за небясьпечнага вязьня, якi захацеў-бы ўцячы, дык прызналi магчымым перавесьцi на зямлю. 3 абтоку ўцячы немагчыма, а на зямлi бывалi здарэньнi ўдалых уцёкаў.

Прывезьлi мяне ў Кем, малое мястэчка за 10 кiлёмэтраў ад узьбярэжжа Белага мора. За мястэчкам стаяць драўляныя баракi, абведзеныя калючым дротам. Тут жывуць вязьнi.

Гэтае выклятае месца мае назоў «Вэгэракша», што ў карэльскай мове значыць: шлях ведзьмаў.

Частка прадпрыёмстваў, у якiх працуюць вязьнi, стаiць тут-жа, у драцяной агарожы. Тутака ёсьць: электроўня, друкарня, гарбарня, фабрыка цацак. За агарожай знаходзяцца: сталярня, швальня i канцылярыя, якiя абслугоўваюць лягеры.

Вязьнi, што працуюць за драцяной агарожай, маюць пропускi на права хадзiць да мястэчка. Аднак тамака iз сталымi, вольнымi жыхарамi нiякага лучэньня ня маюць, бо гэта магло-б мець прыкрыя для адных i для другiх вынiкi.

У некаторых крамках, якiя ёсьць у мястэчку, гэтаксама няма емiны, як у лягерных «ларкох». На тутэйшым торжышчы можна дабраць толькi два прадукты: малако ды часам чорны хлеб.

Кормяць вязьняў на «Вегэракшы» зусiм таксама, як i на Салоўках: даюць салоную рыбу ды полiўку з рыбы. Дык згаладалыя людзi цягаюцца берагам ракi, шукаючы адпадкаў емiны, бо ўсялякiя адпадкi i сьмяцьцё скiдаюць тутака на бераг ракi.

Абставiны жыльля тут шмат горшыя, чымся на Caлоўках. Вязьнi жывуць у драўляных бараках, поўных блышыцаў, на двухпаверхавых нарах. Няма й гутаркi аб тым, каб чалавек меў хоць нейкую палiчку над галавой — дзеля асабiстага карыстаньня. Гэтак тут цесна. Тыя, што зьмяшчаюцца на споднiх нарах, трымаюць свае рэчы, судзьдзё й прадукты ў скрыначках пад нарамi, а хто на верхнiх, той мусiць трымаць ўсё дабро ў галавах.

Крадуць таксама, як i на Салоўках.

Наганяюць да працы паводле пануючае ў СССР сыстэмы «ўдарнiцтва» й «спаборнiцтва». Усе залiчаюць

сябе да «ўдарнiкаў», усе стараюцца выперадзiць другiх у выкананьнi работы вышэй за норму, бо iнакш не атрымаюць права купляць прадукты, якiя ад часу да часу зьяўляюцца ў крамках.

На гiтары граю

Чалавек у вастрозе, адарваны ад звычайных жыцьцёвых клопатаў, жывучы на ўсiм гатовым, мае шмат часу дзеля контэмпляцыi. Думаю, што гэтае жыцьцё з гэтага боку падобнае да манаскага.

Сяньня, калi я кладуся спаць, я думаю аб тым, якi я заўтра павiнен нарыхтаваць матар'ял для газэты, дзе дастаць махоркi, не забыцца заплацiць рахунак за электрычнасьць i да г. п.

Там гэтых клопатаў няма.

Там — з глыбiнi памяцi прасякаюць у сьведамасьць успамiны мiнулых дзён. Успамiнаюцца дзiцячыя гады змалку дзён, ажывае ў памяцi мiнулая маладосьць — найлепшая пара ў жыцьцi i поўная найбольшых памылак, маладосьць, якая выкоўвае ўсё далейшае жыцьцё.

Але найчасьцей успамiналiся сталыя гады, асаблiва гэты мамэнт, якi меў гэткае значаньне для майго лёсу — пэрыяд маiх прабальшавiцкiх сымпатыяў, мае шуры-муры з «Грамадой», мой выезд у Саветы, якi закончыўся Салоўкамi…

I, здавалася, даўно забытыя, у маёй памяцi з усёй падрабязнасьцяй ўваскрасалi сцэны, гутаркi з Мiхайлоўскiм, з Тарашкевiчам, зь iншымi… Мой прыезд у Менск, мае iдыятычнае захопляваньне савецкiм ладам, мае расчараваньнi… I я скрыгатаў зубамi ад злосьцi на сябе самога й на iншых, на тых, хто намаўляў мяне ехаць, хто багаслаўляў мяне на гэтае падарожжа…

I часта ўвечары, вярнуўшыся з работы, калi камара нашая пачынала жыць сваiм вячорным жыцьцём, хто гуляў у шахматы, хто сёрбаў сваю пакiнутую ад абеду полiўку, — я сядзеў у куточку на сваiм тапчане i, бздрынкаючы на гiтары, цiха пяяў песьню, якую сам надумаў…

Гэтак я «душу себе отводил»…

На жаль, не магу тут перапiсаць свае песьнi, бо кожны куплет быў вельмi няпрыстойны. Магу зьмясьцiць толькi адзiн куплет з маленечкiм пропускам.

На гiтары граю, нi аб чым ня дбаю: жыву як у раю — першы сорт! Зьеўшы пшонны кляйстар [19] п…ць я майстар. i не хвалячыся б'ю ракорд!

19

У гэты час нас штодня бязь зьмены кармiлi прасянай (пшоннай) кашай.

Прыпеўка:

Дзякуй, дзякуй, дружа мой Тарасе! i табе таксама, Сымон Рак! за вашыя рады, за вашыя зрады, якiм я паверыў як дурррак!

— Аляхновiч! Што ты там мармычаш сабе пад нос? — пыталiся таварышы.

— Нiчога… пяю песьню адну беларускую.

— Ну, й песьня! Што нi слова, то мацяршчына!..

Гэтак я любiў сабе iншы раз «душу отвести…»

Але гэтага мала. Надзеi на вызваленьне няма нiякай. Трэба нешта надумаць. Трэба знайсьцi нейкую саломiнку, за якую можна-б было ўхапiцца.

Поделиться:
Популярные книги

Вдовье счастье

Брэйн Даниэль
1. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вдовье счастье

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Черт из табакерки

Донцова Дарья
1. Виола Тараканова. В мире преступных страстей
Детективы:
иронические детективы
8.37
рейтинг книги
Черт из табакерки

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Личный аптекарь императора

Карелин Сергей Витальевич
1. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Эволюционер из трущоб. Том 10

Панарин Антон
10. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 10

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин