Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Спозьненыя жалi!

Усе яны тутака — непатрэбныя. Тыя, хто бачыў жыцьцё ў «буржуазных» краёх, тыя, што могуць параўнаваць тамтэйшае жыцьцё з жыцьцём краю «пераможных пяцiгодак», уважаюцца за элемэнт няпэўны. Там, на Захадзе, яны патрэбныя, каб шырыць фэрмэнт, дык там iх падтрымваюць грашыма. Тут, у СССР, лёгка стаюцца «контр-рэвалюцыянэрамi». Толькi собская моладзь, моладзь, якая ўзрасла пасьля рэвалюцыi, моладзь, якая ня можа сабе ўявiць, што недзе можна купляць хлеба колькi хочаш, бяз картак i чаргi — толькi гэткая моладзь мае цану ў «сацыялiстычным гаспадарасьцьве».

Аднак-жа i

сярод гэткае моладзi пашыраецца фэрмэнт. Папытаўся я раз у аднаго маладога чалавека, нездаволенага наяўным палажэньнем, якi лад здаецца яму лепшым? Адказаў, што савецкi, але бяз Сталiна!.. Iншы апавядаў, за што яго пасадзiлi ў вастрог. Належаў ён да групы тэрарыстых. Манiлiся зрабiць замах на Сталiна. Дзе, калi, як — гэтыя падрабязнасьцi ня былi абдуманыя. Мелi адну зброю: рэвальвэр, узяты гвалтам у нейкага мiлiцыянта. Як звычайна здараецца, адзiн iз таварышоў здрадзiў. «Змова» выкрылася. — За ўвесь час бытнасьцi мае ў савецкiх вастрогах я нi разу не спаткаў контр-рэвалюцыянэра «з праўдзiвага здарэньня». Усе тут гэтак запуджаныя, кажная вольная думка гэтак станоўка забiваецца ў зародку, што аб нейкiм рэвалюцыйным выступленьнi ня можа быць гутаркi. Больш таго, людзi, засуджаныя за запраўдную цi выдуманую вiну, замiж ненавiдзець наяўны лад i сваiх прыгнятальнiкаў, часамi гавораць: «справядлiва гэта… улада ведае, што робiць… я быў слабы, хiстаўся… гэткiя непатрэбныя… мяне аддалi дзеля загартаваньня… дый што значыць адно мае жыцьцё або нават i тысячаў гэткiх, як я, раўнуючы да гэтага вялiкага будаўнiцтва…» i г. д.

Гэта ўжо запраўдны псыхоз!

Гутарыў я з адным iнжынэрам, якi належаў да пашыранага да нядаўнiх часоў тыпу «вредителей» (шкоднiкаў), — аднаго з тых, што самi сябе аплёўваюць i прызнаюцца да нязробленых злачынстваў. Хадзiў iз кута ў кут па нашай прасторнай камары i, чухаючы рукой чупрыну, апавядаў:

— Чорт ведае, што мы там наплялi! Проста, тварылi раман аб нябывалых рэчах. Загiпнатызавалi нас, цi якi чорт?! Здавалася нам, што гэтак лепей… Лепей i для нас, i для справы сацыялiзму…

Канвэер

Сустракаючыся з новымi вязьнямi, якiя прыбывалi ўсьцяж у нашую камару, я даведаўся ад iх аб новых спосабаў допытаў у ГПУ. У першыя гады пасьля майго арышту фiзычнага прымусу пры допытах ня было. Бiлi адно толькi на пагранiчных пастанях ГПУ. Цяпер гэта робiцца пры допытах даволi часта — нават у Маскве. Ведама, да кажнага вязьня розны бывае падыход. Адных стараюцца прымусiць да падпiсаньня вымаганых паказаньняў бiцьцём, другiх — толькi пужаньнем. Часта добрыя вынiкi дае спосаб, называны «канвэерам». Iснасьць яго — у тым, што вязьня пазбаўляюць магчымасьцi спаць.

Асобы, якiя вядуць допыты, зьмяняюцца чарадою, а вязень можа часам задрамаць нейкiх 5-10 часiнаў, калi чародны мучыцель ягоны крыху прыпозьнiўся.

Гэткiя допыты трываюць часам ажно сем дзён i нават даўжэй — у залежнасьцi ад нэрвовае сыстэмы вязьня. Калi вязень засынае, мучыцелi аблiваюць яго сьцюдзёнай вадой або бразгаюць яму нечым над вухам.

«Думкi каламуцяцца, — казаў мне вязень, якога дапытвалi „канвэерам“ пяць дзён, — забываешся значаньне слоў. Замiж iменьняў людзей блытаюцца на вуснах геаграфiчныя назовы. Здаецца, быццам, там

узьдзелi на галаву нейкую зялезную шапку. Я колькi разоў хапаўся за галаву, каб зьняць гэную шапку, i быў зьдзiўлены, калi далонi намацвалi замiж яе — мае собскiя валасы… Патрэба сну гэткая вялiкая, што гэтага выказаць словамi нельга…»

Ня дзiва, што «вредители», маючы гэткую шапку на галаве, твораць раманы аб нябывалых рэчах…

Таварышы з Саловак

Раз дзьверы камары расчынiлiся, i празь iх увялi тры новыя пастацi, зьнясiленыя, але непадобныя да масы ўцекачоў. 3 зацiкаўленьнем прыглядаўся я да iх, тым балей, што адзiн зь iх быў у шэрым салавецкiм «бушлаце» — знаёмай мне вопратцы катаржан. Урэшце я падыйшоў да новапрыбылых i запытаўся ў чалавека ў «бушлаце»:

— Выбачайце, таварыш, цi вы не з салавецкага лягеру?

Выйшла, што гэтак было запраўды. Зачэплены мною «таварыш» быў ксёндз А. Ф. Два другiя — ксёндз М. Б. i ксёндз В. П. Як я даведаўся, iх вывезлi зь лягеру, як i мяне, неспадзявана, раптоўна, ды з гэткай пасьпешнасьцяй, што П. i Ф. перавезьлi з Салавецкага абтоку на аэрапляне, бо параплаву ў той дзень ня было. Дык мы супольна ўжо пачалi дашуквацца прычыны перавозу нас у бутырскi вастрог. Таму, што ўсе здагадкi — пасьля глыбейшае развагi — выходзiлi беспадстаўнымi, мы ў рэшце рэштаў пачалi думаць, што рыхтуюцца нас абмяняць.

Думку гэтую падмацаваў ксёндз Б., кажучы, што мае некаторыя падставы спадзявацца абмену, бо ягоная радня ў Лiцьве стараецца аб гэта.

У Лiцьве?! Гэта зьбiла мяне з панталыку, бо я ня мог спадзявацца, каб Лiтва абмяняла мяне з Саветамi на арыштаванага камунiстага.

Бо калi-б я мог спадзявацца абмену, дык хiба толькi з боку Польшчы, дзе меў калегаў i прыяцеляў. Справа зноў зацямнiлася. Iзноў пачалiся пэсымiстычныя здагадкi: аб новай справе, аб пераводзе ў iншы лягер i г. д.

Змораны ўсякiмi дапушчэньнямi што да майго будучага лёсу, стаяў я ля ваконных кратаў, пазiраючы на сухотныя таполi, што расьлi на бутырскiм панадворку…

Назаўтрае ксяндзоў перавялi на iншы калiдор — сьледчы. Слабы праменьчык надзеi, якi на часiнку зазьзяў, гэтак сама хутка згас. Значыць — ня можа быць гутаркi пра абмен. Бо-ж ксяндзы, як вiдаць, былi прывезеныя ў Маскву дзеля новае справы…

Але чаму-ж мяне тут, у гэтай камары, трымаюць ужо другi месяц бяз допытаў, нiкуды ня высылаючы й не пераводзячы?

Мiнула колькi дзён. Iзноў у маёй камары зьявiлiся дзьве постацi, выглядам сваiм непадобныя да iншых. Гэта былi: ксёндз В. Д., якога прывезьлi з карнага лягеру ў Сiбiры, i 70-гадовы стары К. В. — з выгнаньня. Апошнi мае дачку ў Коўнi.

Iзноў пачалiся здагадкi й дапушчэньнi што да нашае будучынi. I зноў думка аб магчымасьцi абмену разьбiвалася аб тую акалiчнасьць, што В. мае сям'ю ў Коўнi.

Што за лiха? Абдумвалi мы нашае палажэньне безьлiч разоў i не маглi затрымацца на нечым пэўным.

Голад нам страшэнна дакучаў. Каб крыху палепшыць нашую ежу, мы з ксяндзом Д. папрасiлiся за паслугачоў на калiдоры.

Мы насiлi з кухнi бочку з абедам для вязьняў, раздавалi кашу, мылi сходы, калiдор i сутачкi. За гэта мелi павялiчаны «паёк».

Поделиться:
Популярные книги

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Город Богов 2

Парсиев Дмитрий
2. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 2

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV