Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

— Ну, жадаю вам усяго найлепшага, — сказаў Скот і першы раз у сваім жыцці працягнуў руку чорнаму.

Місіянер узяў торбу, біблію, развітаўся з усімі і знік у гушчары.

— Дзіўны чалавек, — заўважыў Кандаракі.

— Вось табе і папуас! — дадаў Брук.

За Стрыклендам рака Фляй ужо значна зменшылася, бо яна страціла блізка што палову вады, якую даваў прыток. Калі да Стрыкленда часам і даходзілі параходы, то вышэй яны ўжо не маглі падняцца. Усяго разы са два сюды дабіраліся даследцы. Нашы падарожнікі мелі толькі тую перавагу, што

ехалі на маторнай лодцы, якая магла ісці і па неглыбокім месцы.

Берагі звузіліся, сталі вышэйшымі і стромкімі. Бег вады стаў мацнейшы, так што лодка пасоўвалася яшчэ цішэй. У некаторых месцах здаралася нават, што яе адносіла ўзад. Сталі сустракацца падводныя каменні, і ўжо нельга было думаць ехаць уначы.

І вось аднаго разу на катэры зноў крыкнулі:

— Глядзіце налева: коннік едзе!

На гэты раз ужо ўсе ўбачылі, як далёка на небасхіле нехта ехаў на кані. Конь ішоў ступою і накіроўваўся таксама на захад.

Брук паглядзеў у бінокль і здзіўлена крыкнуў:

— Дык іх жа ўдвух едзе на адным кані!

— Што за дзіва такое? — сказаў Скот і ўзяў бінокль, але нічога ўжо не бачыў: конь зноў знік за ўзгоркам.

Падарожнікі нават не ведалі, што і думаць. Мала таго, што давялося паверыць у сапраўднасць гэтага з'явішча, але яшчэ чамусьці і два чалавекі на адным кані. Хто яны такія? Адкуль? Як апынуліся тут? І чаму?

Але доўга разважаць аб гэтым ім не прыходзілася, бо перад імі паўстаў другі, важнейшы клопат. Каб не траціць часу, яны рэдка спыняліся і жывіліся тым запасам яды, што набралі з сабой. А запасы былі не надта вялікія, бо, перш за ўсё, лодка была малая, а затым — галоўнае месца займала зброя. Яны правільна разважалі, што, калі будзе досыць ваенных прылад, тады ўсё другое лёгка здабыць.

Яно так і павінна быць, але ўся бяда ў тым, што дзічыны было мала. Спачатку яшчэ качак знаходзілі, а потым, калі вымчалі ў больш высокую мясцовасць, яны ўжо не сустракаліся. Рыба раней была, а цяпер, у верхняй частцы ракі, яе стала куды менш і, каб злавіць рыбіну, не варта было траціць часу.

На зямлі вадзіліся казуары, але за імі ганяцца можна толькі на конях. А каб падпільнаваць, таксама трэба шмат часу.

Што датычыцца пладовых дрэў, то яны на волі толькі дзе-нідзе сустракаюцца, як і ў нашых лясах. Стала іх разводзіць толькі чалавек. Без чалавека і яго працы самая «райская» мясцовасць нічога не варта. Толькі на малюнках яна добра выглядае, а падарожнікі церпяць там ад голаду больш, як у нашай самай беднай старонцы.

Праўда, нашыя падарожнікі мелі яшчэ свае прадукты, але падарожжа толькі пачыналася, і трэба было думаць пра далейшае.

Аднаго разу з правага боку яны заўважылі вёску, якая знаходзілася за тры-чатыры кіламетры ад берага. Парашылі пайсці туды, каб выменяць што-небудзь.

Вёска стаяла на беразе невялікага возера, якое злучалася маленькаю рэчкаю з галоўнай ракой. Але як толькі жыхары ўбачылі, што набліжаюцца чужынцы, — зараз жа пачалі ўцякаць хто куды. Еўрапейцы крычалі, давалі розныя

знакі, што яны маюць добрыя намеры, але ад гэтага жыхары яшчэ больш палохаліся.

Прыйшлі ў пакінутую вёску, зайшлі ў адну, другую хату. Нідзе аніводнага чалавека. У хацінах хатнія рэчы: адзенне, спрытна зробленае з травы, кінжалы і стрэлы з касцей казуара.

— Вось палюбуйцеся на гэтую цацку! — сказаў Кандаракі, паказваючы на чалавечую галаву.

«Цацка» сапраўды была цікавая. Гэта была скура, старанна знятая з чэрапа і напханая травой. Рот і вочы шырока расчынены ды яшчэ падмалёваны чырвонай фарбай. Апрача таго, былі тут і голыя чарапы, таксама размаляваныя.

— Глядзіце, колькі рубцоў на іх, — заўважыў Скот, — відаць, што яны здабыты ў бойцы.

— І з'едзены, — дадаў Брук.

— Можа, і так, — сказаў Скот, — але чаму нідзе не відаць нічога спажыўнага? Чым яны жывяцца?

— Ядуць адзін аднаго, — падказаў Брук.

— Далей ад жылля, у гушчары, яны маюць агароды, — растлумачыў Кандаракі,— апрача таго, разводзяць свіней і сабак для яды.

— Ну, ці сабак есці, ці адзін аднаго, — гэта ўсё роўна! — бурчаў Брук.

На вуліцы ўбачылі парасят. Пачалася страляніна, і двух забілі.

Рэха разнеслася па ціхіх лясах, і, седзячы ў гушчары, жыхары радаваліся, што паспелі ўцячы. Яны былі ўпэўнены, што гэтыя страшныя белыя ворагі з'явіліся толькі затым, каб знішчыць іх з усёй іх маёмасцю. Хіба не чулі яны гэтага грому, які сведчыў аб намерах белых ворагаў?

Назад пайшлі па беразе ручая. На адной палянцы яны мімаволі спыніліся як зачараваныя. Нават Брук не вытрымаў і сказаў:

— Які цудоўны куток!

З усіх бакоў звешваліся дзіўныя кветкі так званай «муккуны». Гэтая расліна жыве па другіх дрэвах, і здаецца, быццам усе, самыя разнастайныя дрэвы зацвілі аднымі і тымі ж кветкамі. Даўжыня кветкі — з паўметра, шырыня — больш далоні. Вялікія чырвона-жоўтыя, яны пераліваліся на сонцы, як агонь.

І таксама, як агонь, мільгалі сярод іх славутыя райскія птушкі. Здавалася, што полымя хістаецца ад іх вогненна-жоўтых тонкіх пер'яў. Другія, яскрава-сінія птушачкі павінны былі ўцякаць ад матылёў, якія былі ў некалькі разоў большыя за птушак. А на іх усіх пакрыквалі, нібы камандавалі, какаду, сярод якіх асабліва вызначаліся вялікія чорныя папугаі.

— Чорт пабяры, як у казцы! — сказаў Кандаракі, азіраючыся навакол, але раптам спыніўся, ухапіў стрэльбу і ціхенька паказаў рукою на адно дрэва.

Праз лісце ледзь прыкметна відаць было, як нехта цёмны ціха варушыцца. Ясна, што гэта быў папуас.

Скот даў знак, каб усе маўчалі, і асцярожна стаў красціся да дрэва. Але Брук не вытрымаў і стрэліў.

— Што вы робіце? — крыкнуў Скот. — Навошта гэта?

Тым часам зашорхалі і затрашчалі галіны, мільганула цёмнае цела і грукнулася ў гушчары.

— Што вы зрабілі? — зноў сказаў Скот. — Ці была патрэба ў гэтым?

Усе стаялі, апусціўшы галовы, і нават Брук адчуваў, што зрабіў нядобра.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Измена. Тайный наследник. Том 2

Лаврова Алиса
2. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник. Том 2

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон