Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У снягах драмае вясна

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ён першы пасмяяўся б гадзіну таму над тым, хто сказаў бы яму, што гэта можа зваліцца так нечакана. Ён не любіў сантыментаў.

Зрэшты, ён зусім не ведае яе, яна назвала толькі імя, і, можа, яна… Але раздумваць не было часу. Неверагодна, але яму спачатку стала радасна, а пасля ён неяк падсвядома і толькі на хвіліну зразумеў, што, здаецца, ён загінуў, прапаў, памёр і гэтай дзяўчыне толькі і застаецца, што кінуць жменю зямлі на яго труну.

Ён быў яшчэ вельмі наіўны і, адпаведна ўзросту, улюблівы, але гэта было чымсьці адметным.

Можа, пачаткам Сапраўднага?

Берасневіч, трошкі прыгаломшаны, сеў нападалёку ад яе і змоўкнуў, як заўсёды поруч з тымі, хто яму падабаўся. Неяк адразу стала ясна, што ў яго даўно не прасаваны гарнітур, што няма куды падзець рукі і зусім, зусім няма пра што размаўляць. І ён пачаў хутка круціць у пальцах нейкую забаўку, якую ўзяў са століка.

Раптам пачуў яе голас:

– Скажыце, гаспадарам заўсёды трэба хаваць ад вас рэчы, якія могуць пабіцца?

У кутках яе рота была гумарыстычная складка, але Берасневіч не заўважыў гэтага.

– Н-не заўсёды, - збянтэжана буркнуў ён.

– Гэта добра. А чаму вы такі чырвоны? Вам горача?

І тут Берасневіча прарвала:

– Не, мне проста сорамна за тых, якія незнаёмым людзям робяць заўвагі.

Ён адразу ж спудзіўся сваіх слоў, але тут сябра крутануўся на канапе так, што заенчылі спружыны, і, трыумфуючы, крыкнуў:

– Што, Алёнка, з'ела? Я табе казаў, што калі з гэтым хлопцам не пакінеш свайго тону, то атрымаеш феферу. Пераканалася?

І раптам усе зарагаталі. Лядок растапіўся.

– Прабачце, я не думала вас абразіць. Я толькі зберагала маёмасць яго бацькоў.

– Я таксама не думаў вас абражаць. Але вы напомнілі мне майго сябра. Ён заўсёды кажа ўголас тое, пра што звычайна думаюць нішком. Напрыклад, выступае на сцэне яго сябра і пасля, за кулісамі, кажа яму: "Ох, як жа я асароміўся, як дрэнна спяваў!". Звычайна чакае чалавек, што яго суцешаць, скажуць: "Нічога, нічога". А той яму адказвае: "Так, браце, сапраўды абпэцкаўся ты. Так дрэнна спяваў, шо я нават і ад цябе не чакаў такога". Называецца, суцешыў. Ён атаясамлівае такія паводзіны з "камсамольскай адвертасцю".

Зноў засмяяліся. А пасля Алёнка сказала, што дастане білеты на канцэрт Гілельса цераз некалькі дзён і будзе вельмі суцешана, калі Жэнька прывядзе да філармоніі свой "цень".

Жэнька кінуўся цававаць ёй жартам рукі, а Берасневіч, які за гэты час прывык да яе, са здзіўленнем адчуў, што гэта яму не вельмі прыемна. Затое пасля ён быў суцешаны, калі яна працягнула яму, Берасневічу, руку і з нейкай асаблівай, не бачанай яшчэ дагэтуль Берасневічам, усмешкай сказала:

– Я спадзяюся, мы будзем сябрамі. Толькі не лайце мяне так жахліва.

Ён паглядзеў у яе вочы і зноў адчуў тую ж гарачую хвалю замілавання.

– І калі вы не будзеце рабіць мне заўвагі за дрэнныя паводзіны?

Як міла пасур'ёзнелі вочы.

– Мне здаецца, я не буду больш рабіць вам заўваг. Абавязкова прыходзьце.

Сказала і пайшла. І усё. Але і гэтага было дастаткова.

У галаве Берасневіча скакалі нейкія маленькія вясёлыя чорцікі, хацелася чамусьці зрабіць нешта надзвычайнае, напрыклад, скочыць зараз з балкона на брук і, вядома, застацца жывым.

І гэты настрой збярогся ў яго сэрцы да самага вечара, калі ён развітаўся з Жэнькам і накіраваўся ў інтэрнат. Разы з два ў трамваі ён спрабаваў напяваць праз адстаўленую скавароднікам ніжнюю губу, але атрымлівалася так голасна, што той-сёй з пасажыраў глядзеў на яго са зразумелай цікавасцю.

А потым, калі ішоў па бруднай вуліцы ўскраіны, быў такі святочны і радасны, што здольны быў, як хлопчык, весці палкай па жалезнай агароджы саду.

Перад інтэрнатам спыніўся. Шапка ў руцэ, паліто на адным плячы, на вуснах шырокая ўсмешка.

"Якая цудоўная, якая слаўная дзяўчына!" 

II

Гэта быў пакой на другім паверсе, які зваўся "дваццатым інтэрнацыяналам". Калісьці вялікі пакой інтэрната перагарадзілі на дзве паловы, але збераглі старую нумарацыю: пакой нумар дваццаць "А" і нумар дваццаць "Б".

Берасневіч таргануў дзверы - замкнёныя.

– Хто? Ат, чорт. Заходзь хутчэй.

Яшчэ больш дзіўна. Скуль такія меры засцярогі?

Ён зразумеў усё, калі яго пусцілі. У пакоі адбывалася "піраванніца, пачэсцен пір", і сябры замкнуліся ад каменданта. Перад вачыма яго паўстаў малюнак: стол, на якім стаялі тры бутэлькі з віном і батарэя піўных бутэлек. Тут жа ляжалі хатняе сала і каўбаса, хлеб, нарэзаны на газеце, патэльня з бульбай.

За сталом сядзеў увесь "інтэрнацыянал". Перш за усё сябры Уладзіслава па пакою, Паўлюк Матусевіч і Янка Галавень (трэцяга, Рыгора Сяляўкі, не было), і таварышы з пакоя "20 Б", "дэмакраты": албанец Коча Біхіку, палякі Юрась Бжэжэк і Ян Уважны, карэец Се Ман (або проста "Сымон"), украінец і рускі.

Частку бутэлек, відаць, паспелі прыбраць, бо сябры былі "пад чаркаю", а Бжэжэк нават даволі моцна п'яны.

Берасневічу налілі "разгонную", і Уважны, сухі і жоўты хлопец "з гураляў", сказаў яму, праціраючы акуляры (вочы без іх былі вялікія і дзіўна добрыя):

– Намучыліся з ім. Толькі што спяваў арыю Галькі і збіраўся скокнуць у бездань, то-бо ў акно. Павялі было гуляць, дык ён, халера, пачаў уяўляць, што ён "штукач": раскінуў рукі, як крыллі, бурчыць і ўсё намагаецца пікіраваць галавою на брук.

– Do jasnej cholery!
– лямантаваў між тым Бжэжэк.

– Сёрт, хлёпцы, вядзіце вы яго спаць, - сказаў Се Ман.

Бжэжэку стала шкода сябе, віно было "сумнае", і ён заплакаў.

Берасневіч цыкнуў на гуляк і падсеў да яго:

– Ну кінь, кінь. Я ведаю, ты зусім не п'яны. Кладзіся, хлопча, вось тут, давай з тобою паразмаўляем. А гэтым падшывальцам мы заўтра галаву скруцім. А ты ведаеш што? Раскажы ты мне лепей вершы. Ты ж ведаеш…

Поделиться:
Популярные книги

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма