Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У снягах драмае вясна

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

У той жа момант другі схапіўся з Уладзіславам. Біліся моўчкі. Ніколі яшчэ Берасневіч не адчуваў такой злосці. П'яныя маглі зачапіць яго, ён бы, можа, і сцярпеў, але за што яе?!

Яго здзіўляла толькі, што Маркіч стаяў і глядзеў, у той час як Алёнка бегла да месца бойкі. Але ўсё было скончана яшчэ да таго, як яна падбегла. Берасневіч перакуліў ворага, сеў яму на спіну і некалькі разоў моўчкі торкнуў яго галавою аб жвір.

– Пусці, - прахрыпеў той.
– Пусці, я сын адказнага…

– Мне ўсё адно (Берасневіч

малаціў яго галавою). Прасі прабачэння, чуеш, зараз жа прасі.

– Пусці яго, Уладзік… не трэба… ты заб'еш…

– Прабач, - здаўлена прабурчаў зрынуты.

– То-то ж бо, - сказаў Берасневіч, устаў і ўзяў Алёнку за руку.

Яны пайшлі да Маркавіча, які ўсё яшчэ стаяў наводдаль. Гнеў Берасневіча адразу астыў. Адчуваючы, што з носа можа пайсці кроў, ён прыкрыў да яго хустачку і сказаў:

– Бедная. Спудзілася ты.

– Спудзілася, - прызналася Алёнка.
– за цябе.

I Берасневiч падумаў, што за такiя словы ён згодзен бiцца кожны дзень.

– За што ты так яго… галавою?
– сказаў Маркіч.

– Не ведаю. Такія нам - горшыя ворагі. Як бандзюгі, як шпегі. Псуюць наша жыццё, абражаюць дзяўчат. Чуў, нядаўна Саркісян памёр, камуніст з 1903 года?

– Чуў!

– Не памёр, а забілі… такія вось, у парку. Здабыў для іх светлае жыццё, для шчанюкоў такіх. Іх страляць трэба, каб да камуны не дайшлі, не дажылі.

– Не, гэтыя не бандзюкі, - сказаў Маркіч.
– Проста дробныя хуліганы.

– Такіх, вядома, трошкі нават нейк шкода. Маральна-дэфектыўныя, не будуюць, не змагаюцца - толькі і ведаюць, што на месяц выць ды лаяцца, як сабакі якія.

Яны адышлі даволі далёка ад месца бойкі, калі Берасневіч раптам сказаў:

– А гэты… "сын адказнага"… Студэнт, напэўна. Чорт, можа , некоторыя з іх не так ужо і вінаватыя. Інтарэсаў няма, шляхі ў навуку вузкія, аспірантаў бяруць зусім не па прынцыпу таленавітасці, а, у большасці выпадкаў, па прынцыпу гнуткасці спіны… асабліва ў нас, у філолагаў.

– Ну, табе абурацца няма чаго, - сказаў Маркіч, - за цябе вучоны савет. Ты, братка, верны аспірант. Што паробіш, талент. Гэта не тое што я…

І Маркіч уздыхнуў.

– Пакінь, - папрасіў Барасневіч.
– Што там будзе - гэта яшчэ невядома. Адно скажу, таленавітай моладзі патрэбен прастор, патрэбна, каб жыццё было цікавым. А гэтага ў нас часта няма. І вось часам добры хлопец ідзе ў кампанію п'янюг, бывае, што й бандзюкоў. А маральных прынцыпаў мы таксама амаль не прышчэпліваем або прышчэпліваем дрэнна. Вось паглядзіце, дзе сярод студэнтаў больш за усё крымінальшчыны ў нашым універсітэце? Сярод юрыстаў. Звыклі лёгка глядзець на законы. А дзе сярод моладзі больш за ўсё вось такіх… малойчыкаў? Сярод дзяцей людзей нядрэнна забяспечаных. Бо звыклі на грошы лёгка глядзець. І не працаваць. Мне за кнігаю або рабочаму за станком такое глупства ў галаву не палезе.

Маркіч неяк надзвычайна ўхмыльнуўся.

Што ж, выходзіць - выхаванне наша дрэннае?

– Не выхаванне, а нядбайнасць. Самазаспакоіліся. Працоўныя бацькі вырашылі выгадаваць панічоў.

– Як гэта… вырашылі. Выходзіць - яны перараджэнцы?

– Магчыма, я не так сказаў. Я факт даю. Ты прыпомні, як бацькі жылі. Галодныя, халодныя, а героі. А сынкі ў некаторых такіх бацькоў занадта тлушчам абраслі. Пагнаць бы іх з год дзесяці на некаторы час у працу, працу да мазалёў - верна кажу, была б карысць. А то жыве такая цаца бацькам на дрэнную ўцеху, а айчыне на невялікую славу.

– Глядзі, хлопча, - сказаў Маркіч.
– Нешта ты мудрагеліш. Ты што ж, прапануеш дзяцей адбіраць?

– У бацькоў, якія хуліганаў выхоўваюць, - так. Дый чаму адбіраць? Жылі б у асаблівых установах, звыкалі да калектыву, ведалі б з пялёнак, што ўсе аднолькава хочуць жыць. Дый сам ты прыпомні Энгельса…

– Пакіньце, - сказала Алёнка.
– А то палаецеся яшчэ.

– Добра, - заспяшаўся Маркіч, - я пабег.

…Берасневіч і Алёнка доўгі час стаялі ля яе дома, і потым, калі ён паціснуў яе руку і дробна застукалі па ўсходах яе абцасікі, доўга глядзеў на вокны.

Рука яго пахнула вярбенай, і ён усю дарогу не трымаўся ёю ні за які прадмет, як быццам рука балела. Ён баяўся спудзіць гэты надзвычайны, лёгкі водар. 

IV

Думкі, падобныя да тых., што выказаў у той вечар Берасневіч, прыходзілі да яго даволі часта. Магчыма, вінен тут быў бацька, які часта распавядаў сыну пра першыя крокі дзяржавы і многае з сучаснага крытыкаваў, кажучы, што гэта не па-ленінску, магчыма, Берасневіч проста пачынаў думаць.

Аднойчы на гэтай глебе ў Берасневіча з Паўлюком адбылася сур'ёзная размова. Былі яны ўдвух у пакоі. Трэці, Рыгор Сяляўка, ляжаў на ложку і спаў. Дзіўны, наогул, быў хлопец гэты Сяляўка. Худы, маленькі, з віслым носам і галавою клінам, ён пакідаў у іншых адно і тое ж уражанне: "вось слабы, бездапаможны чалавек". А ён і сапраўды быў такі. Вечна спіць, вечна не мае сваёй думкі, вечна толькі й думае, каб прыляпіцца да кагосьці мацнейшага і гаварыць яго словамі, жыць ягонай адказнасцю. І заўсёды "так, як усе".

– Сяляўка,- казаў яму часам Берасневіч,- а калі наш курс задумае, скажам, падпаліць універсітэт - ты б пайшоў?

– Н-не ведаю. Курс не падпаліць.

– Ну добра. А калі б мы вырашылі ўкрасці экзаменацыйны білет і адказаць па яму, мяняючы кожны раз нумар свайго білета на нумар папярэдняга, які ў нас у кішэні. І адказаў бы ўвесь курс, і ўсе атрымалі павышаную стыпендыю, падманулі б дзяржаву ў месяц на тры тысячы, а ў семестр на васемнаццаць тысяч?

– Н-не ведаю. Ты пра гэта ў Маркіча спытай, ён ведае. А я баюся так адразу...

Поделиться:
Популярные книги

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма