Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У снягах драмае вясна

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Ведаю. Я ўсё ведаю.

І Бжэжэк пачаў качаваць ад "Кветак Польшчы" Тувіма да вершаў Галчынскага, мімаходам чытаючы розную лухту і намагаючыся час ад часу спяваць на танцавальны матыў макабрычную змрочную песню, якая ў перакладзе на беларускую мову гучэла прыблізна так:

 У магіле цёмнай у-ся, сю-ся  Спачыў навекі оля-ля,  Вяцягнуў ногі ў-ся, сю-ся,  Закрыў павекі тру-ля-ля.

Паступова

голас ягоны стаў заміраць, і хутка ён ужо спаў, зусім як дзіцёнак, падклаўшы пад шчаку далонь.

Берасневіч падсеў да стала.

– Зараз да наступнага дня праспіць, - сказаў Уважны.
– Мы яго перацягнем.

– Не трэба, - сказаў Берасневіч.
– Гэта мой ложак, а я сёння не буду, не магу спаць. І вы, хлопцы, таксама добрыя. Ведаеце, што ў яго арганізм слабы, а дражніцеся. Вам нічога, вы унь якія здаровыя кабаны.

І ў пакоі з аскетычна голымі сценамі і манастырскімі ложкамі, прыдатнымі толькі для ўтаймавання плоці, зноў пачалася вясёлая гулянка.

Цэнтрам увагі стаў памалу Янка. Круталобы, вельмі сухарлявы, ён меў талент вялікага коміка і мог лёгка імправізаваць вершы. Твар яго, жывы і рухавы, мяняўся на вачах, і кожны выраз яго прымушаў смяяцца.

Смяяліся усе, толькі Паўлюк сядзеў апусціўшы галаву. Ён наогул рэдка смяяўся, гэты Паўлюк, хіба што ў кутках рота з'яўляліся дзве коскі, і тады ўсё можна было аддаць у адказ на гэтую мілую, трошкі вінаватую ўхмылку. Ён быў моцны, хаця тонкі, але фігура яго чамусьці пакідала ўражанне вытанчанай, прыгожай кволасці. На стройнай шыі сядзела галава, з якой нават лепшаму мастаку не сорамна было б пісаць партрэт. Бровы чорныя, рэзкія, чысты лоб перарэзаны ад пераносся зморшчынкаю. І вочы, вочы былі надзвычайныя, цёмныя і прыгожыя, як у каровы.

– Увага!
– раптам сказаў Янка.
– Вы ведаеце, чаму Уладзік сёння не будзе спаць? Ён закахаўся! Платанічна! Неадказна!

Берасневіч, як пераважная большасць моцных і добрых людзей, злавацца не ўмеў і таму толькі ўхмыляўся.

– Так-так. Закахаўся. Яна, браткі вы мае, дачка загадчыка рынку. А Уладзь мае шатландскія густы, еў усё жыццё адну толькі аўсянку. Ну і ён, значыцца, мяркуе зрабіць на гэтым добры гешэфт. Прыходзіць да яе на кватэру: "Дзень добры, каханая, ці няма кавалачка сыру?" - "Не, кажа, няма. Ёсць, кажа, костка, радзіцель мой яе перад службаю грыз". Сеў ён і, як сабака ў будцы, грызе, а костку гэтую, вядома, лепей было б куды-небудзь забіць. Галодны! Маці нявесты з'явілася, такая дэманічная жанчына, гераіня камунальная кухні. Ён да яе: "Ці няма ў вас хоць трошкі бульбы?" Маці яму: "Які вы забаўны, Уладзік, бульба зараз па чырвонцу пудзік. Купіш - і грошай як не было". А сама думае: "Каб толькі ён сяброў сюды не стаў палкaмі вадзіць". І да яго ветліва: "Як добра, што вы прыйшлі. А то мы зусім было збіраліся тую костку сабаку аддаць".

– Вось сволач, - без злосці сказаў Берасневіч.

Кампанія падвыпіла. Берасневічу чамусьці хацелася самоты, і ён вырашыў "купіць папярос", а сам накіраваўся ў бліжэйшы парк. Глеба пад нагамі была вільготная. Стаялі чорнымі ценямі вакол яго дрэвы. Трамваі ўжо не хадзілі, і таму вакол

была цішыня, такая цішыня, што звінела ў вушах. І светлыя плямы ліхтароў заблыталіся ў вільготных, бліскучых галінках дрэў, якія хацелі іх спаймаць. І ад святла галіны блішчэлі канцэнтрычнымі кругамі, блішчэлі, як блішчыць летнім ранкам роснае павуцінне дзе-небудзь у лесе, між дрэў.

Агні далёкага горада амаль усе згаслі; у нейкім вялікім будынку гарэў адзін блакітны агеньчык, і Берасневічу здавалася, што гэты агеньчык - яе агеньчык.

Ён сеў на лаву і паспрабаваў разабрацца.

Што ўсё ж такі здарылася? Ён сустрэў сёння цудоўную дзяўчыну. Ніхто дагэтуль так адразу і моцна не падабаўся яму. У яе чыстыя вочы, якімі яна ясна глядзіць на свет, цёплыя рукі, мілагучны голас, яна трымаецца з нейкай вышэйшай прастатою.

Ці ведае ён яе?

Мозг казаў "не".

Сэрца казала "ведаю да канца".

Гэта быў нейкі беспамылковы, вельмі глыбокі інстынкт, якому няма яшчэ наймення на чалавечай мове, крым двух банальных слоў: "родныя душы".

Было і ў іх усё ж нешта вернае. Як быццам рассеклі чалавека на дзве паловы і пусцілі іх гуляць асобна. Яны сумавалі, цягнуліся адна да адной. І вось нарэшце сустрэліся, адразу пазналі адна адну. І ён пацягнуўся.

Інакш чаму б так радасна было, калі яна была поруч, і чаму так сумна зараз, калі яе няма.

І гэта будзе цягнуцца. Слабы зараз агеньчык - ён адчувае - можа разгарэцца.

 - Ох, любая, любая! Мілая і чыстая, як святло!
– выдыхнуў ён.

З першай сустрэчы бывае вельмі рэдка, але ў яго напэўна будзе так. Не можа быць, каб гэтая радасць чагосьці не абяцала.

Было ціха, храбусцеў пад нагою няпэўны лядок, і зоры, любыя зоры, падміргвалі яму, як змоўшчыкі, якія адны ведалі яго вялікую таямніцу.

Як магчыма быць сэрцу такім шчаслівым і не разарвацца?

Ён добра прамёрз, пакуль не вырашыў ісці дамоў. Вахцёрша пусціла яго, нягледзячы на позні час, бо Берасневіч заўсёды дзяліўся са старой папяросамі.

Госці доўно пайшлі. У душным пакоі было цёмна і чуўся хроп сяброў. Берасневіч спыніўся над Паўлюком. Святло вулічнага ліхтара падала на падлогу і на твар Паўлюка вялікімі жоўтымі квадратамі. Паўлюк спаў, і такім кранаючым здаўся Берасневічу яго дзіцячы твар, што ён ледзь не расцалаваў сябра.

Як добра, як хораша было жыць!

Было святло ліхтара, але яшчэ святлейшымі былі вочы Алёнкі; былі голыя дрэвы, у якіх пачыналі хадзіць сокі, - і была Алёнка; быў вялікі свет, былі спевы, была радасць - і была Алёнка.

Што ж рабіць? Як не памерці ад такога шчасця?

Паўлюк раптам прачнуўся і сеў на ложку, гледзячы непаразумела на Берасневіча.

І тады Уладзік прысунуўся да сябра і сказаў яму:

– Паўлюк, ведаеш што? Я, здаецца, хутка вельмі закахаюся. Вельмі. 

III

А шчасце быццам звар'яцела, яно палілося на Берасневіча дажджом. Ён захлынаўся ім, хадзіў паўсюль з такой дурнавата-шчаслівай, да вушэй, усмешкаю, што на яго азіраліся.

Поделиться:
Популярные книги

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма