Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У снягах драмае вясна

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Берасневіч засмяяўся.

– Вось я і думаю, - засаромлена сказаў Паўлюк, - што непатрэбна нам нікуды з зямлі ісці. Яна будзе яблыкі вырошчваць па шэсць кіло кожнае, а я буду дзяцей вучыць. Я думаю, яны і пры камунізме будуць хадзіць на галаве... І якіх жа я добрых людзей з іх выхаваю!

– А я дык не хачу такога. Я свет хачу паглядзець, людзей. Цікавыя тады людзі будуць. А там і куды-небудзь далей зямлі махнуць.

Вясна чакала за акном, уплятала свой голас у бег кропель, у вільготны, цяжкі шум таполяў за акном. І ўсё чакала: вось зараз дазволяць, вось возьме яна ў рукі зямлю,

рассыпе паўсюль кветкі, кіне пад ногі людзям ліловыя кілімы сноў.

Ціхая, нясмелая яшчэ, ішла на зямлю вясна. 

V

Вось каштаны раскрылі свае салатнага колеру кулачкі, і выявілася, што ў кожнага лістка па сем пальцаў, і зноў, як дваццаць год таму, хвалюе гэта старое як свет адкрыццё. Голас Алёнкі: "Глядзіце, маладыя дрэўцы распусціліся хутчэй, ніж старыя. Чаму?"

– Не ведаю.

– А я ведаю. Яны проста больш даверлівыя, не думаюць, не ведаюць, што можа быць ранішні прымаразак. Лезе з зямлі трава і так расце пад цёплым дажджом, што прарывае стрэлкамі, у імкненні да святла, мінулагодняе шэрае лісце.

А ўжо ж, дзеўкi, вясна прыйшла! Вясна! Вясна прыйшла! Адамкнi зямлiцу, Выпусці травіцу.

Берасневіч спаў не спаў, а марыў, седзячы на паркавай лаве. Зямля аж дымілася пад сонцам: толькі што пасля дажджу прыгрэла сонца. Маленькія трыпутнікі лавілі язычкамі апошнія кроплі; рака яшчэ пузырылася на поўдні, куды адышла вялізная сіняя хмара, а былінкі лезлі з-пад зямлі, працягваючы ўслед дажджу маленькія зялёныя дзюбкі.

– Дай піць! Дай піць!

Ён чакаў Алёнку, якая была павінна прайсці тут па дарозе ў кансерваторыю. Лёгкі цёплы туман, кроплі збягаюць з галін, у вільготным бэзе б'юцца вераб'і.

Паскудная птушка гэты верабей. Б'ецца, крычыць, лезе, сварыцца. Напэўна, калі б на зямлі стаў мароз у сто градусаў і ўсё жывое замерзла - усё адно, ледзь прыйшла вясна - верабей вылез бы аднекуль з-пад страхі і зацягнуў пераможнае "жыў! жыў!". Як быццам увесь сусвет існуе толькі дзеля яго.

Ідуць людзі. Столькі людзей у гэтым горадзе, а яна адна, і яна не йдзе. Ён чакае, і вось з-за павароткі алеі выходзіць постаць, якую ён адрозніў бы сярод тысяч іншых. Ветрык развявае плашч і сукню. Вось яна абмінае лужыну. Ён падняўся насустрач, ён маўчыць, але яна заўважыла, і - шчасце маё!
– якой радасцю (а можа, толькі здалося) запалалі любыя махнатыя вочы.

– Гэта вы? Я так рада.

Ён ідзе поруч, а Алёнка сваім срэбным галаском шчабеча легкаважна і весела, як тыя птушкі ў мокрых бэзавых лісцях. Ён хоча дапамагчы ёй несці ноты, яна не дае, пальцы іхнія сутыкаюцца... І яны ідуць далей такія сур'ёзныя, быццам Аўстралія раптам правалілася ў акіян. Гэта вельмі сур'ёзная справа, калі сутыкнуліся ўпершыню пальцы.

– Дрэвы якія... зялёныя, - нарэшце выціскае з глоткі Берасневіч.

– У Бялыніцкага-Бірулі ёсць такія, на яго карцінах. Люблю я яго, хаця не адразу звыкаеш да яго бляклай фарбы. Адыдзеш, а пасля, праз некалькі дзён, зноў цягне ў музей, карціна здаецца больш прыгожай,

ніж на самай справе. І зноў, калі пабачыш, нейкае расчараванне... І зноў цягне. I, нарэшце, застаецца тое ж самае ўражанне, і гэта ўжо назаўсёды.

Берасневіч засмуціўся. Заўсёды, калі іншыя размаўлялі пра мастацтва, яму здавалася, што чалавека дурнейшага за яго няма на свеце. I, аднак, было ў яго тое, чаго не бывае часам і ў крытыкаў-мастацтвазнаўцаў: стыхійнае разуменне прыгожага, неабходнага і лішняга ў карціне.

– Я не ведаю Бялыніцкага. У мяне, наогул, дзіўныя густы. З беларусаў я люблю Кавальскага, з рускіх - Левітана - асабліва "Над вечным спакоем". Гротгера люблю з палякаў. А чаму люблю - не ведаю.

– Я таксама iх люблю. У нас аднолькавыя густы.

Берасневіч раптам раззлаваўся.

– Чорт. Як усё ж такі мала таленту дадзена людзям. Вось я вершы пішу, дрэнныя вершы. А як бы я жадаў быць мастаком. І ведаеце чаму? Няма славутага на ўвесь свет беларускага мастацтва. Калі б я ўмеў маляваць, я б толькі гэта і рабіў. Не ведаю як, але намаляваў бы, напрыклад, дождж. На дарозе прыбіла пыл; таполі срэбныя, і дожджык срэбны. Парканы пацямнелі... Каб кожнаму, хто паглядзеў, так і здалося, што вось-вось гівал засвішча мядовым голасам.

– На гэта быў вялікім мастаком Чэка, іспанец.

– Не ведаю, як ён там маляваў Iспанiю. А я б сваё, роднае. Каб слёзы на вочы наварочвалiся. I яшчэ намаляваў бы паляну, а на ёй папараць. I ўсю гэту папараць сонца святлом залiло, стаiць яна светла-зялёная. А ў папарацi на конях б'юцца Ян Прыгожы i Балотны Уладар. За спiною ва Уладара - дрыгва, за спiною Яна - родныя лясы. I Ян - гэта народ. А папараць сонечная ўся вышэй аднаго ўзроўню, i здаецца, што конi плаваюць у паветры. Эх, што казаць!

Але вось і кансерваторыя. Алёнка затрымлівае руку Берасневіча ў сваёй і кажа:

– Уладзік, праз тры дні мае імяніны. Прыходзьце, калі ласка, вельмі вам буду ўдзячная. Прыходзьце ў сем.

– А хто яшчэ будзе?

– Мілорд, дзе ваша грэчнасць, як казалі галантныя продкі? Хто пра гэта пытаецца? Там буду я - хіба гэтага не досыць?.. Ну добра, досыць жартаў. Будзе з агульных знаёмых Жэнька. Для весялосці можна Янку запрасіць... Ну і Маркіча яшчэ.

Напэўна, у Берасневіча нешта прамільгнула ў вачах, бо Алёнка жартам сказала:

– А што? Ён жа начальства.

Развітвацца заўсёды гора. Берасневіч такім тонам сказаў "бывайце", што Алёнка трохі здзівілася.

А ён разоў дзесяць абараціўся, ідучы плошчаю ад кансерваторыі.

А пасля раптам пабег алеяю. Іначай саўладаць з радасцю было немагчыма. Яна спявала ў сэрцы, і грудзі дыхалі перарывіста.

Які спеў шчасця гучэў у гэты вечар над зямлёй! 

VI

Гэта быў вялікі і зусім непрыгожы будынак у верхнім горадзе. Шэры, з недарэчнымі вежкамі, бязглузда вялікі, з даволі неахайным унутраным дваром, сярод якога тарчала, як кітайская пагада, жалезная альтанка. Але ад таго, што тут жыла яна, - гэты дом быў самым прыгожым на свеце, тым больш што каштаны дапляснулі зялёным прыбоем да трэцяга паверха і вокны былі адчынены насустрач ім у многіх кватэрах.

Поделиться:
Популярные книги

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2