Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У снягах драмае вясна

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Нават сакратар факультэцкага бюро, Мікола Касмач, здзіўляўся:

– Чорт яго ведае, што за чалавек. Ну нічога, Маркіч яму не дасць з'ехаць з дарогі.

– А на фронце таксама Маркiч будзе за iм глядзець?
– пытаўся Берасневiч.- Глядзi, начальства, праваронiш чалавечую душу.

І злаваўся. Але на Касмача злавацца было нельга. Так ён чыста смяяўся, як сумленны чалавек, такі быў даверлівы і просты, такі наіўна-дыпламатычны, так любіў пасядзець з добрым чалавекам за парай піва і паразважаць пра розныя мудрагелістыя рэчы. I, галоўнае, быў добрым сябрам.

Берасневіч, урэшце, толькі рукою махаў.

..."Санеты" скончыліся. Ужо трэці дзень сакавік паліваў зямлю дажджом, з'еў апошнія снягі, зусім па-летняму булькацеў

у рынвах. Шумелі глуха старыя таполі пад інтэрнацкімі вокнамі, і быў гэты шум жывы, вясенні.

Паўлюк ляжаў на ложку і чытаў "Чытальнік-дэкламатар" за 1912 год. Там былі вершы Бадлера, і Паўлюк пасля кожнага верша рагатаў, як быццам "Танец смерці" быў немаведама якой вясёлай штукай.

Берасневіч падсеў да яго.

– Слухай, Паўлюк, вось ты зарагатаў, а ў мяне думка. Значыцца, мы здаровыя, моцныя людзі, зусім новыя людзі, калі верш, якога людзі сорак год таму пудзіліся, у нас выклікае толькі смех.

– Гм. Ну, скажам, што так, - зацікавіўся Паўлюк.

– І вось я думаю. Нашто гэта нас трымаюць за руку, даюць кнігі "адсюль-дасюль", каб, крый божа, не сапсаваліся, не адкусілі мы ад гэтага Бадлера, ад Андрэева. Толькі і чуеш: "Рэакцыянер Дастаеўскі", "Буржуа Гамсун". Я чытаў Гамсуна, і ён нічога, акрамя агіды, у мяне не выклікаў. Скажыце, якая тонкасць - пайсці на клады, каб адшукаць ногаць мерцвяка для люлькі. І таму, калі зараз мне кажуць, што Гамсун - дрэнь, я свядома згаджаюся, свядома, а не як папугай. Дакажыце ж іншым гэта на прыкладах, на творчасці, а не голым словам. Голае слова мала важыць. Трэба быць моцным. Уяві сабе, што ты спрачаешся з веруючым, не ведаючы Бібліі. Ён жа цябе на лапаткі ўмомант пакладзе. І я не лічу, што Луначарскі, або Яраслаўскі, або, бяры ніжэй, мой дзядзька, які змагаўся супраць сектантаў і перамагаў іх у трохдзённых дыспутах іхняй жа зброяю, былі горшымі камуністамі з той прычыны, што ведалі творы "айцоў царквы" так, як іх і мітрапаліты не ведалі. Нешта тут у нас не дадумалі, гэта памылка, і тут адсутнічае давер да нашага чалавека.

– Чакай, - сказаў Паўлюк.
– Ты мне тут зараз Сяляўку перапудзіш да смерці. Будзе ў яго мядзведжая хвароба - мы цябе тады...

– Хай яго ліха. Спіць... Ты ведаеш, я свайго жыцця іншым не ўяўляю. Бацька мой у партыі з пятага года, дзядзька яшчэ раней. Я ўсё сваё куртатае жыццё пражыў добра, працаваў як вол, быў сувязным у партызан, яшчэ зусім хлопчыкам, пасля вайны - камсамольская праца ў Заходняй. Ледзь не забілі мяне там два разы. Я да гэтай справы нашай сэрцам прырос - толькі з крывёй і адарвеш. І вось мне нешта за апошні час тое-сёе пачынае не падабацца. Як злая воля нечая робіць многае, каб адштурхнуць сумленных людзей. Вось прыклад: пачаліся працэсы эканамічнай контррэвалюцыі. Добра, нягоднікаў трэба караць. Пры нашай беднасці яшчэ й мільённыя крадзяжы - за гэта вяроўкі мала. Але які дзіўны вынік вывелі некаторыя: "Хто вінен?! Жыды вінныя! Жонка кіраўніка кіеўскім малочным заводам ванны з малака рабіла!" Ах, сорамна! Як гэта яшчэ сядзіць у нашых душах дзікунства, цемрашальства... А я не веру! Няўжо Мішка Баўмфельд вораг? Ён жа са мною амаль поруч чатыры гады сядзеў, ягоны бацька быў камісарам яшчэ ў грамадзянскую... А размова з гэтымі, інгушамі рознымі? Скажам, былі здраднікі, але як жа можа адзін народ быць горшым за другі, што яго бяруць за шкірку, як шчанюка, і вывозяць з месца, дзе ён жыў, дзе нарадзіліся яго дзеці, дзе ён прызвычаіўся, дзе капцы бацькоў? Я не памятаю, здаецца, гэта Маркс сказаў: "Адносіны да яўрэяў - пробны камень цывілізацыі народа". Але няхай і не ён, усё адно- гэта праўда. Я не жадаю, каб нас, авангард чалавецтва, называлі дзікунамі. Сёння, выходзіць, іх, а заўтра мяне, беларуса.

– Твая праўда, - сказаў Паўлюк.
– Гэта не метад. Гэта хутчэй чыёсьці шкодніцтва чыстай вады.

Берасневіч нервова закурыў. Дождж на вуліцы яшчэ больш хлюпацеў у рынвах.

– Або вось яшчэ, метады выхавання. Зрабіў чалавек няпэўны крок -

не вораг, наш чалавек. Заблытаўся трошкі. І тут адразу бюро, пярун з яснага неба, папярэджанне, выключэнне. Нашто гэта? Мне здаецца, трэба растлумачыць, пераканаць, зрабіць з таго, хто аступіўся, карыснага чалавека. А аступаюцца часцей за ўсё людзі разумныя. Сяляўка не аступіцца. Значыцца, разумным і таленавітым перш за ўсё па галаве трапляе з рук такіх, як Маркіч.

Сяляўка заварушыўся на ложку, пасля зноў зацiх.

– Вось яшчэ Маркіч гэты, - сказаў Паўлюк.
– Чорт яго ведае, за што такога лабідуду на такім месцы трымаюць. Дзеля таго, каб яму спадабацца, трэба піць, есці, баб кахаць і не думаць пра будучае, пальцам аб палец для будучай камуны не стукнуць. Даўно б яго трэба ў тры шыі ад камсамола гнаць. Гаворыць так праўдзіва, што хоць ты яго на неба жыўцом бяры, а ўчынкі - дрэнь і гніль, і не камсамольцам ад яго пахне, а Тарцюфам пад камсамольскай лічынаю. Мімікрыя! "Вова прыстасаваўся". Словы якія, а сам, як крылоўскі манах, у хаце яйкі на свечцы пячэ.

Берасневіч загасіў папяросу, паглядзеў у акно:

– Ну, гэта ты дарэмна. Ён не такі ўжо благі хлопец. Можа, я, праўда, яго не ведаю? Я яму таксама не вельмі давяраю, антыпатычны ён мне. Але каб так казаць на чалавека - трэба мець факты.

– Ёсць факты. Можа, турнем?
– спытаўся Паўлюк.- Група незадаволеная.

– Глядзі сам. Як група. Але на групу вельмі не спадзявайся. Група ў нас такая зрабілася, што падтрымлівае толькі ў калідоры, а на зборах сядзіць моўчкі. А нарэшце, чорт яго бяры, не варта рук пэцкаць. І ўсё гэта, пра што размаўлялі, таксама мінецца. Мы людзі чыстыя, што нам бруд!

І ён прылёг да Паўлюка. Закурылі. Пачынала змяркацца.

– А што, хлопча, - сказаў Берасневіч, усміхаючыся ў змрок, - добра будзе жыць цераз сто год. Я абавязкова дажыву. Уяўляеш, каля шляхоў абавязкова мора руж, людзі - як статуя дыскабола, ля гарадоў - лясы. Нават ільвоў вывелі такіх, што не кусаюцца. Ходзяць сабе, як бычэчкі.

– Ільвоў забіць трэба.

– Што ты, такі прыгожы звер! Не! А будынкі такія, што дух сціскае, высокія, блакітныя: шкло, мармур, золата. Бактэрый ніякіх. I, вядома, ніякіх пабеданосікавых. Іх, калі які дажыве, на месяц закінуць, няхай там руду капаюць на агульную карысць.

– І ў кожнага самалёт. Ляці сабе куды хочаш.

– Што самалёт. Самалёт глупства. А вось уяві: ледзь золак - звоніць тэлевізіёфон. Уключыў і бачу цябе. І ты збіраешся ляцець на Венеру. Там даўно ўжо вуглякіслы газ знішчылі, цёпла, і там курорты для такіх старых пясочнікаў, як мы. Лячыце сабе раматус. А ты ляціш, каб правесці там першую сусветную нараду камуністычных паэтаў.

– Не, - сказаў Паўлюк, - я б нікуды не паляцеў. Нашто? Зямля такая цёплая, родная. Ты ведаеш, што пра маю Свету Янка напісаў?

– А што?

– Яна вучыцца ў сельскагаспадарчым, дык гэты яхіднік прыдумаў па-руску, у духу Дзяржавіна, на яе верш:

О многомудрая обитель! О мой достопочтенный СХИ [1] ! Твоей студентке сочинитель Шлет робко первые стихи. Светлана, милая Светлана, В тебе все мудрости сплелись, В твоем мозгу взыграла рьяно Сельскохозяйственная мысль. На огороде, несомненно, Ты только чувствуешь уют И, рвя редиску вдохновенно, В грядущем славу зришь свою.

1

СХИ – гэта сельскагаспадарчы інстытут.

Поделиться:
Популярные книги

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2