Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Не, Яўменавіч, не ўсе гэта справы, – адмоўна і цвёрда пакруціў галавой старшыня. – Гэта ўвогуле не справа, калі магілу партызан раз у 60 год наведваюць, калі яны ў балоце пахаваны... Вы не думалі, каб перазахаваць? – нечакана спытаў ён.

– Перазахаваць?.. – задумаўся на хвіліну дзед Васіль і ўзяўся ўсё ж круціць сабе цыгарку. – Яно б было правільней, – загаварыў ён, набіваючы тытунь у паперу. – Усе ж нашы землякі, вяскоўцы…

– Ну, тады два дні вы пачакаеце, мётлаў мне навяжаце, а за гэты час мы абмазгуем справу больш сур’ёзна. Да пабачэння, бывайце, хлопцы.

Загуў

матор, у садзе зноў стала ціха. Дзед Васіль аб нечым думаў, зацягваючыся тытунём. Нарэшце ён дакурыў, глянуў на прыціхлых Сяргея і Віталя.

– Што, мальцы, здаецца, пачалі мы з нічога, а справа аказалася вунь якой... Ну, будзем жыць – пабачым. А цяпер давайце пакуль мётламі зоймемся. Значыць, за вёскай, там дзе сметнік, маладыя бярозкі параслі... то дам я вам два вялікія нажы. Насечаце мне голля. Я пакуль ручкі для мётлаў пашукаю. Акуратна голле сячыце, бярозак не глуміце, ніжняе толькі... З ранку заўтра прыходзьце…

– От, стары, няма табе спакою, – з лёгкім асуджэннем прагаварыла баба Адарка. – Сядзеў бы ды яблыкі рэзаў...

– Парэжам і яблыкі, – адмахнуўся дзед Васіль. – Зробім усё, абы было здароўе...

Назаўтра раніцай Сяргей з Віталем ішлі вуліцай па бярозавае голле нейкі час моўчкі.

– Слухай, на самай справе, так усё павярнулася! – у захапленні сказаў Віталь.

– Што, ты ўжо аб тайне астравоў не думаеш? – усміхнуўся Сяргей. – Гарачы ты надта.

– Ды нічога я не гарачы. Астравы нікуды ад нас не дзенуцца... Уяўляеш, калі на самай справе трэба будзе перазахоўваць партызан...

– Не ўяўляю, я такога ніколі не бачыў.

– І я не бачыў... Магілу раскопваць будуць...

– Хто будзе? – прыпыніўся раптам Сяргей.

Віталь паціснуў плячыма.

– Не ведаю... Нам жа не дадуць...

– Чаму не дадуць?

– Не ведаю… Я па тэлевізары неяк бачыў, то там дарослыя былі, нейкі спецыяльны атрад…

Рэзалі вецце з бярозак, здаецца – на дваццаць мётлаў хапіла б, ледзь прынеслі. А дзед Васіль глянуў – сказаў, на пяць штук. Тады Віталь узяў свой мапед. Пакуль Сяргей наразаў вецце, ён адвозіў вязанкі на надворак дзеда Васіля. Наскладвалі добрую гару.

Нэла прабыла з бабай цэлы дзень: ірвалі казе пустазелле, збіралі яблыкі, кармілі куранят. Вячэраць усіх запрасіла баба Адарка: гарачыя бліны з яешняй.

Сяргей клаўся спаць у сваім будане, адчуваючы, што яго жыццё напаўняецца нечым важным, змястоўным. Увесь заўтрашні дзень быў распісаны: што рабіць і калі. Хвіліны вольнай не заставалася.

А з хаты зноў даносіліся абрыўкі п’янай лаянкі. Маці ён не бачыў ужо тры дні. Яна не падыходзіла да будана...

Частка 16

.

Маці прыбегла запыханая, узрушаная, калі ўжо ўсе сядзелі за сталом і даядалі боршч.

– Божа, ну няма ім больш клопату, – незадаволена бурчэла маці, мыючы рукі. – Тут і так з гэтым 60-годдзем спраў столькі, што не прадыхнуць. Не, давай выдумляць, праславіцца яны хочуць...

– Ты пра што, мам? – спытала Жэнька, калі маці села за стол.

– Уяўляеш, – маці павярнулася да бацькі, быццам не пачула Жэньку: – У сельсавеце літаральна кожны дзень распісаны:

што рабіць, куды ісці. Абход ветэранаў рабі, помнікі і магілы прыбяры, пафарбуй, паднаві, агароджы папраў... А ні грошай, ні людзей! На вучнях-старшакласніках выязджаем. І вось сёння нас збіраюць і перад намі выступае Зарэмба, старшыня калгаса. Я вам, кажа, усё даваў, што ні прасілі: фарбу, цэмент. А вы мяне чаго, кажа, абманваеце? У нас ва ўсіх вочы круглымі сталі. Хто яго абманвае? Мы што, свае дамы фарбуем? А ён раптам пытае: хто з нашых землякоў пахаваны ў балоце, на астравах Ведзьмінай тоні? А ў нас няма такіх даных. І тут Зарэмба пачынае нас сароміць. Маўляў, стары дзед ды малыя збіраюцца наведаць тыя астравы, паставіць там помнік, а мы, дэпутаты Савета, не ведаем нават, хто там пахаваны. Уяўляеш?

– А адкуль старшыня ведае аб планах дзеда і хлопцаў? – ніколькі не ўзрушана спытаў бацька.

– Не ведаю, адкуль! – нервова адказала маці. – Бачу, цябе гэта не кранае. Дык дадам: у Зарэмбы з’явілася ідэя перазахавання тых партызан! І зрабіць гэта менавіта ў дзень 60-годдзя вызвалення Беларусі.

– Праўда? – захваляваўся цяпер бацька. – Вось малайчына!

– Малайчына!? Ты разумееш, што ўся наша падрыхтоўка ляціць к чорту? Сцэнарый, распрацаваны і ўзгоднены ў райвыканкаме, – к чорту! Колькі нерваў і часу на гэта пайшло – к чорту!

Маці ўжо крычала.

– Ты еш, – сказаў спакойна бацька. – Нічога страшнага няма. Іншае пытанне: як рэальна зрабіць перазахаванне...

– Зарэмба сказаў, каб старшыня сельвыканкама ехаў у раён – у пракуратуру, у райвыканкам, у ваенкамат, але каб к вечару быў адказ на пытанне: як рэальна зрабіць перазахаванне, каб гэта было цалкам у рамках закона, – крыху спакайней закончыла маці.

– Ну, вось, Мікалай Рыгоравіч, як бачыш – чалавек разумны: ніякай самадзейнасці, усё грунтоўна, усё па закону. Ён і гаспадарыць так: без крыку, але настойліва і прынцыпова...

– Хвалі, хвалі... – маці пачала была сёрбаць боршч, зноў адклала лыжку. – Самі будзеце тут упраўляцца. На мне і школа, і дэпутацтва, яшчэ і балота гэтае...

Жэнька, якая з заміраннем сэрца слухала гэты дыялог маці з бацькам, не вытрымала. Пачала гаварыць спакойна, але міжволі ў яе словах прарываўся выклік:

– Мам, а мне здаецца, што Мікалай Рыгоравіч мае рацыю…

– А ты ўжо што разумееш? – бразнула лыжкай маці. – За кветкамі сваімі глядзі.

Жэнька, не звярнуўшы ўвагу на крыўдныя словы маці, працягвала:

– Сорамна вам там, у сельсавеце, стала, што чужынец прыехаў у вёску і паказаў вам пальцам: вунь дзеці збіраюцца на магілу партызан, а вы займаецеся афарбоўкай помніка ля клуба, які нікому не пастаўлены, пад якім ніхто не ляжыць!

– Хто табе сказаў!?

– Тата казаў. І ты казала, што ўсе вяскоўцы пахаваны на могілках, што ля клуба не помнік, а проста памятны знак. А вы нас прымушалі туды кветкі класці і ў пачэсным каравуле стаяць… Ля пустога месца!

– Чакай, чакай, дачушка, – загаварыў бацька. – Ты надта ўсё заблытала… Разумееш, ёсць розніца між захаваннем і месцам для таго, каб аддаць павагу ўсім загінуўшым. Ну, зразумей…

Поделиться:
Популярные книги

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Волчья воля, или Выбор наследника короны

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Волчья воля, или Выбор наследника короны

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1