Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Праўду кажаце, Яўменавіч, – пакусваючы травінку, загаварыў Мікалай Рыгоравіч. – На ўсе сто маеце рацыю. Выправім свае памылкі, абяцаю. Асабіста абяцаю. Усё, што ў маіх сілах, зраблю.

– Ну, то ж... – дзед Васіль супакоіўся, закурыў згорнутую раней цыгарку. – А з чым да нас такой кампаніяй? – ён абвёў гасцей вачыма.

– Дык і па гэтай справе таксама, – Іван Кузьміч кіўнуў на Нэлу. – Вось і Алена Адамаўна як дэпутат. Значыць, умовы жыцця праверым, каб усё дакладна ведаць. Ну, і па магіле... Я сёння ў раёне быў. Ускрываць

магілу, значыць, трэба па закону, там ужо ваенкамат будзе займацца. Перазахаванне партызан – справа, разумееш, адказная, каб абы якія косці не пакласці пад помнік...

– Карацей, Васіль Яўменавіч, – перабіў “Бабра” старшыня калгаса. – У адзіночку вам і не справіцца, і закон патрабуе пэўных абставінаў. Давайце мы зробім так: ваш атрад знаходзіць магілу, бо, як я разумею, не так лёгка яе і знайсці будзе. Месяц у вас і ў нас на ўсе справы. Я ўчора пад’язджаў, наколькі можна, да першага вострава... Думаю, трэба будзе рабіць масток метраў на трыста, дзе падсыпаць... Далей будзем рабіць вялікі плыт...

– А ў нас жа ўсё гатова, – і крыўда, і разгубленасць прагучалі ў словах Віталя.

– Не, хлопцы – ваш плыт – для вас. А вось калі трэба будзе магілу раскопваць – трэба некалькі дарослых чалавек на востраў везці.

– Рыгоравіч, Рыгоравіч, – амаль застагнаў Іван Кузьміч. – Ні капейкі грошай, ні цвіка ў мяне, ні дошкі...

– Ведаю. Але ведаю і тое, што 15 дамоў у вёсцы пустуе, у старой лазні дзеці ў хованкі гуляюць, а там дах вось-вось абрушыцца. Да бяды крок... Разбяром лазню – будзе нам і на масток, і на плыт. Не хопіць – яшчэ якую халупу прыбяром. Ну, як вам такі план?

– Добра, няхай так і будзе. За месяц, вядома, усё мы знойдзем, – згадзіўся дзед Васіль. – Паспеем, хлопцы?

– Паспеем, – адказаў за ўсіх Віталь. – Нам бы толькі на востраў хутчэй...

Хоць заўтра трактар бярыце, – заўсміхаўся Мікалай Рыгоравіч. – Дарэчы, я табе там тэадаліт прывёз, зручней будзе, разумею. Карыстацца ім, думаю, можаш.

– Тэадаліт? – не паверыў Віталь і аж падскочыў ад хвалявання. – Магу!

– Тэадаліт, – пацвердзіў старшыня. – Але, ведаеш, я яго ў будаўнікоў пазычыў на месяц. Паспееш?

– З такім прыборам мы – за два дні!

– Хуткі ты! Пойдзем, дам табе прыбор.

Яны вярнуліся праз хвіліну: старшыня нёс складзены трыножнік, а Віталь, як каштоўную вазу з асабліва тонкага шкла – звычайную прамавугольную металічную скрыначку з ручкай у скрыначцы.

Ён асцярожна паставіў скрыначку на зямлю – убаку ад усіх, перахапіў у старшыні трыножнік, тут жа расклаў яго, з веданнем справы увагнаў ногі трыножкі ў зямлю, з сілай націснуўшы голай пяткай на спецыяльныя выступы. Акуратна раскрыў скрыню, дастаў прыбор, нечым падобны на звычайную падзорную трубу, толькі кароткую і умацаваную ў паралелепіпед з ручкамі, незразумелымі вінцікамі.

Тэадалітам Віталь і на самай справе карыстацца ўмеў. Яшчэ два гады таму меліяратары асушалі адну балаціну.

Такі прыбор у іх быў. І Віталь не ўпусціў ні аднаго зручнага моманту, каб зазірнуць у акуляр. А за тузін-другі яблык яму і ўвогуле паказалі прызначэнне кожнага вінціка.

– Ну, зараз паглядзім! – Віталь азартна падміргнуў сябрам, быццам збіраўся паказаць усім самае цікавае кіно на свеце.

І Жэнька з Віцькам, і Сяргей з Нэлай з цікавасцю і захапленнем назіралі за Віталем: так упэўнена ён рыхтаваў прыбор, важна і шматзначна пазіраў у ваконцы, ціснуў на тую ці іншую нагу трыножніка...

– Ну, ты, Віталь, пакуль паказвай апарат, а мы, Сяргей, пойдзем. Калі ты не супраць, правядзі нас да сябе, – сказала нечакана Алена Адамаўна, павярнулася да дзеда Васіля: – Васіль Яўменавіч, хадземце і вы з намі, калі ласка, будзеце за сведку: нам трэба сапраўдны акт аб сапраўдным становішчы жыцця Сяргея і Нэлы скласці.

– Трэба дык трэба, – узняўся дзед.

– Я не пайду! – набычыўся Сяргей. – Правярайце ўсё самі. Там замкоў няма...

Алена Адамаўна разгубілася: яна не чакала такога катэгарычнага адказу: не магла зразумець не проста нежаданне хлопца ісці з імі, а яго відавочнага жадання не быць разам з імі – з камісіяй, якая хоча змяніць да лепшага іх з Нэлай жыццё.

Мы ж памагчы табе хочам...

Нам лепш не стане, калі вы ў будан заглянеце, так што лезьце без мяне.

– Дык не толькі ў будан... – занервавалася Алена Адамаўна. – Мы ўсё абавязаны праверыць. І дом.

– У доме я не гаспадар, – адрэзаў Сяргей. – Там камандуе зэк.

Павісла маўчанне. Віталь прыпыніў настройку тэадаліта. Нешта ўсім стала няёмка.

– Табе ж дабра хочуць, – пачаў быў з сіпатым упікам Іван Кузьміч, усё роўна як тлумачыў дзіцяці аб карысці хлеба. – А ты бы дзіця неразумнае...

– Стойце, стойце... – узняў рукі ўверх Мікалай Рыгоравіч. – Сяргей і Нэла ўсё роўна непаўналетнія, ніякіх подпісаў ім ставіць не трэба... Ты нам, Сяргей, дазваляеш агледзець сваё жытло ў садзе, – спытаў ён зусім сур’ёзна.

– Дазваляю, – адказаў Сяргей так жа сур’ёзна.

– Добра. А ісці з намі ты не хочаш... Дома маці? – ці то пытаўся, ці то сцвярджаў старшыня.

– Дома, – Сяргей адвёў вочы ўбок. – Хеўра там цэлая...

– Так, зразумела…

Мікалай Рыгоравіч палез у нагрудную кішэню, дастаў невялікую рацыю, націснуў кнопку.

– Дыспетчар? Зарэмба. Знайдзіце ўчастковага, тэрмінова. Тэрмінова, кажу! Няхай імчыць, на чым знойдзе, да хаты Васіля Яўменавіча Кароты. Усё...

Ён схаваў рацыю, абвёў позіркам дарослых.

– Ну, пайшлі, пачакаем участковага ля хаты. У дзяцей свае справы, у нас – свае...

Віталь круціў акулярам тэадаліта ва ўсе бакі, нарэшце прыцэліўся ў далёкі адсюль зараснік.

– Так, хто што бачыць вунь на той бярозцы, якая вышэй за ўсіх? – ужо з пераможным выглядам спытаў ён.

– Нічога не відаць, бярозка.

Поделиться:
Популярные книги

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Волчья воля, или Выбор наследника короны

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Волчья воля, или Выбор наследника короны

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1