Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Нічога яна разумець не хоча! Яна ў нас разумная і дарослая! – выгукнула маці.

Жэнька выскачыла з-за стала, стала прама, рашучая, аж кулачкі сціснула:

– Я буду разам з дзедам Васілём і хлопцамі! З Віцькам пойдзем!

– Мы пойдзем, – узняўся з-за стала і Віцька.

Маці павольна паклала лыжку, паправіла рукой пасмачку валасоў на скроні і стала завучам Аленай Адамаўнай.

– Ну-ну... Яны пойдуць. Вам напляваць на маці, на бацьку, вы ж выраслі, вы дарослыя... Гэта мне адной трэба агарод, гаспадарка, дом, абеды... Гэта не вас я раджала, не за вамі мыла, не вас грудзьмі

карміла. І што ночы не спала – сёння нішто, бо вы ж выраслі. І аб маці можна выціраць ногі...

– Алена, Алена, – загаварыў з дакорам бацька. – Ну, навошта ты так? Што яны, на месяц ці хоць на тыдзень? Няхай ідуць на добрую справу. І ў Жэнькі цудоўны матэрыял для артыкула можа атрымацца, а Віцька няхай развеецца, тры дні бы сонная муха ходзіць.

– Ты мяне не суцяшай! – сарвалася зноў на крык маці.

– Не крычы, – паморшчыўся бацька. – І давай глядзець на рэчы больш рэальна: перазахаванне ў дзень свята – гэта падзея не вясковага маштабу. Гэта – раённая падзея. Калі на самай справе будзе так, як задумаў Рыгоравіч, то чакай у дзень свята сюды высокіх гасцей з райцэнтра. Гэта добрая, скажу больш – высакародная справа – знайсці і прывесці ў парадак магілу партызан. Дык чаму гэта будуць рабіць іншыя, а не твае дзеці?

Бацька замаўчаў, маўчала і маці. Потым правяла стомлена далонню па валасах:

– Прабач, дачушка… Мне і праўда сорамна было. І прыкра…

– Ідзіце, дзеці, – махнуў рукой бацька.

Жэнька ціха падышла да маці, нахілілася і пацалавала яе ў шчаку.

– І ты мне даруй…

Віцька з Жэнькай выйшлі на надворак.

Праз акно даносіліся прыглушаныя галасы: нервовы, узбуджаны маці і спакойны, разважлівы бацькаў.

– Ну, як яны знойдуць тую магілу, калі 60 год прайшло. Там нага чалавека не ступала, дзед хлапчуком быў, не атрымаецца як нічога, а шум уздымем... – гарачылася маці.

Бацька нешта адказваў.

– Пайшлі адсюль, а то як падслухоўваем, – пацягнула Жэнька Віцьку на вуліцу. – Пасядзім на лавачцы. Бацька выйдзе, усё раскажа...

Бацька выйшаў хвілін праз дзесяць. І не адзін – з маці.

– Ну, што насы павесілі? – падмаргнуў ён бадзёра. – Усё добра. Мы дазваляем. З дзедам Васілём я сам перагавару. Ідзіце, дамаўляйцеся.

– Ура! – ціха выгукнула Жэнька. – Яшчэ, – яны павярнуліся да маці: – Мам, там у нас недзе павінны ляжаць мае былыя адзёжкі. Я памятаю, ты казала, што шкада выкідваць, а куды ты іх схавала? Разумееш, – заспяшалася яна, бачачы здзіўленне маці, – у гэтай Нэлы, бачыла я яе, нават трусікаў няма. А так бы я аддала, у нас жа многа ўсяго павінна заставацца...

– Бяры, – усміхнулася праз сілу маці. – У кладоўцы стаіць стары бабулін куфэрак – там усё дзіцячае. Вось і добра, што не выкінула, – дадала яна больш сама сабе. – З гэтым дзіцём і маці яго мы будзем разбірацца...

…А бутэлек не хапала. Паўтары сотні назбіралі, хоць па хатах цяпер ідзі.

– І пойдзем па хатах! – рашыў Віталь. – Што тут такога? Не міласціну ж просім. Вось к вечару ўсе з работы вернуцца, мы мяхі за плечы – і гайда!

На тым і рашылі.

Распалілі невялікі касцёр у Сяргеевай “пячурцы”, прынеслі ночвы з вадой. Мылі бутэлькі, прасушвалі, вешаючы на галінкі вішань, акуратна сплаўлялі рыльцы тых бутэлек,

для якіх не знайшлі коркаў, пакавалі акуратна бутэлькі ў мяхі. Карацей, не надта цікавая была пакуль справа.

– Нам дазволілі! Мы – з вамі! – радасна пракрычала Жэнька, як толькі з Віцькам зайшлі ў садок. – І мы з гасцінцамі!

На “стол” – старыя дзверы, пастаўленыя на слупкі з цаглін і засланыя кляёнкай, якую з дому прынёс Віталь, Жэнька высыпала цукеркі, паставіла бутэльку з ліманадам. Потым падазвала Нэлу і стала выцягваць з пакета адзенне: сукенкі, бялізну, кофтачкі.

–– О, мы зараз жа пераапранемся ў чыстае! – Жэнька павяла Нэлу ў будан. – Ты будзеш такой прыгожай!

Пакуль Жэнька пераапранала Нэлу, Віталь раскрыў на стале, ссунуўшы ўбок цукеркі, чарцёж плыта.

– Сядайце, – і першы апусціўся на зямлю. – Так, мы меркавалі запоўніць пяць адсекаў, чатырыста бутэлек. Вас двое, значыць, будзем цяпер улічваць і плыт, трэба яшчэ... – ён хутка алоўкам збоку ад чарцяжа стаў пісаць лічбы – больш для Сяргея, чым для сябе. – Яшчэ сто кілаграмаў грузу, сто літраў вады. 30 бутэлек – 45 літраў, 60 бутэлек – 90 літраў і яшчэ 6 бутэлек – 9 літраў. Множым на два… Значыць, вам трэба 130 бутэлек сабраць для сябе толькі. І не хапае яшчэ ў нас 100 бутэлек. Не так проста будзе сабраць... І… мабыць, трэба будзе плыт большым рабіць. Устойлівейшы будзе.

– Мы ж рашылі – па хатах, – напомніў Сяргей.

– Помню... Так і будзем рабіць. За два дні кроў з носа трэба разабрацца з бутэлькамі. Потым – рыхтуем усё неабходнае.

– Трэба спіс скласці, – уставіў Віцька. – А то што-небудзь забудзем.

– Добра. Значыць, ты з Жэнькай і складзеш спіс. І пачынайце збіраць. А цяпер можна і паесці. – Віталь згарнуў план, пацягнуўся за цукеркамі.

– А вось і мы!

Урачысты голас Жэнькі прымусіў усіх павярнуцца.

Нэла была апранута ў блакітную майку, на якой быў намаляваны зайчык з ярка-чырвонай моркаўкай, і лёгкія штонікі, зялёныя, трошкі лінялыя ад частага мыцця. На галаве – невялікая ружовая з кветкамі панама.

Нэла ўсміхалася, гледзячы на хлопцаў, аглядала сябе, кранала рукамі сваё новае адзенне. Нечакана падбегла да Сяргея і ўпала на яго ногі, схавала твар на грудзях.

– Ну, што ты, дзівачка, – Сяргей узняў Нэлу, зазірнуў ёй у твар, ціхенька паціснуў ёй нос сваім пальцам. – Я табе казаў, што ўсё будзе добра? Казаў?

– Ыгы! – вырвалася радасна з горла дзяўчынкі.

– Вось табе і “ыгы”...

Нэла першы раз адказала не ківаннем галавы, а гукам, ды і не гукам – словам.

– Не “ыгы”, а “ага”. Паўтары, – сур’ёзна, каб схаваць сваё хваляванне, запатрабаваў Сяргей.

Нэла хітра заўсміхалася і закруціла галавой так смешна, што ўсе засмяяліся.

Бутэлькі па хатах пайшлі збіраць усе разам: узялі ў дзеда Васіля гаспадарчую двухколавую каляску і шумнай талакой – ад хаты да хаты. Ля будана вырасла цэлая пластыкавая гара. Самім не верылася, што столькі сабралі. Перамылі, прасушылі, напакавалі мяхі – адна справа была зроблена. Потым вырашылі зрабіць яшчэ адзін будан – каб складаць усё неабходнае, што ім спатрэбіцца на балоце. Бо толькі адна Жэнька гэтулькі ўсяго наказала: і вёдры, і каструлі, і каністры з вадой чыстай, і хлеб, і крупы…

Поделиться:
Популярные книги

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Старая дева

Брэйн Даниэль
2. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старая дева

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Адвокат вольного города 7

Кулабухов Тимофей
7. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 7

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Ширер Уильям Лоуренс
Научно-образовательная:
история
5.50
рейтинг книги
Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба