Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Затое ў халадзільніку – аж пяць пачак пельменяў. Гы, бацька толькі імі і харчуецца. Эдзіку таксама пельменяў захацелася – ажно слінкі пацяклі.

Разумны бацька, што такую ежу любіць: гатаваць проста. Нават Эдзіку не праблема.

Адварыў сабе, колькі схацеў, густа зверху паліў смятанай (таксама ў халадзільніку тры пакеты), наеўся.

Уключыў тэлевізар, заваліўся на канапу, пстрыкаў пультам. 18 каналаў – нешта заўсёды выбераш. Так і заснуў на канапе, не распранаючыся. Яму снілася копанка: вада ў ёй стала сіняя, а рыба

выпаўзала на бераг – зялёная і чорная. Страшная. А Эдзіку было не страшна – ён смяяўся ў сне і, мабыць, ад гэтага і прачнуўся.

Было ранне. На кухні шумела вада з крана. Эдзік падхапіўся, думаў, што гэта ён забыў закруціць. Але то быў бацька.

– Што ты прыехаў? Засумаваў? Ці з бабай пасварыўся? – бадзёра спытаў бацька, мыючы ў ракавіне марожаную рыбу – хацеў, відавочна, хутчэй пачысціць і насмажыць.

Нешта было ў яго голасе штучнае – мо гэтая бадзёрасць, але Эдзік не надта надаў гэтаму ўвагу.

– Ды не, там дождж, цэлы тыдзень абяцалі. А мне баба… грошы дала, думаю, пагуляю тут у клубе, потым зноў паеду..

– Ну, глядзі мне… – незразумела чаму прыгразіў бацька і нечакана амаль па-змоўніцку хутка спытаў: – Ці мо гэта маці табе наказала, каб ты неспадзеўкі сюды наязджаў?

Эдзік уздрыгнуў. Ён памарудзіў з адказам, стараючыся разабрацца ў апошніх бацькавых словах, знайсці там нешта тое, што было галоўным. Не, не выпадкова бацька так спытаў, значыць, ёсць (ці было!) у хаце нешта, аб чым маці ведаць не павінна. Ну, курыць бацька на кухні і ў пакоі (попел ад цыгарэт Эдзік на падлозе пабачыў), але ж не будзе так бацька з-за цыгарэт хвалявацца. А ён нервуецца, вунь як рыбу шкуматае. Попельніца была поўная.. Стоп! У попельніцы быў адзін недакурак…

Эдзік зірнуў на акно – і бацька павёў позіркам услед.

Попельніца была чыста вымытая.

А ўчора… Там быў адзін недакурак, які не мог застацца пасля бацькі. Доўгі тонкі белы фільтр напалову спаленай цыгарэты. А на белым фільтры – нешта ружовае. Можа, і памада для вуснаў…

Эдзік успомніў гэта яскрава. І – усміхнуўся

– Маці мне многа чаго казала, – ён пераможна глянуў на бацьку.

Бацька адвёў вочы ўбок.

– Ну, мыйся, я снеданне згатую…

Снедалі моўчкі. Бацька хутка пераапрануўся, хоць, як раней, то павінен быў бы легчы спачываць: суткі ж працаваў.

– Пельмені там у халадзільніку, рыбы я насмажыў, як захочаш чым паласавацца, то вось, – бацька паклаў на стол дзве буйныя купюры. – А мне на базу трэба, там…сход сёння.

І выйшаў з кватэры.

Столькі грошай Эдзіку не давалі дома ніколі. Ажно дваццаць тысяч! Сорак гадзін у клубе на кампьютэры гуляць можна!

Грошы былі ў кішэні, і разам з імі прыйшла думка: а яго, Эдзіка, купілі. Бацька купіў. Каб не надта ўспамінаў, што ён у попельніцы бачыў. Ну і няхай. Падманваць ён нікога не збіраецца: ні маці, ні бацьку. А маўчанне – не абман. Ды і можа яму там здалося…

Праз гадзіну пайшоў у кампўютэрны клуб. Гуляў мо гадзіны

тры, аж рукі забалелі. Але шкада было адразу столькі грошай траціць ды яшчэ і атруты не купіў. Пахадзіў па міні-рынку. Атрута была розная, але не такая і дзяшовая, як Эдзік думаў. Калі браць столькі, колькі, як ён палічыў, трэба, то не будзе за што і гадзіну яшчэ пагуляцца за камп’ютэрам. Неяк усё разладжвалася. І тут, у горадзе, пасля смачнага снедання, адчування грошай у кішэні, камп’ютэрнага клуба не такім ужо галоўным стала здавацца яго помста. Хай сядзяць тыя дурні ў сваім балоце…

Ногі самі яго прынеслі да будынка, у якім размяшчалася рэдакцыя Юрыя Барысавіча. “Зайду, павітаюся. А раптам у яго справа якая будзе… Мо і так дасць за камп’ютэрам пасядзець…”

Дзядзька Эдзікаў – стрыечны брат маці – сядзеў у сваім кабінеце. Невысокага росту, хударлявы, падцягнуты, з невялікай лысінай ён выглянуў з-за шкельцаў акуляраў, узняўся з-за стала насустрач:

– Вітаю, вітаю…Што прывяло цябе ў рэдакцыю? Што, сумна? – ён паціснуў Эдзіку руку, паказаў на крэсла побач са сталом. – Сядай…

Прыемны чалавек, што казаць.

– Сумна. І грошай каб зарабіць…

– А на што табе грошы?

– А шмат на што. На камп’ютэр, на жуйкі, дыск новы хачу купіць..

– Зразумела… Маладое пакаленне выбірае волю. Добра, добра… А што табе той клуб – прыходзь, гуляй. Палова рэдакцыі ў водпусках, сядай за любы камп’ютэр, які вольны, – шырока павёў рукамі Юрый Барысавіч. – А з грашыма складаней. Грошы зарабляюцца. У наш час грошы можна зарабляць тысячамі спосабаў. У наш час іх можна зарабляць так, як раней ніколі не зараблялі.

– Гэта чаму?

– Раней інфармацыя не каштавала так дорага. А цяпер каштуе. Вось, напрыклад, як толькі ў прыёмны пакой бальніцы прывязуць каго з раненнем ці з дарожнага здарэння – мне адразу ж тэлефануюць. Думаеш, чаму? А таму, што інфармацыя каштуе грошай! Хто ёй валодае, той можа яе прадаць!

– І вы … плаціце за тое, што вам патэлефануюць? Але навошта?

– Каб усё ведаць, даражэнькі. Будзеш ведаць – будзеш друкаваць. Будуць чытаць. А будуць чытаць – будуць купляць. І мне гэтыя грошы вернуцца ўтрая. Вядома, я плачу работніцам прыёмнага пакоя, ёсць у мяне яшчэ надзейныя людзі ў такіх месцах, адкуль мне інфармацыю трэба атрымліваць адразу, без затрымкі. Вядома, плачу я неафіцыйна. Але гэта не галоўнае. У цябе ёсць мне што прадаць?

– Што прадаць?

– Дзівак-чалавек. Я купляю толькі адно: інфармацыю. У цябе ёсць інфармацыя, каб мне яе прадаць?

– Ды не… Я не ведаю, што вам трэба… Ну, што цікава, што не. Каб вы сказалі, я б збіраў… – разгубіўся Эдзік.

Эдуард Барысавіч засмяяўся – шчыра, радасна.

– Эх, хлопец, хіба ж я ведаю, што цікавага ты ведаеш? Ты ж не ў міліцыі працуеш, каб я табе дакладна сказаў, пра што мне расказваць… Добра, давай вось так: ты, наколькі я помню, у вёску збіраўся. Вось ты там быў?

Поделиться:
Популярные книги

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Гимназистка. Нечаянное турне

Вонсович Бронислава Антоновна
2. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.12
рейтинг книги
Гимназистка. Нечаянное турне

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11