Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ведзьма (на белорусском языке)
Шрифт:

Мыла было сьлiзкiм, духмяным, круглявым па форме i ўвесь час высьлiзгвала з далонi. Макар абмацваў рукамi выгiнастае дно ваннай, а намацаўшы круглявую сьлiзготу, з апантанасьцю мармытаў:

– Сяльчане прыходзяць сюды адпачыць, паглядзець цiкавы фiльм...

Потым ён выцерся махнатым ручнiком, выцягнуў са штаноў трусы, а згадаўшы iмя загадчыцы бiблiятэкi Забыронькi, прыкусiў дрыготкую вусну. Трусы былi падзертыя, ад iх тхнула мачой, таму, павагаўшыся, Макар нацягнуў штаны на голае цела. Ён паспрабаваў запiхнуць трусы ў кiшэню, але яны туды ня лезьлi, i ў галаве нарадзiўся дзёрзкi плян: адразу з ваннай пайсьцi на кухню

й выкiнуць трусы ў фортку.

Сьцярожка, каб не нарабiць груку, ён выйшаў у калiдор, зьбiраўся ўжо прасьлiзнуць на кухню, але, угледзеўшы ў пройме дзьвярэй Дануту, застыў, ачмурэлы.

Калi б гаспадыня кватэры паўстала перад iм голай, ён не ачмурэў бы так, як тою хвiляй. Не, Данута не была голай, але ейны ўбор - белыя панчохi, карункавы пас, такiя ж карункавыя пальчаткi да локцяў i празрысты станiк у буйную сетку - перацяў дыханьне, халодным жарам апалiў нiз жывата. Ногi зрабiлiся ватнымi, таму Макар, схапiўшыся за вушак, апусьцiўся на каленi, выцер вiльготнымi трусамi агiдны пот з iлба.

Данута сядзела, адкiнуўшы галаву на сьпiнку фатэля, палiла цыгарэту i, падчас чарговай зацяжкi, разам з дымам выдыхнула фразу:

– Ён заўсёды мяне так апранаў.

Дрыжачай рукой Макар паспрабаваў запiхнуць трусы спачатку ў прарэх, затым у кiшэнь, потым папоўз вокраччу па мяккiм дыване, неадрыўна пазiраючы на ружовыя смочкi, што прабiвалiся скрозь белую сетку станiка. З кожным ягоным рухам Данута ўсё болей i болей рассоўвала каленi, i перад вачыма паўставала карцiна, ад якой, здавалася, пацелi вочы i варушылiся валасы, прычым ня толькi на галаве. Апанаваны сьцiхотам, Макар падпоўз да фатэлю, з трапяткой пяшчотай пацалаваў абцягнутае панчохай калена, памкнуўся да панадных вуснаў, але Данута, перакрывiўшыся, схапiла яго за чупрыну i тыцнула носам у грудок iмшыстых валасоў, якiя дурманлiва пахлi шампунем.

Праз гадзiну, адчынiўшы ўдарам нагi рассохлыя дзьверы, Макар выйшаў з пад'езда i парывiста ўдыхнуў зьвiнючага паветра. За гэтую гадзiну нiчога навокал не зьмянiлася - дзесьцi на верхнiм паверсе ўсё так жа фальшыва пiлiкаў гармонiк, па сьметнiку блукалi тлустыя гракi, ад першага пад'езда ад'ехала машына - Макару нават падалося, што гэта быў Мiшкавы "ўазiк", - а над Азярышчанскiм возерам падымаўся ўгору вечаровы туман. I ўсё ж такi штосьцi зьмянiлася ў сьвеце, штосьцi ў iм адбылося. I Макар, яшчэ раз удыхнуўшы паветра, зразумеў: зьмянiлася ягоная душа. Душа стала маладой i лёгкай, яна варушылася ў грудзях, падступала да горла i прасiла песьнi.

Перапоўнены пачуцьцямi, Макар капнуў нагой трусы, якiя ён кагадзе шпурнуў у фортку i якiя цяпер ляжалi пасярод ходнiку, i, згадаўшы, як дрыжэла Данута, як роспачна схаапiла яго за вушы i зморана застагнала, раскiнуўшыся ў крэсьле, здрыгануўся i ад макаўкi да пятак i пакрыўся гусiнай скурай.

Мiлосная замарач, аднак, доўжылася нядоўга. Бо адразу ж уваччу паўстала iншая сцэна - калi Данута, вохнуўшы раз астатнi, упёрлася яму ў грудзiну каленам i рашуча прамовiла: - Ня трэба.

Данута прамовiла гэта ў той момант, калi ён, Макар, ужо спусьцiў штаны i сапрэлы дручок сьлiзгануў па iмшыстых валасах, i гэтыя два словы ўтаймавалi юр, i дручок, зачапiўшыся за карункавы пас, абмяк, i разам зь iм абмякла бязвольна i пакорлiва - усё ягонае цела.

Дома ён доўга й бязмэтна блукаў па пакоi, потым доўга мыўся пад душам, сьпяваючы на поўны голас, нарэшце, плюхнуўся на канапу i палiў

да позьняй ночы, зачараванымi вачыма паглядаючы на шэрую столь.

Тае начы ён ня спаў, i толькi на золку, калi ў вокны ўбiўся няўтульны сьвiтанак, унурыўся - цi то ў сон, цi то ў паўсонную замарач; яму мроiлiся нейкiя страшныя патарочы, увушшу зьвiнелi нечыя галасы, i недзе на доле, у недасяжнай далечынi, ляжалi, спавiтыя ранiшнiм сном, дзьве плямы. Адна, вялiкая, была Чорным морам, другая, меншая, - Азоўскiм. Плямы цьмяна блiшчэлi, вабiлi i ўадначас пужалi сваiм халодна-ртутным бляскам, з кожным iмгненьнем павялiчвалiся ў памерах, i Макар, за хвiлю да таго, як плюхнуцца ў ваду, прачнуўся.

Сонца ўжо грэла пятку, на гадзiньнiку была палова восьмай, а за сьценкай, як заўсёды такiм часам, стрымана лаялiся суседзi.

Ад роспачнай пацягушкi хруснулi косткi, скрыгатнулi зубы, i на вуснах адбiлася лагодная ўсьмешка. Усьмешка, аднак, уквецiла твар толькi на iмгненьне: твар нечакана спахмурнеў, вочы зьбеглiся да пераносься, i Макар падхапiўся з ложка.

– Праспаў, халера!
– вырвалася з самлелых грудзей, i левая нага патрапiла, як заўсёды, ў правую калошу.

Празь дзесяць хвiлiн ён ужо цiснуў званок Дануччынай кватэры, i старая порхаўка, рыпнуўшы завесай, прамовiла ў сьпiну:

– У санаторыю зьехала... на машыне... з мужыком нейкiм.

Порхаўка зашамкала штосьцi пра блудлiвых мужыкоў, а Макар налёг iлбом на дзьвярны вушак, скрыгатнуў зубамi i застагнаў, ды так роспачна, што старая перахрысьцiлася i спалохана прычынiла дзьверы.

* * *

– Сядайце, таварыш Мурленя. Вы нас не пераканалi.
– Першы ляпнуў рукою па стале, а калi спорткамiтэтчык стаў казаць штосьцi ў сваё апраўданьне, ляпнуў яшчэ раз, ды так хвацка, што ўсе ацiхлi, i пранiзьлiвую цiшыню неабачлiва парушыў гудлiвы свавольнiк. Чмель, паблукаўшы недзе, iзноў уляцеў у залю, скрыжаваўшы на сабе асавелыя позiркi раённых актывiстаў.

– Цi той гэта?
– суцiшна запытаўся Мiшка Мандрык, i тут жа, зiрнуўшы на ўскудлачаную галаву Фаiны Сьцефурак, вакол якой наразаў колы гудлiвы свавольнiк, з палёгкай прашаптаў: - Той самы.

Стрэлкi гадзiньнiка мiж тым канчаткова абвiсьлi, паказваючы палову сёмай. Якраз гэтай хвiлiнай сымфэропальскi хуткi спыняўся на станцыi Азярышча. Макар зыркнуў на райкамаўскi гадзiньнiк, потым на свае "камандзiрскiя", асуджана вохнуў i расшпiлiў яшчэ адзiн гузiк на кашулi.

Апошнiя тры днi далiся Макару ў знакi: ён пазбыўся сну, зблажэў з твару, i жыцьцё ягонае ператварылася ў суцэльны кашмар. Апанаваны мазахiсцкiмi вiдзежамi, ён уяўляў, як Данута мiлуецца на марскiм беразе са старымi армянамi, уяўляў, як яе загарэлыя, абцягнутыя белымi панчохамi каленi лашчаць нечыя валасатыя лапы, i ад тых уяўленьняў яму рабiлася млосна, кроплi халоднага поту беглi па драбах, i Макар у адчаi прагнуў лiзнуць перасьмяглым языком высокае неба.

Зрэшты, неба ён так i не лiзнуў, але затое дастаў адрас санаторыя, у якiм адпачывала Данута. Два днi круцiўся ў райкамаўскай прыёмнай, а на трэцi дзень, паклаўшы на край Марынiнага стала разьмяклую чакалядку, пачуў:

– У Мiсхоры яна. Санаторый "Советская Белоруссiя".

Зачынiўшыся ў габiнэце, ён да самага вечара круцiў тэлефонны дыск, спрабуючы злучыцца з Мiсхорам, потым нейкiм дзiўным чынам апынуўся ў "Калiне", напiўся там, як павук, i процi ночы выправiўся на чыгуначную станцыю.

Поделиться:
Популярные книги

На прицеле

Кронос Александр
6. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На прицеле

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Барон Дубов 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 5

Божьи воины. Трилогия

Сапковский Анджей
Сага о Рейневане
Фантастика:
фэнтези
8.50
рейтинг книги
Божьи воины. Трилогия

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Гоплит Системы

Poul ezh
5. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гоплит Системы

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Попаданка 2

Ахминеева Нина
2. Двойная звезда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка 2

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

Москва – город проклятых

Кротков Антон Павлович
1. Неоновое солнце
Фантастика:
ужасы и мистика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Москва – город проклятых

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Птичка в академии, или Магистры тоже плачут

Цвик Катерина Александровна
1. Магистры тоже плачут
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Птичка в академии, или Магистры тоже плачут