Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ведзьма (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ну, як тут?
– запытаўся шэф не сваiм голасам, i адказны сакратар няўцямна перасмыкнуў плячыма.

Шэфава рука палезла ў кiшэнь, кiнула на стол скамечаны трульнiк, затым храбусткi рубель, i адказны сакратар, бяз слоў зразумеўшы, што да чаго, схапiў грошы i выбег з габiнэту.

Калi б Макару прапанавалi адарваць палец, сесьцi на вогнiшча альбо выдраць пару здаровых зубоў, а наўзамен паабяцалi патушыць агонь, якi палаў у душы, ён бы без ваганьняў пагадзiўся. Але ж нiхто нiчога не прапаноўваў, душа гарэла сiнiм полымем, i Макар не знаходзiў сабе месца.

Ён мерыў габiнэт нэрвовым крокам, - хадзiў ад шафы да вакна i наадварот, - потым стаў хадзiць вакол стала, пару разоў парываўся некуды пазванiць, але, падняўшы слухаўку, iзноў кiдаў на вагар, а адчуўшы лёгкае ўдушша, падцягнуў непадатныя просвы i адчынiў вакно.

Мядовы ветрык крануўся лоба, на кароткае iмгненьне разагнаў пякельныя думкi. Макар заплюшчыў павекi, удыхнуў пахi летняга дня, а калi зiрнуў на сьвет, дык убачыў пляшку гарэлкi ў руках адказнага сакратара.

– У Будулая ўзяў, - паведамiў Хамiцкi i, у спадзеўцы атрымаць свае сто грамаў, праглынуў няпрошаную сьлiну.

Гарэлку ў Азярышчы, з прычыны ўборачнай кампанii, давалi толькi ў рэстаране, i ад ранку, калi рэстаран быў на замку, даводзiлася бегаць да цыганаў, што жылi ў Зарэччы.

– Давай!
– незадаволена выдыхнуў Макар, стомлена ўздыхнуў i стаў лiчыць працяглыя Сазонавы глыкi.

... Гарэлка апалiла паднябеньне, зь цяжкасьцю прайшла ў нутро. Макар скрывiўся, адрыгнуў, зноў прыклаўся да рыльца, i ў гэты момант на рэдакцыйны падворак выехала, блiснуўшы бампэрам, шэрая "Волга". Машына спынiлася пасярод двара, газанула, i зь яе выйшлi двое: нейкi мiлiцэйскi чын i сакратар абкаму Калупайка.

Прыгнуўшы голаў, Макар выбег у калiдор, мерачыся даць дзёру праз заднiя дзьверы, але, згадаўшы, што дзьверы зачынены, вярнуўся ў габiнэт, прыхапiў са стала недапiтую пляшку i з грукатам увалiўся ў шафу.

– Ну, хто тут ёсьць?
– пачуўся неўзабаве прыглушаны Калупайкавы голас, i пад шафаю рыпнулi масьнiцы.

Разважаючы на добры лад, можна было меркаваць, што Калупайка зазiрне ў пусты габiнэт дый сыдзе з рэдакцыi. Але ж рыпеньне масьнiчын засьведчыла iншае: сакратар абкаму сыходзiць ня надта сьпяшаўся.

Макар памiргаў у цямноцьцi, прыпаў левым вокам да замочнай шчылiны i ўбачыў Калупайку, якi наблiжаўся да шафы. Сэрца ёкнула, Макар адхiнуўся ад шчылiны, стукнуўся патылiцай аб заднюю фанэрыну i ад страху перастаў дыхаць. Ня дыхаў ён хвiлiны тры, а калi зноў прыпаў да шчылiны, Калупайка ўжо сядзеў у крэсьле i з насьцярожлiвай усьмешкай на твары накручваў тэлефонны дыск.

Голас Калупайкавы гучаў глуха, невыразна, i асобныя словы нават цяжка было разабраць.

– Нам трэба пагаманiць, - стоена казаў сакратар i нават тут, унутры фанэрнай шафы, было чутна, што сакратар хваляваўся.

Калупайка кашлянуў, са стогнам уздыхнуў i пасьля паўзы прамовiў:

– Ну добра, не жадаеце размаўляць са мной асабiста, давядзецца размаўляць з кiраўнiком абласнога камiтэту партыi. Карацей, я высылаю "Волгу".

Макар бачыў праз шчылiну, як Калупайка падышоў да вакна, махнуў рукой, i на падворку парывiста загула машына.

Потым

госьць стаў хадзiць па габiнэту, запусьцiўшы рукi ў штаны i штосьцi там перабiраючы, i Макар, падгледзеўшы гэта, скрывiўся i прыпаў вуснамi да пляшкi.

"Волга" вярнулася надта хутка, але галава пасьпела захмялець, замочная шчылiна плыла перад вачыма й даводзiлася штохвiлi мiргаць, каб яна не сплыла канчаткова.

На калiдоры зацюкалi жаночыя туфлiкi. Макар прыпаў да рыльца, потым да шчылiны i ўраз працьверазеў: у габiнэт увайшла Данута. Увайшла рашуча, грацыёзна, пераблытаўшы думкi ў галаве i чарговым разам перацяўшы дыханьне.

Данута села ў крэсла, i ў шчылiне сталi бачны толькi частка загарэлай рукi ды мысок лякiраванага туфлiка.

Калупайка штосьцi сказаў - словы гэтыя праляцелi мiма вушэй, - а вось Дануччына фраза: - Жонцы паспавядайцеся!
– казытнула ня толькi слых, але й душу.

– Дана, ну як ты не разумееш, - прамармытаў Калупайка, абхапiўшы рукамi голаў.
– Развод для мяне - гэта канец кар'еры. Ты гэтага хочаш?

– Я ўжо нiчога не хачу, - адгукнулася Данута, i зь вiдавоку зьнiклi адразу i рука, i мысок лякiраванага туфлiка.

– Твае выбрыкi проста зьдзiўляюць, - сакратар абкама шаргатнуў нагой па падлозе.
– Тады, на "Качыным Востраве"...
– У гэтым месцы сакратар уздыхнуў: "Пакахаю першага, хто ўвалiцца ў залю..." Ну, павiсла ты на гэтым п'яным ёлупнi. I што? Думала, я пабягу тапiцца?

Пачуўшы пра "Качыны Востраў", Макар тузануўся, бухнуў азадкам у заднюю сьценку i замёр бяз духу.

– Э-эх, Данка!
– вырвалася з сакратарскай глоткi, i Макар iзноў зiрнуў у шчылiну.
– Няўжо ж я цябе тут пакiну?

Калупайка дастаў з кiшэнi нейкую паперку, пачаў чытаць: - Вулiца Савецкая, 45 А... Трыццаць шэсьць квадратаў, санвузел разьяднаны...
– У гэты мiг Дануччына рука пацягнулася за паперкай, а Калупайка, схапiўшы Дануту за пальцы, юрлiва гукнуў: - Спачатку пацалунак!

I тут надарылася неверагоднае: Данута падхапiлася з крэсла i спрытна ўселася на Калупайкавых каленях.

– Ну ты хоць яму аддалася?
– пралепятаў сакратар, цалуючы аголены Дануччын плячук.

– Вось яшчэ!
– фыркнула Данута, чытаючы паперку, а Калупайка, пасьля роспачнага ўздыху, прамовiў: - Ну як жа... гэты ёлупень у цябе цэлых дзьве гадзiны адседзеў.

Данута паспрабавала зьлезьцi з каленяў, але сакратар надзейна абхапiў яе за сьцёгны.

– Гэта табе Мандрык сказаў, шпiён твой?

– Ну, ня злуй, - Калупайка прымiрэнча перавёў дых, - я гэтага п'янтоса хачу ў Маскву паслаць, у Акадэмiю грамадзкiх навук. Дзеля гэтага сюды i прыехаў.

Валасатая рука накрыла абцягнутае белай панчохай калена, паткнулася пад спаднiцу, i ўсё патанула ў тумане. Макар лiхаманкава працёр вочы, i ў галаве ягонай замiтусiлiся, шукаючы выхаду, абрыўкi фраз: "Павiсла на ёлупнi... Мандрык... шпiён твой..." Галаве стала горача, цела скаланулi дрыжыкi, ён рассунуў форткi дзьвярэй i ўбачыў, што з Калупайкам цалуецца не Данута, а нейкая страхаморлiвая каргота.

Поделиться:
Популярные книги

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Экзорцист: Проклятый металл. Жнец. Мор. Осквернитель

Корнев Павел Николаевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.50
рейтинг книги
Экзорцист: Проклятый металл. Жнец. Мор. Осквернитель

Заклинание для хамелеона

Пирс Энтони
Шедевры фантастики
Фантастика:
фэнтези
8.53
рейтинг книги
Заклинание для хамелеона

Пророк, огонь и роза. Ищущие

Вансайрес
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Запрещенная реальность. Том 2

Головачев Василий Васильевич
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Запрещенная реальность. Том 2

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Игра престолов

Приемыш. Дилогия

Ищенко Геннадий Владимирович
Приемыш
Фантастика:
фэнтези
8.13
рейтинг книги
Приемыш. Дилогия

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица