Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Восеньскiя вакацыi (на белорусском языке)
Шрифт:

– У каго, у цябе?
– крыкнуў увасьлед дзяўчыне былы кiнамэханiк, але тая не пачула - выбегла на двор.

Ад дзьвярэй павеяла халадэчай. Ачуўшыся, Iван пацёр лабешнiк, п'янавата ўтаропiўся ў супольнiка. Ад выпiтага кружылася галава, у вушах шумела i ён зусiм ня цямiў - пра што вёў гаворку сябра.

– У труне я бачыў гэты кiнапракат!
– гукаў суразмоўнiк, раз-пораз пляскаючы даланёй па валiзе. У валiзе пры гэтым штосьцi бразгала.
– Як захачу, дык буду мець болей, чым той Даўгалёў... з усёй яго канторай.
– Слова "кантора" былы кiнамэханiк вымавiў зусiм цiха i, увабраўшы голаў у

плечы, зiрнуў у бок прылаўка.

– Давайце, п'янтосы... зачыняць буду! У мяне карова целiцца, - азвалася з кухонных нетраў Пятроўна, i Лябёдка ад таго воклiчу перакрывiўся як ад зубнога болю.

– Каб ты сама ацялiлася, - працадзiў скрозь зубы былы кiнамэханiк, паныла глянуў на пустую пляшку i нечакана для Iвана ляпнуў яго па сьпiне.
– Ваня-а! Сябрук! Хочаш, заўтра ж паедзем. Пакажу табе, як грошы робяцца. А? Ваня-а!

Iван кiсла пасьмiхнуўся, узьняў на прыяцеля ашклянелыя вочы.

– Як гэта?
– выдыхнуў ён, не даючы веры Лябёдкавым словам.

– Пабачыш... Ва Ўсьвяцкi раён паедзем, у Вялiкарусiю, - Лябёдка разьвёў рукамi, зьбiраючыся, пэўна, паказаць, як ён будзе зарабляць грошы, i ў гэты момант сталоўка панурылася ў цемру.
– Што гэта?
– зьдзiўлена прамармытаў Лябёдка, рыпнуўшы крэслам, а зразумеўшы ў чым справа, абурана гаркнуў: Пятроўна! Харэ барзець! Уключы!

Пятроўна затупала на кухнi, потым яе шырокая постаць акрэсьлiлася ля прылаўка i, бразнуўшы ключамi, загадчыца сталоўкi коратка i рашуча загадала:

– Усё! Выкульвайцеся!

... На двары было цёмна, над галавой зьзялi зоркi, i Iван, азiрнуўшы азоранае неба, шчыра зьдзiвiўся: чаму ён ня бачыў гэтых зорак там, у Баранавiчах? Дыхнуўшы парай, хлопец абтрэс апошнiя кроплi i прыслухаўся. За сьпiнаю чулася гучнае цурчэньне.

– Ну, дык як, паедзем?
– запытаўся Лябёдка праз хвiлю, асьвяцiўшы твар агнём запаленай сярнiчкi.

Жарынка Лябёдкавай папяросы задрыжэла ў цемры, узьнеслася ўгору, матлянулася некуды ўбок i неўзабаве вярнулася на месца.

– Вушанку толькi вазьмi, а то надзьме, - за рогам бразнула завала, пачулася незадаволенае мармытаньне, i яшчэ празь iмгненьне таропкiя крокi Пятроўны зьлiлiся з брэхам бычкоўскiх сабак.

Дапалiўшы папяросы, сябры выкацiлi на бальшак Лябёдкаву "Панонiю", крэкнулi, рыхтуючыся да разгону, i Лябёдка, тупаючы кiрзачамi па дарозе, засоплена выдыхнуў:

– Заўтра... а восьмай... ля сталоўкi.

Апошнiм высiлкам Iван пiхнуў матацыкал, павалiўся на зямлю i падняўся толькi тады, калi пачуў, як "Панонiя", ужо недзе пад самай гарой, зь неахвотаю заляскатала маторам.

Прыемна ўсё ж такi прачнуцца ў роднай хаце, зiрнуць на гадзiньнiк i, адчуўшы, што спаць можна колькi ўлезе, кульнуцца на левы бок. У такiя хвiлiны душу наведвае цiхая радасьць, i сны потым сьняцца прасьветлыя i шчымлiвыя.

Прачнуўшыся а сёмай, Ваня Бянькоў памружыўся на сьвятло, што цадзiлася з кухнi, i ў той самы мiг сон зьляцеў з павек i слых напоўнiўся да болю знаёмымi зыкамi: гудзеньнем у комiне, тахканьнем старых ходзiкаў i лагодным кацiным мурканьнем, якое перарывалася за кожным трэскам бярозавых дроў. Паляжаўшы на баку, Iван лёг на сьпiну, зiрнуў краем вока на ката Барыса i з насалодаю, аж да хрусту ў каленях, пацягнуўся. "I куды гэта Лябёдка сабраўся?" - падумаў ён, канчаткова абудзiўшыся, i

разважаючы над гэтым пытаньнем, казелiў вочы на Барыса. Кот сядзеў на печы, вуркатаў свае песьнi i час ад часу ўтрапёна пазiраў на ўваходныя дзьверы. Iван удыхнуў паветра, каб паклiкаць Барыса, але ў той жа мiг у сенях бразнула даёнка i кот вомiгам растварыўся ў шарым запечным паўзмроку.

Мацi цiхенька адчынiла дзьверы, i ў хаце запахла сырадоем. Паставiўшы на ўслон даёнку, мацi зьняла зь цьвiка марлiну, страсянула абедзьвума рукамi, i неўзабаве сырадой ценькiм цурком палiўся ў збан. Iван заплюшчыў вочы, прыслухаўся да зыкаў, што даляталi з кухнi, i кожны матчын рух яскрава адбiваўся ў ягонай сьвядомасьцi. I вось цурчэньне стала больш глухiм, мацi штосьцi прамармытала сама сабе, грукнула вядром ды нечакана спалохана гойкнула:

– А каб ты спрах, кацера ты чортава!

Ну вядома - кот Барыс iзноў напужаў мацi. Печ у хаце высокая, i Барыс, сiгануўшы зь верхатуры, напачатку скочыў на матчыну сьпiну i толькi потым зьляцеў на падлогу.

– Во халера на маю галаву! I на чорта мне гэты кот?!
– бедавала мацi, разьлiваючы сырадой, а напоўнiўшы другi гарлач, плёснула малака ў Барысаву чаропку. Хвiлiну Iван слухаў, як роспачна ляпаў языком кот Барыс, пасьля чаго крэкнуў i падняўся на ногi.

– Што, пiў учора?
– запыталася Ларыса Пятроўна, калi сын, пачэрпнуўшы вады зь вядра, прыпаў да конаўкi.

– Угу!
– вымавiў Iван, не перарываючы пiцьця, а наталiўшы смагу, выцер вусны i, апярэджваючы матчыны словы, дадаў: - Зь Лябёдкам, п'янтосам гэтым няшчасным.

Ён прабег на цырлах па халоднай падлозе, шмыгнуў у цёплую пасьцель i яшчэ раз, цяпер ужо з райскiм задавальненьнем, пацягнуўся.

– Алкаш гэты... узяўся тэлевiзары рамантаваць, - азвалася з кухнi мацi, плюхнуўшы вады ў даёнку.
– Авадзiсе адрамантаваў, дык, казала, два днi гук быў, а на трэцi ня стала.
– На кухнi iзноўку плюхнула вада, гэтым разам у мяднiцу, i мацi, адчынiўшы дзьверы, пачала выносiць збаны на холад.

– У нас жа тэлевiзараў мала, рамантаваць няма чаго, дык панадзiўся ў Азярышча езьдзiць. Думаў, там яму адвалiцца... А людзi, што ў тэлеатэлье працуюць, злавiлi ды ў каршэнь натаўклi - во як!
– мацi крэкнула, падхапiўшы штосьцi цяжкое, i выйшла з хаты.

Iван асавела пазяхнуў, зьбiраючыся паспаць яшчэ якую гадзiну, але мацi iзноў убiлася ў хату i, кiнуўшы ля печы абярэмак дроў, недарэчна голасна абвясьцiла:

– У Пятроўны карова ацялiлася. Цялушачка такая ж, як наша Рагуля. Сама чорная, а на лобе мецiна...

Каб ня слухаць матчынай балбатнi, Iван утоўк галаву ў падушку, абхапiў яе рукамi i, ашчадна дыхаючы, стаў думаць - ехаць яму зь Лябёдкам ва Ўсьвяцкi раён, цi, мо, застацца дома.

Лябёдка, на якога не стамлялася лаяцца Ларыса Пятроўна, быў наагул хлопцам нiштаватым. Пiў, вядома, але ж i справу сваю ведаў. Пазалетась ягоны партрэт нават у раённай газэце надрукавалi. "Кiнамэханiк Бычкоўскага кiнастацыянару М. Лебядзько рыхтуецца да чарговага сэансу". Наблытаў, праўда, карэспандэнт у прозьвiшчы, але як не наблытаеш, калi яго ад Лябёдкавай кiнабудкi да старшынёўскага "казла" ўтрох вялi. Дакладней кажучы, вялi двое - сам Лябёдка ды Лёшка Мандрык, а Iван карэспандэнту ногi перастаўляў - гэтак чалавек напiўся.

Поделиться:
Популярные книги

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Тайны затерянных звезд. Том 3

Лекс Эл
3. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 3

Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Панкеева Оксана Петровна
73. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.15
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Шаг из-за черты. Дилогия

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Чаковский Александр Борисович
Проза:
военная проза
7.00
рейтинг книги
Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Неомифы

Неделько Григорий Андреевич
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Неомифы

Призван, чтобы защитить?

Кириллов Сергей
2. Призван, чтобы умереть?
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.00
рейтинг книги
Призван, чтобы защитить?

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора