Вялікі Шан Ян

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Вялікі Шан Ян

Вялікі Шан Ян
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Песня пра баявыя калясніцы

Ранняй вясной сто семдзесят другога года эпохі Ці сюн [2] прадзіраўся праз хмызы на ўзгорках і ўвалах чалавек. Была ноч, задоўга да Часу Крыку Пеўня. І таму было асабліва цяжка дзерціся праз гэтыя джунглі, небяспечныя і ўдзень тыграмі, змеямі і ліхімі людзьмі.

Чалавек цэлы дзень упарта блытаўся ў каркаломным спляценні ліян, араліі і ажыны. Чалавек быў у росквіце сталай мужнасці, год пяцьдзесят, але стаміўся і ён, нягледзячы на вечныя фізічныя практыкаванні з пікаю,

канём і кіданнем каменняў.

2

Эпоха Ці сюн, "эпоха Сямі Мацнейшых", або "Сямі Царстваў, якія схапіліся", V–III стст. да н. э. Эпоха няспынных феадальных войнаў, у якіх перамагло, захапіўшы ўвесь Кітай, царства Цінь. Дапамог у гэтым менавіта фундамент, закладзены кнігай Шан Яна.

Да вёскі, цэнтру павета, заставалася па яго падліку гадзіна хады, і там ён адпачне. А пасля яшчэ дзень-паўтара хады да вялікай ракі Хуанхэ, там, дзе абрывае яе Вялікі Мур. Той адростак Мура, што аддзяляе царства Цінь ад царства Вэй.

"Кепска чалавеку без каня. Кепска, калі конь падае так блізка ад сталіцы княства Цінь, Сяньяна і так далёка ад сталіцы Вэй, Даляна. Нішто ў гэтым свеце чалавек без каня. І, вядома, куды вышэй за яго вазнічы баявой калясніцы, у якога іх восем. І што ўжо казаць пра таго, у каго пятнаццаць тысяч баявых калясніц?"

Вёска Лі, да якой ён дабіраўся, была цэнтрам павета і цзунам [3] , нядаўна падточаным і разбураным, як тысячы такіх, загадамі вялікага канцлера княства Цінь і правіцеля вобласці Шан, Шан Яна. Тады тут, за супраціўленне загаду канцлера аб тым, што "не быць цяпер "вялікай сям'і", а калі "сям'я" не хоча распадацца, то хай кожны мужчына ў ёй плоціць суму старога налога, і хай будзе "тысяча мужчын — тысяча налогаў" — тады за супраціўленне гэтаму загаду жывымі былі зарытыя ў зямлю фу сюн — "голоўны айцец і старэйшы брат", і многія з цзы дзі — "малых братоў". Тыя, што крычалі, абражаючы слых.

3

Цзун — патранімія, род, аб'яднанне некалькіх соцень сваяцкіх сем'яў, што жывуць у адным месцы.

Вялікае царства Цінь! Горы, азёры, балоты, лясы. Годнай зямлі толькі чатыры дзесятых, і таму па царству цяжка хадзіць. І ўсё адно, дваццаць чатыры гады кідаліся арміі за ўсе сем межаў царства, і грукаталі баявыя калясніцы, і рабавалі, і грамілі, і дваццаць чатыры гады амаль без перарыву перамагала войска парадамі вялікага Шан Яна. Дваццаць чатыры гады пагроз усяму і ціш, у якой ніхто не смеў пікнуць унутры краіны.

"О, я ведаю цану вайне і грукату. Усе мы ведаем, але лепей за ўсіх Шан Ян… І якая ж тут пасля грукату першазданная цішыня! Чарацінка перакрэсліла гладзь ручаіны, і вярба звіснула над вадой".

…Танюткі, амаль празрысты месяц, які часам, хаця і ледзь-ледзь, асвятляў гэты непрытульны свет, моцна схаваўся ў хмару, калі чалавек спыніўся ля нізкай дзверы ў глінабітным муры. Падарожнік бываў тут раней і ведаў, што мур квадратам абкружае аднапавярховы будынак і стайні. Гэты быў пастаялы двор вёскі Лі, і знаходзіўся ён наводдаль ад яе.

Грукаць у гэтыя парэпаныя, пабітыя дзверы давялося доўга, вельмі доўга. І кулаком, і абцасамі мяккіх боцікаў, і эфесам кароткага мяча, які чалавек трымаў пад плашчом.

У верхнім акне пад чарапічным дахам бліснула было святло і згаснула: нехта апусціў цыноўку. І зноў удары.

— Каго прынёс шлях? — Ён не пачуў крокаў і таму здрыгануўся ад гэтага дрыжачага шэпту.

— Гунсунь Ян, спадарожны са сталіцы. Пусці пераначаваць.

— Не-не, я не ведаю, хто ты… А паўсюль шныпараць даносчыкі і віжы. Сам ведаеш, хто данясе — а чаму я ведаю, хто ты? — узнагародзяць, як воіна, што адсек галаву, хто не данясе — рассякаюць напалам. Хто ўкрые кагосьці, таго, — як воіна, што здаўся ў палон… Адкуль мне ведаць? Кожны павінен да часу лічыць іншага злодзеем.

— Я багата заплачу.

— Такі закон, — выбачаючыся, біўся голас. — Самі ведаеце, чый закон. Я і гандляваць баюся і прымаць людзей. Бо як у законе: "Калі зачыніць пастаялыя двары [4] , дзе спыняюцца вандроўныя людзі, то тыя, хто самушчаюць сэрцы і сеюць сумненні, не здолеюць вандраваць, — о даруйце, пане! — …і сяляне не пачуюць пра розныя перамены і не будуць глядзець на іх як на ўзор для пераймання… І не будзе даходу шынкам, а калі людзям з корчмаў няма з каго будзе карміцца, то ўсе яны неадменна вярнуцца да земляробства". …Я і вярнуўся. Я нікога не пускаю. Хіба што праскача дзяржаўны ганец. Злітуйцеся, добры пане.

4

У старажытным Кітаі законы часта пісалі ва ўмоўным ладзе.

Ён не хацеў болей грукаць. Ён пайшоў прэч, да вёскі, хаця ведаў, што там толькі блохі ды суп з гарахавіння. Але што было рабіць?

…І ён абышоў усю вёску, і яму нідзе не адчынілі. Часцей за ўсё ён фізічна адчуваў, як дрыжаць за дзвярыма людзі, а пару разоў яму з-за дзвярэй прыгразілі сякерамі. Раз ён заўважыў над мурам маціцовыя вочы, якія ў імгненнай успышцы месяца цяжка варочаліся за ім, нібы глядзеў, прачаіўшыся, загнаны звер.

Праўда, дзве трэці дамоў былога цзуна сустрэлі яго выбітымі дзвярыма і чорнымі праёмамі акенцаў, з якіх выпаралі радзіну або саламяныя цыноўкі.

Калі, абышоўшы ўсё, ён стаяў ля весніцаў і думаў, як яму быць, ён раптам пачуў, вельмі здалёк, ляск капытоў. Нехта імчаўся ва ўвесь апор па вялікай паштовай дарозе. Бліснуў схілены цень конніка, ускінуты і развеяны на вятры хвост бунчука. Пасля коннік знік, і толькі тады да чалавека, які схаваўся за ствол дуба, данёсся хрыплы, сарваны, раздзерты ветрам крык вяшчальніка. Адно толькі слова:

— …памё-ор!!!

Трэба было шукаць, дзе прыткнуцца на ноч. І лепей далей ад дарогі, калі ўжо няма страхі над галавой. Ён пабрыў улева па мінулагоднім шорсткім прасавішчы туды, дзе, як здалося яму, пялёснуўся над зямлёю нейкі вокаімгненны аранжавы водбліск.

Ён iшоў досыць доўга, пакуль ногi не вывелi яго на невялiчкi адхон. Нiжэй была малая катлавiнка: толькi-толькi размясцiцца тром людзям з коньмi. А пасярэдзiне гэтай затравелай ужо катлiвiнкi гарэла невялiчкае вогнiшча. Такое невялiкае, што падарожнiк не зразумеў, чаму ён заўважыў яго. I толькi пасля, заўважыўшы вялiкую шаўковiцу, што звiсала над ямай, зразумеў: аднойчы вогнiшча ўскiнулася крыху вышэй i адбiтак гэтай зыркасцi затрапятаў у кроне.

Было ясна, што так жа, як ён, можа заўважыць такі выпадковы ўсплёск і іншы, але выбіраць не даводзілася.

Комментарии:
Популярные книги

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Метатель. Книга 5

Тарасов Ник
5. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 5

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Офицер Красной Армии

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Командир Красной Армии
Фантастика:
попаданцы
8.51
рейтинг книги
Офицер Красной Армии

А жизнь так коротка!

Колычев Владимир Григорьевич
Детективы:
криминальные детективы
8.57
рейтинг книги
А жизнь так коротка!

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Волкова Светлана
2. Попала в сказку
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Проданная невеста

Завгородняя Анна Александровна
1. Викторианский цикл
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная невеста

Совершенный: охота

Vector
3. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: охота

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI