Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вялікі Шан Ян

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Жун Лун нешта мармытаў, кладучыся, стараючыся як найшчыльней падторкнуць плашч сабе пад ногі. Пасля стомлена самкнуў павекі і, нібы трызнячы, нібы паступова засынаючы, стаў шаптаць:

— Бедныя Сем царстваў… Бедная Паднябесная… І ўсё гэта кара за грахі нашых душаў… Мы вялікі, таленавіты народ. І мы страшны народ. Бо варта Шан Яну, ягонаму гаспадару Сяо-гуну, або прынцу-спадчынніку Хуэй-вану, або іншаму мярзотніку даць кліч баявых калясніц, і ўсе мы, нават самы мудры, самы добры, хапаем бамбукавую дзіду і ідзем таптаць справядлівасць, святасць, праўду і чысціню… У-у, які вецер!.. Узгоркі,

здаецца трэснуць ад ветру… Дорага заплаціць за гэта калісьці мой народ… І… твой народ… Гансунь Ян.

Ён мармытаў і далей нешта зусім бязладнае, а пасля змоўк. Ці то заснуў, ці то знепрытомнеў.

Гансунь Ян паляжаў хвіліну, гледзячы ў высокія і халодныя вочы зорак, якія міргалі яму, і адразу ж праваліўся ў сон.

Спаў ён мала, як звер, і прачнуўся адразу, свежы, нібы наліты сілай і яснасцю. Усё тыя ж вялізныя вочы паўдзённых зорак глядзелі на яго з вышыні. Усё так жа гарэла вогнішча. Усё тая ж была ноч.

Вучоны ўжо зноў сядзеў ля агню. Стары — а можа, старападобны — твар ягоны быў яшчэ больш бяскроўны. Веi самкнёныя. Вусны амаль бязгучна варушылiся, як на малiтве.

Але ён адчуў, што абудзілі яго не зноў ажыўшае вогнішча і не гэты шэпт. Ён не ведаў — што. Але ён адчуваў уначы набліжэнне чагосьці варожага. Яно набліжалася неадольна і няўхільна.

…І сапраўды, праз хвіліну здалёк даляцеў спярша няясны, а пасля акрэслены, грозны і дзікі матыў. Недзе вялі яго дзесяткі грубых галасоў. І ён хутчэй здагадаўся — бо адтуль далятаў акрамя пагрозных галасоў, яшчэ і нейкі невыразны пошчак — што гэта было. Уначы ўсяўладна гучала "Песня баявых калясніц". Сто разоў хадзіў пад ёй чалавек. Нёс, як бунчук. А яна плаціла гордаю ўпэўненасцю. Ён смутна, шостым пачуццём, як заўсёды пазнаеш знаёмае, пазнаў словы, мабыць, першага прыпеву:

Ў агнi мiльгаюць бронзавыя спiцы, Ад сцягаў лёг на свет пагрозны цень. Ляціце, баявыя калясніцы! Ён блізіцца, распраў і смерці дзень.

— Якая суровая… Якая велічная… Якая гордая і прыўкрасная музыка, — прашаптаў ён.

Вучоны глядзеў на яго і не пазнаваў. Па-ранейшаму былі вытанчаныя і нават спешчаныя рухі рук. Рук філосафа. Але ў вачах гарэў агонь — ці, можа, гэта быў водбліск вогнішча, — але ноздры раздзімаліся, бы ў каня, што пачуў гул сурмаў.

"Божа мой, што зрабілі з людзьмі", — падумаў Жун Лун, а ўголас сказаў:

— Ты не падобен на гандляра, — і дадаў іранічна: — Што, тваё імя сапраўды Гунсунь Ян?

— Так, — з гонарам сказаў той. — Клянуся мацi, небам i сваiм жыццём.

Стары адвёў вочы і задумаўся над нечым. Пасля вусны ягоныя таргануліся.

А ўначы ўжо досыць ясна аддавалася:

Хай валадар уладарна свісне — Ўраз бунчукамі зямля расцвіце… Вэй, Хань і Чжао, як вошай, расціснем, Конскім хвастом іхні прах размяцем.

— Іерогліф "чжань", — задуменна сказаў філосаф. — "Чжань". "Вайна". Колькі ў накрэсленні

гэтага "цзыра", знака, прыгажосці з пункту гледжання каліграфіі. Але якая за ім мярзота і дрэнь!

— Якая гордая музыка, — паўтарыў Гунсунь, і раптам твар ягоны перакрывіўся грымасаю непаразумення, і ў чымсьці нават жаху. — Што такое? Музыка… Песня… Няўжо вайна? Забаронена спяваць у дні міру. Музыка забаронена… Толькі пад час вайны. Такая. Дваццаць год не спявалі.

І зноў паўтарыў:

— Вайна.

— Ты нібыта падазраеш горшае? — пранікліва сказаў Жун Лун. Зусім ужо блізка, на шляху, гучала песня:

Як стрэлы ў сэрцы ворагаў ляціце, Куды нясе крывавай бітвы Бог. Ляціце, баявыя калясніцы! — І ляжа свет каля сталёвых ног.

Філосаф зябка сцепануўся і падкінуў у агонь сушняку. Полямя ўскінулася, і дрыготнае барва заскакала ў кроне шаўкавіцы.

— Што ты робіш? — Купец паімкнуўся растаптаць агеньчык нагой. — Нас убачаць з дарогі.

Пошчак на шляху сапраўды на хвіліну змоўк, а пасля перайшоў у тупат мяккай хады. Ехалі па прасянішчы. Гунсунеў твар нібы скурчыўся з холаду.

— Што ты нарабіў, Жун Лун! Неба! Сюды… яны едуць сюды.

— Ты часам не крымінальны злачынец? — нядобра ўсміхнуўся вучоны. — Рэзаў? Краў? Бацьку забіў?.. На маці данёс?.. Хаця па законах Шан Яна апошнія два злачынствы дапушчальныя.

— Не, Жун Лун… Клянуся табе, не.

Стары, здавалася, раздумваў аб нечым, скосу паглядаючы на купца. Пасля ўсмешка пагарды з'явілася на ягоных вуснах.

— Будзь так, — сказаў ён.

Выцягнуў з тарбінкі яшчэ вузлік. Развязаў яго. У ім была мука. Выцягнуў бутэльку з гарбузіка. Выліў з яе на руку нешта чырвонае і цягучае.

— Давай твар… Давай рукі.

Вымазаўшы Гунсуню твар і рукі гэтым, клейкім, ён пачакаў хвіліну — купец адчуў, што твар ягоны сцягвае: сок сохнуў хутка, амаль як лак — і, пачакаўшы, размеранымі дакладнымі рухамі сыпануў на твар і рукі некалькі шчопцяў мукі ці, можа, кааліну, хто ведае. Пасля так жа размерана і паспешна запхнуў усё назад у хатулёк.

— Да іх толькі сто пяцьдзесят сюняў [22] , не больш, — спрактыкаванае вуха купца па гуку ацаніла адлегласць. — Што рабіць?

— Да іх яшчэ сто пяцьдзесят сюняў, — спакойна адказаў філосаф. — Пасохні крыху і накінь капюшон. І чакай. І маўчы, што б ні было.

Крокі сціхнулі.

Першы вырас над імі, здавалася, да неба, магутны коннік на цяжкім, як слон, кані.

"Падманлівае ўражанне — цяжкасць такіх, — падумаў купец. — Конь для пагоні, калі нельга або няма часу знайсці падмену ні ўцекачу, ні праследавацелю. Жылісты. Здатны няспешна праскакаць адлегласць, на якой падуць два, часам нават тры скакуны. Добрая паўночная парода з царства Янь. Тым часта даводзіцца мераць вынослівасць сваіх коней з конямі сюннугунаў".

22

Каля трохсот пяцідзесяці метраў.

Поделиться:
Популярные книги

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Княжна. Тихоня. Прачка

Красовская Марианна
5. Хозяюшки
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна. Тихоня. Прачка

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

ЧОП "ЗАРЯ". Книга вторая

Гарцевич Евгений Александрович
2. ЧОП ’ЗАРЯ’
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
ЧОП ЗАРЯ. Книга вторая

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального