Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вялікі Шан Ян

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ля вогнішча, захутаўшыся ў грубы плашч, сагнуўшыся — спачатку нават здавалася, што ён гарбаты, сядзеў чалавек.

— Не бойцеся. Я з раскрытымі далоньмі.

— Я і не баюся, — чалавек узняў галаву і зірнуў на таго, хто падыходзіў, вялізнымі чорнымі вачніцамі. — Я не прыкуты да кола існага, узяць у мяне няма чаго, а неба адкрыта кожнаму, і мы не ведаем часу.

"Вандроўны вучоны, — падумаў спадарожнік і прысеў побач, не скідаючы ваўнянага, з капюшонам, плашча. — У пенчанай вопратцы. Значыць, не стаіць на дзяржаўнай службе, не атрымоўвае пайка зернем. Жыве літасцінаю. А ў наш час з гэтага не дужа пражывеш".

Абмяняўшыся пытаннямі ветлівасці, абодва працягнулі далоні да агню, і тады на пальцы навічка бліснуў вялізны сыкгнет.

— Здыміце, —

параіў вучоны. — Не трэба паказваць багацця дарогам.

У яго было старападобнае — зусім не старое — аблічча, жоўтае, як лімон, і змаршчакаватае, як печаны яблык, тонкія, у некалькі валаскоў, і доўгія звіслыя вусы. Яму можна было даць і шэсцьдзесят, і сорак, каб не гарачая, дапытлівая жвавасць наўскосых, як ластаўчыны крылы, вачэй. Побач з ім ляжалі два вузлікі, біклага і доўгі кій — гнамон, з насечкамі для пазнання часу. Вось і ўсё.

Вучоны таксама неўпрыкмет вывучаў прыбылога. Пад ільняным халатам зялёнага колеру з шаўковымі аплікацыямі нешта тоўстае паддзета, ля паяса цяжкі, нават на выгляд, мяшэчак, падазрона тапырыцца ў адным месцы плашч. Побач напханая саква.

"Купец? Толькi што з iм магло здарыцца? Адбiўся ад каравана, калi напалi разбойнiкi? Можа быць. Iх шмат. Ведаюць, што гандлярства пры Шан Яне занятак малапачцiвы, што нiхто не будзе з пострахам весцi следства аб невялiкiм караване. Багатыя гандляры, вялiкiя караваны — жах разбойнiкаў. Багатым сяк-так дазваляюць гандляваць, бо зусiм без гандлю нельга: Але i гэты, мабыць, шкурай i крывёй за Шан Яна. Усе за яго. Так задурылi галовы ўсiм у царстве Цiнь: Аблiчча ганарлiвае, вузкае, позiрк пякучы, смаляныя доўгiя вусы i чорная, з праголенай сярэдзiнай падбароддзя, барада. Мускулы моцныя, грудзi шырокiя. I, аднак, нейкая вытанчанасць у руках, нейкая няпэўная i моцная ўкрадлiвасць: Добра выхаваны чалавек: I, у сваiм невялiкiм коле, сярод прыказчыкаў i рабоў, мабыць, умее часам i ўладу паказаць".

— Чаму такое бязлюддзе ў Лі? — спытаў барадаты.

— Тут амаль усе займалiся рамяством, — не адразу адказаў вучоны. — Зямля кепская. А гандляроў, рамеснiкаў i лянiвых загадана ператвараць у рабоў. Ну, вядома, нябуйных гандляроў, наймiтаў i ўсiх рамеснiкаў. Разбiваюць вялiкiя сем'i. Раней на адну сям'ю адзiн падатак. А цяпер, калi ў сям'i пяцьдзесят мужчын — значыць, пяцьдзесят падаткаў, а сто — сто.

— Я ведаю. Мне, калі я папрасіўся на начлег, толькі адзін адчыніў. Вочы страшныя, і ведаеце, чым ён адказаў мне, вельмішаноўны? Адказаў словамі вялікага Шан Яна, — барадаты паказаў некуды ўгору. — "Калі людзі будуць занятыя са світанку да заходу ў земляробстве, яны палюбяць правіцеля як роднага і будуць ахвяраваць жыццём дзеля выканання яго загадаў…" — "Вось мы і ахвяруем, — сказаў далей той, з сякераю. — Ідзі адсюль. Сёння памёр, надарваўшыся, мой брат. Ідзі!!!" — і ў самога занесеная сякера… Я не спалохаўся, проста не хацелася шуму… У хаце памёрлага.

— Як зваць высокашаноўнага? — спытаў вучоны.

— Гунсунь Ян.

— Вядомае прозвішча, — на хвіліну апусціў вочы вучоны. — Купец. Чаму ж без каня, без каравана?

— Караван мой разбіты, — хрыпата сказаў Гунсунь. — І я ведаю, чыя гэта работа, хто нацкаваў іх на мяне. Якая лапа якога моцнага ворага. Па чыёй правіне я павінен кінуць тавары і дом і ўцякаць у царства Вэй. І куды? За паўночны Вялікі Мур? Да сюнну [5] ? Да дзікуноў? Або за Хуанхай [6] , на не менш дзікія астравы? Да дзікіх заходніх жуанаў? У дзікія джунглі, на поўдзень, да язычнікаў Бай? Хто чакае мяне там? Толькі туды, усходней гор. У Вэй, Хань, Чжао, Чу, Сун, Ці, Янь? Ува ўсе гэтыя царствы, якія змагаюцца? Толькі таму, што яны — адна Паднябесная, а жыць можна толькі ў Паднябеснай, бо яна вышэй за ўвесь дзікунскі свет.

5

Гуны.

6

Жоўтае

мора.

— І, аднак, няма дзе ў Паднябеснай прыхіліць галаву абяздоленаму… Ідзі да Хуанхэ, купец. Яе плынню можаш дабрацца ўва ўсе сталіцы [7] царстваў. А калі трэба ўцячы яшчэ далей, то можна дабрацца і ў царства Янь, у далёкі горад Цзі [8] . Там ужо не дастане нічыя рука. Але ўлічы, купец, яны глядзяць адно на адно, як тыгры. Не забывай, Шан там год пераконваў цара, што спачатку трэба напасці і абезгаловіць Чу, пасля Вэй, бо там самыя багатыя жалезныя руднікі. А там ужо прыйдзе чарга астатніх.

7

Далян — сталіца царства Вэй, Чжэнь — сталіца Хань, Ханьдань — сталіца Чжао, Ін — сталіца Чу, Пуян — сталіца Сун.

8

Пекін.

— Адкуль ты так падазрона інфармаваны? — з недаверам спытаў купец.

— Ведаеш пра радцу Лу Іня?

— Хто ж пра яго не чуў у сталіцы. Набліжаны цара. А гэта небяспечна.

— Нябожчык быў маім сябрам. Дык ты запомні, уздымаецца рука княства Цінь. Не пройдзе і стагоддзя, як падуць усе сем мацнейшых царстваў у Паднябеснай. Па вулках сталіц загрымяць ціньскія баявыя калясніцы. Будуць сячы галовы палонным. І ўсё таму, што шакал і сын шакала Шан навучыў гасудара ціньскага Сяо-гуна і напісаў злашкодную, подлую сваю кнігу. Тысячы палонных жыўцом закапаюць у зямлю [9] , мы ведаем, што такое войны ў Паднябеснай, ды яшчэ ў наш час, ды яшчэ па навучэнню Шан Яна. Іх закапаюць, але затое выкапаюць прах гэтага ўблюдка. І невядома, каму будзе лепей.

9

Пазней, у 260 г. пасля бітвы пад Чанпінам, былі жыўцом закапаныя чатырнаццаць тысяч воінаў царства Чжао.

— Што ты ведаеш пра яго?

— Са збяднелых арыстакратаў царства Вэй (зараз ён падбівае цара супраць сваёй жа радзімы). Пачаў служыць у дваццаць пяць. Прыз тры гады перайшоў да Сяо-гуна і настолькі пераканаў яго сваёй палітычнай праграмай, настолькі захапіў сваімі довадамі, што той споўз з цыноўкі, падпоўз і наблізіўся да яго. І вось дваццаць чатыры гады ён кіруе, і ўсе гэтыя гады няма ад яго ні сну, ні адпачынку, ні дыхання ўсім царствам, а больш за ўсё — Цінь.

— Ты вучоны чалавек, о высокашаноўны!

— Вучоны. Але зараз вучоным няма нават горкага хлеба. Таму што "калі народ перастане цаніць вучонасць, то ён будзе дурны, а калі ён дурны, то ў яго няма знешніх сувязяў, а калі ён не мае іх, то ён руплівы ў земляробстве і старанны… і тады пустуючыя землі неадменна будуць апрацаваныя…" [10] . Так, продкі мае былі — "У", жрацы. Сам я вучоны.

Агонь заміраў. У водсветах вуголляў мудры і нібыта асуджаны твар стаў аранжавы, як памяранец. Вучоны сцепануўся і працягнуў рукі да агню.

10

Шан-цзюнь шу, р. 20.

— Я не абрыднуў табе, купец?

— Не, — адарваўся той ад сваіх думак. — О, не. Мне ніколі не даводзілася чуць такога. У першы раз… Праўда, я чалавек малавучоны, але трактат Шана я ведаю. Усе гавораць кавалкамі з яго.

— Дзіва што! Дваццаць чатыры гады яго дзяўблі ў вушы жыхарам Паднябеснай. То давай пагаворым, купец. Гэта будзе мая апошняя размова з вучнем, хай сабе і такім недасведчаным, як ты. Але хто з нашых не філосаф?.. На жаль, давядзецца, значыць, абмежавацца трактатам Шана. Што ж, можа, мне хаця ў апошні раз дадзена будзе ўкласці ў чыесьці вушы хаця кавалачак праўды.

Поделиться:
Популярные книги

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Отморозок 4

Поповский Андрей Владимирович
4. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Отморозок 4

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Смертельно влюблён

Громова Лиза
Любовные романы:
современные любовные романы
4.67
рейтинг книги
Смертельно влюблён

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

Идеальный мир для Лекаря 30

Сапфир Олег
30. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 30

Лэрн. На улицах

Кронос Александр
1. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Лэрн. На улицах

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ермак. Регент

Валериев Игорь
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ермак. Регент

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора