Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вялікі Шан Ян

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Конь быў гарбаносы, як дзікі. І, як дзікі, сядзеў на ім коннік у шлыку і ў панцыры са шкуры насарога, каравай, бугрыстай, страшнай, наймаверна тоўстай нават на вока. Шчыт быў прытарочаны да сядла злева, бронзавы меч — справа.

Пасля з'явіліся па баках — і ззаду — коннік са знакам сотніка і бунчужны з бунчуком. Пасля цені шматлікіх коннікаў абкружылі ўсю катлавіну. Заблішчэла зброя, зачарнелі твары, укрытыя грывамі конскага воласу, конскімі хвастамі замаячылі ў небе бунчукі.

А пасля такі ж конскі хвост, завязаны ля наканечніка дзіды, матлянуўся наперад і нечакана спыніўся амаль

ля аблічча філосафа. Навязаны ля вялізнага наканечніка дзіды, падобнага формаю і велічынёй на ліст фікуса. Наканечніка, скутага ў царстве Чу, у славутых майстэрнях мястэчка Цань і насаджанага на дрэўца па таўшчыні сапраўды падобнага на не такое ўжо і маладое дрэўца.

Філосаф не адхіснуўся. Ён спакойна глядзеў на воінаў, зацягнутых у латы са скуры акулы, на каня, на насарожы панцыр, на аблічча чалавека над ім. Праваленае ў шчаках, пасечанае, са складкай неймавернай жорсткасці ля рота, з кароткімі цёмнымі вусамі, гарбаносае.

А над ўсім гэтым бязлітасна-халодныя і толькі ледзь раскосыя вочы. Халодныя, як крыга, блакітныя вочы.

"Пракляты дзінлін" [23] , — з халоднай нянавісцю падумаў купец.

— Хто такія? — спытаў сотнік.

23

Дзінлінамі кітайцы звалі плямёны, што жылі некалі далёка на поўнач ад іх. Яны часам траплялі ў войска старажытнага Кітая. Цераз пасрэдніцкі продаж у рабства. Цаніліся, як салдаты і карнікі, ба караць даводзілася чужы народ, учарашніх гаспадароў. Па этнічным тыпе адрозніваліся ад мангалоідаў. Сярод тунгусаў і цяпер нярэдка трапляюцца гарбаносыя і светлавокія абліччы.

Філосаф марудзіў, гледзячы яму ў вочы.

"Звер! Ох, які светлавокі звярына! Сапраўды, легендарны Хао Ін з целам дракона і галавой чалавека. А мо і наадварот, з целам чалавека і з галавой дракона".

Жун Лун прыняў позу малітвы, але купцу быў чуваць ягоны шэпт, і гэта выглядала як здзек, бо Жун цытаваў Шан Яна:

"Калі людзі глядзяць на вайну, як галодныя ваўкі на мяса, значыць, воіны выкарыстоўваюцца… Звычайна народ ненавідзіць вайну, і той, хто сумее прышчапіць яму любоў да яе, той даб'ецца ўлады над Паднябеснай".

Пасля ён ускінуў галаву:

— Я гатовы адказваць.

— Чаму той не адкрывае аблічча?

Стаялі і чакалі вакол коннікі ў латах са скуры акулы. Гэта адчувала нават спіна.

— Ён не хоча абражаць цябе, высакародны рыцар, вялікі начальнік і смелы воін.

— Хай скіне.

У той самы момант сотнік міжволі адступіў назад.

Знізу глядзела на яго страшнае аблічча.

Бугрыстае, укрытае астраўкамі белых плямаў, якая шалушыліся і між якіх вадка блішчэла чырвоная або каламутна-ружовая сукравіца, абцягнутае. І ўся барада ў брыдкіх чашуйках. Нечалавечая, абрыдлівая да смяротнага жаху маска.

— Праказа, — прашаптаў сотнік.

— Неба пакарала яго двойчы, — уздыхнуў вучоны. — Ён яшчэ і нямы.

Сотнік сяк-так аправіўся. Занадта нахабна, каб загладзіць ганебны жах, сказаў:

— Ну, то я пагавару з табою, такiм гаваркiм.

— Я звычайны вандроўны вучоны. Іду ў Сяньян,

вялікую сталіцу вялікага княства Цінь, павучыцца мудрасці ў саратнікаў вялікага Сяо-гуна.

— Сяо-гун адышоў На неба два дні таму, — сказаў сотнік.

"Ага, вось чаму спявалі, — падумаў Жун Лун. — Значыць, новая мятла ўсё адмяніла, нават забарону на музыку. Прынамсі, часова", — а ўголас спытаў:

— Спяваеце? Вайна?

— На жаль, вайны, чжань, пакуль няма.

— Шкада, — смірэнна сказаў філосаф і ўздыхнуў. — У нашым царстве ўзбагачаюцца толькі ад вайны, і таму людзі, дачуўшыся аб ёй, віншуюць адзін аднаго, — і зноў працытаваў "Шан-цзюнь шу". — "Шлях да багацця і знатнасці павінен ісці толькі праз вароты вайны"… То я тады павучуся ў мудрых радцаў яго спадкаемцы.

— Н-ну. Мудрасць гэта небяспечнае глупства, — не ўхваліў сотнік.

— І… пакланіцца славутаму там алтару духа проса і зямлі "Хоў Цзі" — "Князю Проса", Богу плоднасці. Гэта ж важнейшы афіцыйны культ.

— Валочыцеся толькі, — жорсткасць зноў з'явілася ў вачах сотніка. — А валацуг кляймяць, бо яны не хочуць ні ворыва, ні вайны.

— Я і працаваў і ваяваў, высакародны рыцар. Самі ведаеце, — зброя слабых, але гордых — страшэнная ад нянавісці іронія, якой мог не заўважыць толькі гэты насарог, гучала ў словах старога, — дзяржава павінна заўсёды ваяваць, іначай завядуцца дзесяць паразітаў ды яшчэ, крый Божа, імкненне да праўды і свабоды. Але цяпер я стары, і нават вялікі Шан Ян…

Сотнікаў твар наліўся крывёй:

— Сабака твой Шан Ян! Сабака і дзяржаўны злачынец, якога загадана лавіць, як тхара.

— "За ворагам ганіся пасля вялікай перамогі дзесяць лі, пасля малой — пяць, але за носьбітам вошай да самай мяжы Цінь", — працытаваў Жун.

— А там ужо новы гасудар знойдзе яму кару. Можа кішкі выпусціць адным канцом на пясок і аддаць галодным пацукам, можа на палю ўссадзіць.

— "Карай да таго, як зроблена злачынства", — сказаў вучоны. — Але ж i гасудар сказаў: "Не забывай аб алтарах проса i зямлi".

Сотнік упершыню засумняваўся — а ці не здзекуюцца з яго?

— А я вось думаю, ці не завесці цябе за бадзянні ў Сяньян? Толькі не да алтароў, а ў змяіную цямніцу.

— "У дзяржаве, дзе дабрачыннымі кіруюць як распуснымі, запаноўвае парадак, і яна зробіцца моцная", — павучальна працытаваў філосаф. — Я ведаю вышэйшую нашу мудрасць. У змяіную яму, то ў змяіную яму. На ўсё твая воля, высакародны рыцар. Так я хаця здалёк убачу алтары. Таму што я не дайду. Для мяне гэта, верагодна, апошняя ноч спасціжэня праўды. Не мной, то іншым.

Ён адхінуў крысо грубага крапіўнага халата, і ў водсвіце агню дзягцярна бліснула лужына, у якой ён сядзеў.

Кроў.

— У сне ў мяне, у які ўжо раз, адбылося выліццё крыві ў кішкі. Мяне страшэнна калоціць, і, значыць, крыві амаль не засталося, — ён казаў гэта спакойна і пагардліва. — Я спыніўся тут, бо прадчуў апошні сон. Завязі мяне ў сталіцу, рыцар.

І тут дзінлін нечакана зарагатаў, шырока разявіўшы белазубую пашчу. Ён рагатаў, трасучы плячыма і раз-пораз адрываючы ад сядла ледзь не шырэйшы за плечы, цяжкі, расплясканы вечнай скачкаю зад. Ён гагатаў, як дзінлін, і хіхікаў, як мясцовыя, і слёзы цяклі ў яго па шрамах.

Поделиться:
Популярные книги

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Княжна. Тихоня. Прачка

Красовская Марианна
5. Хозяюшки
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна. Тихоня. Прачка

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

ЧОП "ЗАРЯ". Книга вторая

Гарцевич Евгений Александрович
2. ЧОП ’ЗАРЯ’
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
ЧОП ЗАРЯ. Книга вторая

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального