Вянок
Шрифт:
* * *
Блішчыць у небі зор пасеў; У полі — рунь, і ў небі — рунь. Да рэчкі лецючы, ўзляцеў Між імі марай белы лунь. Кажан пранёсся на крылах; Стракочуць конікі ў траве. Снуюцца мышы ыа палях, Здаецца — ўсё вакол жыве. Жыцьцё чуваць з усіх старон, Жыцьцём наноўнены ўвесь мрок. Ці ж загубіў плывучы сон С
* * *
Цёплы вечэр, ціхі вецер, сьвежы стог Улажылі спаць мяне вы на зямлі. Не ўстае стаўпом пыл сьветды ўздоўж дарог, У небі месяца праглянуў бледны рог, У небі ціха зоркі расцьвілі. Заварожэны вячэрняй цішыной Я не цямлю, дзе рука, дзе галава; Бачу я, с прыродай зліўшыся душой, Як дрыжаць ад ветра зоркі на да мной, Чуго ў цішы, як расьце трава. * * *
Добрай ночы, зара-зараніца! Ужо імгла над зямлёю лажыцца, Чорнай рызай усё пакрывае, Пылам зор небасхіл абсевае. Цішыня агартае мне душу! Вецярок прыдарожнуто грушу Ледзьве чутна варушэ — калышэ, Міла бомы сьмяюцца у цішы, Ціха срэбрам грукае крыніца. Добрай ночы, зара-зараніца! * * *
Ціха па мяккай траве Сінявокая ноч прахадзіла; Ціха з заснуўшых палян Плыў у гару і знікаў, Бытцым дым сіневаты с кадзіла, Рэдкі правідны туман; Неба ўсю глыбь ажывіўшы, Патроху праз цемнь выглядалі Зорак дрыжачых вянкі; Конікі суха зьвінелі; Шырэй разліваліся хвалі Цёмнай, люстранай рэкі; Пала раса; у палёх Загарэліся пацеркі мілых Жоўта-чырвоных агнёў... Час, калі трэба журыцца Душою на сьвежых магілах Пуста пранёсшыхся днёў. * * *
Вечэр на захадзе ў попелі тушыць Кучу чырвоных кавалкоў вугля; Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць, Не скалыхнуцца ні траўкай паля; Цёмные цені даўжэй у лагчыне, Птушкі прыстаушай марудней палёт; Сумна плыве маладзік бледна-сіні У небі вячэрнім, зялёным, як лёд; Іскрацца зорак сьняжынкі маркотна, Збожжэ пакрьшося шызай расой... Кіньмо жэ думкі аб долі гаротнай, Хоць бы на момэнт спачынем душой! СОМНАМБУЛ.
Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй І павёў яго у цёмную даль за сабой І
* * *
Цветы осенніе мілей
Роскошныхъ первенцевъ полен.
А Пушкинъ.
Плакало лета, зямлю пакідаючы; Ціха ліліся сьлязінкі на поле, Але прыгожаю восеньню яснаю Там, дзе упалі яны, вырасталі Кветкі асеньніе, кветкі, ўспаённые Тугаю, горэм, сьлязінкамі лета. — Кветкі асеньніе, родные, бледные! Вырасьлі вы, каб ураз жэ і згінуць. Можэ таму-то душа надарваная Гэтак любоўна вянок з вас сплетае.* * *
Дзесь у хмарах жывуць павукі Што снуюць павучыну дажджа. Кожны тлусты і мяккі такі^ Скура сьлізкая, як у вужа, У целі стыгне халодная кроў, Злосьць бязцэльная у круглых вачах... Чу! Чуваць шорах ног павукоу Аплетаючых сьцены і дах. РАЗРЫТАЯ МАГІЛА.
Polatuj nad grobz,
Piosenko żałobz.
Żygliński.
Дробны дождж сячэ, ліецца; Вецер злосна у хату рвецца, У полі стогнам аддаецца, Стукне ў дзьверы і вакно; — Сэрцэ беднае заб'ецца І адразу у ім прачневда, І адразу скалыхнецца Усё што згінуло даўно. Успомніць сэрцэ, што любіло, Успомніць моладасць і сілу, Усё, што знікло і уплыло, Усё успомніць, як у сьне, — Бачу: сэрцэ не забыло, Што жыцьцё ў ім загубіло... І разрытаю магілай Вее сумна на мяне.* * *
Ноч. Газьніца гарыць, чырванее, І гарбата, астыушы, стаіць. За сьцяной запевае завея, Сумна бомамі у полі зьвініць. С краю у край яе гул аддаецца, І чагось усё думаю я, Што з няволі зімовай там рвецца Крэцка скутая сьнегам земля: Грудзі моцные цяжка ўздымае, Ветрам вее, як дыхаць пачне, Сьнег халодны у палёх калыхае, І вось-вось свае путы страхне.
Поделиться:
Популярные книги
Адмирал южных морей
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Комбинация
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Жестокая свадьба
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Два лика Ирэн
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Инквизитор тьмы 3
3. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00