Вянок
Шрифт:
ТРЫОЛЕТ.
Калісь глядзеў на сонцэ я, Мне сонцэ асьляпіло вочы. Ды што мне цемень вечнай ночы. Калісь глядзеў на сонцэ я. Ніхай усе з мяне рагочуць Адповедзь вось для іх мая: Калісь глядзеў на сонцэ я, Мне сонцэ асьляпіло вочы. РОНДО.
Узор прыгожы пекных зор Гарыць у цемні небасхіла: Вада балот, стаўкоў, азёр Яго ў глыбі сваей адбіла. І гымн сьпевае жабоў хор Красе, каторую
ОКТАВА.
Як моцны рэактыў каторы выклікае Між строк ліста, маўляў нябошчыкоў з магіл, Рад раньш нявідных слоў — так цемень залівае Зялёны, бытцым лёд, халодны небасхіл, І праз імглу яго патроху праступае Маленькіх, мілых зор дрыжашчы, срэбны пыл. Здароў, радзімые! Мацней, ясьней гарыце І сэрцу аб красе прыроды гаварыце! ТЭРЦІНЫ.
Ёсьць чары ў забытым, старадаўным; Прыемна нам сталецьцяў пыл страхнуць, Пажыць мінулым — гэткім мудрым, слаўным, — Быцьцё дзядоў у смутку ўспамянуць. Мы сквапна цягнемся к старым паэтам, Каб хоць душой у прошлым патануць. І вось звярнуўся я к рондо, соннэтам, І бліснуў ярка верш пануры мой: Як месяц зіхаціць адбітым сьветам Так вершы з'яюць даўніх форм красой! ГРАМАДА ЗОРАК "КАРОНА".
(«Metamorphoses» Овідзія, кніжка 8-я, вершы 178—182).
Бог Аппалон з галавы зьняў карону і кінуў у неба. Ў сьветлым паветры яна пралетае; агнямі малымі Робяцца ў ёй на ляту ўсе каменьня каштоўные. Ў небі Быццым карона-жэ між на каленях стаячаго Нікса І паміж Цмока яна, затрымаўшыся, блешчэ на мейсцы. С КРЫМСКАГО.
(Перэклад з украінскай мовы).
Кажуць людзі бытцым творучы мужчыну Бог зрасіў вадою высахшую гліну. Але чорт падкраўся: выціснуўшы воду Падмешаў ён сьлёзы ў нашую прыроду. Нудзяць нас праз тое цягам смуткі, жалі, І адзін ратунак каб яны маўчалі: — Выплакаць іх шчыра, голасна ці ціха, Каб з сьлезамі разам вылілося ліха. Ох, мне з гэтым лекам ачуняці трудна, Сьлёзаў я ні маю, а ў душы так нудна. Ўжо яна згарэла, а не плачуць вочы, Ўжо самлело сэрцэ, а плакаць ня хочэ. С ЧЭРНЯЎСКАГО.
(Перэклад а украінскай мовы).
Ўжо зноў не спаткаюцца тые шляхі, Якімі ў жыцьцё выходзілі мы зраньня, Мы ўсе пакляліся, маўляў жаніхі, Да сьмерці ядынае меці каханьне. А як разыйшліся—пакінулі нас Заходы і думкі высокіе ўраз: На іншые сьцежкі жыцьцё нас звертае, Па своему кожны свой век пражывае, У кожнаго неба і сонцэ свае, Супольная ж праўды крыніца ня б'е. 3 ОЛЕСЯ.
(3 украінскаго)
Пекла было тут у тую часіну: Гром звар'яцеўшы стагнаў і равеў, Білі вакол пяруны без упыну, Ўвесь небасхіл то пылаў, то чарнеў. Бура
АСТРЫ.
У поўначы астры ў саду расцьвілі, Убраліся ў росы, вянкі заплялі, І сталі ружоваго ранку чэкаць, Ў вясёлку колёраў жыцьцё убіраць. І марылі астры ў цудоўнаму сьне Аб зёлках шаўкоўных, аб соўнечным дне, І казачны край падыймаўся з іх сна Дзе кветы не вянуць, дзе вечна весна... Так марылі ў шэрую восень яны, Так марылі астры і ждалі вясны. А равак спаткаў іх халодным дажджом, І вецер стагнаў у саду за кустом. І ўбачылі астры, што ўкруг іх — турма, Убачылі астры, што жыць ім — дарма. І ўмерлі яны. Але тут як на сьмех Паднялося сонца, цалуючы ўсіх. МАДОННЫ.
У ВЁСЦЫ.
Lumen coeli, sarcta rosa!
А. Пушкинъ
Хвалююць сэрцэ нам дзявочые пастаці І душы мацярэй нас могуць чараваці; Вышэйшая краса — ў іх зьлітнасьці жывой! Артысты-маляры схіляліся прад ёй Жадаючы зьявіць цераз свае халсьціны Пачуцьця мацеры у обліку дзяўчыны, Красы тэй сымвалам, Маць-Дзева, стала Ты — І глянулі Твае с пад пензэляў чэрты. С таёмным трэпетам на іх я пазіраю, А сэрцэ ўсё імкне да бацькоўскаго краю. Мінулае сваё прыпамінаю я! Між цёмных абразкоў прайшоўшаго жыцьця Шукаю сквапна штось трывожнаю душою І здарэньне адно ўстае перадамною. * * *
Калісьці летняю рабочаю парой Праз вёску я ішоў. Панураю чаргой 3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты Стаялі — шэрые, струхлеўшые; як латы Віднеліся у сьценах сьляііые вокны іх І аж чарнелася салома стрэх гнілых. Ўсё руйнавалося, старэло, адмірало І мала што вакол хоць трохі аздабляло Вясковую нуду; мак яркіе цьвяткі Рожнакалёрные, як тые матылькі, У градах высыпаў і цешыў імі душу, Ды можна йшчэ было там-сям пабачыць грушу, Крывую, старую, вось толькі і ўсяго. І да таго ж з людзей ня відна нікаго,— Яны на полі ўсё; не мелканець спадніца, Ня пройдзе з вёдрамі па воду маладзіца, Ня ўгледзіш белую магерку мужыка, Ў паветры не памкне іржаньне жэрэбка І песьня сумная не паліецца звонка... Што ж дзіўнаго, калі, раптоўна крык дзяцёнка Пачуўшы, дрогнуў я і аглядзеўся. Ах! Я спудзіў хлопчыка; на руках і нагах Ён, бедненькі, папоўз па траўцы ля сцяжынкі Да нянькі траплячы — так год васьмі дзяўчынкі. І вось, дабраўшыся, у падолак разам з ей С трывожным голасам уткнуўся ён хутчэй І як схіляецца ад ветра верх бярозкі, Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і сьлёзкі Сьціраючы яму, штось пачала казаць, Каб заспакоіць плач — зусім, як бытцым маць. І саліваліся ў жывы абраз ядыны Той выгляд мацяры ды з облікам дзяўчыны — Дзіцячым, цененькім; і ў гэты час яна, Здавалося, была аж да краёў цаўна Якойсь шырокаю, радзімаю красою, — I, помню, я на міг пахарашэў душою. А можэ не краса была ў дзяўчынцы той, — Дзяўчынцы ўпэдканай, і хілай, і худой, — А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі Стараўся выявіць праз Маці Божай лікі.
Поделиться:
Популярные книги
Адмирал южных морей
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Комбинация
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Жестокая свадьба
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Два лика Ирэн
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Инквизитор тьмы 3
3. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00