Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вянок

Багдановіч Максім

Шрифт:
БЕЗНАДЗЕЙНАСЬЦЬ.
Скарына, доктар лекарскіх навук. У доўгай опратцы на вежы сочыць зоры. Яны спрыяюць! Час! 3 рухавых рук Скарыны пье адвар пан земскі пісар хворы. І ўраз пабачыў ён, што ізумруд Ў пярсьцёнку залатым на пальцы штось імгліцца, Што блеску ў ім німа... І з болем тут Ён зразумеў, што ўжо к жыцьцю не вараціцца.
 * * *
Ціхі вечэр; знікнула сьпякота, Весялей струіцца між чарота Рэчка, што ўцекае ў ставок; Ўкруг яго ідзе вярбін вянок Йшчэ зялёных, сьвежых, хоць каравых; Плесьня каля бярэгоў іржавых Саматканым
поясом ідзе
І лілеі расцвілі ў вадзе; Часам з візгам ластаўка малая Пранясецца нізка, і чэркае Крылечкам з разгону гладзь стаўка, Налякаўшы гэтым матылька. Часам лін ці окунь успляснуцца І кругі шырока разыйдуцца; Часам выпаўзаюць палежаць Тут вужакі шэрые на гаць, У канцы каторай. млын схіліўся; Спарахнеў ён, ледзь не разваліўся. Пачарнела кола і даўно Мохам цёмным абрасло яно. Але сённі ходзіць кола млына, Бо прыйшла да млынара дзяўчына, Каб мог сукруху с сэрца збыць. У белай опратцы яна стаіць, Нахіліла смуглую галоўку І чуваць, як сэрца праз шнуроўку Часта б'ецца. А стары млынар Тройчы брызнуў ёй вадой на твар I, уставіўты на хвалі вочы, Прыглушоным голасам шапочэ: "Пакланюсь я табе, царыца, Чыстая, сцюдзёная вадзіца. Ты цячэш балотамі, імхамі, Жоўтымі, сыпучымі пяскамі, Бэрагі крутые падрываеш, Дрэвы ды камні падмываеш І нясеш іх к мору-акіяну, К выклятаму востраву Буяну. Там і вецер буйны не гуляе, Там і сонцэ краснае не зьяе, Там ня блішчэ ясная зараніца. І прыносіш ты туды, вадзіца, Важкі сум ад сэрца Кацярыны. Я навокал абваджу тры тыны, На замок іх моцна замыкаю, Ключ у морэ-акіян кідаю. Як са дна ключу ўжо не падняцца Так і гэтым словам не мінацца".
І падносіць млынару дзяўчына Яек рэшата й палатніну.
 * * *
Па ляду, у глухім бары, Дзе, ля ральлі стаяць тры хаты, Мужык ідзе, — насьвітцы латы, А сам няхібкі, хоць стары, С чупрынай, белаю, як лунь, І з барадою сьнегавою, Зямлёй прапахшы і сасною, Ен пільна ўсё глядзіць на рунь. "А каб ты здох!" Бач, па расе Хтось трапіў к збожжу ад крыніцы; Ды вось і вузкі сьлед капытца: Алері тут былі ў аўсе. Усё знішчуць, падлы, хоць ня сей,— Не дачэкаеш умалота! А тут ешчэ цераз балота Не прабярэшся да людзей. Снуюцца хмарай камары; Кішмя-кішаць у зёлках гады; Падшывам абрастаюць ляды... Зьвядуць, зьвядуць людзей бары. Даўно пачаў "хадзяін" дбаць, Каб пушча тут была нанова, Ды толькі ведае дзед "слова", А то дабра бы не зазнаць.
Нізка вершоў "Место".

Ты — чарователь неустанный,

Ты — не слабеющій магнитъ

В. Брюсовъ.

УСТУП.
Зьвярнуў калісь Пэгас на вулкі С прывольных, палявых дарог, — І пракаціуся топат гулкі І іскры сыпнулі с пад ног. У грудзі кволые запала, Дачка каменьняў, место мне. Пачую я тэй іскры жала І верш аб месьце з сэрца мкне.
 * * *
Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць! Вір людзкі скрозь заліў паясы тротуароў, Блішчаць вокны, ліхтарні ў гары зіхацяць І гараць аганьком вочы змучэных твароў! А завернеш у завулак — ён цесны, крывы; Цёмны шыбы глухіх, старасьвецкіх будынкаў; Між каменьнямі - мох і сьцяблінкі травы, І на вежы, як круглае вока савы, Цыфэрблят—пільны сьведка мінулых учынкаў. Ціша
тут. Маўчаліва усталі — і сьняць
У небі копулы, брамы, байніцы і шпіцы; Грук хады адзінокай здалёку чуваць, Часам мерные ўдары звана задрыжаць І замоўкнуць, памкнуўшы ад старай званіцы.
Ўспамяні маё сэрцэ, даўнейіпые дні! Па загаду бурмістра усе, як належэ, Зачынілі ўжо вокны, загасілі агні... Варта вулкай прайшла... І ня сьпім мы адны — Я, ды чорны кажан, што шнуруе ля вежы.
У ВІЛЬНІ.
(Ооннэт). Ліхтарняў сьвет у сіняй вышыне... Вітрыны... морэ вывесак... як плямы Аннонсы і плакаты на сьцяне. Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне! Снуюць хлапцы, суюшчые рэкламы... Разносчыкі крычаць ля кожнай брамы... Грук, гоман, гул, — усе ракой імкне. А дальш — за радам касс, ламбардаў, банкаў, — Агні вакзала.. павадка хурманкаў... Віры людзей... сіпяшчы паравоз .. Зялёны семафор... пакгауз... склады... Заводаў коміны пад цьмой нябёс... О, горада чароўные прынады!
 * * *
За дахамі места памеркла нябёс пазалота; Паветрэ напоена ціха гусьцеючым мрокам; Ўжо відна, як іскры зьлетаюць с трамвайнаго дрота, Як зоркі гараць і зрываюцца у небі далёкам. Музыкі стагнаньне ліецца па вулках з бульвара; Гараць і агнём машкару к сабе вабяць ліхтарні; Ўкруг тоўстаго шкла яна ўёцца як лёгкая хмарка. А к сьветлу прабіцца ня можэ і томіцца марна. І ўспомініў я час: срэдзь восеннай нахмурэнай ночы Музыка зайграла, агні у вышыне запылалі, Ўдыхалі грудзі шырока, сьвяціліся вочы... Мы к сьветлу ўзляцелі... і шкло ўкруг яго напаткалі.
 * * *
На глухіх вулках — ноч глухая, Ня менш глухі людзкі натоўп. Дык хто-ж пачуе, як сьпевае, Як стогне тэлеграфны стоўп? І места, дзе німа прастора Дзеля прыроды буйных сіл, Прабіло сьцежку мору гора Палёў, лясоў, капцоў магіл. Палёў, дзе круціць завіруха, Ўзрываючы халодны сьнег, Палёу, дзе ўсё бушуе глуха, Дзе чутны разам стогн і сьмех! І вось той гул мне ў душу ўліўся. Гудзі, гудзі, дрыжачы дрот! Ўвесь бледны, млосны прыхіліўся Я ля ліхтарні да варот.
ЗАВІРУХА.
У бубны дахаў вецер бье, Грыміць па ім, зьвініць, пяе. І спеў ліецца ўсё мацней, — Гулянку справіў пан Падвей. У бубны дахаў вецер бье. Грыміць па ім, зьвініць, пяе. Ўскіпела сьнежнае віно І белай пенай мкне яно. У бубны дахаў вецер бье, Грыміць па ім, зьвініць, пяе. Па вулках вее дзікі хмель, Гудзіць спьянелая мяцель. У бубны дахаў вецер бье, Грыміць па ім, зьвініць, пяе.
* * *
Сеў хлопчык о шкляначкай ля вулічнаго ганку І выдувае з мыла пузыры. Вясёлкаю гараць яны ў зіяньні ранку, Ўзлетаючы ў паветрэ да гары. І заварожэны шматфарбнаюкрасою, Са спрытнасьцю і хцівасьцю ката Хапае хлопчык іх няжорсткаю рукою, А застаецца у ёй—адна слата.
 * * *
Ад сьпекі пышуць дахі і асфальт, На вуліцы ўёцца пыл і грукаціць хурманка, "Каробушку" пяе дзіцячы альт І надрываецца абрыдлая шарманка. Хаця бы крышку часу адпачыць! Мо на бульвар пайсьці, сесьць на далёкай лаўцы Здрамнуць, газэту сьвежую купіць І прачытаць усё да імені выдаўцы?
Поделиться:
Популярные книги

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

Инквизитор тьмы 3

Шмаков Алексей Семенович
3. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор тьмы 3

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование