Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вянок

Багдановіч Максім

Шрифт:
 * * *
Напілося сонцэ са крыніц сцюдзёных, Усьцягнуло у вышу з іх ваду як пар; І ўзляцеўшы шпарка па праменьнях тонкіх Пар зрабіўся сьлічнай чэрадою хмар. Удаль яны памкнулі і лятуць пад імі Нівы ды балоты, поле, бор, лука. Але што там блішчэ? Ці ня ты, сястрыца, Ці ня ты ліешся срэбная рэка. Загрымелі ў хмарах гулка прывітаньня І далёка буйны вецер іх разнёс. Рынуліся хмары да рэкі радзімай І зьліліся з ёю ліўнем кропель-сьлёз.
* * *
Ой,
чаму я стаў паэтам
Ў нашай беднай старане? Грудзі ныюць, цела вяне, А спачыць ня можна мне: Думкі з розуму ліюцца, Пачуцьцё з душы бяжыць... Мо за імі кроў палыне І тады ўжо досі жыць!
 * * *
Даўно ўжо целам я хварэю,  І хвор душой, — І толькі на цябе надзея,  Край родны мой! У родным краю ёсць крыніца  Жывой вады. Там толькі я змагу пазбыцца  Сваей нуды. Калі-ж у ім умру—загіну,—  Не жалюсь я! Ня будзеш цяжкая ты сыну  Свайму, земля. Там хоць у гліне, хоць у брудзе,  Там пад зямлёй, Найдуць мае слабые грудзі  Сабе спакой.
 * * *
Калі зваліў дужы Гэркал у пыл Антэя, Як вецер валіць поўны калос да ральлі,— Удыхнула моц у грудзі сына мацер Гэя, І вось, цьвярды як дуб, ешчэ чым перш сільнее Ён напружыўшыся, падняўся ўраз з зямлі. Паломаны жыцьцём, чэкаючы магілы, Радзімая земля, прынікнуў я к табе, І бодрасць ты ўліла ў слабеючые жыльт, Зварушыла маей душы дрэмаўшай сілы, І мейсца ў ёй с тых пор віма ўжо больш жальбе.
 * * *
Бледны, хілы ўсё-ж люблю я Твой і мудры і кіпучы верш, Анакрэон! Ён у жылах кроў хвалюе, Ў ім жыцьцё струёю плешчэ, вее хмелем ён. Верш такі, — як дар прыроды — Вінаграднае, густое, цёмнае віно: Дні ідуць, праходзяць годы, — Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно.
 * * *

…passe sans laisser meme

Son ombre sur le mur

V. Hugo

Жывеш ня вечна, чэлавек, — Перажыві-ж у момэнт век! Каб хвалювалося жыцьцё, Каб болып разгону ў ім было, Каб цераз край душы чуцьцё Не раз, не два пайшло! Жыві і цэльнасьці шукай, Аб шыраце духоўнай дбай. І ў напружэньні паўнаты Свайго шырокаго жыцьця Бяз болю, ціха зойдзеш ты Ў краіну забыцьця.
 * * *
Мудрай прамовы Мёд залацісты, Поўные соты Мне да спадобы; Але ня меней Сэрцу панадны Мёд
сваім хмелем
Сьветлым і тонкім.
* * *
Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты? Бас холад загубіў! Чаму-ж ён срэбные цьвяты На гэтым шкле ўзрасьціў? Ім, бледным, мёртвым не збудзіць Былога пачуцьця, Як не змагу яго збудзіць Халодным вершам я.
 * * *
Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы Унадзе пясчынка хоць адна,— Жомчугом патроху робіцца яна! Калі ў дух мой западзе і заварушыцца, —- Там кавалак грубаго жыцьця, — Ў жомчуг звернецца ён сілай пачуцьця!
* * *
Сьвеча бліскучая зіяе, Каб разступілася імгла; Ў яе агню—краса жывая, — Яна прыгожа і сьветла. Ў блізі матыль дрыжыць ад болю Прываблены з імглы агнём, Ён рынуўся туды бяз волі І сьмерць сваю спаткау у ём. Сьвеча гарыць. 3 яе ліецца За кропляй кропля як раса, А матылёк ужо ня бьецца: Табе ахвяра ён, краса!
ПЕСЬНЯРУ.
Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей Сэрцы цьвёрдые бытцым с каменьня. Разабьецца аб іх слабы верш заўсягды Не збудзіўшы сьвятога сумленьня. Трэба с сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба с цярпеньнем. Як ударыш ты ім, — ён як звон зазьвініць, Брызнуць іскры с халодных каменьнеў.
Нізка вершоў "Вольные думы"

Meine Bitterkeit kömmt nur aus den Galläpfeln

meiner Dinte, und wenn Gift in mir ist,

so ist es doch nur Gegenift.

Heine.

ЎСТУП.
Я думы, ня скутые путамі, Тут перэд вамі вываджу, А проці ганеньня кажу: Хваробы лечуць і атрутамі.
ГУТАРКА С ПАНЕНКАМІ.
"Пабачце! Ластоўка малая Для птушэнят гняздо зрабіла, І клапатліва ўкруг летае, — Аж лаглядзець прыемна-міла!" "Вельмішаноўные паненкі! Тут ёсць напэўна трохі цуду. Ў гняздзечку міленькім і сьценкі, І дно яна зляпіла з бруду".
 * * *
Вы кажэце мне, што душа у паэта, Калі спараджае ён дзіўные вершы, Нябесным агнём абагрэта, І ў час той між люда ён — першы... Ах, дзякуй Вам, дзякуй на гэтай прамове; Душа мая, пэўна, шчасьлівай была бы, Калі-б я ня ведаў, панове, Што пекна сьпеваюць і жабы.
Поделиться:
Популярные книги

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

Инквизитор тьмы 3

Шмаков Алексей Семенович
3. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор тьмы 3

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование