Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Пытанне: — Атой возчык, штосказаўвам, ён адкуль?

— Гэта проста селянін. Паліцай не сказаў бы. Адзін паліцай да нас прыйшоў хлеба ўзяць, дык мы спрашываем, што ён з народам робіць. А ён нам (мьг яму паўбулкі адрэзалі): «Давай усю булку!» — і нічога не сказаў. А гэты вось — такая душа знайшлася, што сказаў.

Дык яшчэ вось хоць трохі нехта застаўся. Ён на хаду — дзяржыць стакан і сказаў…

Тут франтавыя былі немцы, мо б яны і болей палілі, але партызаны націснулі, і яны пайшлі…

Да вайны ў нас мо сто дваццаць двароў было. Багата ў нас было, і сем'і вялікія, дзяцей многа. Усіх, усіх пабілі. Яны казалі: «У вас і курыца партызан,

не то што дзіцёнак!» Пашчады не давалі, гады гэтыя…»

Ну як жа, гэтулькі «партызан» знішчылі! У адной Рудні — восемсот. Ды ў Курыне — амаль столькі ж. У Лаўстыках. У Смузе. У Кавалях… Па ўсім раёне агонь пракаціўся. Перастралялі, папалілі дзяцей, жанчын, мужчын вясковых і ў ладкі — плясь, плясь, плясь! Самі сабе папляскалі, як ля тых курынскіх могілак. Нешта ж і гаварылі ў тых прамовах — вядома, пераймаючы сваіх берлінскіх фюрэраў. Плясь, плясь, плясь! — выканалі задачу, свой план. А там, вышэй — свой план, шырэйшы, агульны, і свая арыфметыка — ужо на мільёны жыццяў вядзецца падлік. На дзесяткі мільёнаў, калі не на сотні. Бо замахнуліся ж на цэлы свет! Там свае мітынгі, свае прамовы, «святы» рыхтавалі — калі будуць знішчаны, нарэшце, разам з жыхарамі Масква, Ленінград і іншыя гарады, якія берлінскаму маньяку здаваліся «лішнімі». «Каб не карміць іх паўднёвым хлебам». Бо яны ўжо лічылі сваім той, разбоем узяты, украдзены, хлеб.

А пакуль што — як частачка ўсё таго ж вар'яцтва і таго ж «плана» — забіваюць Карпілаўку. Усё на той жа Акцябршчыне.

Гэта бачыў, пра гэта расказвае Павел Лявонцьевіч Пальцаў, які памятае ўсё з іншымі, чым звычайна жанчыны запамінаюць, падрабязнасцямі, дакладнасцямі. Ён па-партызанску помсліва трымае ў памяці справы, абліччы, прозвішчы, таксама і памагатых нямецкіх фашыстаў, мясцовых і немясцовых «бобікаў»-паліцаяў.

«…Напрадвесні 1942 года яны прыехалі сюды. Партызаны пайшлі. Асталося мірнае насяленне. Ну, і сабралі людзей у клуб, і сталі спрашываць пра партызанаў. Ніхто не выявіў, народ не сказаў.

— Нет у нас партызанаў, і ўсё. Партызаны былі быўшыя пленныя, акружэнцы, яны пайшлі, а наш народ увесь дома.

Патом адзін паліцэйскі, ён з бабруйскага быў гарнізона, ну, значыць, ён сказаў:

— Еслі так, партызанаў нет, дык вы — партызанскія, бандыцкія морды!..

А я таксама ў клубе стаяў. Жэншчынаў па адну сторану паставілі, а мужчын — па другую. Там чалавек шэсцьдзесят мужчын было, рознага ўзросту: і старыя, і маладзейшыя. Ну, ён спісак трымае, а там былі прозвішчы, у спіску. Вот ён пытаў:

— Кавалевіч Грыша?

А жэншчыны гавораць:

— Кавалевгч Грыша ў арміі.

Той Кавалевіч, які партызанам хлеб малоў. Ён інвалід быў. Дык жэншчыны:

— Ён у арміі. А паліцай:

— Какой… у арміі, калі ён хлеб партызанам меле! Дык жэншчыны змоўклі, бачаць, што ведае… Дык ён за гэты спісак — у карман і пайшоў к каменданту, пагаварыў там. I той, наверна, даў прыказ Страляць. Ну, тады заходзіць і зразу пачынае па-нямецку шчытаць: «Драй, фір…»

Адшчытаў дзесяць чалавек і павёў на вуліцу. Паліцай адшчытаў, але па-нямецку. Адкуль ён — не знаю, фамілія яго Шубін. Потым ужэ гаварылі, асталіся некаторыя паліцаі, выпівалі, дык гаварылі, што яго Шубін фамілія. Залаты зуб у яго быў… Адшчытаў гэтых дзесяць чалавек і павёў. Ну, куда павёў, думалі, можа, куды так, дапрос, ці што. А потым чуем, што страляюць у канюшні. Ну, а патом у другую партыю ўжо я пападаю. А ён толькі здае: выводзіць на двор дзесяць чалавек, здаў немцам — і тыя павялі… Жана мая ў клубе таксама была, а дзеці — аднаму чатыры годы было — на печцы схаваліся дома. Ну, я і папаў у другую дзесятку. I дзесяць немцаў ідуць з намі, з

вінтоўкамі. Дзесяць немцаў вядуць дзесяцярых. Ну, прывялі ў канюшню і камандуюць:

— Станавісь к сценке галовамі.

Ну, мы пасталі, нахіліліся. У мяне палушубачак быў, дык я так варатнічок наставіў, глянуў, дык яны ўжо ў канал патроны загналі і на ізгатоўку ўзялі. А я ці са спуду, ці хто яго знае — ногі падкашваюцца… I так выстралілі. Дзесяць вінтовак залпам ды ў памяшчэнне — дык гул глушыць, як з пушкі. Мне зазвінела ў вушах, я ўпаў і не помню: ці я ўбіты, ці жывы. Ну, і ляжу. Патом вушы сталі адлягаць, адлягаць вушы, стаў чустваваць і сам сабе не веру: жыў я ці не? Сам сабе не веру, але глаза пазіраюць. Патом чую разгаворы. Паліцаі два стаяць і разгаварваюць па-руску. Немцы — гергель, пастраляюць і пайшлі. А гэтыя… Цішыня, дык чуваць, што па-руску хто-та разгаварвае. Ага, дык я ляжу. Не помню, колькі я ляжаў — час-два… Проста ўжэ і заснуў, сэрца, наверна, слабее, я проста заснуў. Патом чую — яшчэ вядуць партыю. Яшчэ партыяў пяць расстралялі мужчынаў. Патом ужо жанчынаў. Там і мая жана галосіць, крычыць:

— Пан, у мяне дзеці!

Ну, і прывялі ўжо жэншчын тожа, наверна, ужо беспарадачна стралялі, як папала, бо гэта жэншчыны — яны бягуць. Ну, перастралялі — часа два-тры прайшло. Цішыня, хоць бы што, на канюшні. Я так ляжаў, ляжаў і ў чуства ўжо настаяшчае прышоў, у чуства, што я ўжо жыў. Цэлы, не ранены нічога. Ага, а далей чую: хто-та па мне ёрзае па спіне. Убіты, але ёрзае па мне — ранены, мабыць. Толькі я падумаў, што немец будзе яго страляць і мне пападзе, толькі ж падумаў, а немец, наверна, ішоў і ўбачыў. Дабіваў яго, і мне пуля вот сюды папала, у сцягно. Праўда, не ў косць, па мякішы. Пеканула, а я як ляжаў — ляжу. А чую — кроў так пабе-е-гла. А той перастаў ёрзаць…

Ну, а потым я паслухаў і ўстаў: няма нікога. А дзярэўня была ад канюшні метраў пяцьдзесят, ну, шэсцьдзесят. На дзярэўні немцаў поўна — поўная вуліца. А тут няма нікога. Думаю, выбягу я — кругом жа немцы, страляць будуць. Пачакаць, пакуль запаляць, каб па дыму бегчы. Было не было! Я, значыць, па канаўцы, вот жалезны мост, ён і цяпер на рэчцы. Я пад гэты мост, скінуў гэты паўшубак і — драпака! Бягу, ніхто не страляе ў мяне. Тады я падбег да рэчкі — вот рэчка Нератоўка, вады напіўся і гляджу: не бяжыць ніхто. Я ўжо думаю так: калі за мной будуць гнацца лыжнікі ці кавалерысты, скіну ўсё з сябе, голы, але ўдзяру. Быць жа не можа! А там недалёка кусты ўжо. Ну, праўда, ніхто не гнаўся.

Жэншчына адна відзела, як я бег. Яна і цяпер жыва, Рулега Мар'я.

Ну, і пайшоў у лес…

Спачатку аружыя ў нас не было, а пасля гэтага разгрому аружыя мы сталі даставаць, хто хацеў, і пайшлі ўсе ў лес.

У асноўным немцы былі тут, калі забівалі, але і паліцаі былі, нават мясцовыя былі. З Рудні былі паліцаі. Адзін паліцай быў са Смыковіч, па фаміліі Лось. Я знаю, разам з ім работаў да вайны. Ну, вот прасцілі яго, ён дажа прыязджаў у шляпе. Смыкоўскія хацелі яго забіць, дык дагадаўся, удраў. I цяпер жыве, я не знаю, мо на пенсіі ён жыве цяпер. З Зазер'я Гавароўскі тожа быў. Вот ён прадсядацелем калхоза да вайны быў.

Я сам відаў іх на свае вочы.

Гэты Лось дык есць сала на возе і ўсміхаецца — у акно я відзеў. Яму дажа радня там была. Просяць:

— Максімка, спасай!

Матруна такая была — яго радня. У-у, ён дажа ўніманія не звяртае… Ён цяпер работае ў Комі АССР, у Смыковічах яго мачаха, дык дабівалася нават нейкай спраўкі на пенсію для яго. Ён ужо там здароўе пацяраў, ці што, я не знаю, толькі спраўку брала… Цяпер ён прыязджаў, але я яго не бачыў, а бачыў адразу пасля вайны, калі я з арміі прыйшоў. З вёдрамі ён ішоў: печкі там рабіў, ці што. Я яму кажу:

Поделиться:
Популярные книги

Наследник в Зеркальной Маске

Тарс Элиан
8. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник в Зеркальной Маске

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Проданная невеста

Завгородняя Анна Александровна
1. Викторианский цикл
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная невеста

Ловушка

Штиль Жанна
3. Леди из будущего
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Ловушка

Кодекс Крови. Книга ХVII

Борзых М.
17. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVII

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Идеальный мир для Демонолога 3

Сапфир Олег
3. Демонолог
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 3

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат