Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

— Не прызнавайся ж, што ты мая сястра, бо і мяне заб'юць, і цябе заб'юць.

Ну, дык яна так у куточку сядзела, а я ў другім во з дзецьмі сядзела. I партызанка ля яе сядзела…

А потым не забілі, не вывелі яе, а разам нас усіх выпусцілі. Ну што ж, яна прыйшла і, мусіць, месяцы два ці тры пабыла ды і памерла. Збілі саўсем…»

«…Яны б нас спалілі, — гаворыць Барбара Барбуха, — але вот рана асвабадзілі. Самалёт прыехаў, у сераду прыляцеў, спусціўся во каля магазіна, дзе прадуктовы. Гэта нямецкі быў самалёт. Вылезлі два чалавекі

і ідуць сюды. Прыйшлі, і стаў адзін расказваць. Гэты гаворыць, немец, а перагаворшчык будзе гаварыць:

— Вот благадарыце во гэтаму начальніку: ён вас асвабаджае. А так бы вас сягоння ўжо не было.

А старушка адна, старэнькая, вось гэтай жанчыны свякроў (паказвае), як ён сказаў спасібаваць, дык яна мах на калені ды хацела яму руку, відаць, пацалаваць — бог яе ведае, што гэтай старой… Мы ўжо свету не відзелі. А ён ёй… як дзяржаў такую палку, дык ён гэтай старой — палкай. Гэты асвабадзіцель. Тады яна, гэтая баба, чуць паднялася, старая. I людзі беглі цераз яе. Божа, божа!..»

Марта Лашкевіч, бабуля гадоў пад восемдзесят, прыгадвае перадсмяротны час свайго мужа.

«…Ён ішоў глядзець коней, і з хлопчыкам. Сына майго таго нету, у армію пайшоў і не вярнуўся. Бацька кажа:

— Ты малы, а я стары, нас з табой чапаць не будуць, давай пойдзем каня прывядзём.

А яны ўжо акружылі дзярэўню. А тады кажа:

— Не, сынок, мы ўжо не пройдзем, відаць, паглядзі, як ужо нас акружылі.

А хлопчык во трошкі большы за гэтую дзевачку быў.

— Вернемся, — кажа бацька, — дамоў. А тады да суседа зайшлі, і кажа:

— Знаеце, мусіць, ужо мы пагібнем цяпер. Нас акружылі ў кружок.

А сяйчас уваходзіць немец і кажа:

— Вон!

Гэтых мужчын. Там мужчын са трох сабралася. Мужчын гэтых на вуліцу. Як паставілі яны іх, дык бацька гэтаму хлопчыку кажа:

— Ідзі ты, сынок, дамоў, ідзі ў хату. Мяне, — кажа, — заб'юць.

А гэты хлопчык яшчэ пабег аж вунь за сяло, а потым ён вярнуўся і папаў у гэты магазін. Гэта ўжо з намі. I там сядзела пяцёра дзяцей, і яшчэ гэта мая залвіца. I гэта ўжо нас выпусцілі.

А муж мой у агонь папаў якраз. Часць іх пабілі, а часць спалілі…»

Такіх вёсак, дзе карнікі знішчалі толькі мужчын, вельмі няшмат сустрэлася нам у тых раёнах, дзе мы пабывалі. Звычайна забівалі спачатку мужчын, а следам за імі ўсё астатняе насельніцтва. Але былі і іншыя «варыянты».

У вёсцы Осава на Клічаўшчыне жывуць Анастасся Змітраўна і Мікалай Фядосавіч Галацэвічы. Ён — ціхі, руплівы кравец, яна — растаропная і энергічная гаспадыня ў хаце. Ад іх першых мы пачулі расказ пра трагедыю іх роднай вёскі Люцін, з якое яны перасяліліся сюды, у Осава, пасля вайны. Мужчына як мужчына: пачаў гаварыць як з пратакола, суха і скупа. Жонка перахапіла ініцыятыву. Сямейная пара жыве, мабыць, так дружна, што ў іх няма праблемы, каму гаварыць, каму слухаць: думаюць адно, а выказвае той, хто першы паспее.

Мы і падаём гэты сямейны расказ, як ён запісаўся: расказвалі то муж, то жонка ўперамешку.

Перабівае

жонка:

— Высялілі ўсіх на выган. Усё з кварціры, хто сумеў, вынес, а хто не сумеў — не вынес.

Вот мы сядзім на выгане і глядзім. Яны очань харашыліся, на сябе глядзелі, што красіва ім ляжыць адзёжа. Так яны на сябе паглядвалі. А гавораць яны — непанятна, што яны гавораць. Во калі немец гаворыць, дык панятна, што гэта немец. А то ён не можа ні па-нямецкі, ні па-рускі.

Ну вот, мы там сядзім, думаем, што яны будуць з намі рабіць. Яны паставілі вакруг нас пулямёты ва ўсіх гэта так чатырох вуглах. I мы сядзім. Потым яны сказалі так:

— Ідзіце, жэншчыны, дамой, і дванаццацілетнія рабята. Ідзіце дамой і ганіце вашых курэй, гусей, свіней, кароў. Тады мы пусцім вашых атцоў.

Атцоў яны ўжо вакуіруюць у школу. Ну, мы і пайшлі дамой.

А яго (паказвае на мужа) пагналі ў школу.

Ну, мы, — якая там была жывёла, канешне, не жалка, хоць бы пусцілі хазяіна, — усё гэта ўзялі і пагналі. Яшчэ наша карова ўзяла ды хацела ўцячы. Мы ж ужо баяліся страху, дык мы яе не пусцілі ў лес. А загналі яе туды прама, дзе школа. Думаем, ну калі карова наша там, дык хазяіна выпусцяць.

Патом жа яны не пушчалі. Але ён сам неяк сумеў, выбраўся праз каровы.

Мы дома сядзім і глядзім, што будуць рабіць. Адзін немец зайшоў і гаворыць: «Зніміце вот гэтыя часы!» Мы ўзялі іх знялі. Не, не гаворыць, а проста паказвае. I дзецкі матрас яшчэ ляжаў на палу. Дык ён паказвае: «I ета ўбярыце». Мы і ета ўзялі і выташчылі на двор. Як выносілі, дык і маятнік і ўсё там парушылі. Некаторыя паліцэйскія падыходзілі, паварочалі іх, тыя часы, пакруцілі і бросілі, не ўзялі.

Ну, дык мы і сядзім на гэтым двары і думаем: «Ці пусцяць гэтых нашых гаспадароў, ці не». А хаты там, дзярэўню запалілі.

Патом падходзіць адзін немец, заходзіць у дом, у нас было тры сталы ў хаце, гэтыя ўсе тры сталы злажыў у кучу, чым-то абліў і запаліў. А патом выйшаў на двор, з тэй стараны такімі пулямі стрэліў і з гэтай стараны, запаліў. I дом гэты гарыць. Мы з сынам старэйшым Яўгенем — ён цяпер у Бабруйску жыве — сталі ваду насіц, ь, дык яны па нас страляць і гэтага хлопца ранілі. Ён упаў. Ну, а я перастала ўжо насіць, заліваць дом, як гарэў.

Мужчын яны ўвагналі ў школу. Ну, і там ужо іх не стралялі, а запалілі школу, і ў школе — Значыць, прыехалі, — пачынае м у ж, — дзярэўню ацапілі і заходзяць у каждую хату і сяйчас жа і паляць… яны ўсе гарэлі. Каторыя ў вокны ўдзіралі, яны ўсех стралялі. Школа ад нас з паўкіламетра…

М у ж:

— Ну, загналі нас, а патом жанчын дамоў адправілі. Загналі, кругом ацапілі, і стаім там, на замок закрылі. А нас, маладзейшых, — на двор, кароў жа трэба загнаць. Вось нас, маладзейшых, і выбралі. Мы падышлі к падводчыку і пытаем:

— Што яны будуць дзелаць? Кажуць:

— Нічога мы не знаем, ганіце кароў, а самі ў лес уцякайце.

Ну, мы кароў пад лес падагналі і бегчы, а яны па нас з аўтаматаў. Але кароў столькі — дык яны высока. А мы пасагнуліся — і тут лес радам…

Поделиться:
Популярные книги

Доктор 4

Афанасьев Семён
4. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 4

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2