Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

— Федзя, што гэта будуць рабіць?

— А я нічога не ведаю.

Я іду, усё роўна іду. Паўліка гоняць, і я ззаду іду. I яшчэ раз пытаюся ў паліцая, а ён яшчэ раз кажаць, што нічога не ведае. Свой хлопец, можа, мяне і праважаў не раз… А потым кажа:

— Калі хочаш, дык гані кароў.

За трэцім разам толькі мне сказаў. Сталі нас зганяць у адну хату, да Косціка Ціхана. Прышла я і кажу свайму мужу і дзядзьку:

— Мусіць, нешта з намі будуць рабіць. Бо мне Бараноўскі сказаў, каб гналі каровы…

Гэта цяпер ужо людзі жывуць раскошна, а тады ж, вядома, як было. Штаны латаныя.

Паўлік кажа:

— У Германію павязуць, дык ты хоць пабяжы штаны мне лепшыя вазьмі.

Я і пабегла, бо мы недалёка ад Ціханаў жылі, наўскос.

— I табаку вазьмі, і есці што вазьмі.

А мы сагласіліся з яго мацераю, што дзіця ў яе пабудзе. Маці кажа:

— Як вы так застанецеся, то і будзеце жыць.

А ён кажа:

— Я нікуды не пайду, усё роўна ўцяку. Гэта мой хазяін.

I мы так бегалі, бегалі, то табаку, то таго, і дзіця маё засталося ў разрыве. Я бегчы, а немец як крыкне: «Альт!»— дык я вярнулася і дзіця тое ўзяла на рукі.

Стаю я во так каля дзвярэй, а ён у мяне дзіця з рук, немец, і аддаў другой. Гэта была Яся Карповіча цётка. А мяне за дзверы:

— Да Германіі будзе гут.

Пагналі мы тыя каровы. Снегу многа было. А мы не ідзем па дарозе, а збоку. I так ужо я прыстала, так прыстала. А Паўлік кажа:

— Баба, хоць і не можаш, а шавяліся. Зараз дойдзем да лесу.

Мінулі мы за мастом паваротку, дайшлі да моста, а тут гэтыя танкі… Ці гэтыя машыны ідуць… Бачым — падводы едуць па Пераходах, а якія падводы — мы не ведаем. Можа, немцы, можа, хто там, чорт яго ведае. Тут далей мужчыны сталі прыглядацца. Яшчэ двух з намі ішло… Я ж і кажу, што тады ніякая хвароба не брала. Можа, два кіламетры чалавек босы па снезе ішоў. А цяпер — трошкі што і ўжо… А потым убачылі, што гэта свае на падводзе. Пайшлі мы, паглядзелі, што няма нідзе нічога, і кінуліся ў лес…

А потым я зайшла на мамін двор. Я ж ведаю, колькі душ трэба каб было. Колькі чалавечых недагаркаў. А паглядзелі — няма. Бацькуто мы ўродзе бачылі, што яго забралі з канём, а мая мама — я ж не ведала дзе.

У Косціка Ціхана ў хаце лішняе дзіця было забіта і спалена. Можа, гэта і маё? Можа, яго Косцікавы дзеці куды пад печ зацягнулі ці куды…»

Алена Казіміраўна Камінская. Ціхань Слуцкага раёна.

«…Снегу было многа, мароз быў вялікі.

А потым ішоў карацельны атрад. Астанавіўся ў нас, у Ціхані. Потым пайшлі на Гандарэва, на Чырвоную Старонку, Лявішча, Падстарэва, Старэва… Папалілі, пабілі, скот пабралі. Людзей у Германію пабралі маладых. А старых пабілі. I дзяцей.

Ну, што яны яшчэ рабілі?..

Чалавек іх дванаццаць ці дзесяць зайшлі да нас. Халаты — у крыві. Бабы пыталі старыя ў іх:

— Што вы рабілі так?

— Гусям голавы адсякалі, — кажуць яны. Во, так яны гаварылі.

Ну, нас вызвалі на вуліцу, ціханцаў, выстраілі так у рад, паставілі з аднаго боку пулямёт на нас, з другога боку пулямёт. Ішоў афіцэр з немцам і адбіраў маладых у Германію. А мы так з дзецьмі асталіся ў гэтым раду. Потым загадалі нам сабраць падушачку, адзяяла, на тры дні есці, і паліцаяў паставілі ў калітках, каб гэтыя ўжо не заходзілі, каго ў Германію адабралі. Ну, мы так вынеслі ім на вуліцу есці,

усё сабралі. Іх пагналі, маладых, у Германію. Забралі скот.

А гэтыя дзесяць ці дванаццаць немцаў заехалі ў Лазараў Бор. Паехалі туды, глядзім — гарыць. Стрэлу нарабілі. Там людзям сказалі, што як сустрэнуць немцаў са сталом, хораша сустрэнуць, дык яны паліць не будуць. Яны іх сустрэлі сталом ужо, акуратна. Яны ўсё пабралі, той стол перавярнулі, а людзей пазаганялі ў хаты, спалілі, а скот пабралі. Маладых у Германію адабралі і пагналі…»

Вось так усю Беларусь хацелі ператварыць у лагер смерці. Толькі замест калючых дратоў — ланцугі, «ацэп» карнікаў з усіх бакоў, набітыя людзьмі хаты, свірны, хлявы — гэта ўжо «вясковыя крэматорыі». I называлася яно не па-лагернаму, не «селекцыяй», а ўсяго толькі: «сход», «сабранне», «праверка пашпартаў»…

Ірына Іванаўна Лапатка. Лочын Асіпавіцкага раёна.

«…Ну, а тады ходзіць гэты немец і — на вуліцу! Гоніць на вуліцу. Усіх да адной душы на вуліцу. Ну, мы, праўда… Я дзевачку за руку, і булка хлеба ляжала на шкафчыку — я за гэту булку пад паху і на вуліцу. Мы ж думалі, што пастрояць і зноў, можа, пусцяць.

А яны пастроілі ў рады, у тры рады, і пагналі на калхозны двор. Там зноў пастроілі ў два рады… у тры рады таксама. Усіх, усіх! Усіх павыганялі: з бані, з магазіна, з клуба — усіх, усіх. А тады ходзяць і выбіраюць. Вот паглядзіць у вочы і — за плячо ці за руку выцягне. I выцягне, у другі рад ставіць.

Дык я на дзевачку кажу:

— Налечка, бяжы да бабушкі і стой. А мы з Кацяй уцячом.

Ятроўка так называлася. I ў яе трое дзяцей. Ужо намярэнне было, што нас на Пагарэлае пагоняць, а там вялікі лес, дык я кажу:

— Мы ўцячом. Лесам будуць гнаць, дык мы ўцячом.

Ужо сяло гарыць. Дзверы ў нас адчыненыя, у хаце, дык наклалі саломы, нацягалі немцы, і ўжо з дзвярэй палае агонь. I тады яны пагналі нас. А гэтая дзевачка мая плача:

— Не хачу.

Стала ля бабы і стаіць ужо, плача. Паліцай ідзе.

— Чаго ты, дзевачка, плачаш?

— К маме хачу.

— А дзе твая мама? Ідзі к маме.

Яна прыбегла, я яе за руку, і камандуюць нам:

— Упярод!

Пагналі нас. А гэты вот стары быў, наш сусед, дык ён не можа ісці, дык яны яго палкай, палкай! Потым адна старуха была.

I тую палкай. I дзеўка, мусіць, дзевятнаццаць ці дваццаць гадоў, дык яна пад ельнікам ляжала, схавалася. Дні два там ляжала. А тады вясна халодная была, у маі, ці што. Гэта ўжо паследні год быў. Дык яны к той дзеўцы і паспіхалі ўсіх, і мы іх больш ужо не бачылі. Ну, а нам скамандавалі:

— Упярод!

А ўсіх, каго павыцягвалі з радоў,— назад у сяло. У дом іх нагналі, і ў сенцы. I яшчэ ў два дамы…

А калі вярнуліся з лесу тыя, што былі ў лесе, дык яны ўжо гарэлі. Дык яны багры бралі, яны іх тут варочалі — пазнавалі, кожны свайго.

Хавалі потым. Вот тут памятнік стаіць. Многа, многа — мусіць, дамы чатыры нагналі!..

А нас гналі на Пагарэлае спачатку, сямей дзесяць з дзецьмі. Потым прашу дзевак:

— Дзеўкі, уцячыце каторая. Парцізаны ж не ўсе прападуць, хоць скажаце, хто жывы, а хто…

Поделиться:
Популярные книги

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Вдовье счастье

Брэйн Даниэль
1. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вдовье счастье

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Разборки авторитетов

Сухов Евгений Евгеньевич
Я – вор в законе
Детективы:
боевики
7.69
рейтинг книги
Разборки авторитетов

Семь способов засолки душ

Богданова Вера
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Семь способов засолки душ