Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Пытанне: — Авы, жанчыны, потым прыйшлі на тое месца?

Жонка:

— Ну, канешне. Я думаю: «Можа, дзе ён гарыць?» Я ж не знала. Можа, дзе ўцякаў, можа, дзе гарыць.

Так, адцягвала я некаторых мужчын. Некаторыя гараць, ляжаць людзі, дык я за яго, рыззё гэтае раскіну ды ташчу яго, каб не згарэла цела. Пахараніць хоць бы.

Не засталося ніводнага, каб жывы, семдзесят шэсць чалавек згарэла…

У Люціне жанчыны сышліся ў хату да настаўніцы-пенсіянеркі Марыі Аляксандраўны Пашкевіч. Было якраз свята, зручны дзень для суседскіх адведкаў. Спачатку,

відаць, суседак вяла сюды звычайная ў вёсках цікаўнасць: даведацца, што за госці прыехалі на машыне да старой настаўніцы. Пераступалі парог вясёлымі, віталіся, жартуючы, але, уцяміўшы, пра што тут ідзе гаворка, спахмурнелыя, заставаліся ў хаце надоўга.

Зайшлі да настаўніцы Марыя Ананіч, Вольга Максімчык, Аляксандра Тарэлка — жанчыны сярэдніх гадоў. Прыйшла і васьмідзесяцігадовая Вольга Яўменаўна Галацэвіч з пучком зёлак і траў у спрацаваных старэчых руках. Было Купалле, спрадвечнае свята сонца, росквіту жыцця, свята кветкі шчасця…

Спачатку выгаварыла свой боль гаспадыня, потым далучаліся адна за другою суседкі. У канцы, расхваляваныя, гаварылі ўсе разам: жалобнае і страшнае жаночае галашэнне па мужчынах — бацьках, мужах, братах, сынах…

Марыя Аляксандраўна Пашкевіч.

«…Я працавала тут і да вайны. У мяне была кватэра ў вёсцы, сельсавет аплачваў, дваццаць пяць рублёў. У мяне трое дзяцей: сын дваццаць сёмага года (вось у гэтым годзе пойдзе на пенсію з арміі), дачка дваццаць восьмага года і яшчэ дачка трыццаць сёмага года. Я ўдавою засталася з 1937 года. Муж мой… язва жалудка ў яго была. Аперыравалі яго ў Рагачове два разы — памёр. Прышлося самой выхоўваць дзяцей. Пераехала ў Люцін.

I чуем ужо — сёла немцы жгуць: тут Орліны, адсюль кіламетраў пяць. I яшчэ, за ракою. А дырэктар школы гаворыць:

— Я, вераятна, уеду к мацеры жыць.

— Ну, — гавару я, — а мне ж няма куды ехаць.

I жыву я адна ў школе, ва ўсёй школе: калідор ба-а-ль-шой! I класы так. I каб сказаць, што я баялася, дык не. У мяне ніякага страху не было. Выйду калі-небудзь на вёску, гавораць: там сажглі, там сажглі…

Гэта было, мушу я вас сказаць, у 1942 годзе, відаць, у пачатку апрэля. Дзеці спалі. Я прачнулася. Гляджу ў акно — што-та ўсё на агародах. Рэчы. Ну, якія тагда былі рэчы. Цяпер, знаеце, народ добра жыве, а тады — якія там рэчы! Сундукі — вось што. Да… Так я гавару на дзяцей:

— Дзеці, што-та неспакойна ў вёсцы.

Знаеце, не ўспела я так сказаць, як чую па калідоры: шах-шах-шах! Ідуць! I якраз ідуць у мой, гэта, клас.

— Матка, цурык!

А я нават, ізвініце, не адзелася. I дзеці былі не адзеўшыся.

— Матка, цурык!

Ну, — вораг! Трэба ісці. I гляджу, ужо бегаюць яны па вёсцы, людзей гэтых усіх зганяюць. Сагналі ўсіх мужчын, сагналі ўсіх гэтых жанчын. I вось, значыць, так: паставілі мужчын на адну сторану, а жанчын — на другую.

Выходзіць адзін фашыст, малады. А я таксама з жанчынамі. Нічога не ўзяла, толькі паліто — на начную рубашку. I дзеці — толькі пальцішка, не надзявалі касцюмаў ніякіх, не ўспелі. Дзеці кажуць:

— Мамачка,

ужэ канец жызні.

I вот выходзіць фашыст паміж радамі, малады, бландзін, па-рускі очань харашо разгаварвае. Гаворыць:

— За то, што, значыць, вас очэнь часта навяшчаюць партызаны і… тут румку водкі, значыць, — мы далжны сжэч вашу дзярэўню.

Ну, усе мужчыны стаяць, і жанчыны стаяць.

— Ну вот, — гаворыць той, — прэдлагаю такія вам условіі: падганіце сюды короф, — так і гаворыць, — короф, овец, свіней, значыць…

А школа была агароджана.

— Падганіце сюды, тагда мы мужчын выпусцім. Панятна?

Ну, жыць кожнаму дорага. Мужчыны асталіся, а жанчыны — бягом, пабеглі на вёску і прыгналі гэтых «короф», «овец», «свіней» — усё сюды прыгналі на школьны двор. Паставілі яны тут часавых, а гэтых усіх мужчын, семдзесят шэсць чалавек, усякі ўзрост — і сярэдні, і зусім старыкі, загналі… гэта быў сёмы клас — вось сюды. I пад замок. А жанчынам гавораць:

— Ухадзіце!

Патом — спецыяльна ў іх гэтая карацельная камісія ці атрад — і кожную гэтую… кожную халупку бегалі і паджыгалі.

А мне ж некуды ісці. Я асталася там, ад школы метраў так пяць, каля сарая. Села я каля сарая, і дзеці каля мяне — мне ж нет куды ісці. Узяць — нічога я з сабой не ўзяла. Толькі дочка вось гэтая, дваццаць восьмага года, гаворыць:

— Мама, я збегаю. Я гавару:

— Не бяжы. Яны падумаюць, што мы імеем звязь з парцізанамі.

Бо яны ўсё гаварылі: «Пачаму матка адна жывёць? Дзе мужык?»

Але дочка гаворыць:

— Мама, я зайду, можа, схвачу хоць падушку. Яна ўзяла тры небалыных падушачкі і выскачыла.

Сядзім.

Значыць, тры чалавекі па вуглах давай школу паджыгаць. Бегаюць, бегаюць! А там народ, гэта ж людзі, жывыя людзі!.. Я ж гавару, у гісторыі да сіх пор гэта не слышна, каб такое зверства. Людзі пішчаць да невазможнасці. Крык невазможны быў.

Усё ўжо вакол узялося агнём. Адзін праходзіць і гаворыць:

— Гут!

Гэта значыць — харашо. Не, не мне гаворыць, а паміж сабою. Вёска ўся як ёсць гарыць. А мы сядзім з дзецьмі тут. Гэта было зранку, можа, гадзін дзесяць-адзінаццаць. А быў яшчэ сняжок.

— Гут, гут!..

Людзі гараць, народ крычыць. Проста невазможна, ужас!..

А я сяджу… У вушах, у галаве — проста страшна, што робіцца… Бачу — адзін фашыст — конь харошы, высокі такі, але без сядла, — едзе ка мне. Дзеці… Хлопец гэты худы быў такі, тошчы, з лёгкімі ў яго нешта было блага:

— Мама, нам усё цяпер будзе.

А немец узяў гэтую падушачку і хоць бы слова мне сказаў — павярнуўся і паехаў. Давольны ўжо мае дзеці. Ад'ехаўся гэты, другі, вы знаеце, едзе… Едзе другі! Яшчэ адна, знаеце, падушка ляжыць. Другі таксама ўзяў і паехаў. А мне — каб слова сказалі…

Ну, а народ гэты крычыць усё!..

Скот яны забралі, пагналі ў Елізава. А ў вёсцы ўсякія былі, саўсем прастарэлыя, слабенькія — дык яны іх на хаду так убівалі. Многа па вёсцы ляжала.

Ну, паехалі яны. Некаторыя людзі з дзярэўні сталі прыходзіць. I гавораць:

Поделиться:
Популярные книги

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Изгой

Майерс Александр
2. Династия
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Имя нам Легион. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 9

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Измайлов Сергей
4. Граф Бестужев
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Цикл "Идеальный мир для Лекаря". Компиляция. Книги 1-30

Сапфир Олег
Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Цикл Идеальный мир для Лекаря. Компиляция. Книги 1-30

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные