Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Дзяўчат некалькі там ішло з намі. I ніхто, тады ніхто не ўцёк. Тады нас на Буду загналі і закрылі ў сарай. А мужчын аддзялілі і ў варыўню запёрлі. Дык мужчын там многа было, а памяшчэнне малое, дыхаць не было чым, дык яны паталок узарвалі. Ну, а нас загналі ў сарай, усе начавалі. Ну, а назаўтра выгналі, і зноў пастроілі, і зноў таксама выбіралі. Шчэ нашых сем жэншчын з дзецьмі выбралі.

Пытанне: — Што-небудзь пыталіся ці проста так: паглядзіць і выбірае?

— Так вот паглядзіць і за руку выцягне ці за каўнер выцягне — ужо гэта пагоняць

у Лапічы. Дык многія просяцца. Тут у нас адна жэншчына была, ужо старая, дык яна кажа:

— Паночак, я ўжо старая, я не дайду ў Лапічы.

Сама ў агонь… А некаторую сілком выцягне — чорт іх ведае! Я не знаю, як яны пазнавалі…»

Куды, у якую шарэнгу прасіцца, людзі не ведаюць. I многія — самі ў тую, якую якраз асудзілі на смерць, на спальванне. А катам вунь як весела гуляць «у ката і мыш»: ну, ну, бабка, гары, калі сама просішся!..

«…Дык тых у варыўню загналі, а нас павялі ў Лапічы. Іх спачатку ў варыўню загналі. Пасля казалі, пагналі ў Палядкі і там спалілі. Сем жэншчын з дзецьмі. А адна дзевачка бальшая была і пры ёй чэцвера меншых, дык яна сама просіцца, кажа:

— Паночак, я не данясу. Адно пры ёй невялічкае было.

— Ну, дык станавіся тут! I яе, тую дзевачку з дзецьмі, тожа загналі і спалілі. Не ведала і папрасілася….»

Гэта яны любілі — павесяліцца, «працуючы». У Збышыне Кіраўскага раёна забілі ўсіх, каго знайшлі, а жывымі пакінулі дзвюх старэнькіх жанчын, па семдзесят гадоў, а адна яшчэ і сляпая была: «Няхай жывуць — Савецкаму Саюзу на расплод будзе!..» Гэта іх так ап'яняла — улада над жыццём і смерцю людзей, цэлых сем'яў, цэлых вёсак. Шурупчыкі велізарнай нялюдскай машыны, механічныя выканаўцы волі “вышэйшых” тут яны цешылі сваю душу ўладай над іншымі — адчувалі сябе «арыйскімі багамі», што самі сабе выбіраюць чалавечыя ахвяры.

Іншы раён, іншая вёска, іншы расказ…

«…Сядзелі мы ў той хаце, мо два часы, а мо і больш. У крайняй хаце. Адале ўжо два ідуць. Адзін перагаворшчык, а другі так высокі немец. Накульгваў на правую нагу. Палка ў яго была. Дзяржыць палку гэтую разінавую… Ну, знаеце… Як адчынілі хату — сталі ў дзвярах і пазіраюць. Паглядзелі, паглядзелі, сем'і паліцэйскіх адразу вычыталі і вывелі. Іхняе родства. А нам ужо ўсім, значыць, паложана пагібаць… Ну, тамака ў нас быў па тыдню стараста. Адзін чалавек быў стараста, другі быў стараста, трэці… I тут ён падышоў і стаў прасіцца:

— Пусціце мяне з сям'ёю…

Ён як быццам бы ім служыў. Можа б, яны яго і пусцілі, але тут жонка падыходзіць і гаворыць:

— Паночкі, пусціце, нас партызаны сёння абідзелі — кабанчыка забралі…

Немец гаворыць:

— Дык што — ты партызанам кабана аддала!

Палкай выцяў па галаве, у першую вочарадзь забралі і павялі іх… Павялі, а куды павялі — ніхто ж не ведае. Падыходзіць другі чалавек:

— Пусціце мяне. Камендант — мой сродсцвеннік. У Старобіне.

Доўга ён ім нешта стаў гаварыць, а ім цярпення няма — ім ужо

ахвота біць, а ён усё гаворыць. Зноў яны палкаю па галаве, і гэтага забралі, і сям'ю, і тожа павялі…

А мая дзевачка стаіць старэйшая… У мяне чэцвера было дзяцей, а бярэменная я ўжо была пятым. Падбягае яна:

— Папачка, усіх людзей вядуць, усе просяцца, а ты не просішся. Хоць бы ты, папка, папрасіўся! Гэтая ж во хата будзе гарэць — будуць нашы вочкі выскакваць… А ты, папачка, нікога не просіш…

А бацька гаворыць:

— Дочка, акціву свайму во як далі, а нам ужо і бог вялеў пагібаць.

— Ну, папачка, ну, папрасіся!..

I да гэтага перагаворшчыка… Яна яшчэ і ў школу не хадзіла, малая была.

А гэты перагаворшчык паглядзіць, паглядзіць па людзях…

А мая ўсё просіцца:

— Папачка, папрасіся!..

Праўда, муж падышоў ды гаворыць:

— Гаспадзін перагаворшчык, я хачу што-та вас папытаць…

Мілыя мае, я ж гавару — ці гэта судзьба такая, ці што…

— Я, — гаворыць мой, — чалавек не здзешні, наезджы, спецыяліст па найму, кузнец. Я ж калі жыць буду, то пользу якую дам, што вам за інтарэс, калі вы мяне заб'еце…

Ён што-та пагергеча таму немцу, а той зіркнуў вачыма і гаворыць:

— А многа ў цябе кіндэраў?

Мой кажа:

— Во стаяць.

Ну, гаворыць:

— Кузнец, усё роўна ты ж адзін дзень толькі пажывеш.

А мой кажа:

— Старая пасловіца — як топіцца, то і за брытву хопіцца. Добра і пяць секунд пажыць.

То, мае мілыя, біў людзей, вішчаў, а то, бачыце, як уціх?..

— Ну, — кажа, — бяры сваю жонку, дзяцей і ідзі!

Ці то судьба такая, ці то шчаслівы хто з дзяцей?..

Калі мы ішлі з хаты, дык ён кажа:

— У іх многа кіндэраў — яго ў абору. Многа дзяцей — жалка выпусціць…»

Марыя Яфімаўна Маголіна, ад якой мы, у вёсцы Загліннае Салігорскага раёна, пачулі гэтую гісторыю, усё ж, схітрыўшы назаўтра, уратавала сваіх дзяцей. «У абору» яны не трапілі, а пасля вайны і яшчэ пяцярых нарадзіла: яна — і цяпер яшчэ жанчына маладжавая — Маці-гераіня.

Але, бачыце, як той «з палкай» разважае і адчувае: якраз як і трэба фашысту. Не дзяцей пашкадуе, а пашкадуе, што іх «замнога» ў гэтага каваля, якога ён хацеў адпусціць, па той прычыне, што, можа, спатрэбяцца яго рукі. А ў чалавека, аказваецца, вунь колькі малых! «Біялагічны патэнцыял»… Не, «у абору», у агонь іх!..

Што там казаць пра каваля, яны вунь і старасту, які ім служыў, і таго забіваюць заадно з усёй вёскай — па той жа прычыне: дзяцей замнога!

Гэта ўжо ў іншым месцы — у Разліцці Барысаўскага раёна, пра што расказала Анастасся Дзмітраўна Шыла.

«…А старшына наш… ці стараста, — чорт яго ведае, — дык гэты хацеў з імі ехаць. А яны плюнулі на яго і не ўзялі: дзяцей многа… Старасту першага і забілі, Лявона…»

Калі і былі пачуцці ў гэтых фашысцкіх «звышжывёлін», дык «пачуцці наадварот».

Поделиться:
Популярные книги

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Вдовье счастье

Брэйн Даниэль
1. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вдовье счастье

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Разборки авторитетов

Сухов Евгений Евгеньевич
Я – вор в законе
Детективы:
боевики
7.69
рейтинг книги
Разборки авторитетов

Семь способов засолки душ

Богданова Вера
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Семь способов засолки душ