Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Жанчына не дае адсунуць краваць, там дзеці яе, а ён б'е яе наганам па галаве. А ён краваццю таўчэ тых дзяцей, тых людзей. Бо не адразу ж усе кончыліся. Хрыпацяць, енчаць гэтыя людзі. Дзеці тыя пішчаць, госпадзі!..

Глянула я, а ён замеціў, што я жывая. Дык ён падышоў. З наганам. Сіні-сіні — вот я бачу, як агнём, агнём мяне па твары! Я ляжу ў дзецях сваіх, а ён усё мне… порах гэты… і пулі ўсё — шуг! шуг! — б'юць. Страляў — колькі ўжо яму хацелася, біў з таго нагана. Потым за ногу мяне і пацягнуў па крыві сярод хаты, па крыві, што людзі там… Пацягнуў і сам ужо пасвістаў, пасвістаў

у хаце і пайшоў.

Вышаў з хаты, а глінабітка гэтая была чарапіцаю крыта, яе трудна было ўпаліць. А ў сенях той дзядзька сена злажыў, бо не меў сарая. Дык ён тое сена ўпальвае. Упальваюць сена і ўсё свішчуць там, гавораць, і лаюцца, і ўсяляк…

А патом мой хлопец падняўся. Гэты, што цяперака паехаў недзе на курорт, казаў, — мой Жорж. Азваўся і ідзе ў парог. Я думаю: можа, гэта абратна ён, немец? Я ўжо не гляджу, ляжу ў гэтай крові… Потым чую — шалопае, дайшоў у парог… Дай жа я азірнуся, хто там шалопае. Зірнула, а гэта ж мой хлопец! Дык я кажу:

— Жоржык, куды ж ты, дзіцятка маё? А ён кажа:

— Мама, а вы жывыя? Хацеў — хай і мяне!

— Жывая, дзіця маё… Ідзі, дзіцятка, лажыся на гэта самае месца. Можа, яно шчаслівае. Можа, мы і астанёмся.

Ён прышоў і лёг на тым месцы, дзе ляжаў. Можа, цераз мінутку… Пачулі ж усё ж такі яны! Улятае адзін у хату. I крычыць:

— Паднімайсь!

Тры разы крыкнуў так. Але ён нас не паварочваў. А там людзі храпуць, даходзяць… Ну, невазможна цярпець! Пабегаў і ў печ, і пад печ глянуў, шкафчык стаяў — і ў шкафчык паглядзеў… Гранату пад печ кінуў… Пасвістаў, пасвістаўі пайшоў…»

Марыя Нагорная.

«…Стала ўжо вечарэць, сонца садзіцца пачало… Не зайшло яшчэ, але ўжо села, мужчыны рашылі: «Пайшлі!» Паглядзець, што там робіцца. Сабраліся некалькі чалавек. I я пайшла з імі: бацька ж пайшоў, дык і я пайшла з імі. Выходзім на самы ўжо край, а тут буквальна метраў за дзесяць немцы… Запалілі задалку — прыкурвалі, ці што. Яшчэ не цёмна было, але ў лесе прыцемкі. I мы тады ізноў як кінуліся назад — урассыпную кінуліся, хто куды. Адно мы свае, утрох засталіся, бацька, маці і я. I згубілі гэтага племянніка нават майго.

Пытанне: — А немцы стралялі па вас?

— Стралялі. Яны ж у лес баяліся ісці, а думалі, што можа, гэта партызаны. Але яны за намі не пабеглі, а толькі абстралялі. А мы схаваліся і сядзім, ды ўжо адны, нікога больш мы не нашлі. Ужо і добра сцямнела, ужо і зарава — стала гарэць. I столькі страху, такі трэск чамусьці, што нам усё здаецца — нехта едзе на жалезным хаду… А ніхто не едзе. Аказалася, што гэта гараць дамы, ад чарапіцы…»

Марыя Кот.

«…А яны там палілі — колькі ім хацелася, і ўпалілі ўсё-такі. Крыша ўсё-такі ўгарэлася, хоць і чарапіцаю крыта. А самі пайшлі. Згарэла гэтае дзерава, якое пад чарапіцай было, і ўпала гэтая крыша… Дык гэты мой хлопец гаворыць:

— Мама, а мы згарымо…

А шкла няма ў вокнах, адны рамы. Павыбівалі. А я гавару:

— Ну, дзе ж мы дзенемся? Яны ж усё свішчуць яшчэ.

Яшчэ стаяць наводдалек, ім там можна яшчэ стаяць. Потым згарэла гэтая крыша, упала, а мы ляжымо. I

не чутно, каб яны крычалі ці свісталі каля гэтай глінабіткі. А паталок гэта — трэсь, трэсь — трашчыць… «Ну што ж, — думаю, — не пабілі, то пакалечыць, як упадзе, і кончана будзе». Устала я і гавару:

— Ну, цяпер уцякайма! Уцякайма, вылазьма! Паднялася я з гэтай зямлі, а так во краваць ляжала пад акном. Я гэта стукнула ў тую раму і гляджу. Чуем, што недзе крычаць, страляюць, людзі пішчаць… А гэтак, а гэтак! А каля нас няма нікога, цішыня.

— Уцякайма цяпер!

Жора вылез, а я схапіла меншую, ёй было дзевяць год… Узяла, паднесла пад гэтую краваць, палажыла, сама пералезла цераз яе… Гарыць і на ёй плацце, і на мне гарыць… Вымаю гэтую дзяўчыну. Замчала ў тую яму, дзе там глінабітку рабілі, палажыла… I зноў жа лезу па тым самым агні — па большую… Гэта ж, думаю: як упадзе столь — дык ужо ж згарыць! Хай то пабілі, дык яшчэ і згараць!.. Улезла я абратна, ускарэбкалася ў гэтае акно. Дастала большую. Яна была рослая, не такая, як я, малая. Дачка! Ёй тады было ўжо гадоў семнаццаць… Пацягнула. Дык яно такое маладое, мяяккае! Яшчэ цёплае дзіця, хістаецца — я ж яго не падніму. А ўсё ж такі набралася сілы такой, што падняла. Падцягнула яе да краваці, тады на краваць, на падаконнік, сама цераз яе — і зноў жа сцягнула. Кажу:

— Жоржык, памажы ты мне яе. Кажа:

— Не памагу, мама, бо я ранены. Я ж вам нічога не памагу.

Я яе зацягнула ў ямку ды лістамі… Лопух там такі разросся ўвосені… Прыкрыла я іх, мінутачку перадыхнула. I мне так страшна там — невазможна! А ўжо так шарэла. Ужо было пагарэла, бо там яны раней падпалілі…

— Цяпер, — кажу, — то ўцякайма!..

Там плоту кусочак было і картафлянік, — прапаўзлі мы паўзком туды ўжо. А чутно ж — каля нас людзей няма, а там пішчаць, крычаць! Госпадзі! Каму руку павыкручвалі ды ногі… Гэтай Вольцы Варчаковай, як мы кажам, дык ёй садралі ўсю кожу — ну, проста калошаю! Ды руку выкруцілі — гэтак мучылі…

А мы ўцякалі. Я яшчэ гэтак рукамі праграбла ў градўсах землю — палажыла хлопца, гэта Жоржа, падыспад, а сама к яму на ногі, неяк голаву палажыла, і паляглі мы… Трошкі паляжалі, і так ідзе машына пад гэтую глінабітку… Нельга ж праехаць па сяле, гарыць, дык яны ішлі пад гэтую глінабітку. Ехалі. А ўжо цёмна. Адкрылі барты і пашлі з батарэйкамі шукаць, дзе хто што выносіў. Нясуць і ўсё бразь у кузаў, а мы ляжымо… А свінні, бяда на іх, чуюць, што мы ляжымо, дык усё рох-рох… Ляжу і думаю: еслі замецяць ды падыйдуць — заб'юць!.. Пасвяцілі батарэйкамі — ну, не далей як вось да стала, але нас не замецілі. Пазбіралі, колькі ім чаго трэба, і паехалі…»

Марыя Нагорная.

«…Апоўначы мы вышлі. Старэйшыя, яны ж хвалююцца і за скот, што там пакінулі, каровы не доены цэлы дзень, гэта ж таксама нядобра. Пайшлі. Прыходзім у сяло. Нічога, ціха. Дайшлі да свайго пляцу, дзе гарыць хата. Карова таксама на сваім участку: і скаціна адчувае небяспеку. У агародзе стаіць. Маці хацела падаіць яе. А тут бягуць людзі зноў. Яшчэ ж не ведаем мы, што пабілі людзей… Бягуць людзі з сяла, тыя, што аказаліся там раней. I адзін, Беразоўскі, гаворыць:

Поделиться:
Популярные книги

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Изгой

Майерс Александр
2. Династия
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Имя нам Легион. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 9

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Измайлов Сергей
4. Граф Бестужев
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Цикл "Идеальный мир для Лекаря". Компиляция. Книги 1-30

Сапфир Олег
Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Цикл Идеальный мир для Лекаря. Компиляция. Книги 1-30

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные