Я з вогненнай вёскі...
Шрифт:
Я тады пабег назад туды, да каня, распутаў яго і прыехаў верхам у вёску. Выгарала амаль уся Дальва, толькі там, дзе стаялі ліпы, упыніўся агонь. ІІаглядзеў я — нідзе нікога, і павярнуў у летнюю стаянку, у тую схованку. Там застаў аднаго чалавека з Крутой Гары. Той спалохаўся мяне, але потым я аклікнуў яго, аказваецца, ён з Плешчаніц уцёк ад немцаў. Мы з ім пераначавалі ў зямлянцы, а назаўтра пайшлі ў вёску Становішча. Я знайшоў там сваякоў, і з гэтымі сваякамі мы прыйшлі ў Дальву. Тады я пабачыў, што сапраўды спалілі ўсіх людзей. Пабачыў спаленых…»
Гэта было роўна за дзесяць дзён да вызвалення. Ужо з дапамогай савецкіх салдат жыхары суседніх сёл раскапалі жахлівае
Брацкую магілу тады наспех абгарадзілі жэрдкамі, пасля вайны Прусевіцкі сельсавет паставіў жалезную агароджу, саўгас — абеліск. А цяпер, у чэрвені 1973 года, мы пабачылі, як ставіўся новы помнік.
На шырокай паляне, дзе некалі была Дальва, над зялёным, ціхім наваколлем узвысілася постаць Маці з дзіцем.
Удумліва, засяроджана працуе аўтар мемарыяла, скульптар Уладзімір Церабун, студэнт-выпускнік Мінскага тэатральна-мастацкага інстытута. Дапамагаюць яму дзевяцікласнік з недалёкага адгэтуль Аколава Толя Янкоўскі і Мікалай Гірыловіч, які на выхадны прыехаў з Мінска.
Мікалай Пятровіч расказвае, што ініцыятары пабудовы помніка — камсамольцы Аколаўскай школы і Беларускага дзяржаўнага камітэта па радыёвяшчанні і тэлебачанні, дзе працуе і ён, Гірыловіч. Сродкі на помнік збіраў Лагойскі райком камсамола. Свой уклад у гэтае будаўніцтва прыслалі нават школьнікі Саратава, якім давялося быць тут на экскурсіі.
Аўтар помніка, сціплы і негаваркі смаргонскі юнак, растлумачвае, што вобраз Маці не мае прататыпаў. Пазней, успамінаючы гэтую размову, мы шкадавалі, што малады скулыітар не сустрэў на сваім шляху цёткі Філімені Цвірка са спаленай вёскі Старэва на Случчыне. Высокая, з мужным і адкрытым позіркам праўдалюба, яна выглядала як жывы помнік, калі не галасіла, а на былінны лад славіла былых старэўцаў:
— А колькі мы тут партызан папакармілі, ды колькі мы ў разведку папахадзілі. Мы ж раней самыя вострыя беднякі былі, ды мы ж самы першы ўстанавілі калгас, нашу савецкую ўладу. Ды было ж нам ужо і жыць добра. Ды зглуміў жа тут адзін у трыццаць сёмым годзе мужыкоў нашых. А сыны іхнія, дзеці нашы, колькі ў партызанах папахадзілі, ды колькі ж іх, смелых, пагінула…
Цётка Філіменя гутарку вяла пра тое, каб паставіць харошы помнік на магілках партызан і жыхароў Старэва. I не здагадвалася, што ў гэты момант сама падыходзіла на галоўную фігуру, прататып для гэтага помніка.
Масавыя трагедыі абавязваюць да масавага народнага ўдзелу ў асэнсаванні і захаванні іх памяці.
Прыгадваецца літоўская вёсачка Аблінга. Дальва — адна з самых апошніх савецкіх вёсак, знішчаных ужо разбітым, адступаючым ворагам. Аблінга была адным з першых савецкіх паселішч, жыхары якой палі ад рук фашысцкіх катаў. Гэта здарылася на другі дзень вайны, 23 чэрвеня 1941 года. Партызан тут яшчэ, вядома ж, не было.
На старонках кнігі, напісанай заходненямсцкімі вайсковымі спецыялістамі ў пачатку 50-х гадоў, пануе ўсё той жа фашысцкі міф: «Дзеянні партызан былі прычынай таго, што першапачатковая мяккасць немцаў замянілася нянавісцю». У Аблінзе не было партызан — туды прыйшла фашысцкая нянавісць. Быў бой перад абедам 22 чэрвеня, трымалі яго з немцамі рэгулярныя войскі — пагранічнікі і чырвонаармейцы. Але ў захопнікаў была версія пра віноўнікаў-партызан, загадзя змайстраваная на фашысцкіх фабрыках ідэалагічнай хлусні. «Для іншых, за граніцу, — давяральна гаварыў сваім падручным Гебельс, — наша прапаганда павінна моцна падкрэсліваць,
Ад савецка-германскай граніцы да Аблінгі дваццаць кіламетраў. Гітлераўцы ўвайшлі ў вёску пасля абеду, а на змярканні пачалі зганяць людзей у драўляныя баракі. Загінулі ўсе жыхары вёскі — сорак два чалавекі.
Трыццаць гадоў насіла ў сабе гэтую трагедыю народная памяць, пакуль яе не апладніла творчасць. Задума помніка прыйшла народнаму разьбяру з Клайпеды Майорасу. Вясною 1972 года ён падзяліўся ёю са сваімі калегамі, разьбярамі з Жэмайціі і другіх мясцін Літвы. Летам у калгасе «Восьмае сакавіка» быў арганізаваны творчы лагер, з'ехалася дваццаць восем народных разьбяроў, — увекавечыць трагедыю Аблінгі. Калгаснікі навакольных сёл падшукалі і прывезлі трыццаць тоўстых дубовых калод, а разьбяры ператварылі іх у вобразы. Кожны браў сабе заданне ўвекавечыць аднаго чалавека або адну сям'ю. Трыццаць дубоў-помнікаў паўстала з жывога чалавечага болю, са святой памяці. На схіле кургана Жвягінай ажылі і сышліся сяляне даваеннай Аблінгі, нібы на народнае свята-гулянне, толькі на тварах не хапае святочнай вясёласці. Звычайна растаропны весялун, сват таксама не весяліць гасцей. У трагічным здзіўленні прыўзняў ён плечы, выцягнуў рукі, нібы пытаецца: «Чаму стала мажліва такое?..»
Аблінга і Дальва — два рубяжы ў часе, самы пачатак і самы канец крывавай акупацыі, два рубяжы, якімі пазначана ажыццяўленне фашысцкай палітыкі вынішчэння народаў.
Гэта Гебельс, услед за Гітлерам, цынічна заяўляў, што «ўвесь гэты сметнік малых народнасцей, які яшчэ існуе ў Еўропе, павінен быць як найхутчэй ліквідаваны. Мэтай нашай барацьбы павінна быць стварэнне адзінай Еўропы».
Засмучаны і дакорлівы выраз на твары літоўскай жанчыны, высечанай у граніце Якубонісам, — Маці з Шрчупіса, створаны скульптарам Селіханавым вобраз селяніна з Хатыні, беларуская Маці з Дальвы, дубы-скулыптуры Аблінгі і абгарэлыя дубы Тупічыц над Бабровіцкім возерам гавораць, крычаць усім сумленным людзям на зямлі, папярэджваюць, заклікаюць да пільнасці.
Археолагі кажуць, што сляды першабытнага чалавека — прылады працы і посуд. Але памяткамі грамадскага жыцця людзей з'яўляюцца, відавочна, печ і калодзеж. I ў спаленых ворагам вёсках заўжды заставаліся — як два сімвалы былога, крывава растаптанага жыцця — печ і крыніца, напаміны пра хлеб і ваду.
Мы каля помніка ахвярам фашысцкага зверства ў вёсцы Брыцалавічы Асіповіцкага раёна. Аўтары мемарыяла — маладыя скульптары Крохалеў, Андрэеў і Саляніцкі. На ўскраіне дубровы, за якою бруіцца маляўнічая Свіслач, на пагорку пастаўлены абеліск. Абапал яго — шэсць мемарыяльных дошак з бетону, ад абеліска проста на сяло вядзе выкладзеная каменнямі сцежка, на ёй пастамент з палявых валуноў, і на пастаменце — хлапчук-падлетак.
Абеліск нагадвае адзін з тых цагляных каміноў, што зламанымі шарэнгамі стаялі ў вайну на папялішчах спаленых ворагам беларускіх вёсак. Цераз адкрытыя чалеснікі і выбітыя юшкі ў чорныя жэрлы каміноў урываўся вецер і граў, як на арганах, бясконцы рэквіем па гаспадарах. I чулі гэты жалобны рэквіем уцалелыя людзі. Сцішана было на душы, ноччу ім сніліся памардаваныя родзічы, знаёмыя, суседзі, яны прыходзілі, як здані, у сне і прасілі па-чалавечы аддаць зямлі іх абгарэлыя косці.
Нам, збіральнікам гэтых успамінаў, прыгадваецца вёска Лазавая, у Асіповіцкім раёне, сіласныя ямы каля саўгаснай фермы і дзве ўжо немаладыя жанчыны, якія працавалі на сіласаванні.